Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
10 Комментарнй Андрей Вардомацкого результатов соцнологнческого опроса с 26 февраля по 3 марта 2004. 01.06.2004. http://nmnby.eu/news/analytics/326.html.
11 Як сказаў сам Лукашэнка, новае вучэнне мусіць грунтавацца на “здольнасці працаваць не проста дзеля спажывы, але і на карысць грамадства, калектыву, іншых людзей. Іншыя нашы каштоўнасці: патрэба ў ідэалах і высокіх мэтах, калектывізм як супрацьвага заходняму індывідуалізму, сацыяльная апека і паважлівыя дачыненні паміж дзяржавай і народам”. Гл.: О состояннн ндеологнческой работы н мерах по ее совершенствованню // Матерналы постоянно действуюіцего семннара руководяіцнх работннков республнканскнх н местных государственных органов. Мннск: Академня управлення прн Презнденте РБ, 2003. С. 19.
Вялікай Айчыннай вайне ў 2005 г. — абедзве ператварыліся ў бессаромныя прапагандысцкія аперацыі, каб паказаць Лукашэнку ахоўнікам гераічнага мінулага і абаронцам Беларусі ад “прафашысцкай” апазіцыі.
Галоўная мішэнню новай “дзяржаўнай ідэалогіі” зрабілася сістэма адукацыі. Гэта характэрна для Лукашэнкавай прэвентыўнай стратэгіі інвеставання рэпрэсій у будучыню. Апрацоўка адукацыйнай сістэмы мелася выкараніць пратэстныя настроі і апазіцыйную дзейнасць сярод малодшага пакалення, з якім у Лукашэнкі ніколі не было добрага кантакту. Падпісаны ў красавіку 2004 г. загад Міністэрства адукацыі “Аб мерах паўзмацненні ідэалагічнай працы ў навучальных установах” забараняў даваць адпачынак студэнтам і выкладчыкам для замежных паездак з навучальнымі або навуковымі мэтамі, патрабаваў выдаліць з універсітэцкіх бібліятэк падручнікі і навуковыя публікацыі, змест якіх супярэчыў афіцыйнаму пункту гледжання, даваў указанне перагледзець і скараціць міжнародныя кантакты з заходнімі партнёрамі, загадваў спрыяць фінансаваным дзяржавай лаялісцкім групоўкам, такім як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, і нават “рабіць захады, каб не дапускаць з’яўлення пабочных асоб на тэрыторыі навучальных устаноў”12. Яшчэ адзін прыклад ажыццяўлення практычнай ідэалогіі на справе: пасля рэферэндуму Лукашэнка загадаў спыніць паездкі дзяцей за мяжу на аздараўленне, каб яны не ператварыліся ў “амаральных спажыўцоў”, а ў 2005 г. прэзідэнцкі ўказ увогуле забараніў студэнтам навучацца за мяжой без дазволу адміністрацыі ўніверсітэта.
У сярэдніх і вышэйшых навучальных установах увялі новы прадмет — дзяржаўная ідэалогія. Ідэалагічная кампанія таксама закранула навуковую дзейнасць, бо змест дысертацый цяпер правяраецца на “адпаведнасць” афіцыйнай ідэалогіі. Сярод іншых наноў вынайдзеных механізмаў кантролю над ладам мыслення і паводзінамі і студэнтаў, і выкладчыкаў — увядзенне прымусовага размеркавання для студэнтаў, якія займаліся на бюджэтнай форме навучання (адмова можа карацца скасаваннем дыплома), і пагрозы пазбавіць навуковых ступеней выкладчыкаў, заўважаных у “неналежных” паводзінах, як, напрыклад, удзел у акцыях апазіцыі.
У сваёй прамове 27 сакавіка 2003 г. Лукашэнка паабяцаў, што не дапусціць, каб адукацыйныя ўстановы зрабіліся “гняздом апазіцыі”. Там, дзе правесці чысткі было немагчыма, адбывалася ліквідацыя.
Першым пад яе трапіў Беларускі нацыянальны ліцэй у Мінску — адзіная беларускамоўная спецыялізаваная сярэдняя школа ў сталіцы, зачыненая ў чэрвені 2003 г. Апошні легальны бастыён нацыянальна свядомай і палітычна актыўнай інтэлігенцыі, ліцэй доўга быў на прыцэле ва ўлады — першы наступ на яго адбыўся яшчэ ў 1997 г. Урэшце яго знішчылі, калі выкладчыкі і студэнты не пагадзіліся з прызначэннем новага, навязанага дзяржавай, дырэктара.
