Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Афіцыйныя СМІ раздзімалі віртуальныя канфлікты і выдумлялі ўяўныя пагрозы, каб апраўдаць рэпрэсіўныя захады рэжыму. Адным з адметных прыёмаў былі “папярэджанні загадзя” пра метады дзейнасці апазіцыі і быццам бы яе сакрэтныя планы. У дзяржаўных газетах друкаваліся вялікія ўрыўкі з класічных твораў, прысвечаных дэмакратызацыі, у тым ліку з “Трэцяй хвалі” Сэмюэля Гантынгтана і “Палітыкі негвалтоўнага дзеяння” Джына Шарпа. Да іх дадаваліся тлумачэнні, што экзіт-полы і негвалтоўныя “флэш-мобы” насамрэч служаць прыкрыццём для разбуральных і патэнцыйна крывавых дзеянняў апазіцыі, якія яна плануе, каб любымі сродкамі захапіць уладу9. У іншым дакладзе, падрыхтаваным КДБ, сцвярджалася, што ўдзелыіікі НДА “Партнёрства”, якая займалася назіраннем на выбарах, арыштаваныя за тое, што планавалі ў дзень выбараў арганізаваць выбухі ў цэнтры Мінска і скарыстаць іх як нагоду для гвалтоўных нападаў на органы ўлады. Праводзячы сувязь паміж крытыкамі рэжыму і гвалтам, улада рыхтавала грамадскую думку да прыняцця любых захадаў супраць апазіцыі, якія маглі палічыць патрэбнымі сілы бяспекі.
Неверагодныя вынікі
Цэнтральная выбарчая камісія не толькі намалявала неймаверны вынік, з якім перамог Лукашэнка, — 83%, але і дала Мілінкевічу 6,1%
1 Гэткае грубае выкарыстанне хрысціянскага рэлігійнага сюжэта выклікала моцны гнеў вернікаў, так што ў красавіку 2006 г. фільм прыдворнага рэжысёра рэжыму Юрыя Азаронка выкінулі з праграмы кінафестывалю, які праводзіўся ў Мінску пры падтрымцы Беларускага экзархата РПЦ.
8 He адзін Лукашэнка выкарыстоўвае гэты прыём. У студзені 2006 г. прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пайшоў япічэ далей — ён вёў “каляровую” кампанію за пераабранне.
9 Гл., напр.: Технологнн дестабнлнзацнн, нлн Почему в Беларусн не состонтся “бархатной революцнн” // Во славу Роднны. Белорусская военная газета. 01.02.2006.
галасоў, Казуліну — 2,2%, а Гайдукевічу прыпісала 3,5% галасоў. Паводле афіцыйных звестак, яўка склала 92,3%, прычым кожны пяты з выбарцаў прагаласаваў датэрмінова10. Міжнародныя назіральнікі, як і апазіцыя, прыйшлі да высновы, што гэтым вынікам немагчыма даць веры11. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе заявіла, што выбары “не аднавядалі прынятым АБСЕ крытэрыям дэмакратычных выбараў”, бо “адвольнае ўжыванне дзяржаўнай улады і масавыя затрыманні сведчаць пра непавагу да фундаментальных ггравоў: свабоды сходаў, асацыяцый і выказвання”12.
Як ні дзіўна, абвяшчэнне афіцыйных вынікаў выклікала хвалю масавых пратэстаў, якія пачаліся ў Мінску ўвечары пасля заканчэння галасавання: на Кастрычніцкай плошчы сабралася, прынамсі, 20.000 чалавек, нягледзячы на пагрозы КДБ, што пратэстоўцам будзе выстаўленае абвінавачванне ў тэрарызме і вынесенае смяротнае пакаранне. Акцыя працягвалася ў наступныя дні. Як і ў Кіеве падчас “памаранчавай рэвалюцыі”, моладзь разгарнула намётавае мястэчка. Каталізатарам пратэсту сталіся неверагодныя афіцыйныя вынікі, але яго маштаб і працягласць — беспрэцэдэнтныя для Беларусі — таксама ў вялікай ступені былі плёнам упартай, цяжкай працы апазіцыі падчас выбарчай кампаніі: яна здолела выклікаць давер цвёрдага антылукашэнкаўскага электарату, а актывісты грамадзянскай супольнасці ў выніку прэзідэнцкай гонкі ўсталявалі або ўмацавалі паміж сабой сувязі.
Фармат пратэсту, абліччы пераважна маладых яго ўдзельнікаў і сімволіка ўражвалі сваім падабенствам да “памаранчавай рэвалюцьіі”. Аднак адрозненняў было яіпчэ больш, і яны яшчэ болып уражвалі.
