Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Падобная логіка прэвентыўных удараў ляжала ў аснове няспыннага наступу на незалежную прэсу і грамадзянскую супольнасць. НІСЭПД, што праводзіў экзіт-полы, на звестках якіх грунтаваліся цверджанні апазіцыі пра фальсіфікацыю вынікаў рэферэндуму, атрымаў два афіцыйныя папярэджанні і ў красавіку 2005 г. быў зачынены судом. Адной з прычын ліквідацыі быў распаўсюд вынікаў даследаванняў. Суд палічыў гэта за спробу паўплываць на грамадскую думку — дзеянне, якое супярэчыла статутным мэтам НІСЭПД. Уся апазіцыйная прэса апынулася на мяжы знішчэння ў выніку шэрага зыскаў аб паклёпе, пяць з іх — супраць найбуйнейшай штодзённай апазіцыйнай газеты “Народная Воля”, і новага ўказа Лукашэнкі, які забараняў усім недзяржаўным газетам выкарыстоўваць у сваіх назвах словы “беларускі” і “нацыянальны” (указ непасрэдна адбіўся на трох іншых вядучых незалежных выданнях: “Белорусская деловая газета”, “Белорусская газета” і “Белорусскнй рынок”).
Наступным крокам была інфармацыйная вайна. На загад улады дзяржаўныя СМІ запоўнілі прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя супраць “каляровых рэвалюцый”. Органы бяспекі друкавалі справаздачы і нават падручнікі, у якіх аналізаваліся сцэнарыі змены рэжыму ў Беларусі і даваліся парады чыноўнікам, як сарваць акцыі пратэсту24. Між тым у лістападзе 2005 г. апазіцыйна настроеную частку незалежнай прэсы пазбавілі амаль усіх звыклых каналаў распаўсюду, такіх як газетныя шапікі і іншыя пункты гандлю ўраздроб. Такім чынам, масу выбарцаў фактычна вывелі за межы дасяжнасці апазіцыйных галасоў.
Яшчэ адным характэрным прэвентыўным актам было ўзмацненне сілавых структур, такіх як КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратура, Камітэт дзяржкантролю і Рада бяспекі, і іх чыстка ад патэнцыйных іншадумцаў. Пасля таго як галава КД Б Леанід Ерын сустрэўся
24 Рэцэнзію на самы адыёзны з падобных дакладаў — “Каляровыя рэвалюцыі на постсавецкай прасторы: сцэнарыі для Беларусі” — можна прачытаць на: www. beIgazeta.by/20051212.49/010030141/.
18 кастрычніка 2004 г. з пратэстоўцамі, яго адхілілі ад выканання абавязкаў, а праз месяц афіцыйна звольнілі. У снежні былы генеральны пракурор Віктар Шэйман змяніў на пасадзе галавы Адміністрацыі прэзідэнта адстаўнога афіцэра КДБ Урала Латыпава. Звальненне Латыпава і Ерына de facto ўяўляла сабой чыстку кар’ерных афіцэраў з сувязямі ў Маскве і замену іх на асабіста адданых Лукашэнку людзей, абавязаных сваёй кар’ерай толькі яму. Адметна, што яшчэ ў снежні 2003 г. Лукашэнка крытыкаваў Ерына за тое, што ён не можа паставіць заслону “экспарту дэмакратыі” ў Беларусь. У сваю чаргу, падвышэнне Шэймана не толькі засведчыла, што Лукашэнка гатовы не звяртаць увагі на патрабаванні расследаваць знікненні лідараў апазіцыі ў 1999 г., але і паказала, што ён мае цвёрды намер яіпчэ мацней трымацца за ўладу, аб’ядноўваючыся з тымі, хто мае высокую асабістую зацікаўленасць у тым, каб не дапусціць ягонага падзення. Сілы бяспекі атрымалі ад Лукашэнкі негалосны загад змагацца з апазіцыяй, a папраўкі ў закон аб органах бяспекі забяспечылі прававую базу для працягу рэпрэсій. Папраўкі змянілі парадак адкрыцця агню ў мірны час. Раней закон дакладна пералічваў усе падставы для ўжывання агнястрэльнай зброі, а цяпер папраўкі ўключалі і “іншыя выпадкі, вызначаныя прэзідэнтам”.
