Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Для пачатку, у большасці астатніх былых савецкіх рэспублік проста няма асноўных грамадска-палітычных рыс канкурэнтных аўтарытарных сістэм43. Улада, як правіла, надзейна засяроджа-
выразным пасланнем ад прэзідэнта Пуціна, што Крэмль не мае намеру дапамагаць рэжыму, які ўжо руйнаваўся. Але Іваноў папросту паставіў Мілошавіча перад здзейсненым фактам: на час іх сустрэчы рэжым de facto ўжо быў зрынуты. Іваноў паўтарыў сваю місію ў 2003 г. у Грузіі, а затым у траўні 2004 г. у Аджарыі, калі дэманстрантыпрыхільнікі Саакашвілі зрынулі дыктатара аўтаноміі Аслана Абашыдзэ. Стваралася ўражанне, інто Расія не будзе перашкаджаць распаўсюду дэмакратыі на постсавецкай прасторы. Але яно развеялася, калі Крэмль адназначна ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне на баку Януковіча і надалей узяўся падтрымлівадь астатнія постсавецкія аўтакратычныя рэжымы. Пра гэта — далей.
43 Істотнае выключэнне — Малдова, дзе захаваўся шырокі палітычны плюралізм, грамадзянскія свабоды і, адрозна ад іншых былых савецкіх рэспублік, парламенцкая форма кіравання. Былі чаканні, што пасля другога тура парламенцкіх выбараў у лютым 2005 г. там таксама адбудзецца электаральная рэвалюцыя, але яны не спраўдзіліся, бо камуністы, якія знаходзіліся пры ўладзе, паспяхова захавалі большасць у парламенце. Трэба, аднак, заўважыць, што, нягледзячы на бясспрэчныя выпадкі злоўжывання перавагамі ўлады на гэтых выбарах, самі па сабе вынікі не выклікалі недаверу, іх зболыпага прызналі ўсе бакі, у тым ліку апазіцыя і міжнародная супольнасць.
ная ў руках прэзідэнта, а прадстаўнічыя органы служаць пераважна шырмай. Дзякуючы моцнаму ўмяшанню дзяржавы ў эканоміку і (прынамсі, у Расіі, Азербайджане, Узбекістане і Туркменістане) наяўнасці лёгка кантраляваных прыродных рэсурсаў назіраецца высокая ступень канцэнтрацыі кантролю над эканамічнымі рэсурсамі. Незалежных алігархаў альбо няма, бо іх ужо суцэльна зачысцілі, альбо цяпер зачьппчаюць. Найлепшы прыклад — паказальны працэс над расійскім нафтавым магнатам Міхаілам Хадаркоўскім, які спансараваў антьшуцінскую апазіцыю.
Цэнтралізаваны кантроль над матэрыяльнымі рэсурсамі ў шмат якіх выпадках дапамагае захоўваць дастатковую ступень грамадскай згоды, бо спрапгчае правядзенне палітыкі пераразмеркавання. Як і Беларусь, Казахстан і Расія ўяўляюць сабой прыклады эфектыўнага выкарыстання сацыяльнай палітыкі, каб забяспечваць прыманне грамадствам аўтарытарнай улады; пераразмеркаванне таксама дапамагае захоўваць вернасць сіл бяспекі і рэпрэсіўнага апарату, якія паўсюль маюць завьппаныя заробкі.
Каб не дапусціць з’яўлення ўнутранай апазіцыі і зрабіць так, каб за пераход на бок апазіцыі даводзілася занадта дорага плаціць, за элітай пільна сочаць, у яе шэрагах ладзяць маштабныя чысткі і ратацыі. Незалежных СМІ альбо няма ўвоіуле, альбо яны абмяжоўваюцца друкаванымі выданнямі і існуюць ва ўмовах самацэнзуры.
