Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
дарваць адзінства, аўтарытэт і давер да апанентаў.
Іншая стратэгія пабудовы рэжыму, да якой могуць звярнуцца аўтарытарныя кіраўнікі, — прэвентыўныя ўдары. Прэвентыўных аўтакратаў, адрозна ад іхных калег, схільных маніпуляваць дэмакратычным фасадам сваіх сістэм, турбуюць нават тыя непадкантрольныя элементы грамадска-палітычнага жыцця, што не нясуць непасрэднай пагрозы іх існаванню. Маніпуляцыйныя аўтакраты вызначаюць сваю палітыку ў адпаведнасці са станам апанентаў на бягучы момант. Прэвентыўныя аўтакраты надаюць больш увагі таму, ува што можа вырасці апазіцыя і якія праблемы стварыць ажно ў аддаленай будучыні. Нават калі прэвентыўныя аўтакраты з лёгкасцю могуць звесці да мінімуму небяспекі палітычнай канкурэнцыі і грамадскай аўтаноміі пры дапамозе маніпулявання, яны не хочуць рызыкаваць.
Такім чынам, прэвентыўныя ўдары скіроўваюцца на яшчэ слабыя палітычныя партыі і іншых гульцоў. 3 палітычнай сцэны выдаляюцца нават тыя апазіцыйныя лідары, якія наўрад ці змогуць скласці сур’ёзную канкурэнцыю на наступных выбарах. Наносяцца ўдары па незалежнай прэсе, нават калі яна даходзіць толькі да вузкіх сегментаў грамадства. Знішчаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, нават калі яны сканцэнтраваныя ў адносна абмежаванай гарадской субкультуры. Нарэшце, парушаюцца правілы правядзення выбараў нават тады, калі дзейны кіраўнік, хутчэй заўсё, перамог бы і пры сумленным галасаванні.
He трэба разглядаць маніпуляцыйную і прэвентыўную стратэгіі пабудовы аўтарытарнага рэжыму як два складнікі дыхатаміі. Насамрэч прэвентыўны аўтарытарызм карыстаецца шмат якімі маніпуляцьійнымі прыёмамі, асабліва калі гаворка ідзе пра фармуляванне практычнай ідэалогіі рэжыму, яго палітыкі адносна СМІ, выкарыстання прапаганды, інфармацыйнай драматургіі і скажэння інфармацыі. Маніпуляцыйная і прэвентыўная стратэгіі адрозніваюцца пераважна ступенню ўжывання “жорсткіх” і, наадварот, “мяккіх” метадаў кантролю. Аднак больш сутнасная розніца выяўляецца ў іх падыходзе да захавання першапачаткова атрыманай электаральнай легітымнасці дзейнага кіраўніка.
Маніпуляцыйная і прэвентыўная стратэгіі пабудовы рэжыму ствараюць два варыянты электаральнага аўтарытарызму — сістэмы, якая гуляецца ў шматпартыйныя выбары, але парушае прынцыпы іх свабоды і справядлівасці “гэтак глыбока і сістэматычна, што выбары ператвараюцца ў інструмент аўтарытарнай улады, а не “інструмент дэмакратыі”54. Як відаць на прыкладзе дынамікі палітычных і выбарчых працэсаў у рамках канкурэнтнага66—у Сербіі — і гегеманістычнага
64 Schedler Andreas. The Logic of Electoral Authoritarianism Ц Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: The Dynamics of Unfree Competition, 2000. R 3.
65 Лявіцкі i Вэй вызначаюць канкурэнтны (competitive) аўтарытарызм як сістэму, якой
бракуе як дэмакратыі, гэтак і поўнамаштабнага аўтарытарызму і якая адрозніваецца
(бесканкурэнтнага)66 — у Беларусі — электаральных аўтарытарных рэжымаў, ступень парушэння гэтых прынцыпаў кардынапьна розніцца. Істотна, аднак, тое, што прэвентыўны аўтарытарызм і створаны ім “кансалідаваны”, “гегеманістычны”, ці бесканкурэнтны, рэжым усё ж сцвярджае “вяршэнства дэмакратычнай легітымацыі”,57 захоўвае фармальна альтэрнатыўныя выбары і трывае існаванне некаторай легітымнай прасторы для палітычных праціўнікаў.
