• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Віталь Сіліцкі
    ДОЎГАЯ ДАРОГА АД ТЫРАНП: ПОСТКАМУНІСТЫЧНЫ АЎТАРЫТАРЫЗМ IБАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ Ў СЕРБП I БЕЛАРУСІ
    Мінск
    2015
    УДК: 94(476)"19/20":32 + 94(497.1)''19/20":32
    ББК 66.0
    С36
    Сіліцкі, В.
    С36	Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба
    за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі / Віталь Сіліцкі; рэдактар Алесь Лагвінец. 2015. — 364 с.
    ISBN 978-5-00076-024-6
    Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара—падсумаванне яго ранейшых даследаванняў. Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз, паказаць падабенствы і адрозненні ў іхных гістарычных лёсах і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў, сярод якіх у адпаведных краінах вылучаліся постаці Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны гід па палітычнай траекторыі Беларусі і Сербіі пасля знікнення савецкай і югаслаўскай, зболыпага намінальных федэрацыяў. Акрамя таго, гэтая кніга — практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал сродкаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацьгі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.
    УДК: 94(476) 19/20' :32 + 94(497.1)"19/20":32
    ББК 66.0
    ISBN 978-5-00076-024-6
    © Віталь Сіліцкі, 2015
    Змест
    Перарваны ў зеніце палёт	8
    Уводзіны	10
    Поле даследавання	20
    Выбар аб’ектаў даследавання	20
    Тэарэтычныя альтэрнатывы	  23
    Нацыянальная ідэнтычнасць, нацыяналізм і змена рэжыму	29
    Залежнасць ад траекторыі папярэдняга развіцця	32
    Аўтарытарныя шляхі развіцця: маніпуляцыйны і прэвентыўны аўтарытарызм	37
    Інстытуцыйная арганізацыя аўтакратычных рэжымаў	43
    Наступствы для апазіцыі	46
    Нязменнасць і змены ў посткамуністычных аўтакратыях	49
    I.	Пераломны момант: “гвалтоўна перарваны транзіт”
    Раздзел 1. Сербія: унутраны пераварот і мабілізацыя мас у рамках аднапартыйнай дзяржавы	55
    Канец братэрства і адзінства	55
    На сцэну выходзіць Мілошавіч	62
    Пабудова рэжыму ў кабінетах і на вуліцах	69
    Межы захопу ўлады	72
    Раздзел 2. Беларусь: шлях праз выбары да аўтарытарызму	75
    Палітычны і культурны кантэкст	75
    Беларусь ад перабудовы да незалежнасці	81
    Пасля абвяпічэння незалежнасці: змаганне БНФ і партыі ўлады	85
    На сцэну выходзіць Лукашэнка	  90
    II.	Шляхі аўтарытарызму
    Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца да асяродка канкурэнтнага аўтарытарызму	102
    Электаральная палітыка	106
    Палітыка праз блізкае атачэнне	115
    Кантроль над грамадствам і зоны аўтаноміі	123
    Афіцыйны дыскурс і практычная ідэалогія	133
    Раздзел 4. Беларусь: султанізм па просьбах народу	139
    Фармальнае замацаванне прэзідэнцкага абсалютызму	139
    Палітыка праз блізкае атачэнне	152
    Інструменты кантролюнад грамадствам	158
    Перавагі паўізаляцыі: шлюб Беларусі з Расіяй і імпатэнцыя Захаду	169
    Публічны дыскурс і практычная ідэалогія	174
    III.	Пасткі ў барацьбе за дэмакратыю
    Раздзел 5. Апазіцыя ў Сербіі: навучанне шляхам спроб і памылак	189
    Кантэкст	  189
    Электаральная палітыка	191
    Вулічная палітыка: межы пазаінстытуцыйнага выкліку ўладзе	198
    Марна страчаная перамога: “3ajeflHo”, “зіма незадаволенасці” і катастрофа 1997 г	200