Пры гэтых рэжымах нават калі фармальна і існуе палітычная канкурэнцыя, яна практычна пазбаўленая рэальнага зместу. Асабліва прэзідэнты сярэднеазіяцкіх краін мелі доўіую традыцыю працягваць свае паўнамоцтвы на рэферэндумах, а не на вьібарах. Весці выбарчую барацьбу можна за вельмі малую колькасць месцаў, звычайна ў ніжняй палаце парламента. Палітычная апазіцыя альбо забароненая, як ва Узбекістане і Туркменістане, альбо сутыкаецца з жорсткім абмежаваннем прасторы для сапраўднай канкурэнцыі. У больш мяккіх выпадках дзейны кіраўнік дзяржавы перафарматоўвае палітычную сферу так, каб паднесці сябе выбарцам як найбольш прымальны варыянт з усяго наяўнага. Напрыклад, у Таджыкістане адзіны заўважны канкурэнт партыі ўлады прэзідэнта Эмамалі Рахмонава— Ісламісцкая партыя; у Расіі перад парламенцкімі выбарамі 2003 г. з дапамогай адміністрацыйных і медыйных рэсурсаў прэзідэнт Пуцін са сваёй праўладнай партыяй “Адзіная Расія” застаўся на палітычным полі разам з камуністамі і ультранацыяналістамі. У выніку падвьппэння прахаднога бар’ера на парламенцкіх выбарах ад 5% да 7,5% усе іншыя партыі, у тым ліку і падзеленая дэмакратычная апазіцыя, амаль цалкам пазбаўленыя шанцаў вярнуцца на палітычную сцэну. Найбольш выбітных і харызматычных лідараў апазіцыі могуць пасадзіць у турму па сфабрыкаваных абвінавачваннях, як правіла з набліжэннем выбараў, цалкам дыскрэдытаваць у падкантрольных рэжыму СМІ ці проста знііпчыць. Непразрыстасць выбараў — правіла, якое амаль не ведае выключэнняў; праўда, болып кансалідаваныя аўтакратыі не так
разлічваюць на фальсіфікацыю вынікаў галасавання, як на выкараненне апазіцыі задоўга да выбараў.
Гэтак жа яскрава заўважная адсутнасць або сур’ёзны брак грамадскіх перадумоў, якія б задавалі “мяккі” варыянт аўтарытарнага палітычнага развіцця, якое можа спрычыніцца да некансалідаванасці рэжыму і яго магчымага калапсу ў выніку электаральнай рэвалюцыі. Асабліва традыцыйнымі, вясковымі і скрайне збяднелымі застаюцца грамадствы ў сярэднеазіяцкіх краінах, дзе вельмі малаверагоднае з’яўленне сацыяльнай кааліцыі гарадскіх жыхароў і моладзі, якая спрыяла прарывам да дэмакратыі ў іншых краінах. Выключэннем з’яўляецца Казахстан, але як нафтавая дзяржава ён мае ўласныя бар’еры для мабілізацыі мас на змаганне за дэмакратыю. У Расіі з прыходам Пуціна амаль цалкам знікла размежаванне паміж гарадскім і вясковым насельніцтвам і паміж рознымі пакаленнямі. Адрозна ад свайго папярэдніка Барыса Ельцына, Пуцін карыстаецца ўсеагульнай падтрьгмкай розных сацыяльных слаёў (асабліва істотна тое, што сярод моладзі аўтарытарны прэзідэнт мае болыпую падтрымку, чым агулам у грамадстве)44. У выніку гэткага перакройвання палітычнай базы падтрьгмкі дэмакратычныя партыі аўтаматычна амаль цалкам засталіся без здольнага мабілізавацца апірышча ў грамадстве.
Гэтаксама існуюць значныя перашкоды, каб фармуляваць палітычны дыскурс, які б вырваў у дзейнай улады перавагу ідэйнай гегемоніі. He прымаючы цывілізацыйнай аргументацыі Гантьшгтана, можна, аднак, сцвярджаць, што ў краінах, якія знаходзяцца глыбока ў посткамуністычнай Еўразіі, цяжка чакаць з’яўлення дыскурсаў нацыянальнай ідэнтычнасці, звязаных з ідэямі далучэння да “Захаду” і “Еўропы”. У Расіі ўсё больш адраджаецца як афіцыйная ідэалагічная дактрына аўтарытарны нацыяналізм, які адмаўляе дэмакратыю як здраду на карысць Захаду, а апошнім часам і як спробу распаўсюду тэрарызму45. У Сярэдняй Азіі ідэалагічнай базай апазіцыі часта служыць іслам, што дазваляе дзейным кіраўнікам, незалежна ад таго, абгрунтавана ці не, падвышаць сваю легітымнасць у вачах Расіі і нават Захаду, выдаючы сябе за заслону ад міжнароднага тэрарызму ў сваіх краінах46.
44 Sakwa Richard. Putin: Russia’s Choice. 2nd ed. Routledge, 2008. P 86.
45 Дцметна, што прэзідэнт Пуцін у сваім звароце пасля трагедыі ў Беслане, калі тэрарысты ўзялі ў закладнікі школьнікаў, з якіх болып як 300 загінулі, назваў прычынай неабароненасць краіны ад тэрарызму пасля распаду Савецкага Саюза. Ён таксама скарыстаўся трагедыяй, каб апраўдаць далейшае ўзмацненне сваёй улады — скасаванне наўпроставых выбараў губернатараў рэгіёнаў. У 2005 г. расійскія службы бяспекі выступілі з заявамі, што дэмакратычную апазіцыю ў постсавецкіх краінах падтрымліваюць тэрарыстычныя групоўкі, якія здзяйсняюць тэракты ў Расіі.
