Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Па-першае, улада скапіявала лозунг асноўнай апазіцыйнай партыі — БНФ. Калі ўлічыць, што афіцыйная прапаганда бэсціць БНФ як рассаднік экстрэмісцкага нацыяналізму і фашызму, падобны разварот адлюстроўвае ўзмацненне незалежніцкіх настрояў у беларускім грамадстве да такой ступені, што іх можна выкарыстоўваць для мабілізацыі грамадскай падтрымкі.
Па-другое, “Галасуй за Беларусь!” па сутнасці азначала “галасуй за Лукашэнку”. Гэта падкрэслівала тэндэнцыю персаніфікацыі дзяржавы ў асобе прэзідэнта і адмовы ягоным апанентам у якой-кольвек легітымнасці. Лукашэнка працягваў у тым жа духу і пасля рэферэндуму — назваў апазіцыю “адкідамі” і заявіў, што ў яе “няма краіны”.
Увогуле спалучэнне ціску, паклёпу і прафесійнай піяр-кампаніі дазволіла ўладзе заваяваць галасы напімат большай часткі насельніцтва, чым можнабыло прадказаць дарэферэндуму. Згодназпаведамленнем Цэнтральнай выбарчай камісіі, 79% усіх зарэгістраваных выбарцаў адказалі “так” на прапанаванае Лукашэнкам пытанне18. Апазіцыя адразу заявіла, што не давярае гэтым звесткам. Вулічныя акцыі пратэсту разагнала міліцыя. Паводле вынікаў экзіт-полу, які праводзіў Балтыйскі цэнтр Інстытуты Гэлапа, адказалі “так” на рэферэндуме 48,6% усіх зарэгістраваных выбарцаў19. Лічбы Інстытута
17 Ten Days of Arrest for Participation in Anti-Terrorist Rally Ц Charter-97 internet service. 08.09.2004. http://www.charter97.org/bel/news/2004/09/08/arest.
18 Афіцыйная інфармацыя Цэнтральнай выбарчай камісіі. http://rec.gov.by.
19 Hill Don. Belarus: Election Officials Say Voters Back Lukashenka. 18.10.2004. http:// www.rferl.org/featuresarticle/2004/10/80d71056-54eb-42cd-9313-084f9aeceb 17.html.
Гэлапа пацвердзіла праведзенае пасля выбараў апытанне Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), дзе толькі 49% рэспандэнтаў заявілі, што сказалі “так” на рэферэндуме20. Істотна адзначыць, што ўпершыню з часу прыходу Лукашэнкі да ўлады незалежныя апытанні паставілі пад сумнеў не проста маштаб, а сам факт ягонай перамогі. 3 другога боку, на пытанне НІСЭПД, ці лічаць рэспандэнты, што рэферэндум праводзіўся свабодна і справядліва, 48% адказалі “так”, і толькі 35% — “не”. Такім чынам, грамадства засталося непаінфармаваным пра рэальныя вынікі рэферэндуму, і агульнае ўяўленне, што Лукашэнка па-ранейшаму можа перамагчы ў любым галасаванні, захавалася нязменным.
Таму нядзіўна, што хоць Лукашэнка атрымаў на рэферэндуме самы нізкі адсотак галасоў за ўвесь час свайго прэзідэнцтва, супраціву фальсіфікацыям не паўстала. Вулічныя пратэсты былі нешматлікімі (найбольш удзельнікаў — 5.000 — сабралася ў дзень галасавання) і разганяліся з беспрэцэдэнтнай нават для Лукашэнкавага АМАПа жорсткасцю. Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку сілы бяспекі схапілі падчас мітынгу 20 кастрычніка ў будынку рэстарана і збілі перад тэлекамерамі так, што ён атрымаў скалатненне мозгу і гематому ныркі. У дадатак да безнадзейнасці і нявер’я запалохванне таксама паспрыяла пакоры сярод насельніцтва. Болып за тое, практьгчна ніякага супраціву фальсіфікацыям не было, бо вядомыя толькі адзінкавыя выпадкі ва ўсёй краіне, калі выбарчая камісія адмовілася выконваць загады аб забеспячэнні “пажаданых” вынікаў.
