Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
5 Новостн НЙСЭПЛ. № 3 (29). 2003. http://iiseps.org/old/bunet03-3.html.
ваннем рэпрэсіўных метадаў у рамках ужо наяўных інстытутаў, бо прымітыўная сістэма ўлады патрабавала адпаведнай прымітывізацыі грамадства, каб яе існаванню нічога не пагражала.
Кансалідацыя кантролю ў палітычнай і грамадскай сферах
Мясцовыя выбары ў сакавіку 2003 г. сталіся рэпетыцыяй да рэферэндуму і парламенцкіх выбараў 2004 г. Кандыдаты ад улады атрымалі абсалютную большасць мандатаў у мясцовых саветах, а апазіцыйныя партыі занялі крыху больш за 200 з 21.000 месцаў і не змаглі праз агітацыю заўважна пашырыць сваю базу падтрымкі6. Аднак адметна тое, што пасля гадоў выключэння, часткова з уласнай волі, з выбарчага працэсу апазіцыя ўвогуле здолела заваяваць хоць колькі месцаў. Некаторых кандыдатаў “недагледзелі” пераважна таму, што нават самы складаны механізм кантролю не мог адначасова адсочваць тысячы асобных агітацыйных кампаній. Разам з тым у Мінску, на якім засяродзілі ўвагу ўлады, не абралі ніводнага апазіцыйнага кандыдата.
Адзінай інтэрлюдыяй у манатонным і практычна спыненым пасля 2001 г. палітычным жыцці была дзейнасць дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў. Яе ўтварылі ў 2002 г. некалькі незалежных парламентарыяў, сярод якіх былі генерал арміі Валерый Фралоў, трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч і бізнесовец Сяргей Скрабец.
Пры адсутнасці рэальнай палітычнай канкурэнцыі адзінай прасторай для палітычнай дзейнасці мусілі б застацца вулічныя акцыі пратэсту. Аднак пасля 2001 г. вулічная актыўнасць апазіцыі звялася да абсалютнага мінімуму. Апазіцыя страціла свой мабілізацыйны патэнцыял, а калі ўлады пачалі караць за несанкцыяваную палітычную дзейнасць нашмат больш жорстка, гэта нанесла апошні ўдар па вулічнай дэмакратыі. Тыя рэдкія акцыі пратэсту, на якія выходзіла заўважная колькасць людзей, як “Марш за лепшае жыццё” 12 сакавіка 2003 г. ці мітынг 21 ліпеня 2004 г., калі споўнілася дзесяць гадоў ад прыходу Лукашэнкі да ўлады, скончыліся арыштамі і збіццём дзясяткаў пратэстоўцаў. Драбнейшыя праявы пратэсту — флзш-мобы і перформансы — улада расцэньвала як хуліганства ў публічных месцах.
Дзейснай стратэгіяй, каб адахвоціць ад удзелу ў пратэстах апазіцыі, сталася прысуджэнне актывістам велізарных штрафаў — да 2.500 долараў. Сумы перавышалі гадавы заробак і служылі магутным аргументам супраць удзелу ў любых акцыях пратэсту. Таксама ў 2003 г. былі прынятыя папраўкі ў закон аб масавых акцыях, якія вызначалі, што арганізоўваць санкцыянаваныя дэманстрацыі могуць толькі палітычныя партыі, і дазвалялі імгненную ліквідацыю партыі, калі
6 Nations in Transit 2004, Belarus, http://www.freedonihouse.org/report/nationstransit/2004/belarus.
вулічныя акцыі набудуць гвалтоўны характар. У выніку ніводная юрыдычна зарэгістраваная палітычная арганізацыя не рызыкавала выпрабаваць на сабе, як дзейнічае гэтае новае правіла.
Агулам рэпрэсіі і прававыя абмежаванні загналі апазіцыю ў грамадска-палітычнае гета, па-за якім яна не мае ўплыву. Спробы вьійсці за межы гэтага гета і пашырыць кола альтэрнатыўных гульцоў, каб яно не зводзілася толькі да ветэранаў-актывістаў, таксама нейтралізуюцца.
Напрыклад, у 2003 г. на мясцовых і ў 2004 г. на парламенцкіх выбарах болыпасці кандыдатам, якія прадстаўлялі або бізнес-колы або каляапазіцыйныя групоўкі, як парламенцкая група “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга склікання, ці мелі пэўную фінансавую падтрымку Расіі, адмовілі ў рэгістрацыі. Знішчэнне палітычнай альтэрнатывы працягвалася і праз рэпрэсіі супраць былых чыноўнікаў урада і эканамічных ведамстваў, якія перайшлі на бок апазіцыі ці падазраюцца ў падобных намерах.
