Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Пераемнасць паміж камуністычнай уладай і посткамуністычнай аўтарытарнай сістэмай, як і тое, што сам Мілошавіч вьійшаў з вярхоў старой партыйнай наменклатуры, паспрыялі таму, што спадкаеміца старой маналітнай партыі засталася інструментам палітычнага кантролю. Разам з тым гэта дазволіла Мілошавічу стварыць фасад парламенцкага кіравання, за якім хаваліся механізмы ягонай асабістай улады. Між тым Лукашэнка быў чужынцам для старой сістэмы, ён бы ніколі не змог узняцца да ўлады зніадкуль, калі б не кароткі эпізод плюралізму ў беларускай палітыцы. He маючы апірышча сярод атрыманай у спадчыну ўрадавай бюракратыі, ён вырашыў адразу фармальна замацаваць сваю асабістую ўладу. Гэта прывяло да рэзкага звужэння легітымнай прасторы для палітычнай канкурэнцыі і плюралізму.
Такім чынам, інстытуцыйны выбар, зроблены двума лідарамі ў пераломныя моманты, што прывялі да ўсталявання іх рэжымаў, перадвызначыў дзве адрозныя формы недэмакратычных палітычных рэалій: канкурэнтнага аўтарытарызму ў Сербіі і кансалідаванай
“гегеманістычнай” аўтакратыі ў Беларусі. Як толькі гэты выбар увасобіўся ў правілах і парадках, пакладзеных у аснову арганізацыі і рэалізацыі ўлады, інстытуты сталіся самі па сабе незалежнымі фактарамі ўплыву. Яны надалей вызначалі шляхі палітычнага развіцця, пашыраючы або звужаючы зону кантролю з боку дзейнага кіраўніка і шанцы дэмакратычнай апазіцыі.
У трэцяй частцы аналізуецца, як стратэгія дэмакратычнай апазіцыі, што мела на мэце змагацца за ўладу з гэтымі рэжымамі і пашыраць дэмакратычныя змены, была зададзеная прыродай палітычных рэжымаў, іх інстытутамі, а таксама станам грамадства. Сербская апазіцыя пэўна мела нашмат больш шанцаў эфектыўна канкураваць з аўтарытарнай уладай дзякуючы больш спрыяльным рамкам, зададзеным канкурэнтным аўтарытарызмам, і шырэйпіым магчымасцям выкарыстоўваць пытанне ідэнтычнасці супраць дзейнага кіраўніка, супрацьпастаўляць афіцыйнаму дыскурсу “альтэрнатыўны” сербскі нацыяналізм. Аднак нават у гэтай адносна спрыяльнай сітуацыі сербскай апазіцыі давялося гграйсці доўгі і пакутлівы шлях навучання метадам спроб і памылак, вынесці ўрокі з параз, на якія яна сама сябе выракала. Але ўвогуле сербскія дэмакраты захоўвалі сваю прысутнасць у грамадстве і ўдзельнічалі ў палітычнай канкурэнцыі на вельмі няроўных умовах. Гэтым яны захоўвалі магчымасць развіваць дэмакратычную альтэрнатыву нават тады, калі існавала рызыка, што рэжым іх паглыне. Між тым у кансалідаванай аўтакратыі Лукашэнкі выбарчая канкурэнцыя была пазбаўленая рэальнага зместу. У спалучэнні з самаразбуральнымі паводзінамі беларускай апазіцыі прывяла да яе грамадска-палітычнай ізаляцыі і фактычна зачыніла ў дысідэнцкім падполлі, асабліва калі з часам адбылася яшчэ больш магутная кансалідацыя рэжыму.
Няроўныя магчымасці двух апазіцыйных рухаў супрацьстаяць прэзідэнцкай уладзе і сцвердзіць сябе дзейснымі праваднікамі дэмакратычных змен выявіліся падчас прэзідэнцкіх выбараў 2000 г. у Сербіі і 2001 г. у Беларусі. Гэтыя дзве выбарчыя кампаніі асвятляюцца ў чацвёртай частцы. Перамога сербскай апазіцыі не толькі адлюстроўвала, што ў Сербіі адкрываліся шырэйшыя інстытуцыйныя магчымасці эфектыўна супрацьстаяць уладзе, што сербскае грамадства ўсё больш патрабавала перамен, а выбарчая кампанія была дзейсна арганізаваная. Перамога таксама сталася плёнам дзесяцігоддзя ўпартай палітычнай барацьбы. За гэты час апазіцыя сярод іншага здолела засвоіць, даякіх катастрафічных наступстваў прыводзілі яе ранейшыя самаразбуральныя палітычныя стратэгіі. У Беларусі ж няўдалая спроба апазіцыі паўтарыць сцэнарый электаральнай рэвалюцыі толькі паглыбіла яе ўнутраны крызіс. Параза ў вялікай ступені была запраграмаваная ранейшай стратэгіяй выдалення палітыкі ў паралельнае грамадства. У выніку апазіцыя засталася безабароннай як перад дзяржаўнай адміністрацыйна-прапагандысцкай машынай, гэтак і перад уласным уменнем Лукашэнкі захоўваць моцную базу сваёй грамадскай падтрымкі.
