Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
У Грузіі міжнародныя назіральнікі ў 1995 г. прызналі, што “выбары былі самымі свабоднымі з усіх рэспублік Каўказа і Сярэдняй Азіі”16, аднак становішча пагоршылася да прэзідэнцкіх выбараў 2000 г., калі “і АБСЕ, і Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы адзначылі сур’ёзныя парушэнні, у тым ліку небесстароннасць СМІ, закідванне бюлетэняў у урны і непразрыстасць падліку галасоў”17. 3 палітычнага гледзішча кіраванне Шэварднадзэ ўяўляла сабой балансаванне паміж рэфарматарамі з Саюза грамадзян Грузіі (у асобах старшыні парламента Зураба Жваніі і на той час міністра юстыцыі Міхаіла Саакашвілі) і болып кансерватыўнымі палітычнымі сіламі — пераважна былой наменклатурай, прывілеяванымі бізнес-коламі і сілавымі структурамі. Гэтыя элементы супраціўляліся імкненню рэфарматараў да перамен, а прэзідэнт не даў рады весці паслядоўны палітычны курс. У выніку, паўстала “раздзіраная супярэчнасцямі, неэфектыўная ўлада, якая не ведала, куды ідзе, і гэтак жа праводзіла рэфррмы”18. Калі ў 2001 г. рэфарматары абвінавацілі ўрад Шзварднадзэ ў карупцыі і выйшлі з Саюза грамадзян Грузіі, прэзідэнт пачаў праводзіць усё болып аўтарытарную палітыку. Трэба адзначыць, што ўлада паспрабавала зачыніць вельмі папулярны незалежны тэлеканал “Руставі-2” і ў 2002 г. разгарнула наступ на грамадзянскую супольнасць за тое, што тая мела сувязі з міжнароднай супольнасцю спрыяння дэмакратыі.
Тым не менш, абедзве краіны не зусім скаціліся да аўтарытарызму. Хоць палітычнай канкурэнцьгі нанесла значную шкоду злоўжыванне ўладай з боку дзейных кіраўнікоў дзяржавы, але яна не страціла рэальнага зместу, а выбары давалі магчымасць насельніцтву ўплываць на дзяржаўныя справы. Гэтаксама працягвалі існаваць, хай у неспрыяльным, а часам і наўпрост небяспечным асяроддзі, незалежныя СМІ — і друкаваныя, і электронныя. Як лагічны дадатак да некансалідаванага канкурэнтнага аўтакратычнага рэжыму на хвалі прыватызацыі, неад’емнай ад маштабнай карупцыі, узнік алігархічны капіталізм. Найбольш каштоўныя актывы абедзвюх краін апынуліся пад кантролем уплывовых “сваіх людзей” у колах улады.
16 Lance Scott, Edgeworth Linda. Republic of Georgia: Assessment and Voter Registration Campaign. Washington DC: IFES, September — November 1995. P 13.
17 Nations in Transit 2003, Georgia, http://www.freedomhouse.org/report/nationstransit/2003/georgia.
18 Nations in Transit 2002, Georgia.
З’яўленне алігархічнага капіталізму мела супярэчлівае ўздзеянне на палітычныя працэсы. 3 аднаго боку, алігархі рабіліся зацікаўленымі ў захаванні статус-кво і актыўна ўдзельнічалі ў тым, каб адводзіць пагрозы яму з боку грамадства, ажыццяўлялі і падтрымлівалі некаторыя найболып адыёзныя праявы злоўжывання ўладай. 3 другога боку, карумпаваная алігархія бьіла яскравым увасабленнем супрацьзаконнасці дзеянняўулады і выклікалаў народагнеў за гаротнае жыццё наніжэйшых прыступках сацыяльнай лесвіцы. Да таго ж існаванне алігархаў стварала палітычна і эканамічна выбухованебяспечную сумесь. Калі багатыя і магутныя пераходзілі на бок апазіцыі19, яна атрымлівала надзейную крьшіцу фінансавання ўнутры краіны і пазбаўлялася залежнасці ад замежнай дапамогі: адметна, што “памаранчавую рэвалюцыю” ва Украіне часта называлі “бунтам мільянераў супраць мільярдэраў”. Незалежны капітал забяспечваў істотную ступень плюралізму ў медыйнай прасторы. У 2003 г. Грузія “была, напэўна, адзінай постсавецкай рэспублікай, якая мела па-сапраўднаму незалежнае тэлебачанне”20. Ва Украіне прыхільны да апазіцыі “5-ы канал” падтрымліваў алігарх Пётр Парашэнка, які ўвайшоў у каманду Юшчанкі.
