Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Раздзел 12.
Няўдалае перайманне дубль-2: прэзідэнцкія выбары ў сакавіку 2006 г. і перспектывы дэмакратыі ў Беларусі
Калі 19 сакавіка 2006 г. беларускія выбарцы ішлі галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах, здавалася, яны займаюцца марнай справай. Лукашэнка наперад паклапаціўся, каб гэтае галасаванне было пустой фармальнасцю, якая не магла скончыцца ягонай паразай (паводле афіцыйных звестка ЦВК, ён перамог, набраўшы 83% галасоў), але магла забяспечыць яму легітымнасць “дэмакратычна абранага” прэзідэнта — Лукапіэнку хапае клёку разумець яе неабходнасць. Сярод зробленых ім захадаў былі маніпуляцыі з выбарчым календаром — ён перанёс выбары на чатыры месяцы наперад, правядзенне кампаніі і самога галасавання разам з падрыхтоўкай да хуткага здушэння паслявыбарчых пратэстаў. Больш за тое, Лукашэнка так ці іначай карыстаўся папулярнасцю: стан беларускай эканомікі паляпшаўся, а паводле звестак асноўнага незалежнага сацыялагічнага інстытуту краіны, ён атрымаў 63% галасоў. Грамадства збольшага абыякава паставілася да таго, што апазіцыя енчыла пра несумленную гульню.
Ці можа дэмакратычная апазіцыя прасунуцца наперад, удзельнічаючы ў гэткім вычварным працэсе, да таго ж змадэляваным так, каб знішчыць у грамадстве ўсялякія парэшткі веры ў магчымасць альтэрнатывы аўтарытарнаму рэжыму? Нягледзячы начарговую відавочную паразу апазіцыі на выбарах і на тое, што зноў рабілася спроба паўтарыць запазычаны сцэнарый у неадпаведных грамадска-палітычных умовах, ггрыклад Беларусі, як ні дзіўна, сведчыць: так, можа.
Адрозна ад 2001 г., нават бессэнсоўныя выбары 2006 г. выклікалі ўздым грамадзянскай актыўнасці, дапамаглі дэмакратычнаму лагера з’яднацца і ўрэшце прадэманстравалі беларусам узор самага яскравага і працяглага адмаўлення аўтарытарызму за шмат гадоў. Хоць беларуская апазіцыя прайграла выбары і дасюль не мае яснага разумення, як можна здзейсніць дэмакратычныя перамены, але яна пасталела арганізацыйна, выйшла за межы традыцыйнага кола актывістаў і адкрыла новыя спосабы падтрымліваць грамадзянскі супраціў і актыўнасць дэмакратычных сіл перад тварам усё болып жорсткіх рэпрэсій. У канчатковым выніку высілкі алазіцыі падвысілі кошт захавання аўтарытарнай улады. У гэтым “бессэнсоўная” агітацыйная кампанія і галасаванне на поўных махінацыямі выбарах — і пратэсты супраць махінацый — выявіліся вартымі.
Бессэнсоўнасць выбараў і неабмежаванасць прэзідэнцкай улады ўжо не былі галоўнымі прычынамі, якія выключалі ажыццяўленне ў Беларусі сцэнарыя электаральнай рэвалюцыі. Да сакавіка 2006 г. грамадска-палітычны лад набыў шмат рыс таго, што галоўны ідэолаг Лукашэнкі абяцаў увесці пасля выбараў — “карпаратыўнай дзяржавы”. Насамрэч, Беларусь ужо даўно мела багата складнікаў “карпаратыўнага рэжыму”: персаніфікаваную сістэму ўлады, амаль бязмежнае падпарадкаванне асобы дзяржавай праз палітычныя, адміністрацыйныя і рэпрэсіўныя сродкі, дэлегалізацыя палітычнай і грамадскай прасторы, незалежнай ад рэжыму, інстытуцыялізацыя рэпрэсій праз кадыфікацыю пакаранняў за непажаданую палітычную дзейнасць. “Карпаратывізацыя”, у дадатак да рэпрэсій і запалохвання, мела для грамадства далёкасяжныя наступствы, якія яшчэ больш зменшылі запатрабаванасць дэмакратычных перамен.
