Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Але, каб паспяхова ўзяць уладу, спантаннасць мусіла хутка трансфармавацца ў зладжанасць, мэтанакіраванасць і вылучыць сярод пратэстоўцаў новых лідараў — усё гэта не склалася ў Мінску ў сакавіку
2006 г. Да таго ж пазаінстытуцыйныя дзеянні, спроба змены рэжыму не паводле электаральнай мадэлі вымагалі, каб апазіцыя абгрунтавала сваё права на легітымнасць на аснове не выбарчых, а рэвалюцыйных прынцыпаў.
Між тым, паўтаруся, мысленне пратэстоўцаў у Беларусі загрузла ў парадыгме электаральнай рэвалюцыі. Больш за тое, каб падобныя дзеянні прынеслі поспех, іх неабходнымі перадумовамі былі большая ступень самаарганізацыі грамадства, шырэйшы распаўсюд палітычнай актыўнасці і наогул напімат вышэйшая запатрабаванасць палітычных змен, чым рэальна існавалі на той час у Беларусі.
Нарэшце, усе гэтыя чыннікі мусілі супасці з унутранай дэзарганізаванасцю рэжыму, непадрыхтаванасцю да ўтаймавання хвалі пратэстаў і гатоўнасцю асобных элементаў рэжыму перайсці на бок апазіцыі, прынамсі, калі мабілізацыя грамадства дасягне пэўнай адзнакі, за якой сур’ёзна ўзрасце цана здушэння пратэстаў. Усе гэтыя фактары тлумачаць, як, магчыма, калі-небудзь урэшце распадзецца кансалідаваны аўтакратычны рэжым тыпу створанага Лукашэнкам. Аднак гэтых фактараў, зразумела, не існавала ў 2006 г. Пратэстоўцы на плошчы і палітычныя лідары апазіцыі зболыпага ўсведамлялі, што патрэбных перадумоў няма, і гэтым, у сваю чаргу, тлумачыцца, чаму выразнай тэндэнцыяй акцый пратэсту было іх самаабмежаванне.
Рэвалюцыя духу?
Якія б расчараванні ні прынесла дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі выбарчая кампанія, галасаванне і згаслая хваля пратэстаў, яны пазначылі, я б сказаў, “рэвалюцыю духу” ў дэмакратьгчнай супольнасці і такім чынам, магчыма, павялічылі шанцы на тое, што калі-небудзь у краіну прыйдзе свабода. Дэманстрацыі, якія ўражвалі колькасцю ўдзельнікаў і сваёй працягласцю, ■— калі іх справядліва ацэньваць у кантэксце невялікай краіны, дзе кіруе надзвьгчай кансалідаваны аўтарытарны рэжым з магутным рэпрэсіўным апаратам, — сведчаць, што ўзмацненне рэпрэсій радыкалізавала беларускую дэмакратычную супольнасць да той мяжы, калі маленькі іурток адданых ідэі людзей гатовы ўдзельнічаць у, здавалася б, безнадзейных і нелагічных акцыях пратэсту. Да таго ж падзеі вакол нядаўніх выбараў паказваюць, што ў грамадзянскай супольнасці адчуваецца адданасць ідэі пабудовы дэмакратыі, якую не можа знішчыць нават крымінальны пераслед, і што грамадзянская супольнасць можа спантанна самарганізоўвацца, нават калі яе лідараў выключылі з гульні масавымі арыштамі, як зрабіў рэжым за некалькі дзён да галасавання.
3 19 сакавіка сярод беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ўзнікла новая з’ява, якую самі актывісты называюць “сеціўнай салідарнасцю”. Гаворка ідзе пра новыя, спантанныя формы самаарганізацыі актывістаў і грамадзян, якія дзейнічаюць без кіраўніцтва і каардынацыі зверху і часам нават не маюць палітычнага
досведу, каб атаясамліваць сябе з нейкім канкрэтным рухам, партыяй ці лідарам. Гэтыя нефармальныя, спантанныя сеткі спрабуюць не даць памерці духу савецкіх пратэстаў, аб’ядноўваючы прыватныя рэсурсы, каб суседзі атрымлівалі інфармацыю пра палітычныя падзеі, распаўсюджваючы ідэі і інфармацыю ў інтэрнэце і арганізоўваючы флэш-мобы на вуліцах Мінска і іншых буйных гарадоў: цягам месяца пасля Плошчы ў Мінску амачь штодзённа ладзіліся флэш-мобы.