У пятай частцы аналізуюцца наступствы як паспяховай, гэтак і няўдалай дэмакратычнай рэвалюцыі. Па-першае, кіруючыся падыходам залежнасці ад траекторыі папярэднягаразвіцця і зыходзячы з таго, што рэвалюцыя 2000 г. былановым пераломным пунктам у палітычным развіцці краіны і запачаткавала перыяд пераходу да дэмакратыі, я на прыкладзе Сербіі пакажу, да якіх вынікаў прывёў яе канкрэтны шлях пераходу ад аўтарытарнай посткамуністычнай сістэмы. Я засяроджу ўвагу на праблемах далейшай кансалідацыі новай дэмакратыі ва ўмовах, калі пераход да дэмакратыі адбываўся ў рамках інстытутаў, атрыманых у спадчыну ад аўтарытарызму, прасоўваўся кааліцыяй, якая пасля першапачатковага прарыву непазбежна мусіла распасціся, і ажыццяўляўся ў грамадстве, дзе аўтарытарная альтэрнатыва не зусім страціла прывабнасць для шырокіх слаёў насельніцтва. Па-другое, я патлумачу, як пацвярджэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў на выбарах, хадой якіх маніпулявалаўлада, у спалучэнні з тым, што аўтарытарны дзейны кіраўнік дзяржавы назапашваў веды пра адносна новыя спосабы змены рэжыму ў выглядзе электаральных рэвалюцый, прывяло да ўсталявання ў Беларусі цалкам кансалідаванай султаністычнай улады. Яна глыбока апанавала грамадства і эфектыўна скасоўвае ўсялякія магчымасці палітычных змен праз альтэрнатыўныя выбары.
У шостай частцы я паспрабую пашырыць поле даследавання і прааналізаваць нядаўнюю хвалю пераходаў ад аўтарытарнай посткамуністычнай улады ва Усходняй Еўропе і былым Савецкім Саюзе — ад “пераўтваральных выбараў” у Харватыі і Славакіі да электаральных рэвалюцый (амаль) па-сербску ў Грузіі і Украіне. Я таксама буду весці гаворку пра тое, як “дэманстрацыйны эфект” гэтых пераўтварэнняў прывёў да непрадбачаных наступстваў у аўтакратыях, піто захаваліся на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Я маю на ўвазе прэвентыўную кансалідацыю аўтакратычных інстытутаў, каб абараніць дзейных кіраўнікоў ад патэнцыйна небяспечнай інстытуцыйнай дваістасці.
I нарэшце, кніга завяршаецца развагамі пра перспектывы палітычных змен у Беларусі: ггрыклад прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. паказвае, якія наступствы мела дзесяцігоддзе прэвентыўнага аўтарытарызму і хваля дэмакратычных перамен у рэгіёне — а за імі прыйшлі адваротныя тэндэнцыі паглыблення аўтарытарнай улады ў краінах, дзе яна захавалася, — для жыццяздольнасці рэжыму Лукашэнкі, стану дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці і ўрэшце для развіцця краіны ў будучыні.
Поле даследавання
Выбар аб’ектаў даследавання
Гэтая кніга ставіць надзвьгчай далёкасяжныя даследчыя задачы — вытлумачьгць як паўставанне, гэтак і пераўтварэнне посткамуністычных аўтарытарных рэжымаў у бок альбо дэмакратыі, альбо глыбейшых формаў аўтарытарызму. Гэтыя задачы патрабуюць, каб для аналізу абіраліся краіны, першапачатковыя траекторыі развіцця якіх на посткамуністычным этапе збліжаліся, нягледзячы на істотныя адрозненні ранейшага гістарычнага досведу, каб можна было даследаваць будову самых розных сістэм. Больш за тое, гэтыя краіны павінны дасягнуць значнай ступені падабенства першапачатковага досведу на посткамуністычным этапе, каб можна было даследаваць далейшыя разыходжанні іх шляхоў развіцця пры максімальна падобнай будове сістэмы.
Паміж Сербіяй і Беларуссю існавала заўважная ступень падабенстванапершапачатковым этапе іх палітычных шляхоў пасля распаду камуністычнай сістэмы. Прэзідэнты Слабадан Мілошавіч і Аляксандр Лукашэнка стаялі на чале рэжымаў, якія трапляюць пад азначэнне персаналісцкіх1, бо ў руках прэзідэнтаў засяроджвалася найвышэйшая ўлада. Гэтым у 1990-я гг. Сербія і Беларусь былі падобныя між сабою і адрозніваліся ад астатніх краін Усходняй Еўропы. Іншая, япічэ больш адметная рыса рэжымаў і Мілошавіча, і Лукашэнкі ў тым, што аўтакратычныя лідары дамагліся “квазідэмакратычнай легітымнасці” ў працэсе палітычнай канкурэнцыі і доўгі час карысталіся сапраўднай падтрымкай грамадства, праводзячы аўтарытарную палітыку.
