Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
“Праймерыз” праводзіліся ў амаль падпольных умовах, бо ўлады, як правіла, не дазвалялі арэндаваць памяшканне і часта разганялі палітычныя сходы, як незаконныя маніфестацыі. Калі дэлегатаў усё ж абралі, Мінскі гарадскі выканкам не дазволіў правядзенне Кангрэса дэмакратычных сіл у Мінску. Але Лукашэнка, разумеючы, што падобная забарона надта яскрава прадэманструе, што ўлада мае намер пазбавіць прэзідэнцкія выбары нават намёку на канкурэнцыю, асабіста ўмяшаўся і запатрабаваў, каб КДС дазволілі сабрацца ў Мінску 1—2 кастрычніка 2005 г.
Выявілася, што ўтрьшаць апазіцыю разам — справа нялёгкая. Яна ўлучала ўсіх — ад камуністаў да нацыяналістаў правага крыла, таму ў яе прадстаўнікоў не было амаль лічога агульнага, апроч нянавісці да Лукашэнкі. Апазіцыя не мела паслядоўнай праграмы, затое лідары розных фракцый мелі амбіцыі, якія не магла згасіць параза ў “праймерыз”. На Кангрэсе дэмакратычных сіл разгарнулася ўпартая барацьба паміж Мілінкевічам і Лябедзькам. У другім туры галасавання з перавагай усяго ў восем галасоў з амаль васьмісот перамог Мілінкевіч. Лябедзька не павёўся на заклікі сваіх актывістаў працягваць барацьбу і абяцаў падтрымку Мілінкевічу, хоць і гучалі абвінавачванні, што пазбаўленыя рэгістрацыі НДА з неправеранай колькасцю чальцоў атрымалі на кангрэсе непрапарцыйна вялікае прадстаўніцтва, а шмат хто з прыхільнікаў астатніх прэтэндэнтаў неахвотна прыняў дасягнутае адзінства2.
Да кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) на чале з Мілінкевічам не належалі два іншыя кандыдаты, якія таксама разам з Мілінкевічам і Лукашэнкам выйшлі ў фінал выбарчай кампаніі. Першы — Аляксандр Казулін, былы навукоўца, які доўгі час супрацоўнічаў з Лукашэнкам, але зрабіўся ягоным праціўнікам пасля таго, як у 2003 г. яго знялі з пасады рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 г. Казулін узначаліў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю. Ен вызначаў сябе памяркоўным прагматыкам з моцнымі сувязямі ў расійскіх уладных колах. Аднак як кандыдат Казулін застаўся ў ізаляцыі, бо ў мінулым падтрымліваў Лукаціэнку і не хаваў сваіх амбіцый. Другі кандыдат — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, дэпутат парламента, які падтрымліваў рэжым. Як і раней, ён вылучаўся для таго, каб ганьбаваць апазіцыю як бы з “незалежнай” пазіцыі.
Паводле Канстытуцыі выбары мусілі адбыцца ў ліпені 2006 г., але 15 снежня 2005 г., на наступны дзень пасля сустрэчы Лукашэнкі ў Маскве з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, Цэнтральная выбарчая камісія аб’явіла, што галасаванне пераносіцца на сакавік. Гэта быў крок насустрач грамадзянам — прынамсі, так афіцыйна сцвярджалася, — якія наракалі, што выбарчая кампанія ўлетку сарве графік сельгаспрацы і адпачынкаў. Насамрэч перанос даты галасавання ўпісваўся ў лукашэнкаўскую стратэгію ўдараў на апярэджанне. Ен спадзяваўся, што холад дапаможа адахвоціць людзей ад працяглых акцый пратэсту пад адкрытым небам.
Галасаванне ў сакавіку азначала, што этап збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў прыпадзе на доўгія святы, якія ў шматканфесійнай Беларусі пачынаюцца ад канца снежня і працягваюцца да сярэдзіны студзеня — да Новага года паводле праваслаўнага калевдара. У канцы сакавіка ва Украіне меліся прайсці парламенцкія выбары, а значыць,
2 Гл.: Can Opposition Unite to Challenge Lukashenka? // RFE/RL Belarus, Ukraine, and Moldova Report. 04.10.2005. http://www.rferl.org/reports/pbureport/2005/10/35-041005. asp.
