Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Нарэшце адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта, які адразу пачаў канфрантацыю з урадам Каппуніцы, што вельмі нагадвала разлад паміж Каштуніцам і Джынджычам два гады таму. Каштуніца і Тадыч спрачаліся амаль па ўсіх пытаннях: ад эканомікі да саюза з Чарнагорыяй і адказнасці за злачынствы, здзейсненыя ў войнах часу распаду Югаславіі.
Але гэтым разам ролі перамяніліся: цяпер уладу меў Каштуніца, ён быў найвышэйшым сербскім чыноўнікам, адказным у вачах людзей за эканамічныя цяжкасці. Ен пачаў страчваць падтрымку, а на ягонае месца самага папулярнага палітыка ў краіне выйшаў Тадыч. Адбылася яшчэ адна перамена: зноў упала папулярнасць партый, што атаясамліваліся з мінулым, перадусім СРП, а дэмакраты ўпэўнена павялі рэй у апытаннях грамадскай думкі.
Каштуніца небяспечна блізка падышоў да разыгрывання нацыяналістычнай карты ў духу Мілошавіча: ён пратэставаў супраць
магчымага рэферэндуму аб незалежнасці Чарнагорыі — часткі пакетнага пагаднення 2002 г. аб дзяржаўным саюзе, падпісанага ім як прэзідэнтам ФРЮ, — накіраваўшы ў Еўрапейскую камісію спіс чарнагорцаў, якія жывуць у Сербіі, і даводзячы, што яны таксама маюць права голасу.
Але з’яўленне неабвержных доказаў, што баснійскія сербы ў 1995 г. удзельнічалі ў масавых забойствах мусульман у Срэбраніцы, моцна падарвала маральны дух грамадства і зрабіла непрывабнымі парасткі старой аўтарытарнай нацыяналістычнай рыторыкі. Маральная перавага была на баку Тадыча: ён ад імя сербскага народа папрасіў прабачэння за зверствы і прысутнічаў на цырымоніі перапахавання ахвяр — гэта быў першы выпадак, калі на падобным мерапрыемстве з’явіўся лідар Сербіі, між тым як Капітуніца выразна прамаўчаў.
Увогуле ў сярэдзіне 2005 г. выглядала на тое, што Сербія нарэшце стала на шлях пераасэнсавання і прыняцця свайго мінулага. Больш за тое, у канчатковым выніку сербская дэмакратыя прайшла выпрабаванне, хоць на пэўным этапе здавалася, што яна яго не вытрымае. Да галоўнага прыза — прыняцця ў Еўрапейскі звяз — яшчэ далёка, аче сама наяўнасць гэткай перспектывы, бясспрэчна, будзе дапамагаць краіне рухацца да ўмацавання маладой дэмакратыі нават пры абмежаванасці ўнутраных рэсурсаў для дасягнення значнага прагрэсу.
Раздзел 11.
Беларусь: аўтарытарызм “акопваецца” — пераход ад “мяккай” да “жорсткай” дыктатуры
Прэзідэнцкія выбары 2001 г. пацвердзілі палітычную гегемонію Лукашэнкі і паказалі ягоную рэальную здольнасць дапаўняць асабістую папулярнасць палітычным кантролем, каб не дапусціць пагрозы сваёй уладзе. Правал “сербскага сцэнарыя” ў Беларусі выклікаў чарговы крызіс у шэрагах апазіцыі. Тактычная кааліцыя, якая падтрымлівала кандыдатуру Ганчарыка, распалася на наступны дзень пасля выбараў. Між тым яшчэ 9 верасня пачаўся пошук “ахвярных казлоў”, на якіх можна было б ускласці віну за паразу. Два незалежныя журналісты злілі ў амерыканскую прэсу інфармацыю, што некаторыя НДА і партыйныя лідары, як меркавалася, не па прызначэнні ўжылі фінансавую дапамогу Захаду1. Так званы “грантавы скандал” доўжыўся некалькі месяцаў, і, зразумела, праяго з задавальненнем падрабязнараспавядалі падкантрольныя рэжыму СМІ. Гэтая кампанія самаганьбавання на некалькі гадоў наперад дала тэму лукашэнкаўскай прапагандзе2.