Калі ўсталяванне дзяржаўнага кантролю над грамадскім і палітьгчным жыццём і падпарадкаванне грамадства дзяржаве вярнула звычайных беларусаў да звыклага тыпу стасункаў з уладай, шмат хто з іх непазбежна зрабіўся зацікаўлены ў захаванні статус-кво. Яны хадзілі на працу, якую давала дзяржава, аддавалі дзяцей у школы, якімі кіравала дзяржава, паступалі ва ўніверсітэты, якія кантралявала дзяржава, і таму іх асабісты і сямейны дабрабыт, здзяйсненне жыццёвых мэт і памкненняў усё больш і болып залежала ад улады. 3 амаль поўным знікненнем магчымасці забяспечыць сабе пражыванне без апекі дзяржавы цана, якую даводзіцца плаціць за непрыманне рэжыму, зрабілася проста недазваляльна высокай. Іронія ў тым, што “этатызацыя” таксама азначала, што распад рэжыму пагражаў бы перакрэсліць асабісты дабрабыт і жыццёвыя планы тых, хто вырашыў прыстасавацца да вызначаных уладай правілаў.
Яшчэ адным важным наступствам “карпаратывізацыі” сталася тое, што рэжым паспяхова ўвабраў у сябе амбітнасць, памкненні і энергію пэўных сацыяльных слаёў, якія ў іншьгх грамадска-палітычных умовах маглі б быць галоўнымі рухавікамі дэмакратычных змен. Асабліва істотна, што ўзрастала гатоўнасць маладога пакалення актыўна ўдзельнічаць у захаванні і ўмацаванні рэжыму ў абмен на павелічэнне даходаў і кар’ерны рост ва ўрадзе, СМІ, бізнесе і адукацыі. Маладое аблічча апірышча рэжыму бачнае на прыкладзе спецпадраздзяленняў міліцыі, якія разганяюць маніфестантаў, тэлевядоўцаў, якія паліваюць брудам апанентаў рэжыму, суддзяў, якія выносяць жорсткія выракі, старшынь выбарчых камісій, якія забяспечваюць патрэбныя вынікі.
Яшчэ адзін эфект усталявання лукашэнкаўскай карпаратыўнай дзяржавы — віртуалізацыя палітыкі. Хоць для падтрымання рэжыму неабходны ўсё шырэйшы ўдзел новых груп і слаёў дзяржапарату, самі рэпрэсіі па сутнасці абмяжоўваюцца вузкім колам, то бок праводзяцца ў дачыненні да лічаных ацалелых зон аўтаноміі. Абмежаваныя рэпрэсіі не выклікаюць вялікага неспакою ў грамадстве і нават яго ўвагі, бо інфармацыя бывае амаль недасяжнай. 3 гэтых прычын, a
таксама таму, піто да 2006 г. тая купка незалежных СМІ, якія былі раней, ледзь не цалкам знікла, дзяржаўная прапаганда дасягнула амаль поўнай манаполіі на фармаванне грамадскай думкі пра палітыку, яе дзейных асоб і падзеі. Гэты віртуальны мур паміж апазіцыяй і грамадствам азначае, што насельніцтва мяркуе пра апазіцыю на падставе таго, як інтэрпрэтуюцца яе дзеянні, а не таго, што яна насамрэч робіць.
Ці можна нават весці размову пра выбары або палітыку ўвогуле ў “карпаратыўнай дзяржаве”? Сапраўды, арганізаваныя падобным чынам палітычныя рэжымы ніколі не прайграюць выбараў — ім звьічайна прыходзіць канец у выніку вонкавай інтэрвенцыі, нутраной дэзарганізацыі або смерці галоўнага героя. Аднак Беларусь яшчэ не ў поўным сэнсе “карпаратыўная дзяржава”. Адна з прычын у тым, што ў рэжыму няма іншага спосабу легітымаваць сябе, апроч як праз выбары. У той ступені, у якой гэта слупіна, Лукашэнку патрэбны той, хто будзе з ім супернічаць, патрэбныя ворагі, каб было каго нерамагаць, a значыць, ён не можа дарэшты выкараніць усе складнікі палітычнага плюралізму ў Беларусі. Таму палітыка яіпчэ мае сэнс, а апазіцыя хоць і знясіленая, але не сцёртая дашчэнту з мапы грамадства.