ва ўкраінскіх актывістаў грамадзянскай супольнасці не будзе часу прыехаць у Беларусь, каб падтрымаць сваіх калег. Перанос выбараў у Беларусі з ліпеня на сакавік таксама азначаў, іпто на час прызначанай на сярэдзіну ліпеня сустрэчы “вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе “беларускае пытанне” ўжо даўно страціць актуальнасць. Лукашэнка дбаў пра тое, каб не паставіць у няёмкае становішча Пуціна — ягонага галоўнага абаронцу на міжнароднай арэне.
Скарочаная кампанія
Самы відавочны матыў пераносу выбараў быў у тым, каб скараціць час на агітацыю для энергічнага Мілінкевіча, які адразу па вылучэнні пачаў сустракацца з выбарцамі па ўсёй Беларусі і за літаральна некалькі тыдняў зрабіўся досыць заўважнай фігурай на беларускай палітычнай сцэне. Мілінкевіча нават цёпла прымалі кіраўнікі шэрага еўрапейскіх краін, якія ён наведаў. Гэта яшчэ болып падвысіла яго аўтарытэт — быў заўважны рэзкі кантраст з татальным дыпламатычным байкотам рэжыму Лукашэнкі з боку заходніх дзяржаў.
He разгубіўшыся ад нечаканага пераносу выбараў, актывісты апазіцыі прадэманстравалі неверагодна высокую адданасць справе і запас сіл — яны масава збіралі подпісы за сваіх кандыдатаў. Зноў станоўчую ролю адыграў Мілінкевіч. Ён доўгі час стаяў на чале НДА і меў моцныя сувязі з шараговымі актывістамі — гэта выклікала да яго давер як да прадстаўніка шырокай дэмакратычнай грамадскасці і значна дадало актывістам АДС энергіі, нават у нечым нечаканай, у зборы подпісаў. Мілінкевіч сабраў больш за 240.000 подпісаў (афіцыйна прызнаныя былі 198.000), а Казулін здзівіў тым, што падаў 148.000 подпісаў, сабраных пераважна дзякуючы моцнай падтрымцы сваёй сацыял-дэмакратычнай партыі3.
Вядома, усё гэта ніяк не азначала, што апазіцыя мае хоць якія рэальныя шанцы перамагчы. У складзе мясцовых выбарчых камісій яе прадстаўнікі атрымалі толькі некалькі месцаў з амаль сямідзесяці тысяч па ўсёй краіне4. Доступ да электронных СМІ абмяжоўваўся двума 30-хвіліннымі выступамі па нацыянальным тэлебачанні і двума — на дзяржаўным радыё. Міліцыя часта арыштоўвала ўвесь наклад апазіцыйных газет. Праводзіць агітацыйныя сходы можна было толькі з афіцыйнага дазволу. Калі актывісты пачалі не зважаць на неканстытуцыйнае, на іх думку, патрабаванне, дзясяткі з іх мусілі адбыць непрацяглыя тэрміны турэмнага зняволення. 3 набліжэннем дня галасавання лідараў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пачалі
3 Лагер Лукашэнкі сцвярджаў, што ў падтрымку ягонай кандыдатуры сабрана 1,9 млн подпісаў, але іх зболыпага збіралі на працоўных месцах і ў ВНУ, так што гэтую працэдуру можна назваць толькі прымусовай. Афіцыйную інфармацыю пра колькасць подпісаў гл. на: http://rec.gov.by/elect/prrb2006/itog_podpisi.html.
4 Афіцыйныя звесткі пра склад мясцовых выбарчых камісій гл. на: http://rec.gov.by/ elect/prrb2006/itog_di visional.html.
Раздзел 12. Няўдалае перайманне дубль-2: прэзідэнцкія выбары...341 садзіць за краты, часта па абвінавачванні ў “дробным хуліганстве”, лаянцы ў грамадскім месцы ці напісанні графіці5. Паказанняў аднаго міліцыянта было дастаткова, каб чалавек апынуўся на нарах.
Аднак рэпрэсіі не прынеслі поўнага поспеху. I Казулін, і Мілінкевіч працягвалі шмат ездзіць па краіне, абодва выкарысталі адведзены ім эфірны час для знішчальнай крытыкі рэжыму. Асабліва джалілі Лукашэнку стрэлы Казуліна. Ен казаў пра асабістае жыццё Лукашэнкі, яго фінансы і ўвогуле гаварыў пра тых, хто валадарыць у краіне, так, як ніхто за папярэднія дванаццаць гадоў у пазбаўленым дыскусій публічным дыскурсе. 2 сакавіка 2006 г. у прамове на Усебеларускім народным сходзе — прапагандысцкім шоу ў савецкім стылі — Лукашэнка амаль гадзіну адказваў на абвінавачванні Казуліна. У той жа дзень міліцыя абвергла яго з дапамогай дубінак, затрымаўшы ў Мінску і жорстка збіўшы. Апошнія перадвыбарныя выступы і Казуліна, і Мілінкевіча цэнзураваліся6.
