Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Майдан Незалежнасці ў Кіеве пачаў запаўняцца, калі яшчэ ішло галасаванне. Акцыя пратэсту доўжылася ўсю ноч, а ў наступны вечар на Майдане было болып за 100 тысяч чалавек. Каб забяспечыць няспыннасць пратэсту, у цэнтры сталіцы паставілі намётавае мястэчка, і на трэці дзень колькасць удзельнікаў дасягнула паўмільёна. Звычайнае жыццё горада фактычна спьшілася (падобныя акцыі ахапілі і ўсю краіну). Дэманстранты блакавалі ўрадавыя будынкі, але, адрозна ад Сербіі і Грузіі, штурму не было.
Замест гэтага 26 лістапада Вярхоўны суд вырашыў прыняць пад увагу апеляцыю каманды Юшчанкі і адмяніў інаўгурацыю Януковіча. Пачаліся дзевяць дзён супрацьстаяння. У адзін з іх, здавалася, да ўмяшання сіл бяспекі і разгону пратэстоўцаў было надзвычай блізка. У Кіеў прыехала дэлегацыя Еўразвяза на чале з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы і Вярхоўным прадстаўніком EC па замежнай палітыцы Хаўерам Саланам, каб пасярэднічаць у перамовах паміж Кучмам, Юшчанкам і Януковічам.
Між тым шэрагі ўлады страчвалі знітаванасць. Сілы бяспекі і міліцыя ўстрымліваліся ад гвалтоўных дзеянняў; шмат якія мясцовыя органы ўлады прызналі прэзідэнтам Юшчанку; журналісты
10 Няўдалае атручанне мела нечаканы эфект. Яно не толькі забяспечыла кандыдату сімпатыі публікі — Юшчанка здабыў цвёрдасць і рашучасць ісці да канца і рызыкаваць. Раней шмат хто з актывістаў апазіцыі наракаў наягоную нерашучасць і схільнасць да непатрэбных і небяспечных кампрамісаў.
дзяржаўных тэлеканалаў пачалі ігнараваць цэнзуру; гіарламент прагаласаваў за адхіленне Януковіча ад пасады, хоць Кучма і не прызнаў гэтага рашэння; а спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін, былы стаўленік прэзідэнта, пачаў дзейнічаць самастойна.
Абарона Януковіча ў Вярхоўным судзе развалілася на вачах мільёнаў тэлегледачоў: ягоная каманда нічога не магла зрабіць з доказамі фальсіфікацый. 4 снежня суд скасаваў вынікі другога тура і прызначыў паўторнае галасаванне. Трэці de facto тур выбараў прайшоў 26 снежня ў зусім іншай Украіне. Улада Януковіча і Кучмы распадалася, а разам з ёю і механізм фальсіфікацый. У выніку Юшчанка атрымаў пераканаўчую перамогу, набраўшы 52% галасоў супраць 44% у Януковіча. Цяпер ужо былы прэм’ер-міністр — Януковіч зышоў у адстаўку 1 студзеня 2005 г. — паспрабаваў адмяніць інаўгурацыю, падаўшы ў Вярхоўны суд скаргу, у якой абвінавачваў каманду Юшчанкі ў фальсіфікацыях. Але гэта толькі адклала непазбежнае. Судовыя слуханні завяршыліся 22 студзеня, а праз два дні Юшчанка прыняў прэзідэнцкую прысягу. Урад узначаліла ягоная галоўная памочніца, асноўная арганізатарка вулічнай рэвалюцыі і былая намесніца прэм’ер-міністра Юлія Цімашэнка11.
