Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
У болып шырокім сэнсе гэты зрух таксама сведчыў пра ўзмацненне за гады незалежнасці пачуцця палітычнай нацыі ў дагэтуль русіфікаваных і этнічна аморфных рэгіёнах Украіны. Рост нацыянальнай свядомасці не толькі паўплываў на вынікі галасавання і
24 Larrabee Stephen. Ukraine and Transatlantic Integration /7 Kuzio Taras, Hamilton Daniel (eds.). Open Ukraine: Changing Course towards a European Future. Washington, DC: Center for Transatlantic Relations, 2011. P 135—136. http://transatlantic.sais-.jhu. edu/publications/books/Open_Ukraine/Open_Ukraine.pdf. — Заў. рэдактара.
№ Як казаў за два дні да першага тура кансерватыўны тэлевядоўца Першага канала Расійскага тэлебачання Міхаіл Лявонцьеў, “Юшчанка не мае дастаткова галасоў. I ў прынцыпе не можа іх атрымаць у нармальных умовах, бо нацыянальна свядомы празаходні элекгарат ва Украіне—безнадзейная меншасць” (Первый канал, 28.10.2004).
26 Па пытанні дэмакратыі на выбарах 1994 г. паміж Краўчуком і Кучмам амаль не было розніцы. Больш за тое, Кучма падаваў сябе як і больш прарасійскага кандыдата, і большага прыхільніка рэформаў — альтэрнатыву Краўчуку з яго досыць дзіўнай сумессю нацыяналізму і амаль поўнай адмовы ад рэальных эканамічных рэформаў.
электаральную фазу рэвалюцыі. Ён надаў апазіцыі мэту і пачуццё маральнай адказнасці ў імкненні змяніць уладу, паскорыў мабілізацыю мас на барацьбу супраць выбарчых фальсіфікацый. Гэта яшчэ адна з’ява, якую не заўважыла каманда Кучмы — Януковіча. Вячаслаў Ніканаў, адзін з расійскіх паліттэхнолагаў, якія працавалі на дзейную ўкраінскую ўладу, перад другім турам 22 лістапада не дапускаў магчымасці электаральнай рэвалюцыі, бо “рэвалюцый у халоднае надвор’е не бывае”27. Таму цяжка патлумачыць настойлівасць дэмакратычных актывістаў, зболыпага маладых людзей, якія тыднямі мерзлі на зімовым холадзе на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, чымнебудзь іншым, апроч пачуцця абавязку, выкліканага нацыянальнай свядомасцю.
У Грузіі моцная нацыянальная свядомасць падобным жа чынам спрыяла пераадоленню структурных бар’ераў на шляху да мабілізацыі мас, хоць на той час для перспектыў дэмакратыі ў Грузіі нацыяналізм быў палкай з двума канцамі28. Болып за тое, Шэварднадзэ (урэшце, ён быў архітэктарам заканчэння “халоднай вайны” і для Захаду — жывым увасабленнем дэмакратыі пасля таго, як займаў пасаду міністра замежных спраў СССР) страціў перавагу ідэйнай гегемоніі на карысць апазіцыі з тых жа прычын, што дзейнічалі і ва Украіне.
Арыентацыя Грузіі на Захад часткова была пабочным вынікам эканамічнага заняпаду пасля грамадзянскай вайны, што вяло да залежнасці ўсёй краіны ад замежнай дапамогі. Намаганні Шэварднадзэ перагуляць Расію ў замежнапалітычных гульнях таксама давалі падставу арыентавацца на Захад29. Але калі глядзець больш абагульнена, нацыяналізм адлюстроўваў жаданне эліты і грамадства парваць з мінулым і надаваў высакародства гэтаму памкненню.
Такое спалучэнне неабходнасці і асобы кіраўніка дзяржавы абумоўлівала такую палітыку, што паіпырала прастору для поглядаў, дыскурсаў і паводзін, якія ўрэшце спрыялі з’яўленню моцнай дэма-
27 Как не дать Укранне расколоться // Росснйская газета. 23.11.2004. http://www. rg.ru/2004/ll/23/vybory-raskol.html.
