Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Войны, якімі суправаджаўся распад Югаславіі, і акупацыя ў 1991—1995 гг. значнай часткі тэрыторыі Харватыі самаабвешчанай Рэспублікай Сербская Краіна прывялі да еднасці грамадства, што забяспечыла ХДС і яе лідару беспадзельную палітычную гегемонію на амаль усе першыя дзесяць гадоў незалежнасці. Вайна таксама апраўдвала абмежаванне палітычньгх свабод і від авочнае злоўжыванне ўладай у імя нацыянальнага вызвалення і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці.
Хоць фармальна Харватыя існавала як шматпартыйная плюралістычная дэмакратычная дзяржава, вяршэнства партыі ўлады і
s Karatnycky Adrian, Motyl Alexander, Graybow Charles (eds.). Nations in Transit 1998. Civil Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent
States. Transaction Publishers, 1999. P 177.
’ http://www.izbori.hr.
ггрэзідэнта прыводзіла да шматлікіх злоўжыванняў уладай. Моцная прэзідэнцкая ўлада па сутнасці выключыла апазіцыю з працэсу прыняцця рашэнняў. Давер да выбараў падарвалі парушэнні пры рэгістрацыі выбарцаў і на выбарчых участках, махінацыі з разбіўкай на аднамандатныя акругі, што давалі перавагу ХДС; супярэчлівае выбарчае заканадаўства, згодна з якім права голасу мелі харваты за мяжой, але не мелі сербы, якім прыйшлося пакінуць краіну, ратуючыся ад этнічных чыстак; а таксама цэнзура агітацыйных выступаў кандыдатаў у электронных СМІ і іншыя формы злоўжыванняў у дзяржаўных медыяў на карысць партыі ўлады падчас выбарчай кампаніі і не толькі8.
Каб прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ, шырока выкарыстоўваліся зыскі аб паклёпе. Злоўжыванні ўладай вялі да імклівага росту карупцыі ў афіцыйных колах і амаль непрыхаванай перадачы дзяржаўных рэсурсаў на карысць партыі ўлады. Урад з падазрэннем ставіўся да незалежнай грамадзянскай супольнасці, напрыклад, у шматлікіх выпадках абмяжоўваючы для яе магчымасць назіраць за выбарамі. Прыняты ў 1997 г. закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях” надаваў улад ам шырокія паўнамоцтвы што да адмаўлення ў заснаванні НДА, адсочвання дзейнасці НДА і прьшынення іх дзейнасці без рашэння суда. Закон таксама дазваляў уладам прызначаць часовага адміністратара, які кіраваў і распараджаўся маёмасцю НДА, пакуль тая не давядзе ў судзе сваю невінаватасць.
Палітычная гегемонія партыі ўлады і прэзідэнта Туджмана пачала распадацца па заканчэнні баснійскай вайны. 3 дасягненнем незалежнасці і забеспячэннем тэрытарыяльнай цэласнасці афіцыйны нацыяналізм, скіраваны на падтрыманне аднароднасці грамадства, страціў свой мабілізацыйны патэнцыял. Замест гэтага на першае месца ў шэрагу праблем, якія трывожылі грамадства, пачалі выходзіць унутрынацыянальныя клопаты, такія як эканамічны стан і карупцыя. Гегемонія была янгчэ болып падарваная, калі рэжым Туджмана не змог пераадолець мяккай міжнароднай ізаляцыі краіны, выкліканай аўтарытарнымі метадамі кіравання. Аўтарытарны нацыяналізм выявіўся няздатным прывесці Харватыю на шлях еўрапейскай інтэграцыі.
Істотную ролю ў распадзе сістэмы канкурэнтнага аўтарытарызму ў Харватыі адыграла хвароба і смерць у снежні 1999 г. прэзідэнта Туджмана. Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары амаль супалі па часе з прызначанымі на пачатак 2000 г. парламенцкімі. Яшчэ пры жыцці Туджмана апазіцыя мела вельмі добрыя шанцы на перамогу ў парламенцкіх выбарах. Ягоны раптоўны сыход з палітычнай сцэны, бясспрэчна, паскорыў перамены, бо партыя ўлады засталася не ў стане кіраваць працэсам пераходу ўлады.
Адрозна ад папярэдніх выбараў, усе партыі мелі поўную свабоду ў вядзенні перадвыбарнай кампаніі. У адпаведнасці з новым законам,
8 Гл.: Salay Cathy, Duich Katarine. Republic of Croatia. 1995 Elections Monitors Report. Washington DC: IFES, 1995.