Разам з рэвалюцыяй 2000 г. у Сербіі “рэвалюцыя ружаў” і “памаранчавая рэвалюцыя” паходзілі на адну і тую ж п’есу, проста пастаўленую ў іншых дэкарацыях. Але ці можна знайсці супадзенні ў чынніках, якія зрабілі магчымымі прарывы да дэмакратыі? Есць сур’ёзныя падставы меркаваць, што электаральныя рэвалюцыі ў Грузіі і ва Украіне сталіся вынікам іх траекторыі папярэдняга развіцця ў посткамуністычны перыяд. Паўтара дзесяцігоддзя па распадзе Савецкага Саюза абедзве краіны існавалі ва ўмовах шырокага сацыяльнага і палітычнага плюралізму. Абедзве ўяўлялі сабой класічныя прыклады “плюралізму па змоўчванні”, калі шматпартыйная канкурэнтная сістэма падтрымліваецца не столькі дэмакратычнай палітычнай культурай і адданасцю эліты ідэі пабудовы і захавання дэмакратыі, колькі структурнымі бар’ерамі да засяроджвання абсалютнай уладьі ў руках аднаго лідара ці партыі12. У Грузіі і Украіне не было ні аднароднасці традыцыйнага грамадства, што спрыяла б з’яўленню прымітыўнай дыктатарскай улады, ні ўсеагульнай дэмакратычнай культуры кансэнсусу і кампрамісу. Гэтым, мабыць, Грузія і Украіна значна розняцца ад Сербіі: Мілошавіч у сваёй палітычнай кар’еры дакладна меў магчымасць афіцыйна аформіць сваю абсалютную ўладу, але вырашыў гэтага не рабіць. Абедзве краіны вылучаюцца адметнай рэгіянальнай
11 Цімашэнка была ў ліку найбуйнейпіых украінскіх алігархаў. Кучма ўвёў яе ў склад урада, у якім яна працавала за прэм’ерам Януковічам. Пазней яна страціла прыхільнасць прэзідэнта і ненадоўга трапіла ў турму па абвінавачванні ў карупцыі. Па вызваленні Цімаіпэнка заснавала партыю, якая насіла яе імя. На парламенцкіх выбарах 2002 г. яна атрымала 6% галасоў.
12 Way Lucan. Pluralism by Default in Moldova // Journal of Democracy. Vol. 13. № 4. October 2002. R 127—141.
і этнічнай разнастайнасцю, абумоўленай складанай нацыянальнай гісторыяй; гэта спарадзіла плюралізм эліт, стварыла для спаборных палітычных фракцый базы падтрымкі, якія лёгка мабілізаваць, і выключыла магчымасць абсалютнага палітычнага кантролю з боку цэнтральнай улады.
Сваім “плюралізмам па змоўчванні” Украінаў вялікай ступені абавязаная таму, што знаходзіцца наўяўнай цывілізацыйнай мяжы паміж Захадам і Усходам, якая, тым не менш, вызначала палітычнае жыццё дзяржавы пасля атрымання незачежнасці. Як і Беларусь, Украіна за сваю гісторыю доўті час была пад уладай Расійскай імперыі і зведала моцную русіфікацыю, але нашмат лепш здолела захаваць нацыянальную свядомасць. Амаль траціна грамадзян Украіны, якія пачынаючы ад рэферэндуму 1991 г. аб захаванні Савецкага Саюза паслядоўна выступалі за незалежнасць (у Беларусі такіх было 16%), уяўлялі сабой грамадскую сілу, якую немагчыма было лёгка падпарадкаваць русіфікаванай і саветызаванай большасці.
Цягам амаль усёй эпохі незалежнасці ўкраінскі нацыяналізм заставаўся “рэлігіяй меншасці”, але меў дакладную перспектыву ў талерантным асяродку перарасці ў палітычную болыпасць. Больш за тое, адрозна ад Беларусі, украінскі нацыяналізм меў выразна акрэслены тэрытарыяльны плацдарм у Заходняй Украіне, якая de facto зрабілася лабараторыяй фармавання нацыі. Адрознасць паміж украінскамоўным, пераважна вясковым захадам і расейскамоўным прамысловым усходам стварыла аснову для плюралізму — і электарату, і эліты — у незалежнай Украіне.
Сама незалежнасць, як прызнаюць нават украінскія навукоўцы, у вялікай ступені была выбарам эліты13: яе паспяховая прапаганда ў 1991 г., якая стварыла кардынальны зрух у грамадскай думцы, калі ў сакавіку 70% насельніцтва гграгаласавала за захаванне Савецкага Саюза, а ў снежні блізу 90% падтрымала яго фактычны распад, была б немагчымай, калі б рэспубліканская ўладная наменклатура не была патэнцыйна зацікаўленай у дзяржаўнай незалежнасці. I наменклатура, і апазіцыйныя сегменты ўкраінскай эліты дзейнічалі, зыходзячы з негалоснага разумення іх агульнай зацікаўленасці ва ўмацаванні толькі што здабытай дзяржаўнасці, што дазваляла захоўваць крохкую раўнавагу на палітычнай сцэне, пакуль незалежнасць не зрабілася незваротнай14.
Гэтая раўнавага захавалася і ў 1994 г., калі на прэзідэнцкіх выбарах Леанід Кучма, які выступаў за ўзмацненне сувязяў з Расіяй, з невялікай перавагай перамог Леаніда Краўчука— першага прэзідэнта краіны, класічнага “нацыянал-камуніста”, які тры гады перад гэтым узначаліў кампанію за незалежнасць. Плюралізм замацавала Кан-
13 Рябчук Мнкола. Дві Украінн: реальні межі, віртуальні війнн. Кйів: Крнтнка, 2003. 335 с.
