Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
41 Laitin David. Hegemony and Culture: Politics and Religious Change Among the Yoruba. Chicago University Press, 1986. R 12.
42 Bunce Valerie. Subversive Institutions: The Design and the Destruction of Socialism and the State. Cambridge University Press, 1999. P 12.
Дачыненні паміж нацыяналізмам і дэмакратыяй на пераходным этапе — ніякім чынам не аднабаковыя. Увогуле ў монаэтнічных грамадствах, якія маюць моцнае і ўсёабдымнае пачуццё нацыянальнай саматоеснасці, большая верагоднасць пазбегнуць канфлікту паміж фармаваннем нацыі і пабудовай дэмакратыі на этапе пераўтварэнняў. У іншых выпадках тое, ці на посткамуністычным этапе палітыка “грунтуецца на шырокім, усёабдымным грамадзянстве, дзе усім грамадзянам нададзеныя роўныя асабістыя правы”43, у вялікай ступені абумоўлена здольнасцю ключавых палітычных і непалітычных гульцоў стварыць пачуццё ўсеагульнай палітычнай і культурнай прыналежнасці, якое падзяляла б пераважная большасць палітычнай супольнасці, і ўменнем нейтралізаваць ідэі супернікаў, якія альбо адасабляюць “дэмас нацыі” ад “дэмасу дзяржавы”, альбо адмяжоўваюць канфрантацыйныя каштоўнасці і сімвалы пэўнага нацыянальнага праекта ад каштоўнасцей і прынцыпаў дэмакратыі.
Залежнасць ад траекторыі папярэдняга развіцця
Мінімізаваць недахопы структураі працэса-арыентаванага падыходаў да вывучэння змены рэжымаў можна пры дапамозе аналітычнага спалучэння САП і ПАП. Але камбінаваны падыход павінен спалучаць метадалагічныя вартасці абедзвюх канцэпцый, якія можна страціць, калі проста заявіць, што “структуры ўплываюць на палітычнае дзеянне, а палітычнае дзеянне стварае структуры”. 3 увагі на гэта я звяртаюся да залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця як найбольш адпаведнай стратэгіі інтэгравання структураі працэса-арыентаванага падыходаў, каб аналізаваць узнікненне, інстытуцыялізацыю, самааднаўленне і трансфармаванне аўтарытарных посткамуністычных рэжымаў як няспынны працэс44.
Перавага гэтага падыходу ў тым, што ён вызначае, на якіх этапах гістарычнага развіцця ключавое значэнне для выніку палітычных працэсаў маюць аддаленыя або, наадварот, блізкія ў часе фактары. Згодна з падыходам залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця,
43 Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996. P 25.
44 Агляд падыходаў да аналітычнага інтэгравання САП і ПАП гл. у: Mahoney James, Snyder Richard. Rethinking Agency and Structure in the Study of Regime Change // Studies in Comparative International Development. Vol. 34 № 2. Summer 1999. P 3—32. Mahoney James, Snyder Richard. Integrative Strategies for the Study of Regime Change Ц Larsen Stein (ed.). The Challenges of Theories on Democracy: Elaborations over New Trends in Transitology. Boulder: Social Science Monograph Series, 2000. P 180—207. Сярод прыкладаў аналітычнага інтэгравання CALI і ПАП пры даследаванні пераходаў ад посткамунізму, гл.: Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996.
мернае існаванне дзяржаў і рэжымаў (“гістарычны шлях”), што абапіраецца на доўгатэрміновыя структурныя чыннікі і спадчыну мінулага, перарываецца “пераломнымі момантамі”. Гэта моманты грамадска-палітычнай нестабільнасці, калі пераглядаюцца правілы гульні і палітычныя рэжымы або зрынаюцца, або праходзяць праз сутнасныя пераўтварэнні. Калі сістэма схаланаецца, у вызначэнні выніку палітычнай барацьбы ключавую ролю адыгрываюць палітычныя навыкі, уменне прымаць найлепшае магчымае рашэнне ў канкрэтны момант і аўтарытэтнае лідарства. Аднак пераломныя моманты ніякім чынам цалкам не вольныя ад абмежаванняў, створаных атрыманымі ў спадчыну інстытутамі і магчымасцямі, ладам мыслення лідараў і іх прыхільнікаў. Але гэтымі чыннікамі крэатыўным гульцам наіпмат прасцей маніпуляваць, чым на этапах спакою і стабільнасці.
