Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
У гэтай кнізе даследуюцца шляхі развіцця аўтарытарных посткамуністьічньіх сістэм у Сербіі і Беларусі. Абедзве дзяржавы амаль праз усе 1990-я гг. мелі сумнеўны гонар заставацца апошнімі дыктатурамі на мапе Еўропы; цяпер гэты ярлык захаваўся толькі за Беларуссю. Ёсць некалькі прычын, чаму яны ўяўляюць сабой складанае, інфарматыўна насычанае поле для параўнальнага аналізу.
Па-першае, рэжымы прэзідэнтаў Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі з’явіліся ў ліку першых, прынамсі, паводле традыцыйнага асэнсавання аўтарытарызму ў гэтым рэгіёне, і пераважна разглядаліся як выключэнні з агульнай тэндэнцыі пераходу да дэмакратыі. Толькі нашмат пазней адбыўся зрух у канцэптуалізацыі палітьгчных рэалій у шмат якіх іншых краінах былога СССР і Паўднёва-
1 Палітычная рэчаіснасць, “якойуласцівы абмежаваны, непадсправаздачны палітычны плюралізм, без вызначанай і абавязковай ідэалогіі, але з выразнымі ўстаноўкамі, без экстэнсіўнай ці інтэнсіўнай палітьгчнай мабілізацыі, апроч як на некаторых стадыях развіцця сістэмы, і ў якой аднаасобны лідар ці невялічкая групоўка распараджаецца ўладай у фармальна слабавызначаных, але насамрэч вельмі прадказальных межах”. Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996. P. 38.
2 McFaul Michael. The Fourth Wave of Democracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World // World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P. 212—244.
Усходняй Еўропы, калі іх пачалі адносіць не да “абмежаваных формаў дэмакратыі”, а да “абмежаваных формаў аўтарытарызму”3. Абодва рэжымы паўсталі ў тых падрэгіёнах посткамуністычнага свету, што хоць і былі далёка не сярод першых у пераходзе да дэмакратыі, але трывала характарызаваліся нашмат выпіэйшай ступенню грамадскапалітычных свабод, чым у дзвюх названых краінах.
Па-другое, Мілошавіч і Лукашэнка — аўтакраты, якія перамаглі на выбарах. Абодва аўтарытарныя лідары пацвердзілі сваю легітымнасць калі і не ў зуісм сумленнай, дык усё ж не ў чыста фармальнай выбарчай канкурэнцыі. Гэты факт адыгрываў не менш значную ролю ў захаванні іх улады, чым дыктатарскія інструменты прымусу, кантролю і маніпулявання4. Разам з тым ні Мілошавіч, ні Лукашэнка не былі дэмакратамі-рэнегатамі5, якія пайшлі шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі і маніпулявання, калі сутыкнуліся з праблемамі захавання ўлады ва ўмовах плюралізму. Насамрэч грамадскасць абедзвюх краін напачатку выказвала велізарную падтрымку абодвум гэтым лідарам акурат таму, што яны вылучалі выразна недэмакратычныя мэты. Унікальнасць аўтарытарных посткамуністычных рэжымаў Сербіі і Беларусі — у тым, што яны ад нараджэння абапіраліся на ясную, выразную народную падтрымку.
Па-трэцяе, разыходжанню палітычных шляхоў Сербіі і Беларусі на мяжы стагоддзяў папярэднічаў шырэйшы этап падабенства ў палітычным развіцці, характэрны для ўсяго посткамуністычнага свету (выключэнне — краіны заходняй часткі рэгіёна, дзе адразу адбыўся скачок да дэмакратыі). За дэмакратычнай электаральнай рэвалюцыяй 2000 г. у Сербіі пайшла хваля “пераходу ад посткамунізму” ва Украіне, Грузіі і Кыргызстане6. I наадварот, паглыбленне аўтарытарызму ў Беларусі сталася самастойнай мадэллю. Паводле яе пайшло палітычнае развіццё шматлікіх постсавецкіх дзяржаў, дзе ў 2000-х гг. адбыўся адкат да больш рэпрэсіўных формаў аўтарытарызму.
