Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
4 East European Constitutional Review. Vol. 10. № 2/3, Spring/Summer 2001, http://
wwwl.law.njTi.edu/eecr/voll0nuni2_3/const.itutionwatch/yugoslavia.htinl.
6 Moore Patrick. Serbia: Vidovdan and Thereafter // RFE/RL Balkan Report. Vol. 5. № 47. 10.07.2001. http://www.rferl.org/content/article/1341140.htnil.
ненне аб супрацы з партыяй былога лідара баснійскіх сербаў Радавана Караджыча, падазраванага ў ваенных злачьшствах6.
Федэральная Скупшчына прыняла Закон аб супрацы з Гаагскім трыбуналам толькі ў красавіку 2002 г. Хоць закон і дапускаў экстрадыцыю грамадзян ФРЮ, абвінавачаных у ваенных злачынствах, але толькі ў дачыненні да абвінавачаных да таго, як закон набыў моц. Міжнародная супольнасць засталася незадаволенай гэтай агаворкай, але закон выклікаў і абурэнне ў сербскім грамадстве. У дзень, калі закон пачаў дзейнічаць, былы міністр унутраных спраў Улайка Стаількавіч, абвінавачаны ў ваенньгх злачынствах у Косаве, здзейсніў самагубства на прыступках Федэральнай Скупшчыны. Урад ФРЮ абвясціў, што назаве імёны 23-х абвінавачаных грамадзян, якія мусяць з’явіцца ў Гаагскі трыбунал, і што экстрадыцыі будуць падлягаць толькі тыя, хто цягам трох дзён не выканае гэтага патрабавання. Неўзабаве добраахвотныя здачы зрабіліся палітычным выклікам, шоў для СМІ; некаторыя з іх мелі на мэце настроіць грамадства супраць урада і супраць таго кірунку развіцця, у якім рухалася Сербія пасля Мілошавіча. Найбольшы розгалас атрымала здача ў 2003 г. Ваіслава Шэшаля, усяго за некалькі месяцаў да парламенцкіх выбараў, на якіх ягоная партыя мелася пайсці ў рашучы контрнаступ.
Між тым паціху кіпеў палітьгчны канфлікт паміж Каштуніцам і Джынджычам. Раз-пораз ён прарываўся крызісамі і вёў да непазбежнага распаду кааліцыі, якая пазбавіла ўлады Мілошавіча. Былыя хаўруснікі, якія сталіся праціўнікамі, пачалі ўжываць усё больш жорсткія выразы і не саромеліся выкарыстоўваць брудныя прыёмы, каб дыскрэдытаваць адзін другога.
Адзін падобны крызіс выбухнуў пасля таго, як 3 жніўня 2001 г. быў забіты Момір Гаўрылавіч, колішні афіцэр паліцыі, які за Мілошавічам працаваў у сакрэтнай паліцыі, але ў 1999 г. быў звольнены. У прэсе выказваліся версіі, што незадоўгада забойства Гаўрылавіч сустракаўся з Каштуніцам, каб абмеркаваць датычнасць высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў да карупцыйнай і злачыннай дзейнасці, а таксама іх сувязі з “хроснымі бацькамі” мафіі. Некаторыя назіральнікі меркавалі, што адбылася наўмысная ўцечка інфармацыі, каб дыскрэдытаваць Джынджыча і ягоны ўрад. Крызіс прывёў да выхаду 17 жніўня 2001 г. двух міністраў — чальцоў ДПС — з урада Джынджыча.
Урад пад энергічным кіраўніцтвам Д жынджыча лібералізаваў цэны, рэструктурызаваў фінансавую сістэму, дамогся адтэрміноўкі выплаты замежнага доўгу Сербіі, ачысціў банкаўскі сектар, зачыніўшы тыя банкі, што не займаліся нічым іншым, апроч як адмываннем грошай, стварыў свабодны рынак працы, пашырыў базу падаткаабкладання, закрыўшы падатковыя выключэнні і скасаваўшы льготы, і рашуча правёў прыватызацыю. Нацыянальны банк стабілізаваў югаслаўскі (адылі сербскі) дынар, рэзка знізіў інфляцыю і здолеў дамагчыся спісання некаторых
6 Serbian parties of Kostunica, Karadzic sign agreement//RFE/RL Newsline. 01.08.2008. http://www.rferl.org/content/article/1142453.html.
пазык, што засталіся ад часоў Мілошавіча. Дзякуючы гэтаму былі падпісаныя пагадненні аб трохгадовай стабілізацыйнай праграме з МВФ, крэдыце на льготных умовах ад Сусветнага банка і выдзяленні блізу 300 млн долараў на мадэрнізацыю састрарэлай інфраструктуры энергетыкі. Але, нягледзячы на штогадовы болып як 3-адсоткавы рост эканомікі, пачынаючы ад 1999 г. ВУП усё ж складаў менш за палову ад узроўню 1989 г., калі ўжо быў эканамічны спад. Прыватызацыя прывяла да масавых скарачэнняў: напрыклад, пасля продажу завода “Застава” ў Крагуеўцы страцілі працу 15 тысяч чалавек. Яшчэ 10 тысяч чалавек засталіся без працы, калі былі пазбаўленыя ліцэнзій чатыры банкі, што займаліся незаконнымі аперацыямі.
