Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
14 У выніку аўтарытарызм y Беларусі тлумачыўся, напрыклад, “адсутнасцю нацыяналізму” (гл.: Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism // Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997), між тым як аўтарытарызм у Сербіі шмат хто тлумачыў акурат нацыяналізмам.
жымы могуць істотна розніцца між сабою, і гэтыя адрозненні моцна ўплываюць на іх устойлівасць да палітычных змен, на перспектывы іх пераўтварэння і на магчымыя спосабы іх трансфармавання. У выніку, калі пайшла новая хваля пераходу ад посткамунізму, узнік і рос часта неабгрунтаваны аптымізм, што гэты досвед можна паўтарыць у любой іншай краіне16.
Навукоўцы апраўдваюцца тым, што палітычныя рэаліі ў рэгіёне, бывае, трансфармуюцца і/ці абрынаюцца хутчэй, чым выходзяць кнігі ці часам нават навуковыя артыкулы. Аднак гэты натуральны разрыў паміж падзеяй і яе асэнсаваннем стварае складанасці для практыкаў і для дэмакратычных актывістаў. Яны знаходзяцца ў цяжкім становішчы: ім скрайне неабходны рэалістычны разгляд іх палітычных рэалій і слупіны параўнальны аналіз. Іначай цяжка вызначаць курс у штодзённай палітычнай барацьбе, больш эфектыўна будаваць сваю стратэгію і пазбягаць непатрэбнага, часам палітьгчна шкоднага паўтарэння і прыстасавання да сваіх умоў чужога ўдалага досведу ў кардынальна іншай сітуацыі.
3 увагі на сказанае вышэй, аналізуючы аўтарытарныя посткамуністычныя сістэмы, заўсёды неабходна памятаць дзве рэчы.
Па-першае, палітычны рэжым, асабліва адносна новы, знаходзіцца ўразвіцці. У ягоразглядзетрэбазасяроджваццанетолькі наяго апісанні і тлумачэнні прычын з’яўлення, але і на кірунку, у якім ён трансфармуецца, і фактарах, што яго падштурхоўваюць. Таму звычайная дыхатамія паміж перыядамі змены рэжымаў (пераходу) і стабільнасці часам бывае падманлівай (асабліва ў няўстойлівай посткамуністычнай прасторы). Яна можа адвярнуць нашу ўвагу ад фундаментальных зрухаў у арганізацыі і функцыянаванні, здавалася б, трывалага рэжыму, якія ствараюць глебу для наступнай серыі якасных змен, ці “пераходу”. Такім чынам, у сваім даследаванні я буду засяроджвацца не на “пераходзе”, а на “шляхах, траекторыях”, што ахопліваюць даволі доўгія прамежкі часу, на працягу якіх чаргуюцца паступовыя, пакроплевыя і паскораныя, якасныя змены.
Па-другое, да аўтарытарызму можна дадаць амаль гэтулькі ж азначэнняў, як і да дэмакратыі. Таму для разумення працэсаў палітычных змен у рэгіёне надзвычай істотна патлумачыць і падкрэсліць, які тып недэмакратычнага рэжыму даследуецца або якія варыянты аўтарытарызму супастаўляюцца ў межах параўнальнага аналізу. Таксама важна прасачыць, якія адрозненні ў ступені і метадах прымусу і кантролю вызначаюць штодзённае функцыянаванне гэтых рэжымаў і ўплываюць на іх здольнасць да выжывання, a таксама якія абмежаванні ставіць менавіта гэты тып рэжыму перад дэмакратычнымі сіламі і якія магчымасці ён адкрывае.
15 Аўтар заклікаў быць асцярожнымі ў чаканнях “хвалі дэмакратызацыі” пасля “памаранчавай рэвалюцыі” ваУкраіне. Гл.: Silitski Vitali. Has the Age of Revolutions
Ended?//Transitions Online. 13.01.2005. http://www.tol.org/client/article/13298-hastheage-of-revolutions-ended.html?print.
У гэтай кнізе аналіз палітычных шляхоў аўтарытарных посткамуністычных рэжымаў будуецца на падыходзе залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця (path dependency}. Лепш за ўсё яго вызначыць як перарывістую раўнавагу, для якой характэрныя доўгія перыяды непарыўнасці і самаўзнаўлення (“раўнавага”, ці “гістарычны шлях”), што “перарываюцца” асобнымі момантамі вельмі хуткага развіцця новых палітычных рэалій (“пераломнымі момантамі”). Гэтая перарывістасць — ключ да таго, каб абмінуць самую невырашальную палітычную дылему, з якой сутыкаюцца ўсе, хто даследуе палітычныя рэжымы і іх змены: ці засяроджвацца ў тлумачэннях на доўгатэрміновых, аддаленых у часе структурных фактарах або, наадварот, на блізкіх пачасе суб’ектыўныхчынніках.