Разам з рэферэндумам праходзілі і парламенцкія выбары, азмрочаныя тымі ж злоўжываннямі, пераследам і фальсіфікацыямі. Амаль палову апазіцыйных кандыдатаў не зарэгістравалі або пазбавілі рэгістрацыі падчас кампаніі за распаўсюд “недазволеных” матэрыялаў — як правіла, улётак супраць рэферэндуму — або за паклёп на ўлады ў гарантаваных заканадаўствам пяціхвілінных выступах у дзяржаўных СМІ. У выніку, апазіцыйныя кандыдаты балатаваліся толькі ў 75-ці са 110-ці акруг. Яны амаль не мелі доступу да электронных СМІ, а калі іх і пускалі на радыё і тэлебачанне, як належыць згодна з заканадаўствам, іх прамовы часта цэнзураваліся. Некаторых кандыдатаў пазбавілі рэгістрацыі, а пазней супраць іх узбудзілі крымінальныя справы за паклёп на ўлады. Сустрэчы з выбарцамі абмяжоўваліся — на правядзенне агітацыйнай кампаніі пашыраўся закон аб масавых мерапрыемствах, г.зн. кожны кандыдат, які хацеў правесці сустрэчу з выбарцамі не ў памяшканні, мусіў атрымліваць дазвол, як на правядзенне мітынгу. У выбарчыя камісіі ва ўсёй краіне ўлучылі ўсяго некалькі прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі. У дадатак, апазіцыі не дазвалялася публічна адказваць на паклёп, які распаўсюджвалі ўлады па дзяржаўным тэлебачанні і ў газетах.
20 IISEPS May Be Liquidated // Charter-97 internet service. 27.12.2004. http://www. charter97.org/bel/news/2004/12/27/likvid.
Разам з тым шанцы апазіцыі падрывалі і яе адвечныя ўнутраныя праблемы. Як і ў большасці папярэдніх выбарчых кампаній, за выняткам прэзідэнцкіх выбараў 2001 г., апазіцыя не змагла аб’яднацца, і ў выбарах удзельнічалі чатыры апазіцыйныя кааліцыі: Народная кааліцыя “5+”, Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь”, кааліцыя “Маладая Беларусь” і парламенцкая група “Рэспубліка”.
Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, у першым туры былі абраныя дэпутаты ў 108-мі са 110-ці акруг, усе з уладнага спіса. У Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны кандыдат ад апазіцыі. Вынікі дакладна адпавядалі “просьбам” Лукашэнкі, выказаным у штогадовым звароце да Нацыянальнага Сходу ў красавіку 2004 г.: ён “прасіў”, каб выбары прайшлі ў адзін тур, каб у новым заканадаўчым органе было 30% жанчын і не было бізнесоўцаў21.
Нягледзячы на рэпрэсіі, ізаляцьпо і ўнутраныя праблемы, пры сумленным падліку галасоў апазіцыя паказала б адносна неблагі вынік. Паводле экзіт-полу, праведзенага Інстытутам Гэлапа, 32% рэспандэнтаў, якія пагадзіліся адказаць, за каго яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах, сказалі, што яны аддалі галасы за дэмакратычных кандыдатаў ад “5+”, Еўрапейскай кааліцыі і групы “Рэспубліка”. Калі ўлічваць, што кандыдаты ад апазіцыі балатаваліся толькі ў 75-ці са 110-ці акруг, узровень падтрымкі апазіцыі мог складаць 40% ад агульнай колькасці выбарцаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні, — гэта выдатны вынік, калі браць пад увагу амаль поўнае знішчэнне падчас выбараў крыніц незалежнай думкі22. ,
Як ні парадаксальна, магчыма, рэферэндум дапамог апазіцыі пашырыць сваю базу падтрымкі ў грамадстве, бо выбарцы, якія былі супраць прапановы Лукашэнкі, натуральна, імкнуліся знайсці кандыдата — апанента прэзідэнту. Аднак апазіцыя не здолела канвертаваць іх галасы ў палітычную перавагу. Атмасфера страху і запалохвання, безумоўна, адыграла сваю ролю ў тым, каб адахвоціць насельніцтва ад спроб абараніць свой выбар на вуліцах. Больш за тое, як падкрэслівалася ў дакладзе Славацкага інстытута публічнай дыпламатыі/Фонду “Понтыс”, “большасць беларускіх грамадзян усё яшчэ чакае сігналаў, што дэмакратычная апазіцыя здольная вырашаць эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя праблемы насельніцтва, а не толькі крытыкаваць Лукашэнку. Паміж грамадзянамі і дэмакратычнай апазіцыяй дасюль няма сапраўднага даверу”23. Праблема нават шырэйшая: знікае вераў выбарчы працэс і саму ідэю палітычнай канкурэнцыі, прынамсі, у цяперашніх умовах, калі выбары прадказальныя ў сваіх выніках і бессэнсоўныя.
21 Maksymiuk Jan. Lukashenka Recounts Policies In Annual Address To Legislature // RFE/RL Poland Belarus Ukraine Report. April 2004. http://www.rferl.org/reports/ pbureport/2004/04/14-200404.asp.