за выбарамі назіралі 12 НДА і грамадскіх аб’яднанняў. Самая вялікая з іх, Арганізацыя грамадзян для назірання за выбарамі, забяспечыла прысутнасць на выбарчых участках 5.000 назіральнікаў. 148 НДА ўтварылі кааліцыю “Голас-99”, якая заахвочвала выбарцаў да ўдзелу ў галасаванні і праводзіла кампанію па адукацыі выбарцаў. Шэсць апазіцыйных партый, аб’яднаных у дзве кааліцыі, на парламенцкіх выбарах 3 студзеня 2000 г. атрымалі пераканаўчую перамогу. Левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакрьгчная партыя (СДП, пераемніца Лігі камуністаў зачасамі Югаславіі) выступалаў кааліцыі з левацэнтрысцкай Харвацкай сацыяльна-ліберальнай партыяй (ХСЛП), у нейкай ступені больш папулісцкай і нацыяналістычнай. Другая кааліцыя, гэтак званая “Порэчаўская група” цэнтрысцкіх партый, складалася з Ліберальнай партыі, рэгіянальнага Дэмакратычнага кангрэса Істрыі, Харвацкай народнай партыі і Харвацкай сялянскай партыі. Канчатковыя вынікі галасавання 3 студзеня выглядалі так: кааліцыя СДП/ХСЛП — 71 месца, ХДС — 46, “Порэчаўская група” — 24 і правая кааліцыя Харвацкай партыі права і Харвацкага хрысціянска-дэмакратычнага саюза — 5 месцаў.
Харвацкія выбарцы завяршылі хуткую кардынальную змену палітычнага кіраўніцтва, абраўпіы ў другім туры 7 лютага 2000 г. прэзідэнтам рэфарматара Стыпе Месіча. Парламенцкія, а за імі і прэзідэнцкія выбары завяршылі перыяд аўтарытарызму ў найноўшай гісторыі Харватыі. Краіна паспяхова ўмацавала дэмакратычныя інстытуты і зрабілася кандыдатам на далучэнне да Еўразвяза. Між тым ХДС рэфармавалася і ў 2004 г. вярнулася да ўлады ў выглядзе сучаснай еўрапейскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.
Электаральныя рэвалюцыі (амаль) па-сербску: Грузія і Украіна
Сербскі сцэнарый электаральнай рэвалюцыі больш заўсе нагадвалі прарывы да дэмакратыі ў Грузіі ў 2003 г. і ва Украіне ў 2004—2005 гг. Ва ўсіх трох краінах назіралася адна і тая ж паслядоўнасць падзей: перамога апазіцыі на арганізаваных рэжымам выбарах, кволыя стгробы дзейных кіраўнікоў не прызнаць перамогу і захаваць статус-кво, мабілізацыя мас і пратэсты супраць фальсіфікацый, патрабаванне перадачы ўлады шляхам магутных, але не гвалтоўных вулічных акцый. Усе тры рэвалюцыі вызначаліся тым, што асаблівы акцэнт рабіўся на законнасць: мэта вулічных пратэстаў была ў тым, каб забяспечыць належнае выкананне закона, яны грунтаваліся на законным патрабаванні ўлады, пацверджаным народным волевыяўленнем на выбарах. Да таго ж назіралася адметнае падабенствачыннікаў, якія зрабілі магчымым сцэнарый электаральнай рэвалюцыі ў трох досыць адрозньіх дзяржавах: некансалідаванасць улады ў рамках канкурэнтнага аўтарытарызму, спалучэнне дастатковага адзінства дэмакратыч-
най апазіцыі і моцнага кіраўніцтва, эфектыўная супраца апазіцыі і грамадзянскай супольнасці і, нарэшце, дзіўная, часам абсалютна незразумелая самазаспакоенасць дзейнай улады.
На парламенцкіх выбарах у лістападзе 2003 г. у Грузіі праўладны блок “За новую Грузію” прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ і Партыя абнаўлення прэзідэнта Аджарскай аўтаноміі Аслана Абашыдзэ супрацьстаялі апазіцыйным блокам “Нацыянальны рух” былога міністра юстыцыі і старшыні Тбіліскай гарадской рады Міхаіла Саакашвілі і “Бурджанадзэ-дэмакраты” спікера парламента Ніно Бурджанадзэ і Партыя новых правоў. Хоць фармальна змаганне не было за прэзідэнцкую ўладу, гэтыя выбары мелі надзвычай важнае значэнне, бо склад новага парламента мог надалей вырапіаць лёс Шэварднадзэ, у якога ў 2005 г. скончваўся другі і апошні прэзідэнцкі тэрмін. Згодна з першымі вынікамі галасавання і дадзенымі экзіт-полаў, апазіцыя атрымлівала перавагу: сукупна яна набірала 45—50% галасоў, a праўладныя партыі — 30—35%9. Афіцыйныя вынікі паступілі позна, але калі іх абвясцілі, выглядала, што супернікі памяняліся месцамі: Цэнтральная выбарчая камісія аддала першыя месцы блокам Шэварднадзэ і Абашыдзэ, а апазіцыя паўзла далёка ў хвасце.