Калі ДПС пачала адкрыта выступаць супраць рэформаў, якія праводзіў урад Джынджыча, у снежні 2001 г. кааліцыя адхіліла ад пасады спікера Скупшчыны Драгана Маршычаніна. У адказ ДПС пагражала прагаласаваць вотум недаверу ўраду, што прывяло б да датэрміновых парламенцкіх выбараў. Джынджыч, са свайго боку, паабяцаў пазбавіць мандатаў чальцоў парламента ад ДПС за парушэнне кааліцыйнага пагаднення. 24 траўня 2002 г. ДАС правяла замену 50-ці дэпутатаў са спіса ДАС, у тым ліку 21-го — ад ДПС. Джынджыч сцвярджаў, што як дэпутаты ДПС абраныя паводле спіса кааліцыі, тая можа замяніць іх на дэпутатаў ад любой з яе партый, а ДПС не мела права вета. Падавалася, што выключэнне супярэчыла выбарчаму заканадаўству, якое не прадугледжвала пазбаўлення мандата за пропускі пасяджэнняў.
ДПС звярнулася ў федэральны Канстытуцыйны суд, хоць пытанне, мяркуючы па ўсім, знаходзілася ў кампетэнцыі Канстытуцыйнага суда Сербіі. ДПС разлічвала, што федэральны орган хутчэй вынясе вердыкт на яе карысць. Да таго ж Канстытуцыйны суд Сербіі, не маючы суддзяў, ужо больш за год не функцыянаваў. Пазбавіўшыся ад прадстаўнікоў ДПС у Скупшчыне, Джынджыч і ягоныя хаўруснікі 21 чэрвеня 2002 г. прызначылі ў склад суда сваіх людзей. 26 чэрвеня федэральны суд абвясціў, што замена дэпутатаў была неканстытуцыйнай, але ўрад і Канстытуцыйны суд Сербіі заявілі, піто федэральны орган выйшаў за межы сваіх паўнамоцтваў. Джынджыч і ДАС вырашылі выкінуць Каштуніцу з палітычнай сцэны і 29 ліпеня пазбавілі мандатаў усіх дэпутатаў ад ДПС.
Да сярэдзіны 2002 г. склалася сітуацыя, у якой Джынджыч выходзіў пераможцам у барацьбе за ўладу, пазбавіўшы свайго галоўнага праціўніка палітычнага ўплыву. Палітычныя манеўры і кіраванне кааліцыяй ДАС “жалезным кулаком” прывялі датаго, што Каштуніца застаўся без апірышча сваёй улады. Больш за тое, увесну 2003 г. ён мусіў саступіць сваю ў вялікай ступені фармальную пасаду прэзідэнта ФРЮ. У сакавіку 2002 г. прадстаўнікі ўрадаў Сербіі і Чарнагорыі пасля раўнда перамоў пры пасярэдніцтве Еўразвяза падпісалі пагадненне аб пераўтварэнні федэрацыі ў Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі.
Згодна з гэтым дакументам, новае ўтварэнне перафарматоўвалася ў канфедэратыўны саюз, у якім абодва бакі мелі поўны суверэнітэт, а цэнтральнаму ўраду адводзіліся абмежаваныя функцыі — супольнай абароны і прадстаўніцтва на міжнароднай арэне. Прэзідэнт канфедэрацыі абіраўся парламентам Саюза і меў япгчэ больш абмежаваныя паўнамоцтвы нават у параўнанні з прэм’ер-міністрам. Нарэшце, як Сербія, гэтак і Чарнагорыя атрымлівалі права пасля 2005 г. вызначацца адносна будучыні Саюза — гэтае палажэнне фактычна заклала падмурак незалежнасці Чарнагорыі.
Вырашэнне канфлікту дазволіла абедзвюм рэспублікам стаць на шлях далучэння да Еўразвяза. Але гэта азначала і палітычную смерць Каштуніцы — пазбаўлены ўплыву і не здатны супраціўляцца, ён пагадзіўся ўхваліць пагадненне. Прайграўшы ў барацьбе за ўладу, Каштуніца пачаў рыхтавацца да контрудару на чарговых прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі, мабілізуючы прыхільнікаў папярэджаннямі пра небяспеку паўставання новага “рэжыму Джынджьгча”.
Выбарчы тупік
Прызначаныя на верасень — кастрычнік 2002 г. выбары ггрэзідэнта Сербіі мусілі б стацца апошнім актам пераходу ўлады ад рэжыму Мілошавіча да пераможцаў у рэвалюцыі 2000 г.: меўся пакінуць сваю пасаду апошні атожылак старога рэжыму, ужо фактычна бяздзейны прэзідэнт Мілан Мілуцінавіч. Пасля афіцыйнага завяршэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў ён быў абавязаны з’явіцца перад Гаагскім трыбуналам. Але насамрэч выбарчая кампанія ператварылася ў адкрытае змаганне паміж былымі партнёрамі па кааліцыі і братамі па зброі падчас рэвалюцыі. Каштуніца бачыў у выбарах шанец забяспечыць сабе пасаду прэзідэнта Сербіі да распаду ФРЮ, а ДАС — магчымасць раз і назаўсёды выштурхнуць Каштуніцу на ўзбочыну.
Аднак гэтая задача была не з лёгкіх, калі браць пад увагу вялікі адрыў Каштуніцы ў рэйтынгах папулярнасці. Пра вылучэнне Джынджыча не ішло і гаворкі праз яго нізкую папулярнасць і нежаданне адмовіцца ад пасады прэм’ер-міністра, які меў шырэйшыя паўнамоцтвы, ДАС адмовілася ад вылучэння свайго кандыдата ў прэзідэнты, а вьграшыла падтрымаць намесніка прэм’ер-міністра ФРЮ Міралюба Лабуса — незалежнага эканаміста і лідара “G17+”.
29 верасня прайшоў першы тур выбараў. Яўка склала 55%, у другі тур выйшлі Каштуніца і Лабус, набраўшы адпаведна31% і 27% галасоў. Трэці асноўны ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі, Шэшаль, атрымаў 23% галасоў. У другім туры 13 кастрычніка Каштуніца атрымаў пераважную большасць галасоў: 69% супраць 30% у Лабуса, але прагаласавала толькі 45,5% электарату, таму было прызнана, што выбары не адбыліся.
Табліца. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Сербіі пасля Мілошавіча

