Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Падзеі ў Грузіі 2003 г. і ва Украіне 2004—2005 гг. вельмі нагадвалі сербскую мадэль электаральнай рэвалюцыі. Ва ўсіх гэтых трох вы-
1 Больш падрабязна пра ўздзеянне гэтай хвалі гл.: Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions // Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304.
падках змена рэжыму прайшла ў два этапы: за перамогай апазіцыі на выбарах адбыліся масавыя вулічныя пратэсты, выкліканыя адмовай дзейных кіраўнікоў дзяржавы прызнаць паразу.
I нарэшце, зменарэжыму ў Кыргызстанеў 2005 г. збольшаганагадвала рэвалюцыю ў класічным сэнсе. Хоць да яе падштурхнула фальсіфікацыя вынікаў парламенцкіх выбараў, азначэнне “электаральная” ў гэтым выпадку наўрад ці пасуе: урэшце, апазіцыя не перамагла на гэтых выбарах, і таму не магла прэтэндаваць на легітымнасць свайго прыходу да ўлады ў зададзеных старым рэжымам рамках. 3 гэтай прычыны змена ўлады ў Кыргызстане істотна адрознівалася ад падзей у Грузіі і Украіне паводле такіх параметраў, як ключавыя сілы ў зрынанні старога рэжыму, логіка мабілізацьгі мас і, нарэшце, вынікі: “нелегітымная рэвалюцыя” стварыла вакуум улады, таму гвалт і палітычныя беспарадкі працягваліся яшчэ доўга пасля падзення старога рэжыму.
Калі глядзець далей, існуе моцная ўзаемасувязь паміж формай прарываў і іх канчатковымі вынікамі. Самыя мірныя і спакойныя змены ўлады ў Славакіі і Харватыі праклалі шлях да стварэння стабільнай і трывалай ліберальнай дэмакратыі. Сербія, Грузія і Украіна пасля рэвалюцый трапляюць у катэгорыю выбарчых дэмакратый, але ўсё яшчэ пакутуюць ад палітычнай нестабільнасці, якая выклікае пэўныя засцярогі наконт будучыні дэмакратыі ў гэтых краінах. I нарэшце, пераварот у Кыргызстане мае сваю іронію: найбольш рэвалюцыйны паводле формы, ён з найменшай верагоднасцю можа прывесці да рэвалюцыйных вынікаў, г.зн. да ўсталявання сталай дэмакратыі.
Узаемазвязанасць формы пераходу і яго канчатковага выніку лёгка тлумачыцца. Дэмакратычны транзіт быў найболып мірным і паслядоўным, а яго вынікі — найбольш дэмакратычнымі ў больш адкрытых і канкурэнтных рэжымах, дзе існавалі найбольш моцныя ўнутраныя перадумовы для палітычных змен. Электаральныя рэвалюцыі не былі настолькі прадвызначанымі. Усе яны адбыліся ў менш канкурэнтным і больш аўтарытарным асяродку. У выніку, абсалютна вырашальную ролю ў гэтых пераходах адыграў чыннік эфектыўнасці дзеяння дэмакратычных акцёраў, бо каб пераадолець супраціў тагачаснай улады, якая адмаўлялася прызнаць паразу, патрабаваліся талент дэмакратычных лідараў і адвага і рашучасць дэмакратычна настроеных мас.
Нарэшце, паслявыбарчая рэвалюцыя ў Кыргызстане мела найменш унутраных перадумоў і найболын залежала ад выпадковага збегу абставін. Змена суадносін паміж глыбокімі ўнутранымі перадумовамі і збегам абставін у гэтых прарывах таксама дазваляе разважаць пра эфект “распаўсюду віруса рэвалюцый” пры пераходзе ад посткамуністычнага аўтарытарызму і пра ролю збегу абставін у параўнанні са структурнымі чыннікамі пры распаўсюдзе дэмакратыі.
Як даводзяць Банс і Волчык, электаральная мадэль змены рэжыму спачатку ўзнікла ў краінах з болын спрыяльнымі ўнутранымі ўмовамі і ў далейшым падхапілася і прыстасавалася да сітуацыі ў тых краінах, дзе ўнутраныя ўмовы былі не настолькі спрыяльнымі. Аднак
калі “ўзмацняецца ўіілыў прэцэдэнту, перасягаючы межы дзяржаў, ён спалучаецца з усё слабейіпай і слабейшай падтрымкай структурных чыннікаў, што абумоўліваюць перамены”2. Калі рухальнай сілай рэвалюцый у большай ступені робіцца фактар “распаўсюду віруса”, чым унутраныя ўмовы, яны ўсё больш характарызуюцца “змяншэннем удзелу мас, большай гвалтоўнасцю і менш дэмакратычнымі вынікамі”8.