Але, апроч рознай ступені злоўжывання ўладай, два недэмакратычныя электаральныя рэжымы сутнасна адрозніваюцца тым, як захоўваецца дэмакратычная легітымнасць. Пры канкурэнтным аўтарытарызме, які трымаецца перадусім на маніпуляванні, легітымнасць дзейнага кіраўніка караніцца ў ягонай здольнасці прадэманстраваць, што ён перамог апазіцыю ў сумленнай, як ён сцвярджае, барацьбе. Падтрыманне дэмакратычнага фасада істотнае, каб пацвердзіць прэтэнзіі дзейнага кіраўніка на легітымнасць. Маніпуляцыйны аўтарытарызм скарыстоўвае прывілеі ўлады аўтакрата, каб заўсёды гарантаваць яму перамогу ў канкурэнцыі з апанентамі, і абапіраецца на кантроль над СМІ і фальшаванне вынікаў галасавання, каб увесьчасна забяспечваць патрэбны дзейнаму кіраўніку вынік. Але пры гэтым дэмакратычны фасад разглядаеода не толькі як абмежаванне, але і ў вялікай ступені як магчымасць захоўваць і ўмацоўваць уладу. Гэтая магчымасць рэалізоўваецца, напрыклад,
дуалізмам фармальна дэмакратычных інстытутаў і аўтарытарнага кіравання. Пры канкурэнтным аўтарьхтарызме праводзяцца альтэрнатыўныя, не чыста фармальныя выбары, але дзейныя кіраўнікі маюць значныя прывілеі ў выбарчых органах і СМІ, a вынікі галасавання часта істотна скажаюцца. Заканадаўчая ўлада зазвычай слабая, але на яе скіроўваецца асноўная вага дзейнасці апазіцыі. Судовая ўлада de facto падкантрольная дзейнаму кіраўніку, але часам здольная дзейнічаць самастойна. Незалежныя СМІ стала прыціскаюцца, аднак маюць легітымную прастору, каб рэальна ўздзейнічаць на грамадскую думку. Гл.: Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism Ц Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P 51—65.
66 Лары Дайманд праводзіць адрозненне паміж канкурэнтнай і гегеманістычнай электаральнай аўтакратыяй, ужываючы такія індыкатары, як адлегласць паміж прэзідэнцкімі выбарамі і значнасць парламенцкай апазіцыі. Гл.: Diamond Larry J. Thinking about Hybrid Regimes // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P 21— 35, асабліва: P 31—32. Гэтыя вонкавыя характарыстыкі могуць раскрываць больш глыбокія інстытуцыйныя асновы двух тыпаў аўтарытарызму: ступень фармалізацыі прэзідэнцкай улады, адкрытасць выбарчай сістэмы для міжпартыйнай канкурэнцыі, празрыстасць правілаў правядзення выбараў. Разам з тым і канкурэнтны, і гегеманістычны рэжымы адрозніваюцца ад палітычна замкнёных аўтарытарных сістэм тым, што абодва прадугледжваюць правядзенне фармальна альтэрнатыўных выбараў і захоўваюць пэўную інстытуцыйную прастору для палітычнай апазіцыі. Гл. таксама: Sartori Giovanni. Parties and Party Systems: A Framework for Analysis. Cambridge University Press, 1976. P 230—238.
67 Schedler Andreas. The Logic of Electoral Authoritarianism // Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: The Dynamics of Unfree Competition, 2000. P 15.
праз кааптацыю праціўнікаў або аслабленне рэальнай апазіцыі стварэннем і прасоўваннем марыянетак. Гэткі рэжым вызначаецца трывалай супярэчнасцю паміж фармальнымі і нефармальнымі правіламі і паводзінамі, паміж дэмакратычнымі працэдурамі і крадзяжом улады. Гэтую супярэчнасць цяжка скасаваць — не толькі (і не столькі) таму, што дэмакратычны фасад накладае пэўныя абмежаванні на фармальнае замацаванне аўтарытарнага кантролю, колькі таму, што спрыяльныя, плюралістычныя праявы выкарыстоўваюцца дзеля падтрымання рэжыму самі па сабе, па-за кантэкстам злоўжыванняў уладай.
