Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Навукоўцы, якія карыстаюцца ПАП, зазвычай складаюць наратыўныя апісанні працэсу і часам адмаўляюць прыдатнасць “нармальных навуковых” падыходаў да вывучэння змены рэжымаў. A значыць, узнікае праблема з акрэсленнем лагічна паслядоўных задач параўнальнага даследавання. Гэтае адмаўленне, аднак, і сілкуе прэтэнзіі ПАП на ўніверсальнасць. Пры стуктурна-арыентаваным падыходзе магчымасць універсалізацыі залежыць ад таго, што можна праверыць невялікі набор шырока вызначальных незалежных пераменных. Прыхільнікі ж “транзіталогіі” праводзяць паралелі тым, што вызначаюць падобныя працэсы, тэндэнцыі і суб’ектаў.
30 Вядома, трэба памятаць, што да таго, як у 1974 г. пачалася “трэцяя хваля” дэмакратызацыі, сггіс гэтых малаверагодных кандыдатаў быў вельмі доўгі — фактычна ён уключаў усю мапу свету, за выняткам англа-саксонскага пратэстанцкага субрэгіёна
31 Haggard Stephen, Kaufman Robert R. The Political Economy of Democratic Transitions. Princeton University Press, 1995. P 5—6.
32 Гл.: McFaul Michael. The Fourth Wave ofDemocracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World // World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P 212—244; McFaul Michael. Transitions from Post-Communism // Journal of Democracy. Vol. 16. № 3. July 2005. P 5—19. Гл. таксама: Karatnycky Adrian, Ackerman Peter. How Freedom is Won: From Civic Resistance to Durable Democracy. Freedom House, 2005. http://agnt.org/snv/resources/HowFreedoniisWon.pdf.
Але ў такім выпадку “транзітолагі” часта схільныя разглядаць усе трансфармацыі, ці, дакладней, развіццё палітычных падзей пасля падзення дыктатарскіх рэжымаў, як падобныя, хоць, відавочна, гэта не так33.
Яшчэ адна патэнцыйная загана перабольшання ролі палітычных пераўтварэнняў чалавечага фактару ў палітыцы — гэта разуменне змены рэжымаў як пераважна перадачы “ноў-хаў”з краіны ў краіну праз паездкі і абмен досведам рэвалюцыянераў і праваднікоў дэмакратыі. У кнізе разглядаецца такі выпадак празмернага спадзеву, калі апісваецца няўдалая спроба ўжыць у Беларусі тыя ж метады змены рэжыму, якія спрацавалі ў Сербіі. Няўклюдная, схематычная спроба паўтарэння не толькі скончылася правалам, але і выклікала дэзарганізацьію і дэмабілізацыю апазіцыі Лукашэнку. У сваіх скрайніх праявах пераболыпванне ролі майстравання і выпадковых абставін робіць вельмі кепскую службу справе прасоўвання дэмакратыі. На практыцы, але неабавязкова ў тэарэтычных распрацоўках, гэта вядзе да таго, што прапануюцца гатовыя рэцэпты (стратэгіі і сцэнарыі) змены рэжымаў, якія лічацца ўніверсальнымі, незалежна ад палітычных, культурных, гістарычных і інстытуцыйных умоў. Болып за тое, у марнай надзеі, што паўтарэнне нейкай “формулы свабоды” здзейсніць цуд, робяцца дарэмныя спробы ўжыць гатовыя рэцэпты ў іншых краінах.
Нацыянальная ідэнтычнасць, нацыяналізм і змена рэжыму
Праблема нацыяналізму, асабліва ўзаемасувязі паміж нацыяй і дэмакратыяй, а тым болей паміж фармаваннем нацыі і дэмакратызацыяй — скрайне падступная. Нацыяналізм як ідэалогія “надзвычай гнуткі адносна ўлады, дзяржавы, эканомікі”34. Нягледзячы на яго гнуткасць, нельга сказаць, што сувязі зусім не існуе. Моцнае пачуццё нацыянальнай саматоеснасці — неад’емная перадумова дэмакратыі з т'ой ітростай прычыны, што дэмакратыя не можа існаваць па-за межамі дзяржавы, з якой атаясамлівае сябе супольнасць, і па-за супольнасцю, якую знітоўвае па-
33 Нагэтую тэму гл. прынцыпова важную палеміку ў «Slavic Review» паміж Валеры Банс, з аднаго боку, і Філіпам Шмітэрам і Тэры Лінам Карлам, з другога Bunce Valerie. Should transitologists be grounded? // Slavic Review. Vol. 54. № 2. 1995. P 111—127; Schmitter Phillipe C., Karl Terry Lynn. The conceptual travels of transitologists and consolidologists: how far to the East should they go? // Slavic Review. Vol. 53. № 1. 1994. P 173—185.