Шанец прыйсці да ўлады праз выбары аўтакратам дала сітуацыя “неэфектыўнасці”4® старых рэжымаў і іх інстытуцыйнай і структурнай нестабільнасці. Пры гэткім становішчы моцную перавагу мелі “асобныя лідары, здольныя распаліць сацыяльную незадаволенасць і прыцягнуць падтрымку шырокіх мас”46. Гэтыя перыяды ў абедзвюх краінах суправаджаліся глыбокімі крызісамі ідэнтычнасці, калі атрыманыя ў спадчыну тыпы нацыянальнай саматоеснасці не адпавядалі новым (ці будучым) тэрытарыяльным межам дзяржаў, а старыя сістэмы каштоўнасцей прыйшлі ў сутыкненне з новымі сацыяльна-палітычнымі рэаліямі. Увесь грамадскі лад распадаўся, аўпарадкаванае, мернае жыццё перакрэсліў сацыяльна-палітычны крызіс.
Пераломныя моманты ў Сербіі і Беларусі прыпалі на кардынальна адрозны час. У Сербіі ён здарыўся напярэдадні завяршальнага этапу распаду камуністычнай сістэмы і сацыялістычнай федэрацыі. Таму ўлучаны ў старую сістэму ўлады Мілошавіч апынуўся ў становішчы, якое дазваляла яму апярэдзіць распад старога рэжыму і на аснове сваёй харызматычнай улады сфармаваць новы як пераемніка старога. У Беларусі пераломны момант, што прывёў да з’яўлення рэжыму Лукашэнкі, надышоў пасля падвойнага падзення савецкай сістэмы і саюзнай дзяржавы. Менавіта іх распад і даў шанец прыйсці да ўлады пазасістэмнаму палітыку-самародку, які хутка паклаў канец кароткаму, але значнаму перыяду плюралізму ў беларускай палітыцы, як толькі скарыстаўся адкрытымі ім магчымасцямі, каб заваяваць уладу і ўсталяваць сваё ўласнае харызматычнае кіраванне.
Гэтаксама глыбока адрозніваліся ў сваёй сутнасці і сацыяльныя крызісы, і крызісы ідэнтычнасці, якія ў абодвух грамадствах прыпалі на пераломныя моманты. Распад Югаславіі выклікаў эскалацыю этнічных канфліктаў і варожасці паміж народамі і рэспублікамі
46 Linz Juan. The Breakdown of Democratic Regimes: Crisis, Breakdown, and Reequili­bration. Baltimore, Md/London: Johns Hopkins University Press, 1978. P 50.
“ Pappas Takis S. Shared Culture, Individual Strategy, and Collective Action: Explaining Slobodan Milosevic’s Rise to Power Ц Southeast European and Black Sea Studies. Vol.
5 № 2. May 2005. P 192.
сацыялістычнай федэрацыі, спарадзіў барацьбу альтэрнатыўных этнанацыяналістычных платформаў, што змагаліся праз межы і тэрыторыі. Перадусім для Сербіі распад Югаславіі стварыў своеасаблівую сітуацыю, калі не адбылося кансалідавання этнанацыянальнай дзяржавы для геаграфічна раскіданага народа з моцным пачуццём этнічнай саматоеснас.ці. Таксама распад Югаславіі прывёў да паступовага змянення этнічнага балансу ў Косаве — духоўным цэнтры сербскага свету і калысцы яго нацыянальнай міфалогіі47. У Беларусі да крызісу навастворанай незалежнай дзяржавы прывёў правал праекта фармавання нацыі. Яго прычьшы — у слабасці нацыянальнай свядомасці і ў тым, што напачатку большасць беларускага грамадства не змагла прыняць незалежнасць.