28 Перамога рухаў за незалежнасць і ў Грузіі, і ў Азербайджане на пачатку 1990х гг. успрымалася імі як прарыў да дэмакратыі. Нацыяналізм сілкаваў дэмакратычныя рухі на раннім этапе, а тады неверагодна ўскладніў іх паспяховую інстытуцыялізацыю. Войны супраць мясцовых сепаратыстаў не прынеслі перамогі. Ужо аднаго гэтага магло хапіць, каб нанесці смяротны ўдар дэмакратычна абраным прэзідэнтам: Звіяду Гамсахурдыя ў Грузіі і Абульфазу Эльчыбею ў Азербайджане, — нават калі б не было карумпаванага атачэння, эканамічнага крызісу і папросту недзеяздольнай машыны камуністычнай дзяржавы. Аслабленая ўсімі гэтымі ўзрушэннямі, першая дэмакратычная ўлада ў Грузіі і Азербайджане ператварылася ў няўдольныя дзяржавы, а іх лідараў зрынулі ваенныя перавароты”. Гл.: Fairbanks Charles. Georgia’s Rose Revolution // Journal of Democracy. Vol. 15. № 2. 2004. P 110—124.
29 У Грузіі Расію ўспрымаюць галоўным чынам як спонсара абхазскага і паўднёваасецінскага сепаратызму і наўпроставуто пагрозу незалежнасці краіны.
кратычнай апазіцыі30. Калі ў апошнія гады кіравання Шэварднадзэ рушыў да аўтарытарызму, гэта прывяло яго да вострага канфлікту з супольнасцю спрыяння дэмакратыі: адметна, што ён апынуўся ў адной кампаніі з Мілошавічам і Лукашэнкам — таксама забараніў у сваёй краіне дзейнасць Фонду Сораса. У выніку ён заняў больш жорсткую пазіцыю, але гэта толькі падарвала да яго давер і падвысіла шанцы альтэрнатыўных палітыкаў, якія выступалі за выразны выбар на карысць дэмакратыі, прававой дзяржавы і еўрапеізацыі.
Для поспеху электаральнай рэвалюцыі патрабуецца далёка не толькі перамога на выбарах, таму няпэўнасць і непрадказальнасць падзей вымагаюць наяўнасці апошняга і, бадай, самага значнага чалавечага фактару ў асобе папулярнага лідара і аб’яднанай, дзейснай, рашучай дэмакратычнай супольнасці. Гэтак было ў Сербіі, дзе Каштуніца быў адзіным палітыкам, здольным перамагчы Мілопіавіча на выбарах, а Д жынджыч адыграў незаменную ролю ў арганізацыі выбарчай кампаніі і агульным забеспячэнні ўзяцця ўлады.
Гэтаксама “рэвалюцыю ружаў” немагчыма ўявіць без палітычнага лідарства Саакашвілі: ягоная раіпучасць і лідарскія здольнасці прывялі апазіцыю да надзвычай малаверагоднага поспеху — зрынання дзейнага прэзідэнта, калі ён сфальсіфікаваў вынікі выбараў, што не вызначалі ягонага лёсу. Надзвычай істотную другую ролю адыграў і галоўны памочнік Саакашвілі, менш харызматычны Зураб Жванія, які кіраваў выбарчай кампаніяй.
Без Юшчанкі ваУкраінеу 2004 г. “памаранчавая рэвалюцыя” неадбылася б. Пакуль ён не прыйшоў у палітыку з калідораў бюракратыі, дэмакратычнай апазіцыі як істотнага фактару ўкраінскай палітьжі амаль не існавала: на парламенцкіх выбарах 1998 г. найбуйнейшая апазіцыйная партыя заваявала ўсяго 9% галасоў, а на прэзідэнцкіх выбарах наступнага года вынік быў яшчэ горшы. Тое ж можна сказаць і пра Саакашвілі: Шэварднадзэ двойчы атрымліваў перамогу на выбарах, набраўшы 70% і 75% галасоў, калі нейкае падабенства канкурэнцыі яму складаў кандыдат ад камуністаў. Пры гэтым абодва лідары даказалі, што здольныя перамагаць на выбарах, задоўга да рэвалюцый. Блок Юшчанкі “Наша Украіна”, нягледзячы на фальсіфікацьгі, атрымаў найболыпую колькасць галасоў на парламенцкіх выбарах 2002 г. Апазіцыя на чале з Саакашвілі разбілапрыхільнікаў Шэварднадзэ на мясцовых выбарах 2002 г. у Тбілісі. I ў Юшчанкі была моцная падтрымка ў асобе Цімашэнкі — добрага арганізатара, але таксама вельмі харызматычнага лідара.