34 Bunce Valerie. Subversive Institutions: The Design and Destruction of Socialism and the State. Cambridge University Press, 1999. P 150. Цікавая дэталь: да нацыяналізму ў вытлумачэнні двух падобных палітычных рэжымаў падыходзілі з радыкальнаадрозных пунктаў гледжання. “Адсутнасць нацыяналізму” ...называлася ключавым фактарам паўставання рэжыму Лукашэнкі, гл.: Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authori­tarianism II Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 224. У Сербіі рзжым Мілошавічатлумачыўся наяўнасцю нацыяналізму. Гл: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000.
чуццё еднасці і вернасці дзяржаве, а ў канчатковым выніку — адзін аднаму35. Нацыянальная ідэнтычнасць улучае гэтае пачуццё палітычнай супольнасці, агульных інстытутаў, адзіны кодэкс правоў і абавязкаў і сацыяльна-эканамічную прастору з выразна акрэсленымі межамі, з якімі атаясамліваюць сябе грамадзяне36. Агульная ідэнтычнасць — важны фактар нейтралізацыі палітычных і культурных адрозненняў, якія можна скарыстаць як падставу для падзелу грамадства і канфрантацыі, узаконіць прыгнёт адной групы ў інтарэсах другой.
Калі глядзець далей, “нацыя неабходная для грамадзянскай супольнасці”37. I нарэшце, нацыянальная ідэнтычнасць можа легітымаваць ідэі і мэты, якія спрыяюць дэмакратыі. Эмацыйныя звароты да нацыянальнага гонару, гісторыі, паклікання “спрашчалі задачу заахвочваць да ўвесьчаснай самаахвярнасці і стварэння міжкласавых кааліцый — нават там, дзе адносна слабая грамадзянская супольнасць”38. Аднак нацыяналізм — неабходная, але не дастатковая перадумова. Ен уяўляе сур’ёзную пагрозу дэмакратыі і/ці працэсу дэмакратызацыі, калі “дэмас нацыі” не накладаецца на “дэмас дзяржавы”39, а палітыка пабудовы дзяржавы, з аднаго боку, і фармавання нацыі, з другога, грунтуецца на ўзаемна варожых, а не ўзаемадапаўняльньгх прынцыпах. Болып за тое, у пэўных абставінах нацыяналізм можа легітымаваць ідэі і мэты, якія разыходзяцца, а часам і наўпрост варагуюць з дэмакратыяй. Эмацыйныя звароты да нацыянальнага гонару, гісторыі, паклікання з гэткім жа поспехам могуць выкарыстоўвацца, каб апраўдаць палітычныя рэпрэсіі і дыскрэдытаваць дэмакратычныя альтэрнатьівы рэжыму, як “антынацыянальныя”. Менавіта з гэтай прычыны існаваў страх перад “нацыяналістычнымі дыктатурамі”40 як асноўнай пагрозай дэмакратыі ў посткамуністьічньш свеце.
Сербія і Беларусь — два выпадкі, калі нацыянальная ідэнтычнасць і нацыянальная палітыка сталіся істотнымі перашкодамі для дэма-
35 “Як і прынцып большасці, дэмакратычны працэс прыпускае наяўнасць адпаведнай адзінкі. Крытэрыі дэмакратычнага працэсу прадугледжваюць правамоцнасць адзінкі як такой. Калі сама па сабе адзінка неадэкватная ці неправамоцная — ейны абсяг або сфераўплыву неапраўданыя — яе нельга зрабіць правамоцнай выключна праз дэмакратычныя працэдуры”. Гл.: Dahl Robert A. Democracy and its Critics. New Haven: Yale University Press, 1989. P 207.