Такім чынам, існавала кардынальнае адрозненне ў сутнасці канфліктаў, якія ў гэтых двух выпадках прывялі да несумяіпчальнасці “дэмасу нацыі” і “дэмасу дзяржавы” і ўрэшце паспрыялі прыходу да ўлады аўтарытарных папулісцкіх рэжымаў, якія выступалі за аднародную супольнасць. У Сербіі гэтыя канфлікты развіваліся на пераважна этнічнай глебе, хоць пазней суправаджаліся сутыкненнем аўтарытарнага і ліберальнага нацыяналізму. Адпаведна, пераход да аўтарытарнай посткамуністычнай сістэмы меў істотны і трагічны “вонкавы” аспект. У Беларусі яна паўстала ў выніку супрацьстаяння паміж нацыяналістычна настроенай меншасцю і астатняй “дэнацыяналізаванай нацыяй”. Палітычнае супрацьстаянне, якое скончылася перамогай Лукашэнкі, было ўнутраным і, за выключэннем асобных эпізодаў ужывання палітычнай і паліцэйскай сілы, па сутнасці мірным.
У атмасферы разгубленасці і трывогі, што апанавала ўзрушаныя грамадствы і дэзарганізаваныя дзяржавы, у зьгходны пераломны момант перамогу атрымалі лідары — палітычныя дзялкі, якія здолелі дамагчыся шырокай грамадскай падтрымкі, спалучыўшы сацыяльны і культурны папулізм. Гэта значыць, што яны эксплуатавалі пашыраную ў грамадстве няўпэўненасць людзей у будучыні на асабістым і эканамічным узроўні, фармавалі разуменне гэтай няўпэўненасці і прапаноўвалі выйсце, звяртаючыся да замацаваных у культуры людзей, свядомасці і супольнай памяці сімвалаў і міфаў, якія легітымавалі аўтарытарную палітычную мадэль і спрыялі ўласным уладным амбіцыям гэтых лідараў.
Сацыяльны папулізм даваў простае тлумачэнне прычын эканамічных і сацыяльных крызісаў; ён скіроўваўся супраць уладнай эліты, якую імкнуўся скінуць кожны новы лідар. Для яго былі спрыяльнай глебай эканамічная і асабістая няўпэўненасць у будучьші і чаканні болыпага патэрналізму ў дачыненнях дзяржавы і асобы, шырока распаўсюджаныя і ў Сербіі, і ў Беларусі. Сацыяльны папулізм меў
47 Нагэтую тэму гл.: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000; Judah Tim. The Serbs. History, Myth and the Destruction of Yugoslavia. New Haven: Yale University Press, 1997; etc.
больш выразны характар у Беларусі, дзе Лукашэнка стаўся героем для шырокіх мас, абвінаваціўшы ў карупцыі ўсю палітычную эліту, якую хацеў зрынуць, і агучыўшы простыя, зразумелыя людзям рэцэпты выхаду з эканамічнага крызісу: аднаўленне каманднай эканомікі і вяртанне да моцнай патэрналісцкай дзяржавы. Але сацыяльны папулізм быў і важным складнікам папулярнасці Мілошавіча падчас ягонага прыходу да вярхоўнай улады. Ен у роўнай ступені любіў і бэсціць эліту, каб атрымаць палітычную выгаду — варта згадаць сумнавядомую “антыбюракратычную рэвалюцыю” 1988—1989 гг., — і раздаваць абяцанні блізкага дабрабыту, бяспекі і стабільнасці48.
Культурны папулізм і Мілошавіча, і Лукапіэнкі выявіўся ў тым, што яны шукалі папулярнасці, імкнучыся ўсталяваць сувязь паміж шырока распаўсюджанымі ў грамадстве варыянтамі ідэнтычнасці і сваімі прэтэнзіямі на ўладу. У Сербіі культурны папулізм Мілошавіча прыняў форму падтрымкі аўтарытарнага нацыяналізму, які выступаў заўтварэнне “Вялікай Сербіі” — этнічнай дзяржавы без увагі на межы рэспублік былой Югаславіі49. У Беларусі Лукашэнка знайшоў свой рэпертуар вультурнага папулізму, прыняўшы і вярнуўшы ў публічны дыскурс кансерватыўную дактрыну беларускага савецкага патрыятызму. Яна звярталася да каштоўнасцей, чаканняў і сурагатнай ідэнтычнасці, якія ўмацоўвалі самаўспрыманне грамадства як найболып адданай і найболып “савецкай” рэспублікі былой камуністычнай дзяржавы. Культурны папулізм двух лідараў радыкальна адрозніваўся зместам (адзін з іх падтрымліваў фармаванне нацыі, друті — адмаўляў), але меў вельмі падобныя палітычныя наступствы.