Болып за тое, выбары 2001 г. скончыліся поўнай дэзарганізацыяй апазіцыі. I нарэшце, параза мела каласальнае дэмабілізацыйнае ўздзеянне на шараговых актывістаў апазіцыі. Калі надзея на рэвалюцыю сьшіла ў нябыт, яны мусілі прымірыцца з тым фактам, што ў агляднай будучыні змяніць рэжым нерэальна. Да таго ж рэжым, дзейсна не дапусціўшы электаральнай рэвалюцыі, паказаў, што практычна ўсялякія магчымасці мірнай і адносна негвалтоўнай змены ўлады закрытыя. Такім чынам, за далейшы ўдзел у апазіцыйнай дзейнасці давядзецца недапушчальна дорага расплачвацца. За некалькі месяцаў пасля выбараў рэзка скараціўся мабілізацыйны патэнцыял апазіцыі — да блізу 2.000 чалавек у Мінску і ўсяго некалькіх дзясяткаў на перыферыі3.
Няздатнасць апазіцыі паспяхова супрацьстаяць Лукашэнку была адной з прычын, чаму напрыканцы 1990-х гг. у Беларусі захоўвалася адносна мяккая ў грамадскім (але не ў палітычным) сэнсе форма аўтакратыі. Уладзе Лукашэнкі нішто відавочна не пагражала, на-
1 Пачатак паклаў наступны артыкул: Peterson Scott. US spends millions to bolster Belarus opposition H Christian Science Monitor. 10.09.2001.
2 Гл.: Сіліцкі Віталь. Крызіс апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў // Мясцовыя выбары ўнайноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Менск: Аналітычны Грудок, 2003.
3 Ровдо Владнмнр. Белорусская контрэлнта: состоянне н возможные моделн поведення II Адкрытае грамадства. № 1 (14). 2003. С. 9—22.
ват калі б ён вырашыў працягваць у будучыні “мяккую” лінію. Аднак пасля 2001 г. палітычнае становіпіча хутка зрабілася нашмат больш жорсткім. За тры гады Беларусь ператварылася ў цалкам кансалідаваную аўтакратыю, дзе панаваў татальны кантроль улады над фактычна ўсімі сферамі грамадскага, палітычнага і эканамічнага жыцця.
Гэты разварот тлумачыцца некалькімі чыннікамі.
Першы — рэзкае падзенне папулярнасці Лукашэнкі адразу пасля пераабрання прэзідэнтам у верасні 2001 г. Паводле вынікаў апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, за яго прагаласавала каля 48% насельніцтва. Праз паўтара года, у красавіку 2003 г., за яго былі гатовыя прагаласаваць на наступных прэзідэнцкіх выбарах толькі 26%. Амаль дзве траціны электарату (63%) на той час меркавалі, што краіне патрэбны новы прэзідэнт, і толькі 24% думалі іначай4. Тады здавалася, што Лукашэнка незваротна страчвае прыхільнасць свайго самага адданага электарату — вясковых пенсіянераў: толькі палова з іх была гатовая пераабраць яго. Падзенне папулярнасці было ў значнай ступені звязанае з пагаршэннем умоў жыцця пасля прэзідэнцкіх выбараў, бо надышоў час плаціць па рахунках, што сабраліся цягам выбарчай кампаніі. Паказнікі ясна сведчылі, што, прынамсі, частка насельніцтва ўсё глыбей незадаволеная аўтарытарнымі метадамі прэзідэнцкага кіравання і адсутнасцю асабістай свабоды; яе асабліва востра адчувала маладзейшае пакаленне, сярод якога падтрымка прэзідэнта складала ўсяго крыху болып за 10%.
Другі чыннік — пахаладанне ў 2002—2004 гг. расійска-беларускіх дачыненняў, выкліканае эканамічнымі праблемамі і, паводле некаторых звестак, тым, што прэзідэнт Пуцін быў супраць планаў Лукашэнкі застацца на пасадзе і пасля заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміну. Канфрантацыя пачалася ў чэрвені 2002 г., калі Пуцін адхіліў план Лукашэнкі наконт саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, які надаў бы беларускаму кіраўніку ў новым утварэнні шырокія паўнамоцтвы. Расійскі лідар таксама не пагадзіўся на прапанову Лукашэнкі, каб Расія павялічыла эканамічную дапамоіу Беларусі. Пуцін адкрыта заклікаў “аддзяліць мух ад катлет”, літаральна — размежаваць пьітанне аб’яднання і ўласныя амбіцыі Лукашэнкі. Амаль на два гады стасункі паміж саюзнікамі сапсаваліся: інтэграцыйная ініцыятыва адкладалася, у афіцыйнай прэсе краін з’яўляліся адкрытыя ўзаемныя напады, адбывалася выкручванне рук эканамічнымі сродкамі. У лютым 2004 г. канфлікт перайшоў у адкрытую канфрантацыю, калі Расія прыпыніла пастаўкі газу ў Беларусь за нявыплату доўгу.
