Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Першая з іху тым, што САП схільны надаваць увагу доўгатэрміновым тэндэнцыям сацыяльна-палітычнага развіцця і амаль не пакідае месца для змен і выпадковых абставін. Калі даходзіць да аналізу адносна кароткіх, надзвычай няўстойлівых эпізодаў і працэсаў палітычных зрухаў, што маюць далёкасяжныя наступствы, САП часта не ў стане спасцігнуць іх дынаміку, бо мае тэндэнцыю недаацэньваць ролю чалавечага фактару, выбару таго ці іншага дзеяння, а часам і чыстай выпадковасці18.
Другая праблема САП — празмерны дэтэрмінізм структура-арыентаванага аналізу, схільнага разглядаць палітычныя вынікі пераходу як нешта перадвызначанае, ачасам і наўпрост сцвярджаць, што тое, як сябе паводзяць людзі, не мае значэння. Аднак у шматлікіх эмпірычных даследаваннях часта выяўляецца, што гэты дэтэрмінізм пацвярджаецца толькі ў скрайніх выпадках высокаразвітога сучаснага грамадства, з аднаго боку, і адсталага — з другога. Пры гэтым застаецца вялікая “шэрая зона”, якая не паддаецца вытлумачэнню19. Калі розныя кампаненты спадчыны мінулага ўваходзяць у супярэчнасць, а гісторыя падтрымлівае адны аспекты пэўнага палітычнага разгортвання падзей і не падтрымлівае іншыя20, робіцца асабліва відавочнай хібнасць дэтэрмінізму САП. Гэта яскрава заўважна на прыкладзе гібрыдных
Latin America. Princeton: Princeton University Press, 1979. P. 61—98; Kaufman Robert R. Industrial Change and Authoritarian Rule in Latin America: A Concrete Review of the Bureaucratic-Authoritarian Model // Op. cit. P. 165—254. Структурныя тлумачэнні змены рэжымаў посткамуністычнага свету ў недэмакратычным кірунку ўключаюць: Eke Steven М., Kuzio Taras. Sultanism in Eastern Europe: The Socio­Political Roots of Authoritarian Populism in Belarus // Europe-Asia Studies. Vol. 52. № 3. May 2000. P. 523—547; Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997.	'
18 Гл. крытыку ў: Rustow Dankwart. Transitions to Democracy: Towards a Dynamic Model // Comparative Politics. Vol. 2 №. 3. April 1970. P. 337—363.
19 Cheibub Jose Antonio, Przeworski Adam, Neto Fernando Papaterra Limongi, Alvarez Michael M. What Makes Democracies Endure? // Journal of Democracy. Vol. 7. № 1. January 1996. P 39—55.
20 ‘Трамадствы будуюцца на мадэлях паводзін, абумоўленых іпматлікімі асобнымі структурамі, якія існуюць нарозных узроўнях, дзейнічаюць у розных мадальнасцях і самі палягаюць на самых разнастайных тыпах і аб’ёмах рэсурсаў”. Sewell Jr. William Н. A Theory of Structure: Duality, Agency, and Transformation //American Journal of Sociology. Vol. 98. Issue 1. July 1992. P. 16.
электаральна-аўтарытарных рэжымаў, якія спалучаюць элементы і дэмакратыі, і аўтарытарызму. Структурнымі чыннікамі складана патлумачыць канкрэтнае спалучэнне таго і другога, якое мае вялікае значэнне для будучага развіцця гэтых рэжымаў.
Калі падсумаваць, структуры “ўяўляюць сабой збольшага перашкоды для магчымага ў канкрэтнай гістарычнай сітуацыі, але не вызначаюць вынік гэтых сітуацый”21, таму САП прыдатны для вытлумачэння жыццяздольнасці рэжыму, а не пераходу да і ад яго22. Напрыклад, можна сцвярджаць, што ўсталяванне посткамуністычнага аўтарытарызму ў Беларусі было перадвызначаньш, аднак цяжканазваць перадвызначанай канкрэтную мадэль аўтарытарызму, што паўсталаў гэтай краіне, так іпто яна ўрэшце наблізілася да геаграфічна і культурна аддаленых дэспатый Сярэдняй Азіі. Гэтак жа сама цяжка даказаць, што пераход да дэмакратыі ў Сербіі пасля 2000 г. быў перадвызначаным, калі ўлічыць, што краіна з самых розных нрычын страціла некаторыя істотныя для гэтага перадумовы, што ў болыпай ступені прысутнічалі напрыканцы 1980-х гг.