I нарэшце, рэжым пайшоў у лабавую атаку на грамадзянскую супольнасць. Пад удар трапілі ўсе рэсурсы, якія маглі выкарыстоўвацца, каб паставіць пад сумнеў афіцыйныя вынікі выбараў і мабілізаваць людзей на пратэсты. Прынятыя ў снежні 2005 г. папраўкі ў Крымінальны кодэкс па сутнасці паставілі па-за законам апазіцыйныя групы, якія займаліся стварэннем нізавых арганізацый, назіраннем за выбарамі, масавай мабілізацыяй. За дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, падрыхтоўку людзей да масавых пратэстаў, стварэнне НДА або палітычнай партыі, якія “перашкаджаюць выкананню іх сябрамі працоўных ці сямейных абавязкаў” ці “дыскрэдытацыю” Беларусі на міжнароднай арэне вызначалася крымінальная адказнасць — да трох гадоў турмы25. Адразу пасля ўвядзення паправак у дзеянне пад удар трапілі некалькі арганізацый, усе яны не мелі афіцыйнай рэгістрацыі. Сярод іх былі моладзевыя рухі “Малады Фронт” і “Зубр”, удзельнікаў якіх пачалі арыштоўваць і прыцягваць да адказнасці яшчэ ў снежні 2005 г. Іншай буйной мішэнню сталася НДА па назіранні за выбарамі “Партнёрства”, кіраўнікоў якой схапілі ў лютым 2006 г. па абвінавачванні не толькі ў дзейнасці без рэгістрацыі, але і ў падрыхтоўцы тэракта. Апазіцыйная прэса кпіла з гэтага абсурднага абвінавачвання, але яно служыла сумным напамінам, як далёка можа зайсці рэжым, караючы тых, хто стаў яму ўпоперак дарогі26.
25 Аналіз паправак да Крымінальнага Кодэкса гл. у: Security Bill To Criminalize Round of Opposition Activities // RFE/RL Belarus, Ukraine, and Moldova Report. Vol. 7. № 41. December 2005. http://www.rferl.org/reports/pbureport/2005/12/41-081205.asp.
26 Гл.: Marples David. Official Minsk Is Preparing for the Coup // Eurasia Daily Monitor. 17.03.2006. http://www.jamestown.org/edm/article.php?article_id=2370883.
VI.
Пераход ад посткамунізму: хвалі іадкаты
Разыходжанне палітычных траекторый развіцця Сербіі і Беларусі на посткамуністычным этапе адлюстроўвала больш шырокую мадэль змены рэжымаў і аўтарытарнай рэакцыі, якая выявілася ў посткамуністычных краінах на пачатку XXI ст. Па рэгіёне пакацілася хваля пераходаў ад посткамуністычнага аўтарытарызму да дэмакратыі, калі воля народа не дазволіла аўтарытарным лідарам скрасці галасы выбарцаў, прымусіла падпарадкавацца вердыкту электарату і перадаць уладу дэмакратычнай апазіцыі. Дэмакратычная рэвалюцыя 2000 г. у Сербіі была звяном у ланцужку гэтых электаральных змен рэжымаў — можна сцвярджаць, што ён пачаўся ў 1998 г. у Славакіі, прадоўжыўся ў 2000 г. у Харватыі і далей — у былых савецкіх рэспубліках: у 2003 г. — у Грузіі, у 2004 г. — ва Украіне і, паводле шмат якіх мерак, у 2005 г. — у Кыргызстане.
Паглыбл енне аўтарытарызму ў Беларусі таксамане было адзінкавым выпадкам. Фактычнаў кожнай былой савецкай рэспубліцы, якая пазбегла электаральнага прарыву ад аўтарытарызму, за гэты час адбыўся значны адкат назад у сферы палітычнага плюралізму і грамадзянскіх свабод. Дзве хвалі не проста ішлі паралельна, а ўрэшце рабіліся ўсё больш узаемазвязанымі: сутыкнуўшыся з тым, што хваля змены рэжымаў падыходзіць да іхных берагоў, шмат хто з дзейных аўтакратаў на тэрыторыі былога СССР пачаў умацоўваць свае рэжымы з дапамогай той жа зброі — прэвентыўных удараў, — якой авалодаў Лукашэнка і якую гэтак па-майстэрску ўжываў праз увесь час свайго кіравання.
Адрозна ад першай хвалі дэмакратызацыі пасля распаду камуністычнай сістэмы, якая прынесла ліберальную дэмакратыю заходняга тыпу толькі ў геаграфічна і культурна акрэслены цэнтральнаеўрапейскі і балтыйскі рэгіён разам з самым нечаканым выключэннем — Манголіяй, новая хваля нашмат шырэйшая: яна ўключае як “заходнія” (Харватыя, Славакія), гэтак і “ўсходнія” (Сербія) дзяржавы па-за межамі былога СССР, а таксама постсавецкія краіны, што ахопліваюць Усходнюю Еўропу (Украіна), Каўказ (Грузія) і Сярэднюю Азію (Кыргызстан).