Трэцяй, і самай галоўнай, прычынай, чаму ў 2002—2004 гг. рэжым Лукашэнкі зрабіўся больш жорсткім, была нявырашанасць пытання з прадаўжэннем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў звыш вызначанага Кан-
4 Silitski Vital. The Fall of Patriarch? // RFE/RL Poland, Belarus, and Ukraine Report. May 2003.
стытуцыяй тэрміну — верасня 2006 г. Усе без выключэння незалежныя сацыялагічныя апытанні 2002—2003 гг. сведчылі, што зняцце абмежавання па тэрмінах прэзідэнцтва былі гатовыя падтрымаць не болып за 35% выбарцаў, а колькасць тых, хто супраць, нязменна перавышала 50%s. Перш чым вынесці пытанне на рэферэндум, Лукашэнка выраіпыў узмацніць кантроль, каб выключыць нават найменшую магчымасць хоць якога непажаданага сцэнарыя. Разам з тым ягонае выразнае імкненне бясконца заставацца пры ўладзе вымагала болып сур’ёзнай кансалідацыі рэжыму, незалежна ад часу і кантэксту бліжэйшых палітычных кампаній. Дапраблем Лукашэнкі дадавалася і пахаладанне ў расійска-беларускіх дачыненнях у 2002—2004 гг.
Лукашэнка здолеў даць рады ўсім гэтым цяжкасцям. Ен вярнуў сабе сваю ранейшую базу падтрымкі з дапамогай такіх метадаў, як адміністрацыйныя падвышэнні заробкаў; дэманстраванне відавочных, хоць і сумнеўных з крытычнага гледзішча, доказаў агульнага паляпшэння жыцця ў краіне, напрыклад, шпаркага росту грамадскай інфраструктуры — новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, падземных гандлёвых цэнтраў, лядовых палацаў і г.д.; апалогія ў СМІ і інтэнсіўныя прапагандысцкія кампаніі.
Больш за тое, выявілася, што Расія не мае дастатковых механізмаў ціску на Лукашэнку, які выйшаў пераможцам з прапагандысцкіх войнаў і кантраляваў жыццёва важныя для паставак расійскіх энерганосьбітаў на Захад транзітныя артэрыі, таму ўвядзенне санкцый балюча адбілася б і на самой Расіі. Да таго ж, у Крамлі за Пуціным нават калі і гідзіліся Лукашэнкам, дык усё адно не мелі матываў актыўна спрыяць змене рэжыму ў Беларусі. У Крамлі змяніўся палітычны клімат — Расія сама скацілася да аўтарытарызму, а дзейных аўтакратаў на постсавецкай прасторы ў Маскве пачалі ўсё больш цаніць, як бастыёны, што бароняць ад пашырэння заходніх уплываў у “блізкім замежжы”. Лукашэнкаўская Беларусь вярнула сабе статус “Брэсцкай крэпасці”, страчаны падчас кароткага збліжэння Расіі з Захадам пасля тэрактаў 11 верасня 2001 г.
Галоўнае — Лукашэнка зноў паказаў сябе майстрам прэвентыўных удараў. Перш чым пачаць чарговую неадназначную палітычную кампанію, ён спачатку зачысціў патэнцыйную апазіцьпо. Рэжым у сваім фірмовым стылі растаптаў групы, арганізацыі і нават асоб, якія не ўяўлялі непасрэднай ці наўпроставай пагрозы, бо наўрад ці маглі б супрацьстаяць Лукашэнку і ў галасаванні, і на вуліцах. Рыхтуючыся прыбраць апошнюю перашкоду на шляху да не толькі неабмежаванай, але і бестэрміновай улады, Лукашэнка меў у сваіх руках кансалідаваны аўтакратычны рэжым, які ўжо здушыў палітычную канкурэнцьпо і звёў дамінімуму супраціў грамадства. Да 2001 г. “мяккая” аўтакратыя існавала толькі ў дачыненнях з грамадствам, але не на палітычным полі. Пераход дажорсткай дыктатуры пасля 2001 г. не ігрывёў да змен у інстытуцыйнай будове. Ен хутчэй суправаджаўся большым ужы-