Знакавым поспехам апазіцыі падчас выбарчай кампаніі было тое, што яна здолела згуртаваць вакол сваіх лідараў ядро адданых прыхільнікаў дэмакратыі. Хоць гэта, здаецца, і сціплае дасягненне, але акурат да яго і не магла дайсці беларуская дэмакратычная апазіцыя цягам усіх палярэдніх больш як дзесяці гадоў міжасабовых сварак і расколаў у шэрагах. Хоць фармальна апазіцыя не была аб’яднанай, Мілінкевіч і Казулін устрымліваліся ад узаемных нападаў, дый не мелі на гэта магчымасці, калі ўлічваць, пад якім моцным ціскам рэжыму яны знаходзіліся. Асабліва пераўзышоў чаканні Казулін, якога некаторыя рана спісалі з рахункаў як марыянетку рэжыму, — ён паказаў сябе дынамічным і бескампрамісным кандыдатам. У апошнія дні выбарчай кампаніі ён нават далучыўся да Мілінкевіча.
Хоць апазіцыя няблага згуртавала ўласную базу падтрьшкі, яна не зрабіла выбоіны ў Лукашэнкавай. Нават самая лепшая арганізацыя дзейнасці на нізавым узроўні не магла пераадолець узведзеных рэжымам інфармацыйных і адміністрацыйных бар’ераў. Апазіцыя звяртала ўвагу на палітычныя пытанні, такія як дэмакратыя і правы чалавека, але яны закраналі вузкае кола выбарцаў. Аднак гэта не абавязкова сведчыць пра хібнасць стратэгіі, бо ад 2004 г. у Беларусі назіраўся нязменны рост узроўню жыцця, таму ўсе спробы пабудаваць кампанію на папулісцкай “харчовай” тэматыцы маглі б пайсці на карысць Лукашэнкі. Падкрэсліваючы праблемы свабоды і дэмакратыі, апазіцыя, прынамсі, звяртала ўвагу на тое, чаго марна чакаць за дзейным рэжымам.
Сам Лукаіпэнка не вёў выбарчую кампанію, пакінуўшы справу свайму велізарнаму адміністрацыйнаму, рэітрэсіўнаму і медыйнаму апарату. Прапаганда на дзяржаўным тэлебачанні па сутнасці не змянілася, але
5 Ужыванне рэпрэсій падчас выбарчай кампаніі задакументаванае ў дакладзе місіі назіральнікаў АВСЕ: www.osce.org/documents/odihr/2006/06/19393_en.pdf.
6 Гл.: Marples David. Belarus Election Campaign Turns Violent // Eurasia Daily Monitor. 08.03.2006. www.jamestowTi.org/edm/articIe.php?article_id=2370851.
яе градус падвысілі новыя прыёмы і ноткі, якія меліся дыскрэдытаваць і дэманізаваць рэвалюцыйныя памкненні апазіцыі. У асобных праграмах праводзіліся паралелі паміж змаганнем Лукашэнкі з ягонымі крытыкамі, а значыць, і Захадам, і Хрыста з фарысеямі, г.зн. габрэямі, амерыканцамі і еўрапейцамі7. У танчэйшых перадачах, якія меліся ўздзейнічаць на “балота”, буйныя замежныя палітыкі, спевакі, артысты, спартсмены славілі Лукашэнву. У дакументальных фільмах распавядалася пра тое, якое кепскае жыццё ў кожнай былой савецкай рэспубліцы, апроч Беларусі; самыя жахлівыя рэпартажы прысвячаліся Грузіі, дзяржавам Балтыі і Украіне. Гарадскую моладзь прываблівалі тэлевізійнымі шоу, дыскатэкамі і канцэртамі — на паверхні яны здаваліся апалітычнымі, але ў іх усё часцей гучалі папсовыя хваласпевы “бацьку”, як называюць у народзе Лукашэнку. Гэтая “поп-аганда” канструявалася такім чынам, каб пераіукацца з матывамі і вобразамі “памаранчавай рэвалюцыі” — моладзь прыцягвалі стылістыкай рэвалюцыі, бэсцячы яе сутнасць8.