Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Па-першае, у абодвух варыянтах папулізму падтрымліваліся ўсёабдьшныя мэты адпаведных палітычных адзінак і палітычныя праекты лідараў, якія з розных прычын фактычна перакрывалі абодвум грамадствам дэмакратычны шлях развіцця. Падтрымка гэтых мэт таксама легітымавала прэтэнзіі абодвух лідараў на ўладу. Яны выяўлялі сябе народнымі збаўцамі і выступалі за плебісцытарыянізм
48 Паводле вынікаў аднаго даследавання ў Сербіі, слова “дэмакратыя” найчасцей асацыявалася з “развалам Югаславіі”, Туджманам, “анархіяй”, “сербскім парламентам”, “бескарыснай свабодай, калі няма чаго есці”. Гл.: Biro Miklos. Psihologija postkomunizma. Belgrad: Beogradski krug, 1994. B 82. Дэмакраты — ворагі, звязаныя i з найболып ненавіснымі i страшнымі ў гістарычнай памяці ворагамі мінулага, і з замежнымі праціўнікамі. У Сербіі быць супраць Мілошавіча азначала служыць або албанцам, або харватам, або ЗША, або Ватыкану, Нямеччыне, Турцыі, сусветнаму сіянізму і г.д. Гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 57—58.
49 Паводле слоў назіральніка, афіцыйны дыскурс “падзяліў сербаў на дзве катэгорыі: “патрыётаў” і “здраднікаў”, тых, хто за Сербію, а значыць, за Мілошавіча, і тых, хто супраць, а значыць, падтрымлівае ненавісную агрэсію “мусульманскіх фундаменталістаў” і “харвацкіх фашыстаў”. Гл.: Collin Matthew. This is Serbia Calling: Rock ’n’ Roll Radio and Belgrade’s Underground Resistance. London: Serpent’s Tail, 2001. P 62.
як асноўны прынцьш дачыненняў паміж лідарам і грамадствам, узаконьваючы падпарадкаванне асабістых памкненняў і свабоды асобы вышэйшым мэтам.
Па-другое, у абодвух варыянтах папулізму ўсталёўвалася сувязь паміж найбольш папулярньші і распаўсюджанымі тыпамі супольнай ідэнтычнасці і палітычнымі праграмамі лідара, асабліва ў той ступені, у якой альтэрнатыўныя сілы, што выступалі за ліберальны дэмакратычны лад, адмаўляліся як варожыя нацыянальнаму этасу50. Важным пабочным прадуктам гэтай сувязі паміж лідарамі і ідэнтычнасцю стаўся актыўна прапагандаваны і Мілошавічам, і Лукашэнкам публічны дыскурс, які атаясамліваў апанентаў новапаўсталых харызматычных лідараў з сіламі, вінаватымі ў гістарычных пакутах, ахвярах і несправядлівасці. Такім чынам па сутнасці прыхільнікі выяўляліся як “патрыёты”, а апаненты — як “здраднікі”51.
3 вышэйсказанага можна было б зрабіць выснову, што калі існуюць магчымасці забяспечыць падтрымку аўтарытарным лідарам з дапамогай культурнага і сацыяльнага папулізму, гэта нібыта сведчыць пра наяўнасць пэўных культурных і сацыяльных перадумоў, праз якія і ў Сербіі, і ў Беларусі нельга было пабудаваць дэмакратыю. Аднак гэткая выснова —■ не менш неабгрунтаваная, чым, напрыклад, тлумачэнне міжэтнічных войнаў у былой Югаславіі “старажытнай варажнечай”. Так, шырокая папулярнасць і Мілошавіча, і Лукашэнкі сапраўды сведчыла, што адкрываюцца магчымасці для пэўных лідараў, стратэгій, a значыць, і рэжымаў. Аднак рэалізаваць гэтыя магчымасці мусілі дзейныя асобы. Як тлумачыцца далей у тэксце, падобны залішні структурны дэтэрмінізм могуць паставіць пад сумнеў некаторыя факты.
Па-першае, у тым, што і Мілошавіч, і Лукапіэнка атрымалі шанец раскрыць сваю харызму перад масамі, былапэўная доля выпадковасці.