    Раздзел 6. Апазіцыя ў Беларусі: хаджэнне паколе	207
    Праблемы і дылемы пры кансалідаванай аўтакратыі	207
    Паралельныя выбары 1999 г. і абезгалоўліванне апазіцыі	211
    Крыж на вулічнай палітыцы	214
    Перамовы	216
    Ізноў разлад: парламенцкія выбары 2000 г	217
    IV Прарывы да дэмакратыі
    Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і параз электаральных рэвалюцый	224
    Раздзел 8. Стварэнне ўзору: электаральная рэвалюцыя ў Сербіі	241
    Розум плюс надзея: аб’яднанне апазіцыі	241
    Лозунг кампаніі: “Бо я люблю Сербію”	244
    Элементы мазаікі: арганізацыя кампаніі	246
    Ад выбараў да рэвалюцыі: мабілізацыя мас і абарона волевыяўлення народу	249
    Раздзел 9. Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі ў 2001 г	258
    Аб’яднанне апазіцыі: за працэсам згубілася мэта	258
    Пасланне кампаніі — а ці было яно?	262
    Дом, дзе няма адзінства: арганізацыя кампаніі	264
    Абарона перамогі, якой не было	267
    V Працяг шляху: хісткія крокі да дэмакратыі ці паглыбленне аўтарытарызму
    Раздзел 10. Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі” павыбоістай дарозе	272
    Разлад Каштуніцы з Джынджычам	274
    Выбарчы тупік	280
    3 абойства Д жынджыча	282
    Новыя выбары: на крок да вяртання старога рэжыму..,	284
    Раздзел 11. Беларусь: аўтарытарызм “акопваецца” — пераход ад “мяккай” да “жорсткай” дыктатуры	287
    Кансалідацыя кантролю ў палітычнай і грамадскай сферах	290
    Рэферэндум і парламенцкія выбары: апафеоз кансалідавання аўтакратыі	296
    Пасля “памаранчавай рэвалюцыі”: прэвентыўныя ўдары працягваюцца	300
    VI. Пераход ад посткамунізму: хвалі і адкаты
    Славакія і Харватыя: пераход да дэмакратыі праз пераўтваральныя выбары	307
    Электаральныя рэвалюцыі (амаль) па-сербску:
    Грузія і Украіна.	..311
    Хваля згасла? Перашкоды для прарываў да дэмакратыі
    і прэвентыўныя захады аўтарытарных рэжымаў у астатніх постсавецкіх аўтакратыях	327
    Раздзел 12. Няўдалае перайманне дубль-2: прэзідэнцкія выбары
    ў сакавіку 2006 г. і перспектывы дэмакратыі ў Беларусі	335
    Дарога да (частковага) адзінства	338
    Скарочаная кампанія	340
    Неверагодныя вынікі	342
    Рэвалюцыя духу?	346
    Субсідыі, шок і прастора дэмакратыі	348
    Скароты	350
    Геаграфічна-іменны паказнік	352
    Перарваны ў зеніце палёт
    Шаноўныя чытачы!
    У вашых руках пасмяротная кніга Віталя Сіліцкага. Кніга, якую Віталь не дапісаў. Кніга — працяг даследавання “Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі”, якое публікавалася ў 2003 годзе ў часопісе «ARCHE» і было выдадзена асобнай кнігай у 2012 годзе год па адыходзе Віталя.
    Самы вядомы і цытаваны ў свеце беларускі палітолаг адышоў у самым зеніце сваёй творчасці і прызнання. У спадчыну Віталь Сіліцкі пакінуў вялікую колькасць тэкстаў пра Беларусь, яе ўнутраную ды знешнюю палітыку, і шырэй, пра наш рэгіён ды асаблівасці кансалідацыі дэмакратыі ці, наадварот, аўтакратыі ў ім. Напісанае ім характарызавалася, з аднаго боку, маштабнасцю, грунтоўнасцю і абазнанасцю аўтара, а, з другога, — лёгкасцю стылю і тонкім пачуццём гумару. Чалавек-энцыклапедыя, Віталь быў стваральнікам і першым дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў. Можна сказаць, што Віталь быў першым беларускім палітолагам, таму словы “Сіліцкі” і “палітолаг” у нас нават успрымаліся як сінонімы.