Урэшце выяўляецца, што мясцовыя ўмовы астатніх аўтакратычных рэжымаў немагчыма пераадолець толькі фактарам заразнасці. Такім чынам, неапраўдана аптымістычныя чаканні, што хваля дэмакратычных змен распаўсюдзіццаі далей, неўлічвалі гэтай наперад абумоўленай і па сутнасці самаабмежавальнай прыроды фактару заразнасці.
Славакія і Харватыя: пераход да дэмакратыі праз пераўтваральныя выбары
Славакія пры мяккай аўтарытарнай уладзе прэм’ер-міністра Уладзіміра Мечыяра ў 1994—1998 гг. збочыла са шляху, па якім ішлі яе суседзі і партнёры па “вышаградскай чацвёрцы” — элітнай групе цэнтральнаеўрапейскіх нацыянальных дзяржаў, якія вялі рэгіён праз палітычныя і эканамічныя пераўтварэнні да прыняцця ў Еўразвяз і НАТО. У 1992 г., яшчэ ў складзе Чэхаславацкай федэрацыі, левапапулісцкая кааліцыя на чале з Рухам за дэмакратычную Славакію (HZDS па-славацку) перамагла на парламенцкіх выбарах, сцвярджаючы, што Славакія зрабілася ахвярай эканамічнага радыкалізму федэральнага, то бок чэшскага ў іх разуменні, урада, і заклікаючы больш паступова праводзіць рэформы. Востры канфлікт паміж чэшскім і славацкім урадамі адносна будучага курсу агульнай краіны прывёў да распаду федэрацыі, а Мечыяр заваяваў лаўры бацькі славацкай дзяржавы.
Нават калі РЗДС ненадоўга страціў уладу пасля расколу парламенцкіх фракцый на пачатку 1994 г., нацыяналізм і патэрналізм па-ранейшаму прыцягвалі прыхільнікаў да Мечыяра і ягонай партыі. Праз паўгодаМечыяратрыумфальнапераабралі, і ён сфармаваўурад з ультраправых іультралевых партый—гэтыхаўрус атрымаў сумнеўную славу “чырвона-карычневай кааліцыі”. Яна карысталася моцнай падтрымкай кансерватыўнага электарату ў сельскіх раёнах і працоўных у буйных прамысловых раёнах, якія асабліва пацярпелі пасля падзення камуністычнай сістэмы. Між тым апазіцыю падтрымлівалі ў гарадскіх раёнах, сярод моладзі і вугорскай нацыянальнай меншасці, якая часта аказвалася пад ударам “чырвона-карычневай кааліцыі”4.
2 Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions Ц Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304.
3 Тамсама.
4 Гл.: Pridham Geoffrey. Coalition Behaviour in New Democracies of Centra] and Eastern
Europe: The Case of Slovakia // The Journal of Communist Studies and Transition
Politics. Vol. 18. № 2. June 2002. P 75—102.
У ліку злоўжыванняў уладай за “чырвона-карычневай кааліцыяй” былі здушэнне незалежных СМІ; брудныя войны з палітычнымі апанентамі, улучна з выкраданнем у 1996 г. сына прэзідэнта Рамана Ковача — былога хаўрусніка, а потым праціўніка Мечыяра; дыскрымінацыя нацыянальных меншасцей, перадусім вугорцаў; буйнамаштабная карупцыя, што ўвасобілася ў скрайне супярэчлівай наменклатурнай прыватызацыі.
Але разам з тым урад начале з РЗДС не змог так змяніць дзяржаўныя інстытуты, каб стварыць непераадольную для апазіцыі перавагу трымання ўлады. Рабілася некалькі спроб змяніць правілы іульні, у тым ліку ўзманніць прэзідэнцкую ўладу ў спадзеве на тое, што Мечыяра абяруць прэзідэнтам, і змяніць выбарчую сістэму з галасавання па партыйных спісах на аднамандатную, што дало б РЗДС перавагу перад меншымі партыямі. Але ўладная кааліцыя не змагла сабраць неабходнай колькасці галасоў, каб унесці папраўкі ў Канетытуцыю.
Больш за тое, ніколі не ўзнікала сур’ёзных падстаў сумнявацца ў сумленнасці выбараў. Адметна, што Мечыяр ніколі не атрымліваў перамогі на выбарах як дзейны кіраўнік урада: выбары і 1992 г., і 1994 г. прайшлі пасля таго, як яго знялі з пасады прэм’ер-міністра5.