Калі ў Кіеве колькасць дэманстрантаў даходзіла да соцень тысяч і з кожным днём павялічвалася, дык у Мінску яна так і не пераўзышла паказніка першага вечара пасля выбараў і фактычна пачала далей хутка змяншацца13.
Па-другое, не было ніякіх прыкмет, каб рэжым ці яго рэпрэсіўны апарат маглі адступіць, а тым болей абрынуцца, сутыкнуўшыся з
10 Афіцыйныя звесткі гл. на: http://rec.gov.by/elect/prrb2006/messl3.html.
11 Дык якімі былі сапраўдныя вынікі? Паводле вынікаў паслявыбарчага апытання, праведзенага, нягледзячы на пагрозы пераследу, Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) — найбуйнейшай сацыялагічнай арганізацыяй у краіне, забароненай рашэннем суда ў красавіку 2005 г., — Лукашэнка атрымаў 64% галасоў (лічба болып рэальная, але яна ўсё роўна сведчыць пра бясспрэчную перамогу Лукашэнкі), а Мілінкевіч набраў 21%. Даследаванне НІСЭПД таксама паказала, што каля трох пятых электарату альбо цалкам, альбо зболыпага давяраюць афіцыйным вынікам. Гл.: http://iiseps.org/old/4-06-7.html.
12 Гл.: http://www.osce.org/odihr/elections/belarus/66520.
13 Праводзячы параўнанні паміж Украінай і Беларуссю, трэба ўлічваць розніцу ў памерах: насельніцтва Украіны складае каля 46 млн, між тым як тэрыторыя Беларусі меншая за адну чацвёртую ад украінскай, а колькасць насельніцтва — 9,8 млн. Такім чынам, 20-тысячную маніфестацыю ў Беларусі прыблізна можна параўнаць з 90-тысячнай ва Украіне.
негвалтоўнымі вулічнымі дэманстрацыямі. Спецпадраздзяленні міліцыі выконвалі загады адрэзаць плошчу і арыштоўваць кожнага, хто паспрабуе прайсці туды або выйсці.
Адрозна ад Украіны, СМІ не зрабіліся рупарамі іншадумства, а наадварот, перадавалі паклёпніцкія рэпартажы пра ўдзельнікаў пратэсту: называлі іх наймітамі, сутэнёрамі і наркаманамі, так што ўрэшце выразна варожа настроілі грамадскую думку. Паводле вынікаў паслявыбарчага апытання НІСЭПД, толькі 20,4% насельніцтва ўхвалялі акцыі пратэсту, a 45,9% — не ўхвалялі14. Неўзабаве лік пратэстоўцаў скараціўся да трох — чатырох соцень актывістаў. Тады сілы спецназа ў ноч 24 сакавіка захапілі намётавае мястэчка на Кастрычніцкай плошчы і арыштавалі ўсіх яго насельнікаў16.
Апошні ўсплёск вулічнай актыўнасці апазіцыі прыпаў на 25 сакавіка — Дзень незалежнасці Беларусі, — калі маніфестацыя скончылася паходам на ізалятар часовага ўтрымання, дзе знаходзілася большасць раней арыштаваных. Спецпадраздзяленні міліцыі перагарадзілі шлях дэманстрантам на чале з Казуліным і гвалтоўна разагналі шэсце. Казуліна арыштавалі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў16.
Тое, што апазіцыя не здолее доўга працягваць, а тым больш нарошчваць акцыі пратэсту, было прадвызначана. He існавала сітуацыі “расколу легітымнасці”, бо хоць рэжым Лукашэнкі пры правядзенні выбараў парушыў дэмакратычныя нормы, не было кандыдата ад апазіцыі, якога можна прызнаць сапраўдным пераможцам, як Віктара Юшчанку ва Украіне. Рэч не толькі ў тым, што не праводзілася экзітполаў ці паралельнага падліку галасоў, яшчз больш істотна, што ўсе — у тым ліку лідары і актывісты апазіцыі — ведалі, што Лукашэнка атрьгмаў больш галасоў за сваіх канкурэнтаў. Апазіцыянерам заставалася толькі даводзіць, што ён перамог з меншай перавагай, чым значылася ў афіцыйных выніках. Але яны не маглі сцвярджаць, як іх калегі ва Украіне, што вынік галасавання мусіць быць іншым.