Такім чынам, у абедзвюх краінах аўтарытарызм атрымліваў “блаславенне мас” на выбарах, што ўзводзіла яго ў ранг арыстоцелевай “дэмакратычнай тыраніі”. Калі глядзець далей, абодва рэжымы першапачаткова адносіліся да мяккіх формаў аўтарытарызму. Яны пераважна ўжывалі супраць апанентаў нізка-інтэнсіўныя метады запалохвання — раз-пораз тыя чаргаваліся з асобнымі эпізодамі больш жорсткіх рэпрэсій і здушэння — і мусілі пагаджацца на высокі ўзровень плюралізму ў грамадстве. Пазней Лукашэнка пачаў ужываць больш суровыя метады рэпрэсій, тое ж самае цягам апошніх двух гадоў сваёй улады рабіў і Мілошавіч. Згодна са стандартнымі ацэнкамі стану палітычных правоў і грамадзянскіх свабод, і Сербія, і Беларусь знаходзіліся паміж болып лібералізаванымі электарапьнымі аўтакратыямі і замкнёнымі рэжымамі Сярэдняй Азіі.
Шляхі развіцця двух рэжымаў кардыначьна разышліся на мяжы
1 “«Персаналісцкія» рэжымы адрозніваюцца ад ваенных і аднапартыйных тым, што доступ да ўлады і вынікі кіравання ў значна болыпай ступені залежаць ад волі асобнага лідара”. Geddes Barbara. What Do We Know About Democratization After Twenty Years? H Annual Review of Political Science. Vol. 2. 1999. P 121.
стагоддзяў. Рэжым Мілошавіча абрынуўся ў 2000 г. пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах. Між тым выбары прэзідэнтаў 2001 г. у Беларусі пацвердзілі: Лукашэнка нязменна здольны захоўваць сваю ўладу, маніпулюючы выбарчым працэсам. Істотна тое, што сербскі шлях да дэмакратыі праз электаральную рэвалюцыю стаўся крыніцай натхнення і прыкладам для пераймання ў іншых посткамуністычных аўтакратыях. Калі электаральная рэвалюцыя паспяхова паўтарылася ў 2003 г. у Грузіі і ў 2004 г. ва Украіне, хутка раслі спадзяванні, што гэта мадэль для “другой хвалі” пераходу да дэмакратыі ў рэгіёне. Аднак няўдалая спроба паўтарыць электаральную рэвалюцыю ў Беларусі паказала: такая мадэль пераходу да дэмакратыі абумоўленая своеасаблівасцю аўтарытарнай улады, якая склалася ў Сербіі больш як за дзесяцігоддзе; унутраныя перадумовы для электарал ьнай рэвалюцыі мусяць падтрымлівацца адэкватнай стратэгіяй палітьгчных гульцоў; a распаўсюд досведу пераходу да дэмакратыі мае пэўныя структурныя абмежаванні.
Падабенства шляхоў палітычнага развіцця Сербіі і Беларусі на першапачатковым этапе па распадзе камуністычнай сістэмы кантрастуе з адрозненнямі ў іх мінулым сацыяльна-эканамічным і культурным досведзе. У складзе Югаславіі2 пад кіраўніцтвам Ёсіпа Броз Ціты Сербія раней адрознівалася нашмат большай ступенню эканамічнай і палітычнай лібералізацыі і адкрытасці на Захад, як і вышэйшым узроўнем эканамічнага развіцця, чым Беларусь — эканамічны і ваенны фарпост былога Савецкага Саюза. У той жа час моцнае пачуццё нацыянальнай свядомасці ў сербскім грамадстве кантраставала са станам “дэнацыяналізавай нацыі”3 ў Беларусі. Моцнае пачуццё нацыянальнай свядомасці — важная перадумова дэмакратыі4. Аднак іронія сітуацыі ў тым, што ў Сербіі перадумовай аўтарытарызму часта называўся нацыяналізм, а ў Беларусі — яго адсутнасць5. Калі глядзець далей, у Сербіі — высокая ступень этнічнай размаітасці. (Гэта часта лічыцца перашкодай для дэмакратызацыі, бо ў шматнацыянальных дзяржавах большая верагоднасць этнічных канфліктаў і войнаў.) Шматэтнічнасць Сербіі кантрастуе з параўнальнай аднароднасцю беларускага грамадства. I калі ў Сербіі “пераход” да посткамуністычнага аўтарытарызму суправаджаўся — і, што яшчэ болып істотна,