Альтэрнатыўньі тэарэтычны ракурс — працэса-арыентаваны падыход (ПАП)23. Ен прызнае “высокую ступень нявызначанасці, закладзеную ў тых сітуацыях, калі нечаканыя падзеі, недастатковасць інфармацыі, паспешлівасць і дзёрзкасць у выбары, неразуменне матываў і інтарэсаў, гнуткасць і нават неакрэсленасць палітычнай ідэнтычнасці, як і таленты канкрэтных асоб часам адыгрываюць выра-
21 Гл.: O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe, Whitehead Lawrence ( eds.). Transitions from Authoritarian Rule: Prospects for Democracy. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1986. P 48.
22 Przeworski Adam, Alvarez Michael E., Cheibub Jose Antonio, Limongi Fernando. Democracy and development: political institutions and well-being in the world, 1950— 1990. Cambridge University Press, 2000.
23 Гл.: Rustow Dankwart. Transitions to Democracy: Towards a Dynamic Model Ц Comparative Politics. Vol. 2. № 3. April 1970. P 337—363; O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe. Transitions from Authoritarian Rule: Tentative Conclusions about Uncertain Democracies. Vol. 4. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1986; Higley John, Burton Michael. The Elite Variable in Democratic Transitions and Breakdowns Ц American Sociological Review. Vol. 54. № 1. February 1989. P 17—32; Karl Terry Lynn. Dilemmas of Democratization in Latin America// Comparative Politics. Vol. 23. № 1. October 1990. P 1—21; Przeworski Adam. Democracy and the Market: Political and Economic Reforms in Eastern Europe and Latin America. Cambridge University Press, 1991; Przeworski Adam. The Games of Transition// Mainwaring Scott, O’Donnell Guillermo, Valenzuela J. Samuel (eds.). Issues in Democratic Consolidation: The New South American Democracies in Comparative Perspective. University of Notre Dame Press, 1993; Colomer Josep. Strategic Transitions: Game Theory and Democratization. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2000. Сярод прыкладаў працэсаарыентаванага падыходу да змены рэжымаў, якія не прывялі да дэмакратыі, гл.: Linz Juan J., Stepan Alfred (eds.). The Breakdown of Democratic Regimes: Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1978; McFaul Michael. The Fourth Wave of Democracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World // World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P 212—244.
шальную ролю ў вызначэнні палітычнага выніку”24. ПАП падкрэслівае, што ключавое значэнне для дынамікі і вынікаў розных палітычных працэсаў мае чалавечы фактар. Хоць роля структур і не адмаўляецца цалкам, але нашмат болып істотнай дэтэрмінантай дынамікі і выніку пераўтварэнняў выступае “майстраванне (crafting}26, незапраграмаваны набор дзеянняў палітычнай элітьі ў «па часе сціслых гульнях»26 высокай палітыкі”, палітыкаэліты27. Калі рэтраспектыўна прыкласці ПАП да палітычных змен, якія не прывялі да дэмакратыі, то прычыны трэба перадусім знаходзіць у тым, што ўсё спляжьілі палітычныя гульцы, якія не ўмелі весці перамовы, прыстасоўвацца і знаходзіць кампрамісы.
У свой час увядзенне ПАП выклікала сапраўдную рэвалюцыю ў вывучэнні зменырэжымаў. 3 аднагобоку, гэтыпадыходдаўмагчымасць канцэптуальна асэнсаваць працэс пераходу, яго прамежкавыя стадыі і канчатковыя вынікі, а таксама вызначыць яго галоўных гульцоў28. Хоць прыхільнікі ПАП нярэдкаадмаўляюць прыдатнасць навуковых метадаў для вьгвучэння змены рэжымаў, але іх канцэпцыямі часта карыстаюцца даследчыкі, верныя болып традыцыйнай метадалогіі. 3 другога боку, ПАП спрычыніўся да велізарнага кроку наперад у разуменні шляхоў пераходу да дэмакратыі “ў культурна ці структурна неспрыяльных асяроддзях"29. Ён таксама надаў сілы тым, хто на практыцы займаўся пабудовай і пашырэннем дэмакратыі, як у краінах на пераходным этапе, гэтак і сярод заходняй дэмакратычнай грамадскасці, якая спачувала дэмакратычным памкненням актывістаў у іншых краінах свету. Робячы акцэнт на практыцы, палітычным дзеянні, “майстраванні”, а не на высечаных на скрыжалях спадчыне мінулага і перадвызначанасці, гэтыя палітычныя і грамадскія дзеячы — а шмат хто з іх меў і адпаведную
24 Przeworski Adam. Some Problems in the Study of the Transition to Democracy // O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe C., Whitehead Laurence (eds.). Transitions
from Authoritarian Rule: Comparative Perspectives. Vol. 3. Baltimore: The Johns Hopkins University Press, 1986. P 47—63.