Асабліва цікавым і шматабяцальным выглядае выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў, каб распаўсюджваць інфармацыю ў Беларусі, а не паведамляць пра падзеі ў Беларусі астатняму свету. У такія значныя моманты, як дзень галасавання і наступны мітынг на Кастрьгчніцкай плоіпчы або арышт Казуліна, колькасць наведванняў асноўных незалежных сайтаў зашкальвала, нягледзячы на спробы ўлады іх заблакаваць. Флэш-мобы таксама пераважна каардынаваліся праз інтэрнэт. Традыцыйны сектар НДА таксама зрабіў інтэрнэт прыладай сваёй працы, хай толькі таму, што рэжым перакрыў ледзь не ўсе іншыя каналы іх дзейнасці.
Дэманстрацыя непакорлівасці і грамадзянскай актыўнасці ў кантэксце выбараў выявіла не толькі падставы для надзеі, але і прычыны для трывогі. У Беларусі дэмакратычная супольнасць утварае сваю субкультуру, адасобленую ад астатняга грамадства з дапамогай страху і інерцыі, якія няспынна насаджае рэжым. У выніку на вуліцах і плошчах Мінска— і ў гэтым каласальная розніца з сітуацыяй у Кіеве на год і чатыры месяцы раней — большасць мінакоў заставаліся абыякавымі, а некаторыя з пагардай ставіліся да пратэстоўцаў. Падтрымлівала маніфестантаў ніяк не большасць. Лёгкасць і жорсткасць, з якой спецпадраздзяленні міліцыі здушылі пратэст, пацвердзілі, піто рэжым па-ранейшаму здольны адбіць любую атаку апазіцыі, і паслужылі для астатняга грамадства сігналам, што за непаслушэнства можна дорага паплаціцца.
Калі згасла хваля пратэстаў, пачалі выходзіць на паверхню адмоўныя тэндэнцыі, якія паралізоўвалі апазіцыю ў мінулым. Папершае, палітычныя лідары і актывісты, якія так і не прынялі цалкам вылучэння Мілінкевіча, пачалі ставіць пад пытанне гэтак цяжказдабытую еднасць апазіцыі. Некаторыя — у тым ліку Лябедзька і большасць ягонай партыі — узяліся аспрэчваць права Мілінкевіча на лідарства, спасылаючыся на ягоную наразу на выбарах і абвінавачваючы яго ў неэфектыўнасці дзеянняў падчас паслявыбарчых акцый пратэсту. Ідэя Мілінкевіча ўтварыць новую парасонавую арганізацыю — Рух “За свабоду” — не знайшла вялікай падтрымкі. Некаторыя крытыкі сцвярджалі, што ягоная мэта — стварыць палітычную базу для сябе асабіста, а іншыя ўвогуле пачалі выказваць сумневы, ці ўдалая гэта ідэя — аб’яднанне апазіцыі.
Сёння, калі сцэнарый, выкарыстаныў сакавіку 2006 г., не спрацаваў, апазіцыі больш за ўсё патрэбна яснае разуменне, як дзейсна змагацца з Лукашэнкам. Ніводная апазіцыйная арганізацыя, ніводны лідар не прапанаваў на гэты конт ніякіх сур’ёзных ідэй. Болып за тое, няма
карысці ад пустых размоў Мілінкевіча пра тое, каб узяць у “аблогу аўтарытарную крэпасць” і “паглыбіць крызіс унутры рэжыму”17, без абсалютна ніякіх канкрэтных прапаноў, як зрабіць тое ці другое. Гэта толькі падкрэслівае адчайны дэфіцыт стратэгічнагамыслення.
Субсідыі, шок і прастора дэмакратыі
Сумная рэчаіснасць, перад якой апынуліся апаненты Лукаіпэнкі, палягае ў тым, што нават іх найлепшыя планы і самыя гераічныя высілкі не моіуць гарантаваць якасных змен у палітычнай сітуацыі. Выглядае, што рэжым Лукашэнкі дасягнуў той ступені кансалідацыі, калі яго наўрад ці магчыма пахіснуць без удзелу ў гульні вонкавых чыннікаў.