“ У Беларусі, каб збэсціць і дыскрэдытаваць палітычных апанентаў, лукашэнкаўскай прапагандай шырока ўжывалася і злоўжывалася таўро “фашысты” — магутны сімвач, звязаны з глыбокай гістарычнай трагедыяй Другой сусветнай вайны. “Сёння мы маем усе шанцы выпрацаваць ідэалогію развіцця Беларусі. Гэта будзе незалежная ідэалогія, не звязаная з ніякімі чужымі і негатыўнымі ідэямі. Хопіць абмяркоўваць, ці патрэбная нам афіцыйная ідэалогія, Толькі карумпаваным чыноўнікам, злачынцам і апазіцыі, усім тым, хто хочаўзбагаціцца на людскіх пакутах, тым, хго хоча, каб мы адышлі ад курсу, ухваленага народам, і ўрэшце ўзяць уладу, яна непатрэбная. Тыя прадстаўнікі нашай апазіцыі, якія сцвярджаюць, што адзіны ідэал дая Беларусі і адзіны ўзор для пераймання — Захад, памыляюцца”. Гл.: Прн всех трудностях Беларусь шцет н находнт путн дальнейшего экономнческого, культурного я духовного роста// Советская Белоруссня. № 71.09.04.1999. 61 Мілошавіч прыраўняў міжэтнічныя войны на Балканах да Косаўскай бітвы 1389 г., не зважаючы натое, што тады разам з сербамі супраць туркаў змагаўся шырокі хаўрус балканскіх народаў, у тым ліку і продкі іх цяперашніх ворагаў. Лукашэнка параўнаў пашырэнне НАТО на ўсход з гітлераўскім “Drang Nach Osten” (хоць большасць цяперашніх краін НАТО калісьці былі саюзнікамі СССР па антыгітлераўскай кааліцыі)”. Пры патрэбе да ворагаў дадаваліся і кіраўнікі Расіі: “Мы, как в 1941 году, находнмся во вражеском кольце! Врагн заселн в руководстве соседнего государства, с которым мы недавно подпнсаля договор о сообіцесгве”. Гл.: Огонек. № 43. Октябрь 1996.
Калі браць пад увагу, да якой ступені асобы лідараў у далейшым сфармавалі іх рэжьімы і, у шырэйшым сэнсе, наколькі неаддзельная ад канкрэтнай асобы сама прырода гэтых рэжымаў, калі б Мілошавіч і Лукашэнка не апынуліся ў тым месцы і ў той час, палітычная гісторыя абедзвюх краін магла б скласціся іначай52.
Па-другое, калі мы звяртаем увагу, што і Мілошавіч, і Лукашэнка імкнуліся дасягнуць палітычнай і ідэалагічнай аднароднасці, з гэтага паводле вызначэння вынікае, што ў абодвух грамадствах існавалі разнароднасць і размежаванні на падставе ідэнтычнасці, палітычных перакананняў ічаканняў. Самі лідары, як і іх рыторыка, мелі шырокую падтрымку адданых прыхільнікаў, але і спарадзілі рапіучую апазіцыю.
Больш за тое, культурны папулізм і Мілошавіча, і Лукашэнкі не столькі палягаў на паслядоўнай агульнай нацыянальнай ці сацыяльнай ідэалогіі, колькі быў імправізаваным наборам выбаркава акцэнтаваных элементаў гістарычнай памяці і змяшаных, часта ўзаемна супярэчлівых ідэй, цверджанняў, пагроз і абяцанняў63.
I нарэшце апошні, але не менш значны аргумент за тое, што вызначальным фактарам развіцця аўтарьітарных посткамуністычных рэжымаў на першасным этапе быў збег абставін, — складаная, а не просталінейная пачатковая стратэгія і Мілошавіча, і Лукашэнкі. Яны здолелі ўзаемадзейнічаць з рознымі пластамі грамадства і групоўкамі эліты і дамагчыся іх падтрымкі, звяртацца да розных сацыяльных груп, рабіць узаемна супярэчлівыя заявы і прымушаць здагадвацца пра свае сапраўдныя намеры і асабліва ўжываць сабе на карысць не толькі дэзарганізаванасць паноўнай на той час уладнай эліты, але і самагубную стратэгію патэнцыйных носьбітаў дэмакратьгчных перамен, якія альбо не змаглі эфектыўна супрацьстаяць надыходу папулізму, альбо ў шмат якіх выпадках свядома яго падтрымлівалі.
Аўтарытарныя шляхі развіцця: маніпуляцыйны і прэвентыўны аўтарытарызм
Найвялікшы актыў таго, хто выйшаў пераможцам у зыходны пераломны момант, — ягоны палітычны капітал у выглядзе электаральнай легітымнасці і асабістай харызмы. Пераможцы адносна вольныя ўкладаць гэты капітал, як пажадаюць. Іх “інвестыцыйныя рашэнні” — гэта стратэгіі пабудовы рэжыму. Яны вызначаюць і фармальныя
62 Вядома, не абавязкова дэмакратычнай, але з гібрыдным ці аўтарытарным рэжымам іншагатыпу і ў далейшым з іншай дынамікай эвалюцыянавання і трансфармавання.