У гэтай кнізе даецца адказ на два асобныя пытанні: першае з іх закранае толькі Сербію і Беларусь, а другое ахоплівае шырэйшае кола праблем, тыповых для развіцця посткамуністычньгх палітычных
3 Carothers Thomas. The End of Transition Paradigm // Journal of Democracy. Vol. 13 № 1. April 2002. P. 5—21.
4 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal
of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
6 Мілоіпавіч i Лукашэнка дамагліся электаральнай легітымнасці ў розных палітычных кантэкстах. Лукашэнка перамог напершых (і пакуль што апошніх) адносна свабодных прэзідэнцкіх выбарах, не належачы да тагачаснай уладнай сістэмы. Між тым Мілошавіч проста легітымаваў уладу, якую засяродзіў у сваіх руках яшчэ кіраўніком камуністычнай партыі. Аднак у 1990 г. Мілошавіч атрымаў на прэзідэнцкіх выбарах сапраўдную перамогу. Нягледзячы натое, што становішча дзейнага галавы дзяржавы давала яму відавочныя перавагі, яна адлюстроўвала тагачасныя настроі грамадства. 6 У гэткай жаступені і ёй папярэднічалі менш рэвалюцыйныя пераходы ад мякчэйшых формаў аўтарытарызму ў Славакіі, Харватыі і, можна таксама сказаць, у Румыніі.
сістэм. Першае, вузкае, пытанне датычыць “народных тыранаў” і электаральных аўтакратый. Я не буду проста тлумачыць, чаму з попелу камунізму адрадзіліся недэмакратычныя рэжымы. Замест гэтага я звярну ўвагу на тое, чаму падчас распаду старой сістэмы ў Сербіі і Беларусі аўтарытарызм паўстаў як болып прывабная за дэмакратыю палітьгчная альтэрнатыва, якую падтрымала грамадства.
Другое, шырэйшае, пытанне — чаму ў аўтарытарных сістэм гэткі абсалютна непадобны лёс? Чаму адныя з іх (як рэжым Мілошавіча ў Сербіі) не вытрымліваюць ціску і абрынаюцца, даючы дарогу новым, як мяркуецца, больш дэмакратычным палітычным рэаліям? I чаму іншыя (як рэжым Лукашэнкі ў Беларусі) забяспечваюць сабе няспыннае захаванне і рэпрадукаванне і ўрэшце зводзяцца да болып жорсткіх формаў аўтакратыі ў параўнанні з пачатковымі?
Каб адказаць на гэтыя пытанні, патрабуецца слушная аналітычная мадэль асэнсавання таго, як узнікаюць, рэпрадукуюцца і трансфармуюцца аўтарытарныя посткамуністычныя сістэмы. На жаль, даследаванні гэтай тэмы доўгі час стрымліваліся “бачаннем праз прызму дэмакратызацыі” (.democratizing biasY палітычных рэалій у тых краінах рэгіёна, якія нельга было аднесці ні да выразна дэмакратычных, ні да просталінейна аўтарытарных. Палітычныя рэжымы, дзе праводзіліся выбары на альтэрнатыўнай аснове, але бракавала іншых рыс ліберальнай дэмакратыі, першапачаткова класіфікаваліся як дэмакратыі з мноствам азначэнняў8. Больш за тое, лічылася, што яны знаходзяцца на пэўным этапе складаных і пакручастых пераўтварэнняў, якія нібыта прывядуць іх да дэмакратыі9. Адносна позна была адкінутая парадыгма “перахо-
7 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism Ц Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
8 Тамсама. Досыць цікава, як доўга цягнецца гэтае “бачанне праз прызму дэмакратызацыі”. Штогадовая нарадааддзелаАмерыканскай асацыяцыі палітычных навук па тыпах улады мае назву “Параўнальная дэмакратызацыя”. У 2004 г. цэлы нумар “Journal of Communist Studies and Transition Politics” быў прысвечаны тэме “Якасць дэмакратыі ў посткамуністычнай Еўропе” (Адмысловы выпуск 20 [1]). 3 артыкулаў па гэтай праблеме два прысвячаліся Расіі, адзін — Украіне, адзін — Беларусі і Украіне. Толькі ў двух апошніх можна было знайсці слова “аўтарытарызм” не ў цытатах. У заключным артыкуле глыбінная тэндэнцыя развіцця рэгіёна (а ў яго, мяркуючы з кантэксту, уключаўся захад былога СССР) вызначалася як “непаўнавартасная дэмакратыя”. Гл.: Lewis Paul G. Democracy in Post-Communist Europe. Fifteen Years On: A Concluding Note H Journal of Communist Studies and Transition Politics. Vol. 20. № 1. March 2004. P 162—165.