Мяккі аўтарытарызм заставаўся трывалым, пакуль дзейныя кіраўнікі дзяржавы і ўладныя эліты былі здольныя зноў і зноў пацвярджаць свае паўнамоцтвы на далёка не бясхібных, але ўсё ж не пазбаўленых рэальнага зместу выбарах. Ён размываўся і ўрэшце нішчыўся, калі са з’яўленнем магутнай, удалай альтэрнатывы з боку апазіцыі, узмоцненай энергічнай грамадзянскай супольнасцю, і пры ўнутраных канфліктах у шэрагах уладнай эліты болып было немагчыма сумяшчаць дзве супрацьлеглыя логікі — дэмакратыі і аўтарытарызму. Сутыкненне дэмакратычных і аўтарытарных складнікаў палітычных сістэм у абедзвюх краінах урэшце прывяло да сітуацыі, калі больш немагчыма было ўтрымліваць уладу з дапамогай абмежаваных злоўжыванняў і фальсіфікацый на выбарах, але ўладныя эліты былі япгчэ не гатовыя добраахвотна аддаць уладу, a таксама вырашылі або былі вымушаныя адмовіцца ад больш радыкальных за фальсіфікацыі спосабаў адстойваць уладу. Электаральныя рэвалюцыі сталіся ўвасабленнем гэтага канфлікту. Але для таго, каб яны адбыліся і перамаглі, безумоўна, патрабаваліся далёка не толькі структурныя і інстытуцыйныя перадумовы.
Як і ў Сербіі, электаральным рэвалюцыям у Грузіі і Украіне была патрэбная мабілізацыйная сіла нацыянальнай свядомасці. За паўтара дзесяцігоддзе незалежнасці ў абедзвюх краінах здарыўся вялікі зрух —
19 Зробленыя ў 2000 г. таемныя запісы сведчаць, што міністр унутраных спраў Юрый Краўчанка скардзіўся Кучму, што ўраду “вельмі цяжка перахапіць” грошы, якія перасылаюцца за мяжу. Гл.: Мелышченко Ннколай. Кто есть кто. На днване презндента Кучмы. 2002. Цыт. паводле: Way Lucan. Kuchma’s Failed Authoritarianism //Journal of Democracy. Vol. 16. № 2. April 2005. P 138.
20 Fairbanks Charles. Georgia’s Rose Revolution // Journal of Democracy. Vol, 15. № 2. 2004. P 110—124. P 120.	'
ідэйная гегемонія перайшла ад дзейнай улады да апазіцыі, хоць і адбылося гэта з кардынальна іншых прычын за тыя, што прывялі да банкруцтва аўтарытарнага нацыяналізму Мілошавіча ў Сербіі. I ў Грузіі, і ва Украіне гэты зрух стаўся нечаканым наступствам уласнай палітыкі паўаўтарытарных кіраўнікоў дзяржавы, накіраванай на самалегітымацыю, пабудову дзяржаўнасці і забеспячэнне легітымнасці на міжнародным узроўні ды міжнароднай дапамогі.
Асабліва адметнай гэтая тэндэнцыя была ва Украіне, калі браць пад уваіу, што на пачатку 1990-х гг. сапраўдны пераход да дэмакратыі не адбыўся ў вялікай ступені таму, што ўкраінскі нацыяналізм колькасна саступаў у выбарчай канкурэнцыі больш саветызаванай і русіфікаванай “крэольскай”21 палітычнай культуры наўсходзе і поўдні краіны. Украінскі нацыяналізм умацаваў сваю ідэйную гегемонію ў 1990-я гг. пераважна дзякуючы выбару ўлад, якія ўбачылі ў ім добрую магчымасць легітымаваць свой статус як уладнай эліты незалежнай дзяржавы. Адметна, што і за Краўчука, і за Кучму прагаласавала пераважна Усходняя Украіна, але потым яны зрабіліся прыхільнікамі незалежнасці і нацыянальнага адраджзння, праўда, Кучма — не такім адданым, як ягоны папярэднік.
У выніку, нацыянальнае адраджэнне ва Украіне, адрозна ад Беларусі, карысталася поўнай дзяржаўнай падтрымкай22. 3 гэтым прьгходзіла ўсведамленне асноватворных палітычных ідэй, звязаных з нацыянальным дыскурсам23, а значыць, пашыралася легітымная прастора для спрыяння дэмакратыі, культурных абменаў, розных навучальных праграм як для студэнтаў, гэтак і для ўрадавых чыноўнікаў. I ўсё гэта, прынамсі, да апошніх гадоў прэзідэнцтва Кучмы, улада не толькі трывала, але нават заахвочвала.