3 закрьгццём у ліпені 2004 г. Еўрапейскага іуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску •— прыватнай навучальнай установы, якая ба-
12 ІЛуткн в сторону Ц Белорусская газета. 19.04.2004.
чыла сваё прызначэнне ў тым, каб “навучаць новае пакаленне маладых прафесіяналаў, здольных весці Беларусь па шляху да грамадзянскай супольнасці, заснаванай на капітоўнасцях еўрапейскай цывілізацыі”13, — у Беларусі быў знішчаны апошні бастыён вышэйшай адукацыі, вольнай ад ідэалагічнай апрацоўкі. Прэзідэнт Лукашэнка сам прызнаў, што закрыццё прадыктаванае палітычнымі матывамі. Сустракаючыся 23 верасня са студэнтамі ў Брэсце, ён выказаў абурэнне тым, што ЕГУ рыхтаваў праеўрапейскую эліту. “Што адбываецца? У цэнтры Мінска рыхтуюць будучых лідараў, эліту. А іншыя беларускія ўніверсітэты? — заявіў ён. — Каго яны рыхтуюць? Слуг для гэтай эліты?”14
У той жа прамове Лукашэнка прызнаў, што ліквідацыя Беларускага нацыянальнага ліцэі таксама тлумачылася палітычнымі матывамі, бо яго навучэнцы, паводле слоў Лукашэнкі, “знявечаныя апазіцыяй”16. Тэндэнцыя працягвалася і пасля 2005 г.: у Віцебску зачынілі мясцовы філіял ігрыватнага Інстытута сучасных ведаў, калі яго студэнты адмовіліся выйсці на мітынг за Лукашэнку ў афіцыйны выходны.
Ідэалагічная кампанія таксама вылілася ў абмежаванне прасторы вольнага мастацкага выяўлення. Быў спынены распаўсюд непажаданых незалежных мастацкіх твораў, якія прапаноўвалі альтэрнатыўны погляд на неадназначныя палітычныя і ідэалагічныя тэмы. Міністэрства культуры забараніла паказ знятага незалежным рэжысёрам фільма “Акупацыя: містэрыі”, які па-новаму пралівае святло на партызанку часоў Другой сусветнай вайны, і дакументальнага фільма пра найбуйнейшага сучаснага пісьменніка Васіля Быкава — палымянага прыхільніка беларускага нацыянальнага адраджэння, які да самай смерці ў 2003 г. заставаўся жорсткім крытыкам прэзідэнта Лукашэнкі. Затрыманні і канфіскацыі перашкаджалі распаўсюду “непажаданых” кніг, як, напрыклад, “Выпадковы прэзідэнт” журналістаў Паўла Шарамета і Святланы Калінкінай і ананімнае “Нашэсце” — у абодвух выданнях даследуецца жыццё і кар’ера Лукашэнкі. Часопісы, у якіх выказваюцца крытычныя погляды на грамадска-палітычныя падзеі, выключаныя з дзяржаўнай сеткі распаўсюду.
Пасля таго як шэраг вядомых беларускіх рокі фолк-гуртоў 21 ліпеня 2004 г. выступіў на мітынгу апазіцыі, іх адлучылі ад FM-эфіру. Разам з тым Лукашэнка актыўна абходжваў, прыкормліваў і прасоўваў уласную творчую і культурную “эліту”: лаяльных спевакоў, мастакоў і спартсменаў, якія не шкадавалі для прэзідэнта ўзнёслых слоў, калі пачалася чарговая палітычная кампанія. Характэрна, што ў 2004 г. Лукашэнка запатрабаваў, каб 75% эфірнага часу на FM-станцыях запаўнялася беларускай музыкай. Насамрэч гэта была нізкаякасная расійскамоўная папсаў выкананні артыстаў, якія часцяком мелі вельмі
13 Інфармацыю пра закрыодё ЕГУ гл.: http://www.ehu.lt.
14 Pulsha Sergei. EHU Fell in the Battle of Civilizations? // Belapan. 25.09.2004. http:// news. date.by/news.html?id_category=2&id_news=328.
15 Тамсама.
адцаленае дачыненне да Беларусі. Тым не менш, гэты жэст дадаў Лукашэнку прыхільнікаў сярод мясцовых “зорак”.
Агулам болып жорсткі кантроль над грамадскім, інтэлектуальным і культурным жыццё.м паслужыў сігналам, што ўладамаенамер караць за несанкцыянаваную і некантраляваную грамадскую і інтэлектуальную дзейнасць нават тады, калі яна не стварае наўпроставай палітычнай небяспекі. Узмацненне кантролю таксама пераконвала насельніцтва, што ўсё недзяржаўнае і непадкантрольнае дзяржаве — няўстойлівае, ненадзейнае і не можа выклікаць даверу.