Нізкія інстытуцыйныя бар’еры для апазіцыі азначалі, што перадача ўлады ў Славакіі звядзецца да выбараў і пасля іх не спатрэбіцца вулічнага супрацьстаяння. Таму варта згадаць, чаму сталася магчымым адхіленне Мечыяра ад улады ў выніку парламенцкіх выбараў 1998 г.	'
Па-першае, з’явіліся прыкметы размывання сацыяльнай базы “чырвона-карычневай кааліцыі” — у нейкай ступені гэта віна самога ўрада. Аўтарытарная палітыка прывяла Славакію да частковай ізаляцыі ў рэгіёне, таму ў грамадстве ўзрастала трывога за будучыню краіны, калі дазволіць гэтаму ўраду застацца пры ўладзе. Незалежна ад палітыкі Мечыяра, Славакія глыбока інтэгравалася ў еўрапейскую эканамічную сістэму і грамадства. Моцныя сувязі з суседнімі цэнтральнаеўрапейскімі дзяржавамі толькі дадавалі неспакою, што паміж Славакіяй і навакольным светам можа паўстаць палітычная, эканамічная, а ў найгоршым выпадку і візавая мяжа. Між тым, калі Славакія ўсталявала і ўмацавала сваю незалежнасць, нацыяналізм Мечыяра пачаў страчваць прывабнасць для выбарцаў.
Да таго ж “чырвона-карычневая кааліцыя” не мела, бадай, ніякіх шанцаў замацаваць палітычны дыскурс, які б падкрэсліваў выключнасць Славакіі і навязваў адчуванне небяспекі звонку — насамрэч калі працэс еўрапейскай інтэграцыі ў рэгіёне дайшоў да свайго лагічнага завяршэння, апазіцыя натуральным чынам вярнула сабе вяршэнства.
5 У “найгоршым” 1997 г., калі Славакія ў рэйтынгу “Freedom House” апусцілася
з катэгорыі свабодных да часткова свабодных краін, яе рэйтынг грамадзянскіх свабод складаў 4, але палітычных правоў — 2. Гл.: Rescher Nicholas (ed.). Freedom in the World: 1998—1999: The Annual Survey of Political Rights and Civil Liberties. Transaction Publishers, 1999.
Нарэшце, антымечыяраўская апазіцыя дасягнула неабходнай ступені знітаванасці і кансалідацыі, каб эфектыўна змагацца заўладу на выбарах. Усёахопнага адзінства апазіцыі, аднак, не было. Яе аснову скл адал а Славацкая дэмакратычная кааліцыя (СД К), якая аб ’ядноўвал a пяць партый правацэнтрысцкай і ліберальнай арыентацыі. Аднак у СДК склаліся працоўныя дачыненні і паразуменне наконт утварэння будучай кааліцыі з Партыяй вугорскай меншасці, пераемніцы былых камуністаў Партыі дэмакратычнай лявіцы (ПДЛ), якая выступала супраць аўтарытарнай палітыкі Мечыяра, і хрысціянскімі дэмакратамі. Хоць на парламенцкіх выбарах 1998 г. РЗДС Мечыяра атрымаў болып за ўсіх галасоў, апярэдзіўшы на адзін адсотак СДК, чатыры апазіцыйныя партыі мелі выдатную магчымасць сфармаваць новы ўрад пад кіраўніцтвам Мікулаша Дзурынды.
Яшчэ адзін пераход ад посткамуністычнага аўтарытарызму шляхам пераўтваральных выбараў адбыўся ў 2000 г. у Харватыі. Адрозна ад Славакіі, у Харватыі пад уладай прэзідэнта Франьё Туджмана і Харвацкага дэмакратычнага саюза (ХДС), які ён узначальваў, існавала значна болып абмежаванняў свабоды. Але тым не менш, сістэму ўлады ў Харватыі можна ахарактарызаваць як канкурэнтны аўтарытарызм. ХДС прыйшоў да ўлады на першых шматпартыйных парламенцкіх выбарах 1990 г. у яшчэ федэратыўнай на той час Югаславіі як рух, што змагаўся за нацыянальную незалежнасць. Калі партыя аб’ядноўвала ў сваім складзе “шырокі спектр меркаванняў, ад ліберальных да нацыянал-экстрэмісцкіх, дык яе кіраўніцтва схілялася да ўтрапёнага нацыяналізму і антыкамунізму”6. Новая апазіцыйная партыя ўсяго крыху апярэдзіла рэфармаваную камуністычную партыю, але мажарытарная выбарчая сістэма забяспечыла ёй абсалютную большасць у парламенце. 3 атрыманнем незалежнасці Харватыя прыняла Канстытуцыю, якая ўсталёўвала моцную пр.эзідэнцкую ўладу, і праз усё дзесяцігоддзе пасаду прэзідэнта займаў Туджман. Спачатку яго прызначыў парламент, а затым у 1992 г. і 1997 г. Туджман перамог на наўпроставых выбарах, атрымаўшы адпаведна 57% і 61% галасоў7.