21 Тэрмін, якім украінскія і беларускія навукоўцы абазначаюць русіфікаваную частку абодвух грамадстваў, якая вызнае сябе ў пэўнай ступені патрыётамі незалежнай дзяржавы, але не мае этнічнай нацыянальнай свядомасці.
22 “За Кучмам Украіна падтрымлівала інстытуты і сімвалы незалежнай дзяржавы. У яе былі амбасады, войска, уласная міліцыя. У 1992 г. краіна вярнула дзяржаўны гімн кароткага перыяду незалежнасці Украінскай Народнай Рэспублікі, у 2003 г. у яго тэкст унеслі папраўкі. Кожны вечар па тэлевізары людзі бачылі на мапе з прагнозам надвор’я абрысы сваёй краіны. Дзяржаўнай мовай была ўкраінская... Хоць вялікая частка палітычнай эліты не ў эфіры па-ранейшаму размаўляла па-руску, але публічнае выкарыстанне ўкраінскай мовы было знакам, што дзяржава створаная. Сам Кучма апублікаваў кнігу пад назвай “Украіна — не Расія”. Гл.: Ash Timothy Garton, Snyder Timothy. The Orange Revolution // New York Review of Books. Vol. 52. № 7. 28.04.2005. P 28.
23 Шмат y чым сувязь паміж этнанацыянальнымі прынцыпамі і палітычнымі ідэямі вель.мі нагадвала нацыянальна-дэмакратычны дыскурс у Беларусі: у абодвух выпадках падкрэслівалася існаванне адметнага, асобнага народа, які нельга звесці да галіны трыадзінства “Вялікай, Малой і Белай Русі”, і гістарьгчная прыналежнасць да Еўропы, азначыць, прымаліся каштоўнасці дэмакратыі, палітычных і грамадзянскіх свабод і абіраўся шлях “наЗахад”. Вядома, палітычная сілаўкраінскага нацыяналізму была нашмат болыная, чым беларускага.
Новая пакаленне ўкраінцаў не толькі вырасла ў незалежнай дзяржаве і навучалася па-ўкраінску, але і атрымала якасна іншую ў параўнанні з бацькамі і дзядамі адукацыю, навыкі, сфармавала іншы светапогляд, памкненні і прыхільнасці. Падобны глыбокі доўгатэрміновы эфект мела і няспыннае ўзаемадзеянне Украіны з заходнімі дзяржавамі і міжнароднымі інстытутамі, нават калі часта яго асноўнай мэтай было атрыманне замежнай дапамогі, зазвычай не падмацаванае адданасцю ідэі правядзення рэформаў унутры краіны. У выніку гэтага ўзаемадзеяння сярод уладных структур, у тым ліку ў войску і апараце бяспекі, павялічылая колькасьць зацікаўленых у тым, каб краіна развівалася ў дэмакратьгчным, празаходнім кірунку24.
Найбліжэйшае атачэнне Кучмы з фатальнымі для сябе наступствамі ўпусціла гэты зрух ідэйнай гегемоніі, калі ў 2004 г. задумляла захаваць статус-кво, арганізаваўшы абранне прэзідэнтам прэм’ер-міністра Віктара Януковіча. Януковіч быў адыёзнай фігурай — двойчы сядзеў у турме за хуліганства, а яго асноўны палітычны капітал палягаў у тым, што ён паходзіў з самай усходняй і прарасійскай Данецкай вобласці. Фактычна гэта была спроба паўтарыць прэзідэнцкія выбары 1994 г., калі Украіна падзялілася на заходнюю і ўсходнюю, і Кучма выйшаў пераможцам. Напэўна, ідэю падхапілі з падачы крамлёўскіх паліттэхнолагаў, якія працавалі на Януковіча, мяркуючы загнаць Юшчанку ў кут — абмежаваць яго базу падтрымкі толькі Заходняй Украінай25. Безумоўна, да правалу гэтай стратэгіі меў самае непасрэднае дачыненне фактар новага пакалення, якога яшчэ не было дзесяць гадоў таму. Але не толькі. 3 чыста тэрытарыяльнага гледзііпча Юшчанка пашырыў “празаходні”, “праўкраінскі” электарат (у 1994 г. ён асацыяваўся з галасамі за Краўчука, хоць гэта і не зусім дакладна)26 на чатыры цэнтральныя вобласці, якія на дзесяцігоддзе раней прагаласавалі за Кучму.