    “Доўгую дароіу ад тыраніі” Сіліцкі пісаў па-англійску. Няскончаны англійскі тэкст быў перакладзены на беларускую і апрацаваны. Дадзеная кніга — падсумаванне ранейшых даследаванняў Віталя. Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, ён бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз, паказаць падабенствы і адрозненні ў іхных гістарычных лёсах і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў, сярод якіх у адпаведных краінах вылучаліся злавесныя постаці Мілошавіча і Лукаіпэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны гід па палітычнай траекторыі Беларусі і Сербіі пасля знікнення савецкай і югаслаўскай, збольшага намінальных федэрацыяў. Кніга— гэта таксама практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал сродкаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацыі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.
    Сіліцкі-навуковец неадасабляльны ад Сіліцкага-грамадзяніна, а ў нашым беларускім выпадку дысідэнта. Падаецца, менавіта таму, Віталь у сваёй кнізе настойвае, што далейшае развіццё палітычнай адзінкі вызначаецца не толькі папярэдняй гісторыяй, але і стратэгіяй і тактыкай, што абіраюць гульцы на палітычным полі. Але пры ўсёй сваёй заангажаванасці на карысць дэмакратычнай еўрапейскай Беларусі, Віталь імкнецца аб’ектыўна ацаніць крокі беларускай апазіцыі. Зразумела, беларускім палітычным актывістам цяжка дадуцца старонкі пра няўдалыя спробы паўтарыць у Менску “бульдозерную рэвалюцыю” 2000 году. Аднак гісторыя на гэтым не скончылася — і з перспектывы
    Перарваныў зеніце палёт
    9
    2015 года ані для пост-мілошавіцкай Сербіі, якая ідзе са сваімі хвалямі і адкатамі шляхам еўраінтэграцыі, ані для ўсё япічэ лукашэнкаўскай Беларусі, якая далей сядзіць у багне кансалідаванага аўтарытарызму, але тым не менш захоўвае шанцы на дэмакратычныя змены.
    3 Сіліцкім, які кажа пра “доўтую дарогу ад тыраніі”, палемізуе сам Сіліцкі: “Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца!” . Да горычы шкада, што болып мы не пачуем яго голасу. Добра, што нарэшце выйшла гэтая кніга, у якую ён уклаў свой розум і сэрца.
    Алесь Лагвінец
    Уводзіны
    Распад камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і былым СССР прывёў да з’яўлення новых палітычных рэжымаў, дэмакратычных і аўтарытарных1, а таксама “гібрыдных”, якія спалучаюць рысы тых і другіх2. Трываласць недэмакратычных сістэм спляжыла раней распаўсюджаныя спадзяванні, што ва ўсіх (ці амаль усіх) посткамуністычных краінах адбываецца пераход да дэмакратыі. Як перад навукоўцамі, гэтак і перад практыкамі паўстала праблема: выпрацаваць інструментар, які б дазваляў аналізаваць паўставанне, захаванне і пераўтварэнне гэтых рэжымаў.
    Унутраныя і знешнепалітычныя праблемы, спароджаныя некаторымі аўтакратыямі, выявілі: яны небяспечныя для міру і стабіл ьнасці д алёка замежамі падул ад ных ім дзяржаў. Бол ып за тое, калі на мяжы стагоддзяў некаторыя посткамуністычныя аўтарытарныя рэжымы распаліся і далі дарогу дэмакратычным пераўтварэнням, іншыя вярнуліся да яшчэ больш рэпрэсіўных формаў аўтарытарызму, чым у 1990-я гг. Разыходжанні ў шляхах развіцця посткамуністычных сістэм паставілі шэраг новых пытанняў перад аналітыкамі і практыкамі, якія імкнуліся зразумець, ад чаго залежыць стабільнасць або, наадварот, няўстойлівасць аўтарытарных посткамуністычных сістэм і ці магчыма звонку паспрыяць прасоўванню палітычных змен і дэмакратычных пераўтварэнняў у гэтых краінах, а калі так, дык якім чынам.