“Закручванне гаек” не ліквідавала ў Беларусі незалежную дзейнасць увогуле. Зачыненыя навучальныя ўстановы працягваюць існаваць у падполлі або ў выглядзе інтэрнэт-курсаў16. НДА працуюць без рэгістрацыі ці пад эгідай ацалелых легальных арганізацый — фактычна ніводная з ліквідаваных арганізацый цалкам не спыніла працу. У музычных крамах прадаюцца запісы “забароненых” гуртоў. Навязванне савецкіх догмаў у падручніках штурхае моладзь да новых формаў самавыяўлення; адметная з’ява ў сучасным культурным жыцці Беларусі — з’яўленне маштабнага руху сярэднявечнай гістарычнай рэстаўрацыі. А знішчэнне незалежных СМІ прывяло да выбуху альтэрнатыўных інтэрнэт-рэсурсаў — праўда, у 2005 г. будуць прынятыя новыя правілы, каб кантраляваць інтэрнэт.
I ўсё ж скарачэнне легальнай прасторы для незалежнай грамадскай дзейнасці азначае, што ў грамадзянскай супольнасці, а значыць, і ў апазіцыі яшчэ больш звужаюцца магчымасці кантакту з шырокай публікай. Пры гэтым ускоснае спрыянне сацыяльнай атамізацыі ўмацавала залежнасць грамадзян ад дзяржавы, якую мала хто рызыкуе ігнараваць або разарваць.
Рэферэндум і парламенцкія выбары: апафеоз кансалідавання аўтакратыі
Узмацненне палітычных рэпрэсій і кантролю над грамадствам не пакідала сумневаў, што Лукашэнка мае намер працягнуць сваё кіраванне звыш вызначаных Канстытуцыяй часавых рамак на неабмежаваны тэрмін. Ягоныя апаненты чакалі рэферэндуму ў атмасферы трывогі і безнадзейнасці, а шырокія колы насельніцтва гэта не турбавала.
I вось надышоў гэты момант: абвяшчэнне рэферэндуму адбылося праз некалькі дзён пасля трагедыі ў Беслане ў верасні 2004 г., якую ўлада па-майстэрску цынічна выкарыстала, каб супрацьпаставіць беларускую стабільнасць хаосу ў Расіі. Лукапіэнка абвясціў пра канстытуцыйны рэферэндум, каб адмяніць абмежаванні на тэрмін прэзідэнцтва, 7 верасня, у дзень афіцыйнай жалобы па ахвярах Беслана. Дата рэферэндуму — 17 кастрычніка — супадала з датай парламенцкіх выбараў. Тон кампаніі быў зададзены імгненна: адзін чалавек, які глядзеў
16 А ЕГУ адкрыўся і дзейнічае ў суседняй Вільні. — Заў. рэдактара.
наўпроставую трансляцыю абвяшчэння рэферэндуму на вялікім экране ў цэнтры Мінску, атрымаў дзесяць сутак арышту за дробнае хуліганства толькі таму, што выкрыкнуў: “He!”17 Хоць фармальна заканадаўствам дазвалялася агітаваць “супраць”, весці кампанію перашкаджалі арышты, затрыманні, канфіскацыя ўлётак і запалохванне.
Машына афіцыйнай прапаганды працавала на поўную магутнасць. Па асноўных каналах некалькі разоў на гадзіну круцілі агітацыйныя ролікі “за” рэферэндум. Ганьбаванне апазіцыі дайшло да абсурду: напрыклад, пра былога спікера парламента Станіслава Шушкевіча казалі, што ён мае сувязі з тэрарыстамі, бо навучаў рускай мове Лі Харві Освальда, калі той на пачатку 1960-х гг. жыў у Мінску.
Больш за тое, прапагандысцкая машына прадэманстравала прафесійнасць у сваёй кампаніі і данясенні яе ідэі. Афіцыйныя ролікі прысвячаліся самым актуальным для болыпасці беларусаў пытанням, такім як мір, бяспека, стабільнасць і матэрыяльны дабрабыт. Меркаваныя дасягненні апошніх некалькіх гадоў — рост сярэдніх заробкаў, паляпшэнне інфраструктуры і г.д. — непадзельна звязваліся з асобай Лукашэнкі. Пры гэтым, ведаючы пра шырокае непрыманне ідэі адмены абмежавання прэзідэнцкага тэрміну, СМІ амаль не казалі пра змест рэферэндуму. Замест гэтага афіцыйная кампанія праводзілася пад лозунгам “Галасуй за'Беларусь!” — факт, адметны з дзвюх прычын.