9 Гл.: Carothers Thomas. The End of Transition Paradigm //Journal of Democracy. Vol. 13. № 1. January 2002. P 5—21; Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P 51—65. Беларусь ажно ў 2002 г. працягвалі лічыць адным з прыкладаў, які выяўляе праблемы “трэцяй хвалі” пераходу да дэмакратыі. Гл.: Korasteleva Elena, Marsch Rosalind, Lawson Colin (eds.). Contemporary Belarus: Between Democracy and Dictatorship. London: Routledge Curzon. 2003. Introduction. Як ні дзіўна, некаторыя даследчыкі нават
ду да дэмакратыі” і з’явіліся канцэптуальна новыя падыходы, што вызначалі небясхібныя рэжымы як няпоўныя формы аўтарытарызму (з ужываннем такіх паняткаў, як “гібрыдныя рэжымы”10 і “канкурэнтны аўтарытарызм”11), а таксама пачалі рабіцца спробы болып сістэмна вытлумачыць іх з’яўленне12. Усё гэта адбылося тады, калі першапачатковыя тыпы ўлады, атрыманыя ў спадчыну ў пераломныя моманты посткамуністычнага развіцця, пачалі змяняцца ў бок альбо дэмакратыі, альбо дыктатуры.
Працяглае “бачанне праз прызму дэмакратызацыі” прывяло да таго, што відавочна недэмакратычныя тыпы ўлады, паўсталыя ў выніку змены рэжымаў у посткамуністычны перыяд, доўгі час разглядаліся як выключэнні, якія трэба аналізаваць па-за рамкамі асноўнага тэарэтычнага багажу13. 3 гэтай прычыны даследчыкі залішне падкрэслівалі іх унікальнасць14. Яшчэ пазней у вывучэнні посткамуністычньіх рэжымаў выявілася іншая хіба. Калі для вызначэння палітычных рэалій недэмакратычных рэжымаў, за выняткам выразна дыктатарскіх выпадкаў, нарэшце прынялі канцэпцыю аўтарытарызму, разуменне “варыятыўнасці аўтарытарызму” прыйшло неяк запозна. Варыятыўнасць азначае, што недэмакратычныя рэ-
спрабавалі папіырыць “парадыгму пераходу да дэмакратыі” на Сярэднюю Азію: “Усе пяць краін Сярэдняй Азіі: Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан — неўзабаве па атрыманні незалежнасці ў 1991 г. увялі ў сябе палітычныя інстытуты дзмакратычнага кіравання і рынкава арыентаваную эканоміку ”. Gleason Gregory. ‘Asian Values’ and the Democratic Transition in Central Asia // Harvard Asia Quarterly. Vol. 5. № 1. 2001.
10 Diamond Larry. Thinking About Hybrid Regimes // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2 April 2002. P 21—35.	'
11 Тамсама.
12 Гл., напр.: McFaul Michael. The Fourth Wave of Democracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World I I World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P. 212—244; Way Lucan. Authoritarian Statebuilding and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth Wave, 1992-2004 // World Politics. Vol. 57. № 2. January 2005. P. 231—261.
13 Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism // Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. У 2005 г. Алена Карасцялёва i Клейла Рантаяні назвалі свой артыкул “Веларусь: аўтарытарнае выключэнне з мадэлі посткамуністычнага пераходу да дэмакратыі?”: Korosteleva Elena, Rontoyanni Cleila. Belarus: an authoritarian exception from the model of post­communist democratic transition? П Flockhart Trine (ed.). Socializing Democratic Norms: The Role of International Organisations for the Construction of Europe. London: Palgrave, 2005. P. 202—232.