Самым выразным актам палітычнай помсты ў 2004 г. сталася справа Міхаіла Марыніча, былога міністра і дыпламата, які меў моцныя сувязі з колішняй наменклатурай і расійскімі бізнес-коламі, а падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. перайшоў на бок апазіцыі. Марыніча арыштавалі 26 красавіка і ў снежні 2004 г. асудзілі на пяць гадоў зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях — нібыта за крадзеж камп’ютараў арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”, якую ён узначальваў, — гэтак суд расцаніў факт, што,камп’ютары знайшлі ў доме Марыніча, хоць сама НДА не лічыла абсталяванне скрадзеным.
Увогуле адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. былі арыштаваныя і трапілі ў турму звыш дзясятка высокапастаўленых чыноўнікаў: некаторыя з іх спрабавалі скласці канкурэнцыю Лукашэнку на выбарах, іншых проста западозрылі ў нявернасці.
Самая радыкальная змена ў параўнанні з ранейшымі гадамі кіравання Лукашэнкі пасля 2001 г. датычыла згортвання плюралізму ў грамадстве — у мінулым характэрнай рысы “мяккай” дыктатуры. Пасля кансалідацыі кантролю над палітычнай сферай натуральным наступным крокам было выкараненне грамадскай, інтэлектуальнай, мастацкай і культурнай аўтаноміі. 3 аднаго боку, незалежная грамадзянская супольнасць, безумоўна, была больш актыўнай, разнастайнай і развітай за палітычную апазіцыю. Грамадзянская супольнасць была “пляцоўкай росту” для палітычных альтэрнатыў, праз працу ў недзяржаўным сектары, недзяржаўных культурных і адукацыйных установах стварала прастору для легальнай дзейнасці і давала крыніцу даходу дысідэнтам — палітыкам, інтэлектуалам і арганізатарам. Але ў шырэйшым сэнсе узмацненне кантролю над грамадствам і глыбейшае пранікненне ўлады ў грамадства было яшчэ адным ударам на апярэджанне — хаця грамадзянская супольнасць не змагла дзейсна супрацьстаяць Лукашэнку ў 2001 г. Аднак пасля ўсталявання поўнага кантролю над палітычнай сферай было лагічна меркаваць, што ў будучыні ў
фокусе антыўладнай дзейнасці апынецца грамадзянская супольнасць.
Скасаванне грамадскага плюралізму найбольш яскрава выявілася ў знішчэнні легальнай прасторы для незалежнай, не кантраляванай і не санкцыянаванай уладамі грамадзянскай актыўнасці. У 2003—2004 гг. улады зачынілі 56 НДА — зболыпага з тэхнічных прычын, як, прыкладам, неналежнае афармленне афіцыйных бланкаў арганізацый ці адсутнасць юрыдычнага адраса7. 42 арганізацыі былі вымушаныя самаліквідавацца. Зарэгістраваць новыя НДА, мэты якіх супярэчылі афіцыйнаму курсу, зрабілася практычна немагчыма. У 2001 г. са стварэннем Дзяржаўнай камісіі па рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх арганізацый і палітычных партый працэдура рэгістрацыі новых НДА рэзка ўскладнілася. Камісія, у якую ўвайшлі блізкія паплечнікі прэзідэнта, вядомыя сваёй жорсткай лініяй, давала парады Міністэрству юстыцыі, ці пажадана рэгістраваць НДА або партыю. У выніку з 1.464-х арганізацый, якія падалі ў 2003 г. дакументы на рэгістрацыю, атрымалі яе толькі 948.
Кампанія па закрыцці і прыпыненні выхаду незалежнай прэсы паставіла яе намяжу знікнення. У 2003 г. улады зачынілі або прыпынілі 9 незалежных газет, у 2004 г. — яшчэ 259. Большасць незалежных газет атрымалі па некалькі папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі, і калі б атрымалі яшчэ адно, іх чакала б афіцыйная ліквідацыя. Гэткі стан рэчаў моцна спрыяў самацэнзуры.
