Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
2 У гэтай кнізе найменне “Югаславія” абазначае Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславія, што існавала да 1991 г. Федэратыўная Рэспубліка Югаславія 1992—2003 іт. пазначаецца абрэвіятурай ФРЮ.
3 Marples David R. Belarus: A Denationalized Nation. Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999.
4 Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns
Hopkins University Press, 1996.
6 Дыскусію на тэму “нацыяналізм супраць дэмакратызацыі” гл. у: Bunce Valerie. Comparative Democratization: Big and Bounded Generalizations // Comparative Political Studies. Vol. 33. № 6—7, September 2000. P 703—734.
падтрымліваўся і легітымаваўся — войнамі6, у Беларусі ваенныя або этнічныя канфлікты не адыгралі ніякай ролі ва ўсталяванні лукашэнкаўскай аўтакратыі.
Разыходжанне далейшых траекторый палітычнага развіцця Сербіі і Беларусі адбылося насуперак выразнаму падабенству іх шляхоў на пачатку посткамуністычнага этапу. Сербія страціла сваю “перавагу мадэрнізаванасці” праз катастрафічныя наступствы вайны і эканамічны калапс. У сваю чаргу, гэты прывяло да знішчэння грамадска-палітычных альтэрнатыў наяўнаму рэжыму7. Калі браць як крытэрый узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця, дык паводле яго Сербія напрыканцы 1990-х гг. была найменш падрыхтаваная да дэмакратыі. У шмат якіх даследаваннях прычынай падзення Мілошавіча называецца эканамічны заняпад, выкліканы войнамі і санкцыямі8, бо гэта прывяло да зніжэння здольнасці рэжыму да рэпрэсій. Аднак гэты падыход не тлумачыць, чаму ў Сербіі адбылася дэмакратызацыя, а не проста змена аднаго недэмакратычнага рэжыму на іншы ці нават яіпчэ вузей — адной галоўнай асобы на іншую. Больш за тое, гэткае развіццё падзей акурат мусіла зніжаць шанцы на дэмакратызацыю, бо міжнародная ізаляцыя проста абарвала сувязі Сербіі з Захадам.
Увогуле, першапачатковыя параметры змяніліся падчас посткамуністычнага перыяду палітычнага развіцця. Гэта наводзіць на думку, што прычыны разыходжання траекторый развіцця дзвюх краін трэба шукаць у іх найноўшай, а не аддаленай, гісторыі. Самыя істотныя адрозненні паўсталі таму, што два лідары па-рознаму падышлі да арганізацыі сваёй аўтарытарнай улады. У Беларусі кансалідаваная аўтакратыя ўвасобілася ў фармальную сістэму неабмежаванай прэзідэнцкай улады. Яна кантраставала з болып адкрытым да палітычнай барацьбы канкурэнтным аўтарытарызмам у Сербіі ў выглядзе фармальна звышпрэзідэнцкай сістэмы, міжпартыйнай палітычнай канкурэнцыі з часам непрадказальнымі вынікамі выбараў.
Гэткае ж адметнае разыходжанне назіралася і ў тым, якую стратэгію абрала дэмакратычная апазіцыя ў дзвюх краінах, каб кінуць выклік аўтарытарнай уладзе. Калі казаць сцісла, сербская апазіцыя, з некалькімі выключэннямі, змагаласяза тое, кабзаваяваць падтрымку грамадства ў рэальнай палітыцы і перамагчы Мілошавіча на выбарах. Між тым беларуская апазіцыя залішне доўга клапацілася збольшага пра тое, каб перамагчы ў спрэчках — ці ва ўласнай пра-
6 Гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999; Gagnon Jr.Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004.
7 Gordy Eric. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
8 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
сторы паралельнага грамадства, ці на ідэалагічнай арэне. Магчыма, гэтыя адрозненні ў нечым супярэчаць інтуітыўным адчуванням, калі браць пад увагу, што Беларусь зведала нашмат шырэйшую лібералізацыю падчас калапсу камуністычнай сістэмы і федэратьгўнай дзяржавы, чым Сербія9: першапачаткова яна мела нашмат большую прастору для арганізацыі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Можна сцвярджаць, што ў 1990-я гг. у Беларусі была мацнейшая апазіцыя, а таксама назіралася глыбейшая расколатасць і дэзарганізаванасць уладнай эліты.
Есць яшчэ адзін істотны аспект, які робіць інфарматыўным параўнанне Сербіі і Беларусі. Абодва рэжымы існавалі ў адзін гістарычны перыяд, прыйшоўшы на адзін і той жа абсяг — аўтарытарнай посткамуністычнай сістэмы — з адносна непадобных кантэксту і досведу камуністычнай эпохі. Аўтарытарныя лідары, як і іх апаненты з дэмакратычнага лагера, мелі магчымасць кантактаваць між сабою і вучыцца з досведу адно другога. Калі шляхі развіцця Сербіі і Беларусі разышліся, прыклад паспяховага пераходу да дэмакратыі ў Сербіі стаўся ў Беларусі і крыніцай надзеі, і папярэджаннем. I апазіцыя, і аўтарытарныя лідары засвойвалі досвед, логіку рэвалюцыі, фатальныя памылкі ўлады. На вялікі жаль, беларускі прыклад паказаў, што часам аўтакраты навучаюцца хутчэй за апазіцыю. Гэта разам з іншымі фактарамі стварыла сітуацыю, калі ўдалы прарьіў да дэмакратыі ў адным выпадку можа быць сярод асноўных чыннікаў, якія перашкаджаюць падобнаму поспеху ці нават робяць яго немагчымым у іншых краінах.