I наадварот, аўтарытарны лідар, які разлічвае на прэвентыўныя ўдары і такім чынам стварае бесканкурэнтны, гегеманістычны электаральны рэжым, захоўвае легітымнасць не тым, што арганізоўвае свае перамогі і пераабранні ў рамках разбудаванага дэмакратычнага фасада, а тым, што, абаніраючыся на грамадскую падтрымку, нііпчыць палітычных праціўнікаў і дэлегітымуе, а калі трэба, і скасоўвае інстытуты, якія неяк стрымліваюць ягоную абсалютную ўладу. Захоўваюцца толькі рудыменты дэмакратычнага фасада, зазвычай толькі ў той меры, што патрабуецца, каб “пераабраць” самога сябе на фармальна альтэрнатыўных выбарах. Калі прэвентыўная стратэгія выкарыстоўваецца належным чынам, альтэрнатыўныя палітычныя сілы прыбіраюцца з даляглядаў грамадства, дзейны кіраўнік працягвае карыстацца сапраўды высокай папулярнасцю, а апазіцыя занадта дэмаралізаваная, яе здольнасць мабілізаваць грамадства, каб супрацьстаяць крадзяжу ўлады, — на самым нізкім узроўні. Калі няма бачнай альтэрнатывы, дзейнаму кіраўніку прасцей пашыраць і падтрымліваць распаўсюджанае ўяўленне, што ён мог бы перамагчы апазіцыю, нават калі б пайшоў на сумленныя выбары. У сваю чаргу, гэтаўзмацняе ўспрыманне грамадствам апазіцыі як безнадзейных няўдачнікаў. У выніку нават шмат хто з перакананых праціўнікаў рэжыму (асабліва тых, якія наўпрост не займаюцца палітыкай), вьграшае прыстасавацца да новых правілаў, а не паўставаць супраць дзейнай улады.
Такім чынам, рэпрэсіі ўсё больш набываюць аўтаномную логіку і робяцца болып адраснымі, а іх новыя хвалі — менш заўважнымі для грамадства, бо невялікае кола апазіцыі ўвесь час звужаецца. Болын за тое, самі прэвентыўныя ўдары робяцца звыклай завядзёнкай. Яны зніжаюць у грамадстве парог трывання рэпрэсій і фалыпавання выбараў. Да таго ж увесь адміністрацыйны апарат уцягнуты ў працэс кансалідацыі аўтарытарнай ўлады. Таму для яго ўзрастае цана расплаты ў выпадку падзення рэжыму. Такім чынам забяспечваецца далейшы актыўны ўдзел бюракратыі і апарату бяспекі ва ўмацаванні аўтарытырызму.
Выкарыстоўваючы ўсе гэтыя інструменты і працэсы, прэвентыўны аўтарытарызм удала падтрымлівае ў грамадстве ўяўленне, што дзейны кіраўнік — адзіны наяўны рэалістычны выбар, які яно мае, а аслабленая і загнаная ў жорсткія рамкі апазіцыя не можа супрацьстаяць
яму на выбарах. Тады ў пацверджаную, але абясцэненую электаральную легітымнасць дзейнага кіраўніка “рэінвестуюцца” новыя раўнды прэвентыўных удараў, каб пракласці шлях да новых выбараў, у якіх апазіцыя зноў будзе няздольная перамагчы.
Дык чаму тады аўтакраты абралі розныя стратэгіі пабудовы рэжымаў? Чаму Мілошавіча задавальняла, што ён можа маніпуляваць канкурэнтнай палітычнай прасторай, а Лукашэнка хутка дайшоў да амапь поўнай яе зачысткі? На розніцу ў стратэгіі пабудовы двух рэжымаў значна паўплываў той кантэкст, у якім здарыліся зыходныя пераломныя моманты, а таксама біяграфіі пераможцаў. Мілошавіч па сутнасці быў атожылкам мінулай сістэмы, улучаньім ва ўладу, якую ён атрымаў у спадчыну ад ранейшага рэжыму. Ён проста перамадэляваў яе тым, што атрымаў электаральную легітымнасць. Мілошавіч фактычна не сутыкаўся з апазіцыяй падчас стварэння свайго рэжыму, таму і будаваў яго з пазіцыі сілы і ўпэўненасці. Ен мог кантраляваць перамадэляванне старой сістэмы, таму і перанёс у новую некаторыя інстытуты мінулага (напрыклад, партыю ўлады), а таксама сетку кліентуры. Гэта дало Мілошавічу гатовую машыну патранажу і лаяльны апарат, каб трымаць пад кантролем праявы канкурэнцыі ў рамках свайго новага рэжыму.