Вынікі выклікалі абурэнне ў грамадстве, пасля іх абвяшчэння апазіцыя і арганізацыі грамадзянскай супольнасці правялі кампанію масавай мабілізацыі. Канвоі машын і аўтобусаў з усёй краіны прывозілі ў Тбілісі прыхільнікаў апазіцыі. У дзень, калі адкрывалася першая сесія новага парламента, апазіцыя арганізавала мітынг перад будынкам парламента. Урэшце, яна з ружамі ў руках — знакам негвалтоўнага супраціву — прарвалася ў залу пасяджэнняў і аднавіла паўнамоцтвы старога парламента на чале з Бурджанадзэ. Патрабаванні адмяніць вынікі сфальсіфікаваных выбараў перараслі ў заклікі да адстаўкі прэзідэнта. Шэварднадзэ пакінуў залу і праз дзень, пасля разважанняў і перамоў пры пасярэдніцтве міністра замежных спраў Расіі Ігара Іванова, зышоў у адстаўку. Ніно Бурджанадзэ часова выконвала абавязкі прэзідэнта, і апазіцыя прыйшла да ўладьі. Праз два мееяцы лідар “рэвалюцыі ружаў” Міхаіл Саакашвілі перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы 96% галасоў; ягоны першы памочнік, былы спікер парламента Зураб Жванія заняў пасаду прэм’ер-міністра, а пасля перамогі на выбарах новага блока “Нацыянальны рух — Дэмакраты” Ніно Бурджанадзэ пераабралі спікерам парламента.
У выніку прэзідэнцкіх выбараў 2004 г. ва Украіне меў адбыцца планаваны пераход улады, бо канчаўся другі прэзідэнцкі тэрмін Леаніда Кучмы. Галасаванне мусіла змяніць абрысы палітычнага ландшафіу і вьізначыць аіульны кірунак руху краіны, якая з часу атрымання незалежнасці ў 1991 г. балансавала паміж дэмакратыяй і аўтарытарызмам. Пераемнікам Кучмы меўся стацца прэм’ер-міністр Віктар Януковіч, кандыдат уладнай эліты, вылучаны прапрэзідэнцкай большасцю ў парламенце. Ягоным
9 Welt Corey. Georgia: A Post-Election Crossroads // CSIS Caucasus Elections Watch. 18.11.2003.
асноўным канкурэнтам выступаў былы прэм’ер-міністр Віктар Юшчанка — харызматычны лідар блока дэмакратычнай апазіцьіі “Наша Украіна”. Пра напружанасць і высокія стаўкі ў палітычнай барацьбе можа сведчыць той факт, што апазіцыйнага кандыдата, як сцвярджаецца, атруцілі дыяксінам. Гэта ледзь не каштавала Юшчанку жыцця, і ў яго назаўседы застаўся знявечаны твар10.
Дзяржаўныя рэсурсы, і перадусім электронныя СМІ, былі спрэс мабілізаваныя на змаганне з апазіцыяй. Януковіча адкрыта падтрымліваў у перадвыбарнай кампаніі Крэмль: за тры дні да першага тура галасавання, 1 лістапада, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін нанёс візіт у Кіеў і непрыхавана агітаваў за Януковіча.
Першы тур выбараў не выявіў пераможцу: паводле звестак экзітполаў, Юшчанка з выразным адрывам быў наперадзе — за яго прагаласавалі каля 44% выбарцаў, а за Януковіча — 38%. Афіцыйныя вынікі галасавання ўрэшце абвясцілі толькі праз дзесяць дзён. У версіі Цэнтральнай выбарчай камісіі перавага Юшчанкі склала менш за адзін адсотак — 39,85% супраць 39,22% у Януковіча. Праз тры тыдні, 22 лістапада, адбыўся другі тур. Незалежныя назіральнікі і вынікі экзітполаў дакументальна засведчылі пераканаўчую перамогу Юшчанкі — ён атрымаў 54% галасоў супраць 42% у Януковіча. Аднак ад яе нічога не засталося ў афіцыйных звестках Цэнтрвыбаркама — той абвясціў пераможцам Януковіча, прыпісаўшы яму 49% галасоў супраць 46% у Юіпчанкі.