Тэарэтычныя альтэрнатывы
У літаратуры, прысвечанай пераходу да дэмакратыі на посткамуністьгчным этапе, вядуцца гарачыя дэбаты, ці прыдатныя абагуленыя канцэпцыі змены рэжымаў, распрацаваныя на іншым досведзе і дастасаваныя да посткамуністычнай сітуацыі. Аднак, незалежна ад канкрэтных задач кожнага асобнага даследавання, назіраецца выразная тэндэнцыя канструяваць аргументацыю на аснове аднаго з двух галоўных тэарэтычных падыходаў, атрыманых у спадчыну ад “ранейшага” вывучэння змены рэжымаў. Першы засяроджваецца на структурах, якія ствараюць перадумовы для палітычных змен і ўплываюць на паводзіны суб’ектаў працэсу. Другі звяртае асноўную ўвагу на працэс і саміх суб’ектаў, аналізуе іх здольнасць распрацаваць і рэалізаваць паспяховую стратэгію ў канкрэтных зменлівых умовах.
Структураарыентаваныя падыходы (САП) надаюць асаблівую значнасць сацыяльна-эканамічным перадумовам дэмакратыі і вызначаюць тыя рысы палітычнага, эканамічнага, грамадскага і культурнага жыцця — сімвалічны і матэрыяльны капітал, назапашаны перад пераходам
9 Фактычна Сербія дасягнула найвышэйшага паказніка Беларусі (3,6 у 1995 г.) паводле рэйтынга “Freedom House” толькі пасля падзення рэжыму Мілошавіча.
да дэмакратыі, — паводле якіх “пераходныя” краіны параўноўваюцца са сталымі, трывалымі дэмакратыямі10. Да гэтых структурных рыс, ці спадчыны мінулага11, зазвычай належаць розныя сацыяльнаэканамічныя параметры мадэрнізаванасці (узровень жыцця і паказнікі няроўнасці, ступень індустрыялізацыі, урбанізацыі, узровень адукацыі, ранейшы досвед рынкавых рэформаў і лібералізацыі, які прывёў да з’яўлення прыватнага сектара і грамадзянскай супольнасці)12; грамадзянская культура, якая падтрымлівае і прапагандуе роўнасць, незалежнасць асобы, узаемадзеянне і давер13; маштаб і моц сувязяў са светам заходняй дэмакратыі, сфармаваных пэўнай палітыкай ці грамадствам14; традыцыя “ліберальна-рацыянальнага кіравання”15 або атрыманыя ў спадчыну арганізацыйныя асаблівасці, якія забяспечваюць “здольнасць дзейнага кіраўніка супрацьстаяць замахам апазіцыі на ўладу”16. Структурнымі фактарамі лёгка вытлумачыць з’яўленне і трываласць недэмакратычнай улады: пры адсутнасці сацыяльных, эканамічных і палітычных структур, якія падтрымліваюць дэмакратыю, аўтарытарныя рэжымы практычна непазбежныя17.
10 Lipset Seymor Martin. Political Man: The Social Basis of Politics. Garden City. NewYork: Doubleday, 1960; Haggard Stephen, Kaufman Robert R. The Political Economy of Democratic Transitions. Princeton: Princeton University Press, 1995; Huntington Samuel. The Third Wave: Democratization in the Late 20th Century. University of Oklahoma Press, 1993; Moore Barrington. The Social Origins of Dictatorship and Democracy: Lord and Peasant in the Making of the Modern World. Boston: Beacon Press, 1966; Rueschemeyer Dietrich, Stephens Evelyne Huber, Stephens John D. Capitalist Development and Democracy. University of Chicago Press, 1992.
11 Гл., напр.: Rowen Henry S. The Tide Underneath the ‘Third Wave’// Journal of Democracy. Vol. 6. № 1. January 1995. P 52—64; Ekiert Grzegorz. Do Legacies Matter? Patterns of Postcommunist Transitions in Eastern Europe. Woodrow Wilson International Center for Scholars Occasional Paper East European Studies. № 53. 1999.
12 Гл., напр.: Rowen Henry S. The Tide Underneath the ‘Third Wave’// Journal of Democracy. Vol. 6. № 1. January 1995. P 52—64.
13 Гл.: Huntington Samuel. The Clash of Civilizations and the Remaking of World Order. New York: Simon, 1996; Fukuyama Francis. Trust: The Social Virtues and the Creation of Prosperity. New York: Free Press, 1996. Дыскусію пра культуру i пераход да дэмакратыі ў посткамуністычную эпоху гл.: Brzezinski Zbigniew. The Primacy of History and Culture // Journal of Democracy. Vol. 12. № 4. October 2001. P 20—26; Nodia Ghia. The Impact of Nationalism // Journal of Democracy. Vol. 12. № 4. October 2001. P 27—34.
14 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
15 Skaaning Svend-Erik. The Respect for Civil Liberties in Post-Communist Countries: A Multi-Methodological Test of Structural Explanations. Conference Paper. 2005. http:// www.compasss.org/wpseries/Skaaning2005.pdf.
16 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 44.
V Гл., налр.: Hirschman Albert O. The Turn to Authoritarianism in Latin America and the Search for its Economic Determinants// Collier David (ed.). The New Authoritarianism in
САП дае відавочныя перавагі навукоўцам, якія даследуюць палітычныя рэжымы і іх змену. He апошняя з іх — магчымасць лепш структураваць мэты даследаванняў і тэарэтычную базу, а таксама весці сфакусаваныя міжкультурныя даследаванні. Гэта, у сваю чаргу, дазваляе праводзіць узважаны параўнальны аналіз, вынікі якога будуць мець тэарэтычную каштоўнасць для падобных даследаванняў, незалежна ад часу і месца, у розныя гістарычныя перыяды і ў розных рэгіёнах. Але гэтыя перавагі неад’емныя ад некаторых праблем.