22 Exit Poll and Election Success // International Republican Institute External Memo, 19.10.2004.
23 Гл.: http://www.pontisfoundation.sk/.
Пасля “памаранчавай рэвалюцыі”: прэвентыўныя ўдары працягваюцца
Усяго праз месяц пасля таго, як у Беларусі скончыўся рэферэндум з прадказальным вынікам, іншая спроба скрасці ўладу з дапамогай фальсіфікацый на выбарах і запалохвання ва Украіне прывяла да падзей, якія атрымалі назву “памаранчавая рэвалюцыя”. Некалькі тыдняў змагання ўкраінцаў за паваіу да іх дэмакратычнага выбару скончыліся скасаваннем сфальсіфікаваных вынікаў галасавання і ўрэшце абраннем Віктара Юшчанкі прэзідэнтам. “Памаранчавая рэвалюцыя” адбылася не ў апошнюю чаргу таму, што ва Украіне захаваліся жыццёва важныя элементы дэмакратыі, хоць за Леанідам Кучмам у краіне адбываўся паслядоўны адкат да аўтарытарызму. Таму, здавалася б, яна не мусіла мець далёкасяжных вынікаў для нашмат больш рэпрэсіўнага і кансалідаванага аўтакратычнага рэжыму ў Беларусі.
Тым не менш, Лукашэнка атрымаў з поўдня сур’ёзнае папярэджанне, што “воля народу” здольная пераадолець рэпрэсіі і запалохванне. Калі зважаць на геаграфічную і культурную блізкасць Украіны і Беларусі і тое, што ў “памаранчавай рэвалюцыі” на вуліцах Кіева ўдзельнічалі сотні беларусаў, распаўсюду рэвалюцыйнай заразы нельга было цалкам выключаць. Лукаіпэнка адразу папярэдзіў сваё атачэнне пра недапушчальнасць самазаспакоенасці ва ўладных колах, бо “сучасныя палітычныя тэхналогіі і слабае кіраванне краінай цягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы”. Пазней ён назваў рэвалюцыі на постсавецкай прасторы “актамі бандытызму” і публічнадаў зарок, што не дапусціць нічога падобнага на сваёй зямлі.
Новыя рэпрэсіўныя прававыя акты былі накіраваныя супраць усіх ацалелых элементаў незалежнага грамадскага і палітычнага жыцця, якія хоць нечым нагадвалі тых, што мелі дачыненне да ўдалых рэвалюцыйных сцэнарыяў. Апазіцыйныя партыі ў Беларусі ўсё больш выштурхоўваліся з прававой прасторы. Новым жыллёвым кодэксам забаранялася мець офісы ў памяшканнях жылога фонду. У 2005 г. ужыванне гэтай нормы прывяло да таго, што большасць мясцовых аддзяленняў апазіцыйных партый не здолела пацвердзіць рэгістрацыю, таму што яны або не маглі плаціць арэнду за камерцыйнае офіснае памяшканне, або не маглі яго зняць. У выніку да паловы мясцовых аддзяленняў вядучых апазіцыйных партый страцілі рэгістрацыю. Апазіцыя і арганізацыі грамадзянскай супольнасці сутыкаліся з вялікімі цяжкасцямі нават пры арэндзе памяшканняў для правядзення сходаў, канферэнцый і партыйных з’ездаў, бо на арэнду памяшканняў для гэтых арганізацый улады наклалі негалосную забарону. Партыйныя канферэнцыі і сходы НДА даводзілася пераносіць у рэстараны, амбасады заходніх дзяржаў, на прыватныя кватэры і нават у лес.
Статус і становішча палітычнай апазіцыі ўсё больш нагадвалі сітуацыю дысідэнцкага руху за савецкім часам, хоць фармальна палітычная апазіцыя ў Беларусі застаецца легальнай. Япічэ адзін прыклад прэвентыўных палітычных рэпрэсій — судовы перасл ед лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколы Статкевіча і лідара арганізацыі “Малады фронт” Паўла Севярынца за арганізацыю пратэстаў супраць рэферэндуму ў кастрычніку 2004 г. Іх асудзілі на два гады абмежавання свабоды — прымусовай працы ў аддаленых населеных пунктах, дзе яны былі змушаныя жыць. Варта адзначыць, што Статкевічу і Севярынцу выставілі абвінавачванні праз цэлых паўгода пасля падзей — раней яны былі толькі сведкамі па крымінальных справах аб “масавых беспарадках” пасля рэферэндуму. За плячыма ў абодвух асуджаных — шмат арганізаваных імі вулічных акцый, таму наўрад ці гэта простае супадзенне, што іх судзілі пасля таго, як адбыліся рэвалюцыі ва Украіне і Кыргызстане.