2002 (1)-І
2002 (1)-ІІ
2002(2)
2003
2004-І
2004 (II)
Каштуніца (ДПС)
30.89
68.4
56.66



Лабус (ДАС)
27.36
31.6




Шэшаль (СРП)
23.24

36.08



Ніколіч (СРП)



47.97
30.97
46.03
Мічунавіч (ДАС)



36.67


Тадыч (ДАС)




27.70
53.97
Яўка
55.5
45.5
45.2
38.79
47.74
48.35
Крыніца: Міжнародны фонд вывучэння выбараў.
Вынікі выбараў адметныя ў некалькіх аспектах. Па-першае, два гады пасля рэвалюцыі не прынеслі значнага паляпшэння ўзроўню жыцця звычайных грамадзян Сербіі, але яе галоўныя дзейныя асобы ў першым туры атрымалі блізу дзвюх трацін галасоў. Па-другое, выразна ліберальнага кандыдата, які выступаў за свабодную рынкавую эканоміку, падтрымала больш як чвэрць электарату. 3 іншага боку, выбары паслужылі ясным сігналам, што зноў адраджаюцца сілы мінулага: Шэшаль паказаў досыць добры вынік, каб нагадаць Сербіі пра час Мілошавіча. Болып за тое, калі пасля выдачы Мілошавіча СПС засталася абезгалоўленай, прыхільнасць незадаволеных новым урадам і раззлаваных яго “капітуляцыяй” перад Захадам заваявалі менавіта радыкалы.
Аднак асноўныя палітычныя гульцы не заўважылі папярэджання. Выявілася, што Джьінджыч, няздольны перамагчы Каштуніцу на выбарах, абраў тактыку зрыву выбараў ітраз нізкую яўку, каб пасада прэзідэнта на нявызначаны час заставалася вакантнай. Фармальны няўдзел ДAC у прэзідэнцкіх выбарах, а таксама варажнеча паміж дзвюма галоўнымі палітычнымі фігурамі правакавалі апатыю выбарцаў. Да таго ж, каб забяспечыць дзейнасць сваёй стратэгіі, Джынджыч вырашыў захаваць перажытак часу Мілошавіча — 50% парог яўкі. Хоць Скупшчына гіад ціскам АБСЕ і прыняла закон, якім здымаўся гэты бар’ер для другога тура прэзідэнцкіх выбараў, але ён захоўваўся для першага.