Іншымі словамі, у Беларусі ў сакавіку 2006 г. не склалася рэвалюцыйная сітуацыя. У такіх абставінах не дзіўна, што пытанне пра мэту пратэстаў выклікала разгубленасць. Лідары апазіцыі вылучалі патрабаванні, якія кожны дзень змяняліся: спачатку — адстаўкі Цэн-
14 Гл.: http://iiseps.or^old/4-06-7.html. Цікава, што вынікі алытання, праведзенага НІСЭПД прыкладна праз месяц (тая ж спасылка), паказалі, што доля тых, хто ўхваляў акцыі пратэсту, трохі падвысілася — да 23,9%, але доля тых, хто не ўхваляў, вырасла яшчэ больш — да 53,6%, а колькасць абыякавых скарацілася больш як напалову — ад 33,3% да 15,9% апытаных. Магчыма, гэтыя зрухі варта ўспрымаць як паказнік таго, да якой ступені ачарненне пратэстоўцаў у афіцыйных СМІ сфармавала стаўленне да іх грамадства.
15 Пра паслявыбарчыя акцыі пратэсту гл.: Marples David. Belarus: The End Game // Eurasia Daily Monitor. Vol. 3. Issue 58.24.03.2006. http://www.jamestown.org/single/7no_ cache=l&tx_ttnews%5Btt_news%5D=31516# .UbYXzeci7K0.
16 Тамсама.
тральнай выбарчай камісіі, затым — скасавання вынікаў галасавання і новых выбараў. Як і варта было чакаць, пратэстоўцы, слухаючы гэткія нязладжаныя галасы, пачуваліся збітымі з панталыку.
Аднак нашмат большай праблемай за зменлівасць патрабаванняў быў мінімальны ўдзел лідараў апазіцыі ў арганізацыі пратэстаў. Дэманстрацыі ўзніклі насамрэч спантанна, іх зболыпага ладзілі экспромтам найбольпі радыкальныя сярод маладых актывістаў. Пры поўнай адсутнасці планавання і каардынацыі паміж радыкаламі грамадзянскай супольнасці і лідарамі апазіцыі, безумоўна, не падрыхтаванымі да таго, што на плошчу ў дзень выбараў прыйдзе нечакана шмат народа, і яшчэ больш разгубленымі ад таго, што моладзь паставіла на плопгчы намётавае мястэчка, пратэсты скончыліся гэтаксама, як і пачаліся, — як спантанныя, кепска арганізаваныя, дрэнна забяспечаныя дысідэнцкія акцыі.
Усё гэта рэзка кантраставала з падзеямі ва Украіне, дзе паслявыбарчыя пратэсты ўважліва планаваліся, забяспечваліся неабходнымі чалавечымі і матэрыяльнымі рэсурсамі, пераследавалі ясную палітычную мэту і ажыццяўляліся пры поўным удзеле палітычнай апазіцыі ў шчыльнай супрацы з грамадзянскай супольнасцю. У Мінску ўсе рэкорды бязладдзя пабіла нескаардынаванасць паміж Мілінкевічам і Казуліным. Мілінкевіч падтрымліваў пратэстоўцаў на Кастрычніцкай плоіпчы, хоць і няўдала абіраў час — яго не было на плошчы, калі спецназ браў намётавае мястэчка ў ноч 24 сакавіка. Казулін жа шматкроць паўтараў маладзёнам у намётах, каб яны пак,нулі лагер і адмовіліся ад “безнадзейнай” справы. Агулам, як сказаў актывіст, які кіраваў намётавым мястэчкам, лідары апазіцыі “мелі меншае дачыненне да арганізацыі пратэстаў на Плошчы, чым спецназ”.
Аднак спантаннасць паслявыбарчых пратэстаў і слабы, а можа і ўвогуле нулявы, унёсак у іх палітычнай апазіцыі нельга разглядаць толькі як прыкмету паразы. Калі ўлічваць, што рэжым здатны наперад ліквідаваць пагрозу, як толькі яна нараджаецца, можна сцвярджаць, што ў Беларусі ўвогуле быў магчымы толькі такі пратэст. Непланаваныя, нескаардынаваныя дзеянні пэўна на нейкі час збілі з панталыку ўлады: тыя вагаліся, дзе нанесці ўдар, каб не дапусціць адкрытага выяўлення незадаволенасці.
Болып за тое, калі электаральны сцэнарый як рэальная магчымасць змены рэжыму быў па сутнасці перакрэслены, можна сцвярджаць, што сур’ёзную пагрозу рэжыму маглі стварыць толькі такія дзеянні: спантанныя, спачатку неарганізаваныя, узначаленыя не тымі, хто супрацьстаяў уладзе на выбарах. Можна правесці некаторыя паралелі з Кыргызстанам, дзе ўладу ўрэшце зрьінулі акурат тыя сілы і тымі спосабамі, што амаль не мелі ніякага дачынення да пачатковай спробы электаральнай рэвалюцыі.