14 Гл. апісанне “вялікай здзелкі” у: Wilson Andrew. The Ukrainians: Unexpected Nation.
Yale University Press, 2002.
стытуцыя Украіны 1996 г., якая абмяжоўвала прэзідэнцкую ўладу і ўсталёўвала паўпрэзідэнцкую сістэму з вельмі шырокімі, паводле мерак постсавецкіх дзяржаў, паўнамоцтвамі парламента. Кучма моцна настойваў на ўзмацненні прэзідэнцкай улады, рабіў напады на парламент, але фракцыі-суперніцы здолелі дасягнуць кампрамісу. Канстытуцыя таксама забяспечвала значную ступень самастойнасці мясцовай улады: кіраўнікі рэгіёнаў прызначаліся прэзідэнтам, але мэраў гарадоў і кіраўнікоў раёнаў абірала насельніцтва.
У Грузіі “плюралізм па змоўчванні” спарадзілі трохі іншьія структурныя і гістарычныя чыннікі. Гэтая былая савецкая рэспубліка мела моцнае пачуццё нацыянальнай свядомасці (яна першай, у брэжнеўскай Канстытуцыі 1978 г., абвясціла грузінскую мову дзяржаўнай) і працяглую гісторыю незалежнай дзяржаўнасці, як да, гэтак і цягам XX ст., што трывала захавалася ў калектыўнай памяці. Тым не менш, значная рэгіянальная разнароднасць, перадусім паміж захадам і ўсходам краіны, спарадзіла падобныя структурныя перашкоды для канцэнтрацыі ўлады.
Аўтарытарнаму нацыяналізму 1990—1991 гг. першага прэзідэнта Грузіі Звіяда Гамсахурдыі, які імкнуўся да аднароднасці грамадства, паклала канец збройнае паўстанне. У драматычныя гады пасля атрымання незалежнасці ад Савецкага Саюза адбылася і тэрытарыяльная дэзынтэграцыя краіны, калі адасабленне аўтаномій — Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — прывяло да грамадзянскай вайны, аў іншьгх частках краіны ўзмацняліся тэндэнцыі да дэцэнтралізацыі — з’яўляліся фармальныя і нефармальныя аўтаноміі, часам падобныя да мясцовых збройных кланаў. Асабліва адметны прыклад Аджарыі, трэцяй за савецкім часам аўтаноміі ў Грузіі, якая дасталася грузінскім мусульманам. Іх лідар Аслан Абашыдзэ практычна не падпарадкоўваўся Тбілісі і аднаасобна кантраляваў некаторыя найважнейшыя крыніцы даходаў дзяржавы, напрыклад, транзітныя паступленні.
У 1992 г. на штыхах лідараў збройных кланаў, якія пазбавіліся ад Гамсахурдыі, да ўлады вярнуўся Эдуард Шэварднадзэ, былы савецкі міністр замежных спраў і кіраўнік Камуністычнай партыі Грузіі ў 1972—1985 гг. Ён зрабіўся прэзідэнтам толькі праз тры гады, і хоць меў дастаткова шырокія паўнамоцтвы, але не мог карыстацца абсалютнай уладай “дзякуючы” некіраванасці краіны, як і некаторым канстытуцыйным абмежаванням; асаблівае значэнне мела самастойнасць мясцовай улады: напрыклад, на мясцовых выбарах 2002 г. апазіцыя заваявала 42 з 47-мі месцаў у Тбіліскай гарадской радзе15.
Перспектывы дэмакратыі ў Грузіі і ва Украіне згасалі, чым болып аўтарытарныя палітычныя метады прабівалі фасад дэмакратычных інстытутаў.
Ва Украіне пасля збольшага чыстых і сумленных парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. парламенцкія выбары 1998 г. і 2002 г., атакса-
16 Welt Corey. Georgia: A Post-Election Crossroads // CSIS Caucasus Elections Watch. 18.11.2003.
ма прэзідэнцкія выбары 1999 г. прайшлі сазначнымі парушэннямі, сярод якіх былі шырокае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і медыяў, каб забяспечыць перамоіу дзейнай улады, парушэнне празрыстасці галасавання і падліку галасоў і інш. Яшчэ ў 1995 г. пачалося здушэнне незалежных СМІ, калі нязгодных выдалілі з тэлеі радыёэфіру. Набліжаныя да прэзідэнта бізнес-групы ўрэшце прыватызавалі асноўныя медыі, у якіх узмацнілася цэнзура Некалькі вядомых журналістаў заплацілі жыццём за расследаванне карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады — найбольшую вядомасць атрымала справа Гіі Гангадзэ.