Пры гэтым другая хваля пераадолела цывілізацыйныя межы, чым выклікала яшчэ болыпыя сумневы ў слуіпнасці дыягназу структуралістаў, што вялікая частка гэтага рэгіёна не даспела да дэмакратыі з прычыны свайго геаграфічнага становішча, культуры і гісторыі.
Па-першае, адрозна ад ранейшых прыкладаў дэмакратызацыі, зыходнымі пунктамі для пераходу ад посткамуністычнага аўтарытарызму да дэмакратыі былі розныя версіі гібрыдных рэжымаў, у якіх аўтарытарныя палітычныя метады спалучаліся з наяўнасцю дэмакратычнага фасада ў выглядзе інстытутаў дэмакратыі, канкурэнтных шматпартыйных выбараў і грамадскага плюралізму.
Па-другое, геаграфічная ічасавая блізкасцьпадзей гэтайхвалініякім чынам не была выпадковасцю. Хваля пераходаў ад посткамуністычнага аўтарытарызму прыйшлася на эру інтэрнэту і мабільнай сувязі (немагчыма ўявіць сучаснага рэвалюцыянера без тых магчымасцей,
што надаюць названыя тэхналогіі), глабальных медыяў, а таксама разгалінаванай міжнароднай грамадзянскай супольнасці, улучна з заходнімі арганізацыямі спрыяння дэмакратыі і нефармальнымі сеткамі сяброў, калег, змагароў-аднадумцаў. Мабільнасць, сувязі і выхад на міжнародны ўзровень дазволілі сучасным рэвалюцыянерам унікнуць паглынання ўласнымі здзяйсненнямі: яны маюць магчымасць рушыць у іншыя краіны, дзяліцца досведам і навучаць новыя кагорты дэмакратаў, якія імкнуцца змяніць рэжьш1.
Здавалася, распаўсюд хвалі дэмакратызацыі на новыя геаграфічныя і культурныя абсягі падмацоўваў пазіцыю тых, хто даводзіў, што пераход да дэмакратыі робяць магчымым не чыннікі гістарычнай і культурнай спадчыны, а дзейнасць актывістаў і перадача “слушнай” формулы змены рэжыму новым краінам. Гэтая ўпэўненасць ваўсёпераможнасці “віруса дэмакратыі”, аднак, доўга не пратрывала, саступіўшы месца ацверазенню і страце ілюзій, калі хваля рэвалюцый наткнулася на аўтарытарную рэакцыю і зваротны эфект.
Параўнаўчы аналіз нядаўніх прарываў да дэмакратыі дае выдатную магчымасць праверыць слушнасць нашых высноў, чаму трываюць або гінуць посткамуністычныя аўтарытарныя рэжымы. Можна падсумаваць, што гэтыя прарывьі сапраўды былі ўвасабленнем абумоўленай ранейшым шляхам палітычнай траекторыі развіцця на посткамуністычным этапе; яны зададзеныя інстытутамі канкурэнтнага аўтарытарызму і здзейсненыя асобамі, якія пасталелі ў гэтым асяродку і здолелі ўхапіцца за палітычны шанец, калі аўтарытарныя рэжымы наткнуліся на свае ўнутраныя супярэчнасці і слабіны. Да таго ж большасць гэтых электаральных гграрываў былі важнымі вехамі працэсу фармавання нацый у былых камуністычных дзяржавах, бо прадэманстравалі мабілізацыйную сілу дэмакратычнага, празаходняга тыпу нацыянальнай ідэнтычнасці. Разам з тым, калі казаць пра шырэйшы кантэкст змены рэжымаў, асноўнае поле даследавання гэтай кнігі не абавязкова ўлічвае ўсю разнастайнасць формаў нядаўніх электаральных пераходаў да дэмакратыі.
Напрыклад, прарывы да дэмакратыі ў 1998 г. у Славакіі і ў 2000 г. у Харватыі не былі рэвалюцыямі, але яны былі рэвалюцыйнымі паводле наступстваў — абедзве краіны пазбавіліся ад аўтарытарных тэндэнцый у палітычным жыцці і цвёрда сталі на шлях да ліберальнай дэмакратыі і еўраііейскай інтэграцыі. У абодвух выпадках пераход адбыўся шляхам звычайнага галасавання, якое прайшло зболыпага свабодна і справядліва. Вьгнікі выбараў не выклікалі недаверу, іх прызналі ўсе ўдзельнікі. Падобны тып пераходу можна назваць пераўтваральнымі выбарамі.