Адным з іх мог бы стацца замежны ціск. Дзеянні апазіцыі падчас і пасля выбараў, а таксама брутальнасць зачысткі Плошчы прыцягнулі шьгрокую ўвагу міжнароднай супольнасці, і ў выніку Лукашэнка адчуў болып паслядоўны, чым раней, ціск з боку Захаду. I Злучаныя Штаты, і Еўразвяз увялі візавыя санкцыі супраць ключавьгх фігур рэжыму і замарозілі іх актывы. Аднак санкцыі з’явіліся ў час, калі ў Захаду нікчэмна мала механізмаў уздзеяння на Беларусь, і, напэўна, іх не хопіць, каб змяніць паводзіны Лукашэнкі і ягоных падначаленых.
Бясспрэчна, найбольшыя з усіх вонкавых фактараў магчымасці паўплываць на Лукашэнку і змяніць палітычную дынаміку ў Беларусі мае Расія, Крэмль красамоўна даў зразумець, што яго задавальняе перамога Лукашэнкі. За беларускага прэзідэнта выказваліся афіцыйныя расійскія СМІ і шэраг вядучых расійскіх палітыкаў. Яго маўкліва падтрымліваў сам Пуцін. Аднак пасля выбараў беларуска-расійскія стасункі ўвайшлі ў крутое піке, калі найбуйнейшы расійскі манапаліст “Газпрам” у 2007 г. абвясціў, што ў чатыры разы падвысіць цэны на газ для Беларусі. Расія зрабіла і іншыя крокі, каб скараціць ускосныя субсідыі для Беларусі, напрыклад, скасаваўшы дамоўленасць, паводле якой Беларусь можа набываць сырую расійскую нафту са зніжкай, каб перапрадаваць яе на Захадзе па значна вышэйшых рынкавых коштах.
Калі Расія будзе паслядоўна выконваць гэтыя планы, рэжым Лукашэнкі застанецца без свайго галоўнага эканамічнага апірышча. Мяркуецца, што зніжкі на нафту і ішпыя разнастайныя расійскія льготы складаюць цэлую чвэрць гадавога ВУП Беларусі. Калі гэты кранік перакрыецца, растане і ладная частка “сацыяльнага кантракта”, на якім трымаецца ўлада Лукашэнкі. Ягоны рэжым апынецца перад суворым выбарам: альбо праводзіць балючыя эканамічныя рэформы, у тым ліку дазволіць прыватызацыю, скараціць раздзьмуты штат у дзяржаўным сектары і зачыніць стратныя прадпрыемствы, альбо рэзка скараціць заробкі, пенсіі і іншыя выплаты — сярод іншых і верным прыхільнікам рэжыму. Рэсурсы для патранажу будуць вычарпаныя, і ўнутраная знітаванасць рэжыму можа даць расколіны.
17 Цыт. у: Роўда Уладзімір. йтогн нзбнрательной кампаннн 2006 г. для белорусской полнтнческой оппознцнн. 11.05.2006. www.nmnby.org/pub/0605/llm.html.
Аднак навыкі і рашучасць улады ў правядзенні рэпрэсій цалкам могуць прывесці да таго, што нават балючы эканамічны шок не будзе мець наўпроставых палітычных вынікаў. Больш за тое, вельмі малаверагодна, што ў Масквы ёсць нейкая палітьгчная мэта — а калі і ёсць, дык пэўна не дэмакратычная — у гэтым новым канфлікце. Сапраўды, як выглядае, рашэнне спыніць субсідыі — чыста фінансавае, і магчыма, для яго наўмысна падабраны такі час, калі існуе найменпіая верагоднасць, што яно падарве блізкі, але фінансава абцяжарвальны рэжым у Мінску.
У кожным разе, для прарыву да дэмакратыі ў Беларусі неабходна, каб з’явіўся вялікі і дзейсны дэмакратычны рух. Хоць беларуская апазіцыя адметна пасталела падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 г., ёй яшчэ трэба адолець доўгі шлях, перш чым яна зможа лічыцца рэальным канкурэнтам рэжыму Лукашэнкі. А паколькі законная праетора, каб арганізоўвацца і дзейнічаць, сціскаецца, магчыма, апазіцыі прыйдзецца ператварыцца ў дысід энцкую сетку, засяроджаную на захаванні створаных ёю непадуладных рэжыму зон грамадскай і культурнай аўтаноміі, а не на дасягненні палітычных мэт. У звароце да парламента ў траўні 2006 г. сам Лукашэнка даў зразумець, што ён, магчыма, аддае перавагу гэтаму кірунку. Ен настойваў, што дзяржава павінна “ўзаемадзейнічаць з грамадзянскай супольнасцю”, пад якой, зразумела, меліся на ўвазе групоўкі і арганізацыі, створаныя і фінансаваныя афіцыйнымі структурамі18.