26 Тэрмін Ды Пальмы: Di Palma Giuseppe. To Craft Democracies: An Essay on Democratic Transitions. Los Angeles: University of California Press, 1990.
26 Bunce Valerie. The Place of Place in Democratic Transitions Ц Michel Dobry (ed.). Democratic and Capitalist Transitions in Eastern Europe: Lessons for the Social Sciences. Dordrecht-Boston-London: Kluwer Publishers, 2000. P 72.
27 Сярод прыкладаў, прысвечаных пераўтварэнням у посткамуністьічнай Еўропе: Elster Jon (ed.). The Roundtable Talks and the Breakdown of Communism. Constitutionalism in Eastern Europe. University of Chicago Press, 1996; Negotiating Radical Change: Understanding and Extending the Lessons of the Polish Round Table Talks, project directors Kennedy Michael, Porter Brian. http://www.umich.edu/~iinet/PolishRoundTable/ frame.html; Bozoki Andras (ed.). The Roundtable Talks of 1989: The Genesis of Hungarian Democracy. Budapest — New York: Central European University Press, 2001.
28 Гл.: O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe C., Whitehead Laurence (eds.). Transitions from Authoritarian Rule: Comparative Perspectives. Vol. 3. Baltimore: The Johns Hopkins University Press, 1986.
29 Karl Terry Lynn. From Democracy and Democratization and Back: Before Transitions to Authoritarian Rule // CDDRL Working paper. № 45. September 2005. Ell.
навуковую базу — пашырьілі нашае разуменне не толькі таго, калі, але і як можна перайсці да дэмакратыі — пры спрыянні дэмакратычным працэсам — у краінах, што ў недалёкім мінулым лічыліся вельмі малаверагоднымі кандыдатамі на падобныя здзяйсненні30.
Але калі САП пераацэньвае ролю перадумоў, дык ПАП пераболыпвае нявызначанасць выніку палітычных пераўтварэнняў. Гэтастварае іншае колапраблем і для навукоўцаў, і дляпрактыкаў. Напрыклад, у даследаваннях, што бяруць ПАП за метадалагічную аснову, часта “не разглядаюцца фактары, якія фармуюць пачітычныя прыхільнасці гульцоў, умовы, пры якіх змяняюцца гэтыя прьіхільнасці, і нават ідэнтычнасць ключавых гульцоў”31. У дадатак, большасць працэса-арыентаваных тлумачэнняў склалася на падставе вывучэння пераходу да дэмакратыі ў “трэцім свеце”. Таму яны маюць тэндэнцыю засяроджвацца на “высокай” палітыцы гульняў паміж элітамі. Іх наўрад ці можна назваць інфарматыўнымі, калі гаворка ідзе пра дынаміку і вынікі пазаперамоўных пераўтварэнняў, тыповых для посткамуністычных трансфармацый. У гэтых вьшадках грамадскасць — актыўны і вырашальны ўдзельнік гульні за ўладу, а сувязі паміж лідарамі і масамі, ці электаратам, самым істотньім чынам уплываюць на размеркаванне палітычнага капіталу і вынік змены рэжыму. Рэкамендацыі суб’ектам такіх пераўтварэнняў могуць быць радыкальна іншымі, часам нават дыяметральна супрацьлеглымі ад тых, што пайшлі б на карысць удзельнікам болып арганізаваных, спакойных, заснаваных на ўзаемадзеянні пераходных працэсаў32. Таму, хоць акцэнт на стратэгію і палітычнае дзеянне застаецца нязменным, іх сутнасць трэба карэнным чынам перагледзець.