63 “Каб быць пачутымі максімальнай колькасцю прыхільнікаў у досыць характэрнай для аўтарытарнай палітыкі сітуацыі, калі “складаная кааліцыя сіл, інтарэсаў, палітычных традыцый і інстытутаў — праявы абмежаванага плюралізму — патрабуе, каб правіцелі выкарыстоўвалі як сімвалічную рэферэнтную групу кааліцыю з найменшым агульным назоўнікам. Гэтак яны дасягаюць нейтралізацыі максімальнавялікай колькасці патэнцыйных апанентаў”. Гл.: Linz Juan. Totalitarian and Authoritarian Regimes. Boulder-London: Lynne Rienner Publishers, 2000. R 164.
механізмы, якія арганізуюць аўтарытарную ўладу (modus operandi), і нефармальныя звычаі, што робяцца будзённай практыкай (modus vivendi) і акрэсліваюць субардынацыю, а таксама стасункі рэжыму з грамадствам і апазіцыяй і г.д. Аўтакраты, якія перамаглі на выбарах, як правіла, імкнуцца захоўваць атрыбуты дэмакратычна абраных кіраўнікоў, і іх стратэгіі пабудовы рэжыму па сутнасці вызначаюць, якім чынам яны збіраюцца захоўваць дэмакратычны фасад і пры гэтым забяспечваць захаванне і аднаўленне аўтарытарнай улады.
Можна акрэсліць дзве альтэрнатыўныя стратэгіі пабудовы рэжыму. Яны хоць і выяўляюць сабой ідэальныя тыпы, што рэдка існуюць у чыстым выглядзе, але ўсё ж перадаюць сутнасць выбару, які мусяць рабіць абраныя аўтакраты, арганізоўваючы свае рэжымы. Маніпуляцыйнай стратэгіяй кіруюцца дзейныя лідары, якіх пераважна задавальняе існаванне разбудаванага дэмакратычнага фасада. Яны ўпэўненыя, што здолеюць падпарадкаваць і кантраляваць апазіцыю. Маніпуляванне робіцца галоўным інструментам захавання аўтарытарнай улады, калі дзейны кіраўнік мяркуе, што ягоныя апаненты слабыя і што, каб маргіналізаваць і нейтралізаваць іх, хопіць нефармальных механізмаў: кааптацыі і/ці малаінтэнсіўных метадаў запалохвання і злоўжыванняў.
Маніпуляцыйны аўтарытарызм дзейнічае, зыходзячы з таго, што сапраўдныя інструменты ўлады — не ў фармальных інстытутах, якія могуць ствараць нейкае падабенства дэмакратычнага працэсу, а ў “шэрай зоне”, што вызначаецца асабістым кантролем дзейнага лідара, падтрымліваецца кліентурнымі сеткамі і ўмацоўваецца апаратам бяспекі. Рэч не столькі ў тым, што фармальныя інстытуты падпарадкоўваюцца нефармальным дачыненням (урэшце гэтая нефармальнасць палягае на легітымнасці і інстытуцыйнай уладзе дзейнага кіраўніка), колькі ў тым, што спалучаецца фармальная і нефармальная ўлада дзейных кіраўнікоў, каб ураўнаважыць існаванне інстытуцыйназамацаваных зон палітычнай канкурэнцыі і грамадскапалітьгчнай аўтаноміі, якія свядома трываюць аўтакраты, верачы ва ўласную сілу і недатыкальнасць. Маніпуляцыйны аўтарытарызм не абавязкова па-добраму абыходзіцца з апанентамі: іх могуць рэпрэсаваць, запалохваць, пераследаваць і ўвогуле знішчаць. Але маніпуляцыйны аўтарытарызм зазвычай узмацняе рэпрэсіі супраць апанентаў, толькі калі тыя дэманструюць рэальную сілу і далёкасяжныя амбіцыі або іншым чынам ствараюць рэжыму сур’ёзныя непрыемнасці. Маніпуляцыйных аўтакратаў таксама ў прынцыпе задавальняе досыць высокая ступень выбарчай канкурэнцыі. Яны сапраўды крадуць галасы, парушаюць выбарчае заканадаўства, карыстаюцца перавагамі, што ім дае пасада, як, прыкладам, кантроль над СМІ. Але яны не зачышчаюць спрэс выбарчую прастору. Яны спрабуюць пазбавіць апазіцыю шанцаў на перамогу, але дазваляюць ёй заняць колькі месцаў у выбарных органах і нават кааптуюць частку апазіцыі ў створаную рэжымам кааліцыю — яшчэ адзін спосаб па-