30 Разважаючы пра цяжкасці развіцця Грузіі і Азербайджана на посткамуністычным этапе, Чарльз Фэербанкс адзначае: “Часткова пераадольваць гэтыя цяжкасці абодвум праектам дзяржаўнага будаўніцтва дапамагала сіла нацыяналізму. Грузінская і азербайджанская эліта была амаль адзінадушнай у імкненні пачаць усе з чыстага аркуша і — прынамсі, вонкава—у заходніх формах. Адпаведна, у абедзвюх краінах існуе шматпартыйная сістэма, СМІ фар.мальна вольныя ад цэнзуры (у Грузіі ёсць нават больш за дзве тэлевізійныя сеткі) і астатні дэкор заходніх інстытутаў”. Гл.: Fairbanks Charles. Georgia’s Rose Revolution//Journal of Democracy. Vol. 15. № 2. 2004. P 110—124. P 111.
Значную ролю палітычнага дзеяння ў сцэнарыях электаральнай рэвалюцыі можна патлумачыць дзвюма прычынамі. Па-першае, галоўным праціўнікам апазіцыі выступае прэзідэнцкая ўлада, таму дэмакратычная альтэрнатыва абавязковамусіць быць персаніфікаванай. Па-другое, поспех складанага, двухэтапнага працэсу залежыць ад волі, рапіучасці, умення рызыкаваць і хутка прымаць рашэнні ў няпэўнай сітуацыі. Натуральна, для гэтага патрэбны лідар, дзеянні якога зменшылі б цану выканання гэтых складаных і патэнцыйна небяспечных патрабаванняў. Гэтым электаральныя рэвалюцыі рэзка адрозніваюцца ад пераўтваральных выбараў, калі перамогай апазіцыі на выбарах усё і канчаецца, таму, можна меркаваць, асобьі лідараў не адыгрываюць гэткай вырашальнай ролі.
Юшчанка і Саакашвілі выдатна здалі іспыт на лідарства. Яны прывабілі выбарцаў асабістай харызмай і харызматычнасцю сваёй ідэі. Яны карысталіся асаблівай папулярнасцю ў моладзі — рухальнай сілы рэвалюцый. Яны не баяліся рызыкаваць на паслявыбарчым этапе, калі іх рашучасць натхняла пратэстоўцаў. У дадатак, гэтыя два лідары мелі яшчэ адну агульную рысу: адметна, што абодва былі прадуктамі сістэмы, якой яны кінулі выклік.
Юшчанка зрабіўся заўважнай асобай на пасадзе старшыні Нацыянальнага банка, на якую яго прызначыў у 1993 г. Кучма. Ен стаяў начале паспяховай праграмы фінансавай стабілізацыі, ажыццяўленне якой зацугляла пяцізначную інфляцыю, і ўвядзення ў 1996 г. нацыянальнай валюты — грыўны. Калі ў 1999 г. Юшчанку прызначылі прэм’ер-міністрам, ён заваяваў сімпатыі ў грамадстве тым, што ўзмацніў дзяржаўную фінансавую дысцыпліну, прымусіў алігархаў плаціць падаткі і такім чынам ліквідаваў затрымкі ў выплатах заробкаў і пенсій. Спалучэнне рэфарматарскіх поглядаў з эфектыўнай дзейнасцю ваўрадзе было рэдкай з’явай не толькі ва Украіне, але на ўсёй постсавецкай прасторы. Адданасць Юшчанкі прьінцыпам празрыстасці і добрасумленнага кіравання ўрэшце каштавала яму пасады. Аднак вынесены Юшчанку з падачы пракучмаўскіх фракцый і камуністаў вотум недаверу не толькі надаў магутны імпульс ягонай палітычнай кар’еры, але і перамяніў украінскі палітычны ландшафт — грамадства атрымала ясны выбар паміж захаваннем статус-кво і дэмакратычнай альтэрнатывай.
Саакашвілі прайшоў падобны шлях да рэвалюцыі. Пасля таго як ён скончыў аспірантуру ў Злучаных Штатах, на яго звярнуў увагу Жванія, на той час блізкі паплечнік Шэварднадзэ, і парэкамендаваў Саакашвілі на пасаду міністра юстыцыі. Працуючы ваўрадзе, ён прыцягнуў увагу грамадства тым, што імкнуўся змагацца з карупцыяй і рэфармаваць сістэму крымінальнага права, хоць можна сказаць, што дзеля росту папулярнасці Саакашвілі часта выкарыстоўваў папулісцкія метады. Потым ён стаў старшынёй Тбіліскай гарадской рады і на гэтай пасадзе вызначыўся тым, што працягнуў антыкарупцыйную кампанію, акцэнтуючы ўвагу на незаконным жыллёвым будаўніцтве і махінацыях