Улада таксама ўмацавала кантроль над электроннымі СМІ, адключыўшы расійскія тэлеканалы і стварыўшы на іх месцы сурагаты ўласнага вырабу. У выніку рэзка звузіліся магчымасці расійскіх СМІ служыць альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі і меркаванняў для беларускай аўдыторыі; трэба, аднак, заўважыць, што гэтыя магчымасці, мабыць, усё роўна зменшыліся б, бо ў самой Расіі адбылося згортванне свабоды слова.
Плён падобнай медыйнай палітыкі выявіўся ў лютым 2004 г., калі канфлікт паміж беларускім урадам і расійскім газавым манапалістам “Газпрамам” прывёў да спынення паставак газу ў Беларусь. Публіка з падачы афіцыйных СМІ ўспрыняла атаку Расіі як спробу пазбавіць Беларусь незалежнасці і шчыра падтрымала Лукапіэнку. Папулярнасць прэзідэнта ўзляцела. Але ўмацаванне кантролю над электроннымі СМІ мела і глыбейшыя наступствы, чым проста скарачэнне ўплыву расійскіх каналаў.
Абсяканне крыніц альтэрнатыўнай інфармацыі прывяло да таго, што адзіным дасяжным для большасці насельніцтва каналам інфармацыі і аўтаматычна — прапаганды засталіся дзяржаўныя СМІ,
7 Даутнн Атександр. Княга для пшрокого чтення II Белорусская деловая газета. 14.09.2004.	'
8 Інфармацыя Беларускай асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый. http:// www.belngo.mfo/cgi-bin/ipl?id=400.
9 Nations in Transit 2005, Belarus, http://www.freedomhouse.org/report/nationstransit/2005/belarus.
бо альтэрнатыўныя крыніцы — спадарожнікавае і кабельнае тэлебачанне або незалежная прэса — альбо завоблачна дарагія, альбо проста недасяжныя. Незалежныя даследаванні паказалі, што папулярнасць афіцыйных СМІ вырасла акурат тады, калі яны занялі манапольнае становішча10. Значная частка насельніцтва ўспрымае на веру любое меркаванне, цверджанне ці непрыхаваную дэзынфармацьпо ў афіцыйных СМІ, а давесці альтэрнатыўны пункт гледжання амаль немагчыма, і часта за гэта караюць.
Увядзенне “дзяржаўнай ідэалогіі” дало рэжыму цэлы новы набор інструментаў, каб кантраляваць іншадумства. Гэтая кампанія афіцыйна распачалася 27—28 сакавіка 2003 г. падчас семінара для ўрадавых чыноўнікаў, калі Лукашэнка заклікаў стварыць “імунную сістэму” дзяржавы, якая абараняе ад падрыўной дзейнасці ўнутраных і вонкавых ворагаў. Новая “афіцыйная” ідэалогія нічым істотна не адрознівалася ад практычнай ідэалогіі Лукашэнкі ў тым выглядзе, у якім яна існавала ўжо не адзін год. Яна па-ранейшаму ўяўляла сабой збор прыстасаваных да патрэб цяперашняй улады старых савецкіх і антызаходніх клішэ і знаходзіла водгук у беларусаў, якія памяталі савецкае мінулае11. Але ўвесь сэнс ідэалагічнай кампаніі быў не ва ўкараненні ў грамадстве новых ідэй, мэт і перспектыў, а ваўмацаванні і сістэматызаванні кантролю над непажаданай грамадскай дзейнасцю. Дакладна кажучы, камісарам ад ідэалогіі нават не было патрэбы ведаць вучэнне — неістотна, строгае ці эклектычнае, — каб праводзіць “дзяржаўную ідэалогію”. Памяць пра досвед, савецкіх гадоў служыла ім дакладным навігацыйным прыборам і дапамагала слушна разумець, чаго насамрэч хоча ўлада.
Мабыць, самы сур’ёзны поспех старой-новай афіцыйнай ідэалогіі ў тым, што яна зрабіла Лукашэнку галоўным абаронцам беларускага суверэнітэту. Гэта дазволіла прэзідэнту аднавіць кантакт з грамадствам. Іншай магчымасці ў яго не было, калі браць пад увагу кардынальныя змены ў стаўленні насельніцтва да дзяржаўнасці і суверэнітэту, што адбыліся за апошняе дзесяцігоддзе. Больш за тое, давесці, што ёсць легітымная прычьша даць Лукашэнку права бясконца заставацца пры ўладзе. Той жамэце адпавядаў і новы раўнд маніпуляцый з калектыўнай памяццю. Асабліва ўдалымі былі дзяржаўныя кампаніі па святкаванні 60-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў у 2004 г. і перамогі ў