38 Smith Anthony D. National Identity. London: Penguin, 1991. P 9.
37 Shils Edward. Nation, Nationality, Nationalism and Civil Society // Grosby Steven (ed.). The Virtue of Civility. Selected Essays on Liberalism, Tradition, and Civil Society. Indianapolis: Liberty Fund, 1997. P 188—224.
38 Way Lucan A. Authoritarian State Building and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth W’ave: the cases of Belarus, Moldova, Russia, and Ukraine // World Politics. Vol. 57. January 2005. P 241.
39 Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996.
40 Тэрмін Джорджа Copaca. Гл.: Нацыяналістычныя дыктатуры супраць адкрытага грамадства. Мінск: Фонд Сораса, 1992.
кратызацыі — з абсалютна адрозных прычын і ў абсалютна адрозных кантэкстах. Багатая на ўзрушэнні гісторыя Сербіі спарадзіла палітычную супольнасць з моцным пачуццём этнічнай прыналежнасці, але без кансалідаванай дзяржавы, якая да таго ж і не ахоплівала ўвесь “дэмас” сербскай нацыі. Беларусь жа, з прычын, што караняцца ў яе ўласнай гісторыі, паўстала, паводле вызначэння некаторых, як “дэнацыяналізаваная дзяржава”. Або, іншымі словамі, разбурэнне пачуцця этнічнай прыналежнасці ў Беларусі папярэднічала з’яўленню нацыянальнай дзяржавы. Таму апошняй было надзвычай цяжка сфармаваць адчуванне еднасці і вернасці дзяржаве сярод сваіх грамадзян.
Як ужо адзначалася, з гэтых прычын адсутнасць дэмакратыі тлумачылася нацыяналізмам — у Сербіі і яго адсутнасцю — у Беларусі. Гэта зусім не азначае, што нацыяналізм і нацыянальная ідэнтычнасць не ўяўляюць сабой істотных для тлумачэння змены рэжымаў пераменных навату фармаце дзвюх названых краін. Больш затое, я настойлівасцвярджаю, што нацыянальная саматоеснасць — адна з самьгх галоўных пераменных, якімі тлумачацца і падабенствы, і адрозненні паміж Сербіяй і Беларуссю. Як будзе паказана далей, першаснай крыніцай усталявання і легітымацыі аўтарытарнай уладыў абедзвюх краінах былі найболып пашыраныя тыпы ідэнтычнасці і міфалогіі — нацыянальнай ці антынацыянальнай. Розніца ў магчымасцях нейтралізаваць аўтарытарныя мадэлі ідэнтычнасці пры дапамозе тых, што легітымуюць дэмакратыю, — адна з галоўных прычын, чаму ў Сербіі адбыўся пераход да дэмакратыі, а ў Беларусі — пакуль што не. Таму ў гэтым даследаванні акцэнт робіцца не проста на наяўнасці або адсутнасці агульнай ідэнтычнасці, але і на тым, які палітычны лад яна легітымуе.
У межах задач гэтага даследавання нацыю і нацыянальную саматоеснасць можна асэнсоўваць у рамках двух традыцыйных падыходаў да вывучэння змены рэжымаў. 3 аднаго боку, нацыі — культурныя канструкцыі, ці структуры, якія фармуюць дынаміку змены рэжыму, бо “мысліўныя схемы”, накладзеныя нацыянальнай саматоеснасцю, бясспрэчна, уплываюць наўзаемадзеянне паміж рознымі асобамі і групамі, адбіваюцца на стратэгіі асноўных палітычных гульцоў. Ідэнтычнасць фармуе грамадска-палітычныя сілы, задаючы “ідэалагічны кірунак для калектыўнага дзеяння”41 ці, наадварот, бяздзейнасці. 3 другога боку, фармаванне нацыі — адна з найгалоўнейшых стратэгій, праз якія ажыццяўляецца змена рэжымаў. Гэта асабліва датычыць большасці новых незалежных дзяржаў, якія не дасягнулі нацыянальнай кансалідацыі да распаду камуністычнай сістэмы. Нацыя — “не дадзенасць і не трывалая канструкцыя”, а структура, якая знаходзіцца ва ўвесьчасным развіцці, на якую сярод іншага ўплываюць “няспынная барацьба за ўладу, грошы і культурныя сімвалы”42.