Карацей кажучы, у кнізе тлумачыцца, як стратэгіі арганізацыі і інстытуцыялізацыі аўтарытарных рэжымаў, узятыя на ўзбраенне двума лідарамі, якія абодва на пачатку свайго кіравання карысталіся велізарнай грамадскай падтрымкай і мелі надзвычай высокую ступень электаральнай легітымнасці, спрычыніліся ў далейшым да адрозных палітьгчных траекторый гэтых рэжымаў. У выніку ў Сербіі адбылося падзенне аўтарытарызму і ўсталявалася дэмакратыя, а ў Беларусі ўмацоўваецца і паглыбляецца аўтарытарная ўлада.
Мілошавіч абраў маніпуляцыйную (manipulative) стратэгію і таму мусіў пагадзіцца на існаванне калі і не зусім сумленнай, дык усё ж і не чыста фармальнай палітычнай канкурэнцыі. Ён мусіў даваць рады непрыемнасцям, што чынілі яму плюралізм і канкурэнтныя выбары, з дапамогай тонка распрацаваных механізмаў нефармальнага кантролю над дзяржавай, яе эканамічнымі і інфармацыйнымі рэсурсамі, апаратам дзяржбяспекі, а таксама праз шырокамаштабнае маніпуляванне як палітычнай сферай, гэтак і апазіцыяй. Лукашэнка ж, наадварот, абраў апераджальную, або прэвентыўную (preemptive) стратэгію. Гэта дазволіла яму ўмацаваць і інстытуцыяналізаваць неабмежаваную прэзідэнцкую ўладу і падарваць палітьгчную і грамадскую апазіцыю, пры тым што яна мела мінімальныя шанцы перамагчы Лукашэнку ў рэальнай канкурэнцыі.
Маніпуляцыйная і прэвентыўная стратэгіі зрабіліся неад’емнай часткай уласцівых гэтым двум рэжымам інстытутаў і стылю кіравання. Так, маніпуляцыйны аўтарытарызм распрацаваў складаньія механізмы захавання сваёй стабільнасці. Аднак Мілошавіч пакінуў адносна шырокую прастору для развіцця (і нават інстытуцыялізацыі) альтэрнатыўных грамадска-палітычных сіл. Іх нельга было цалкам знішчыць і абясшкодзіць запалохваннем, кааптацыяй і паклёпам на супернікаў. Лукашэнкаўскі ж прэвентыўны аўтарытарызм сістэматычна зачышчаў гэтую прастору і ўдала маргіналізоўваў усялякае альтэрнатыўнае палітычнае дзеянне.
Калі глядзець далей, маніпуляцыйны аўтарытарызм пакідаў шырэйшыя каналы для палітычнай канкурэнцыі, асабліва ў выбарчай сферы, а прэвентыўны аўтарытарызм ад самага пачатку свайго існавання
імкнуўся іх перакрываць. I нарэшце, не пайшоўшы на інстытуцыйную кансалідацыю, маніпуляцыйны аўтарытарызм быў вымушаны дорага плаціць і за правядзенне рэпрэсій, і за самаўзнаўленне сістэмы, бо ўвесь час падганяў пад сябе правілы гульні.
Розніца ў прасторы і каналах дзейнасці не толькі перадвызначыла розныя шанцы на развіццё сур’ёзнай, канкурэнтаздольнай палітычнай апазіцыі. У шырэйшым сэнсе гэтая розніца задала параметры развіцця і/ці дэградацыі апазіцыі і яе здольнасць вучыцца на памылках. На пачатку свайго існавання ні сербская, ні беларуская апазіцыя не былі дзейснымі, добра арганізаванымі і папулярнымі. Яны сутыкаліся з падобнымі дылемамі ў выбары стратэгіі супрацьстаяння аўтарытарнай уладзе, іх разрывалі ўнутраныя канфлікты. Як сербская, гэтак і беларуская апазіцыя на першых этапах ішла да болю падобнымі самазнішчальнымі шляхамі.
Аднак у сітуацыі маніпуляцыйнага аўтарытарызму сербская апазіцыя не так дорага расплачвалася за сваё самаразбурэнне: зазнаўшы чарговую знііпчальную паразу, яна заўсёды мела магчымасць вярнуцца на палітычную сцэну, перагрупавацца, паспрабаваць наноў і, што яшчэ больш істотна, вынесці ўрокі з параз, на якія сама сябе выракала, і скарыстаць атрыманыя веды, каб у будучыні кідаць болып сур’ёзны выклік уладзе.