46 Відавочна, геастратэгічныя меркаванні, у тым ліку фактары як тэрарызму, гэтак і нафты, абараняюць некаторых лідараў-аўтакратаў ад крытыкі міжнароднай супольнасці: напрыклад, урад Злучаных Штатаў пасля праведзеных з сур’ёзнымі парушэннямі прэзідэнцкіх выбараў у 2003 г. у Азербайджане, павіншаваў з перамогай
Нягледзячы на сваю відавочную недатыкальнасць, аўтакраты ў Еўразіі ўстрывожыліся пасля “памаранчавай рэвалюцыі” ва Украіне. Адрозна ад падзей у Сербіі і нават у Грузіі, за рэвалюцыяй ва Украіне ўважліва сачылі, бо гэта вялікая краіна, важная з геастратэгічнага гледзішча і заўважная на постсавецкай прасторы. Сербія да яе не належала, а Грузія суадносілася з ёю ў лепшьы выпадку неадназначна, да таго ж падзенне Шэварднадзэ прыпісвалася ягонай слабасці, дэмакратычнаму мінуламу і, як выглядала, удзелу Расіі ў зрынанні ягонага рэжыму.
“Памаранчавая рэвалюцыя” пераканаўча даказала, што распаўсюд дэмакратыі, а значыць, і змена ўладнай эліты на тэрыторыі былога СССР — рэальная перспектыва. Як тлумачылася раней, беларускі лідар з уласных прычын самым першым забіў трывогу яіпчэ задоўга да таго, як астатнія ягоныя калегі адчулі небяспеку. Аднак цяпер прэвентыўныя рэпрэсіі, якія мелі на мэце знішчыць грамадскапалітычныя чыннікі, што спрыялі палітычным зменам, пракаціліся па ўсёй Еўразіі.
“Памаранчавая рэвалюцыя” таксама падштурхнула астатніх аўтакратаў на постсавецкай прасторы арганізаваць самаабарону, каб супольна не дапусціць “дэмакратычнай заразы”. Гэта адлюстравалася, напрыклад, у паводзінах назіральнікаў на выбарах ад СНД, якія заўсёды ацэньваюць любыя выбары ў рэгіёне як свабодныя і дэмакратычныя. На Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе сыпаліся напады Расіі яіпчэ задоўга да таго, як Пуцін выступіў з жорсткай заявай пра “ўмяшанне” ў правядзенне выбараў ва Украіне. Расія таксама настойліва імкнецца зняць з парадку дня АБСЕ пытанні дэмакратыі і нават спрабуе адмовіцца плаціць складкі, каб дамагчыся гэткай змены47. Ужо ва Украіну Расія ўкінула беспрэцэдэнтныя палітычныя, інфармацыйныя і фінансавыя рэсурсы, каб не дапусціць перамогі дэмакратычнай апазіцыі48. Мэта гэтых высілкаў была ў тым, каб навязаць Украіне не толькі прарасійскага лідара, але і сістэму
Ільхама Аліева, не зважаючы на абвінавачванні ў фальсіфікацыях і ўжыванне сілы, у выніку якога некалькі пратэстоўцаў загінулі. Яшчэ больш красамоўна было тое, што заходнія дзяржавы, апроч Брытаніі, праігнаравалі крывавы разгон дэманстрацыі ва ўзбекскім горадзе Андыжане ў траўні 2005 г., калі загінула да 700 чалавек. Гэтае яскравае маўчанне стварае глебу для таго, каб абвінавачваць Захад у падвойных стандартах, калі ён вырашае выступіць з крытыкай парушэнняў на выбарах.
47 Socor Vladimir. Moscow Scuttles OSCE Year-End Conference // Jamestown Foundation Eurasia Daily Monitor. Vol. 1. Issue 143. 09.12.2004.
48 Апроч перадвыбарнага візіту i de facto агітацыі за Януковіча, Пуцін ухваліў фальсіфікацыю вынікаў галасавання, двойчы павіншаваўіпы Януковіча з “перамогай”. Маскоўскі мэр Юрый Лужкоў публічна падтрымаў сепаратысцкія настроі ва ўсходнеўкраінскіх рэгіёнах, якія выступалі заЯнуковіча. Высокія расійскія чыноўнікі, у тым ліку спікер Д зярждумы Барыс Грызлоў, папярэджвалі пра небяспеку прыходу апазіцыі да ўлады. Укладанні Расіі ў кампанію Януковіча ацэньваліся ажно ў 600 млн долараў. На расійскіх тэлеканалах Юшчанку абвінавачвалі ў фашызме. Спіс можна працягваць.