Прэвентыўны аўтарытарызм, наадварот, не даваў апазіцыі такой раскошы, як яшчэ адзін шанец, і ў выніку змушаў абіраць паміж аднолькава бесперспектыўнымі і нерэалістычнымі стратэгіямі. Зрабіўшы безнадзейнасць звыклай будзённай рэаліяй для апазіцыі, прэвентыўны аўтарытарызм эфектыўна зводзіў на нішто спробы самаарганізацыі і аб’яднання, такім чынам ператварыўшы ўнутраныя крызісы апазіцыі ва ўвесьчасную з’яву.
Маніпуляцыйны аўтарытарызм далёка не заўсёды па-добраму абыходзіцца са сваімі апанентамі. Нельга таксама сказаць, што ён цалкам няздольны перайсці да больш жорсткіх формаў недэмакратычных рэжымаў, хоць гэтым працэсам часам можа замінаць яго інстытуцыйная будова. Але, адрознаад прэвентыўнагааўтарытарызму, маніпуляцыйны зазвычай стварае новыя магчымасці для ўзнікнення пераломных момантаў, якія могуць прывесці да яго распаду і калапсу, стварае проста тым, што трывае канкурэнтныя выбары і рэальную апазіцыю.
Больш за тое, маніпуляцыйны аўтарытарызм зрабіў надзвычай дарагой для дзейнага кіраўніка расплату за самазаспакоенасць. Падзенне рэжыму Мілошавіча ў вялікай ступені паскорылася праз самаўпэўненасцьулады. Аднак яно магло адбыццатолькі прынаяўнасці досыць дасведчанай і моцнай апазіцыі, якая здолела скарыстацца з нядбайства дзейнага кіраўніка і непаслядоўнасці некансалідаванай аўтакратыі.
Пазбавіўшы выбары рэальнага сэнсу і абезгаловіўшы апазіцыю, лукашэнкаўскі прэвентыўны аўтарытарызм пазбег паўтору магчы-
мых пераломных момантаў і забяспечыў сабе больш працяглае жыццё. Іронія ў тым, што яно толькі падоўжылася, бо Лўкашэнка меў магчымасць назіраць падзенне маніпуляцыйных аўтакратый, як у Сербіі, гэтак пазней і ў дзяржавах былога СССР. Гэта абвастрыла ягоную занепакоенасць і змусіла пачаць новы раўнд прэвентыўных удараў.
Даследаванне складаецца з шасці частак. У кожнай з іх асвятляецца лёсавызначальны этап ці аспект развіцця аўтарытарызму ў абедзвюх краінах. У першай частцы аналізуеода фармаванне дзвюх аўтарытарных сістэм у пераломныя моманты, што прывялі да ўсталявання посткамуністычных палітычных рэжымаў. Дзеля мэт гэтага даследавання я вызначыў часавыя рамкі першапачатковых пераломных момантаў 1987—1990 гадамі ў Сербіі: ад прыходу да ўлады Мілошавіча і да распаду сацыялістычнай Югаславіі — і 1992—1994 гадамі ў Беларусі: ад распаду Савецкага Саюза, з’яўлення незалежнай Рэспублікі Беларусь і да прыходу да ўлады Лукашэнкі. Абодва пераломныя моманты ўзніклі ў выніку падвойнага распаду камуністычнай сістэмы ўлады і федэральнай дзяржавы, хоць адна краіна — Сербія — была яе пераемніцай, а другая — Беларусь — паўстала на яе руінах.
У другой частцы аналізуюцца характэрныя спосабы арганізацыі і рэалізацыі асабістай улады ў Сербіі і Беларусі. Асноўная ўвага засяроджваецца на тым, як аўтарытарныя кіраўнікі скарысталі з магчымасцей, што адкрыліся ім пасля таго, як былі пройдзеныя пераломныя моманты. Канцэнтрацыя ўлады ў сваіх руках дазволіла абодвум лідарам закласці падобныя мадэлі стасункаў паміж дзяржавай і грамадствам і ўжываць падобныя інструменты, каб захоўваць высокі ўзровень падтрымкі аўтарытарнай улады ў грамадстве і забяспечваць пакору пасіўных апанентаў і тых, хто не вызначыўся. Калі ў modus vivendi абодвух рэжымаў было шмат падобнага, то час і паслядоўнасць этапаў “гвалтоўна перарванага пераходу да дэмакратыі” не дазваляюць казаць пра блізкасць іх modus operandi.