Але выбары ў “карпаратыўнай дзяржаве” могуць быць толькі малой часткай стратэгіі апазіцыі па дасягненні дэмакратычных змен, a не вызначальным момантам у барацьбе за дэмакратыю. Аднак беларуская апазіцыя ў 2006 г. была абсалютна не гатовая сур’ёзна змагацца за ўладу, а некаторыя яе лідары нават заяўлялі незадоўга да галасавання, што мэтаўдзелу ў выбарах не ў тым, каб паспрабаваць зняць Лукашэнку, а каб выкарыстаць кампанію дзеля прамежкавых мэт, напрыклад, дзеля пашырэння падтрымкі апазіцыі ў грамадстве. Таму яна не мела паслядоўнага плану дзеянняў на выбарах, а некаторыя лідары пасля адкрыта прызнавалі, што падчас выбарчай кампаніі прымалі рашэнні, кіруючыся інтуіцыяй, а не стратэгіяй1.
Яшчэ болып паказальна тое, што апазіцыя, відавочна дэмаралізаваная навязлівай дзяржаўнай прапагандай, якая адначасова ўмацоўвала ў вачах насельніцтва атаясамленне паміж электаральнымі рэвалюцыямі і бандытызмам і недвухсэнсоўна пагражала адплатай нават за спробу рэвалюцыі, падчас выбарчай кампаніі ўпарта рабіла публічныя заявы, што “не імкнецца да рэвалюцыі”, і сцвярджала, што гэта, наадварот, Лукашэнка робіць рэвалюцыю непазбежнай.
Між тым грамадзянская супольнасць, якая болып дзейнічае на апярэджанне ў параўнанні з апазіцыяй, надалей засталася без пачітычнага кіравання. Да таго ж яна пагрузла розумам у “электаральным” мысленні і перайманні запазычаных сцэнарыяў. Анекдатычны выпадак: адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту пасля галасавання 19 сакавіка згадваў, што актывісты, ставячы намёты на цэнтральнай плошчы Мінска, спрачаліся між сабой, як іх арыентаваць, і аргументавалі свае дзеянні тым, што “так альбо гэтак рабілася ў Кіеве”.
1 Karniajenka Viktar. Analysis of the 2006 Political Campaign// Pejda Marta (ed.). Hopes, Illusions, Perspectives: Belarusian Society’2007. Warsaw — Minsk: IDEE, 2007. P 90.
Нават калі прыспешнікі Лукашэнкі перакрылі ўсялякую магчымасць кінуць выклік ягонаму валадаранню, апазіцыя казала, што дадасць да спіса “каляровых рэвалюцый” “джынсавую”. Гэта не столькі адлюстроўвала няўменне апазіцыі творча мысліць, колькі тое, што рэжым здолеў жорстка абмежаваць яеў варыянтах выбару. Алазіцыянеры ведалі: шанцаў паўтарыць сцэнарый “каляровай рэвалюцыі” няма, але ў іх не засталося іншых легальных метадаў дзейнасці, апроч удзелу ў выбарах. Да таго ж “памаранчавая рэвалюцыя” ў лістападзе 2004 г. ва Украіне — найбліжэйшая да Беларусі 2006 г. і ў часе, і ў прасторы — дала беларускім дэмакратам узор, а таксама непасрэдны досвед, які падтрымліваў надзею, бо шмат хто з іх год і чатыры месяцы таму ездзіў у Кіеў і ўдзельнічаў у мірных дэманстрацыях, што прынеслі жаданы вынік.
Між тым Лукашэнка мог не дапусціць перамогі апазіцыі, але з той простай прычыны, што яму неабходна сцвердзіць сваю легітымнасць на выбарах, ён не мог спакойна забараніць апазіцыі дзейнічаць увогуле. Таму падрыхтоўка да галасавання ў сакавіку 2006 г. забяспечвала апазіцыі легальную — нават калі і жорстка абмежаваную — палітычную прастору для арганізацыі і манеўру.
Дарога да (частковага) адзінства
Апазіцыя пачала рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў недзе за год, увесну 2005 г. Асноўная мэта была вызначыць адзінага кандыдата, які будзе супрацьстаяць Лукашэнку. Дзеля гэтага партыі і НДА, аб’яднаныя вакол кааліцыі “5 + ”, якая ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2004 г., дамовіліся наконт працэдуры вылучэння. Сярод актывістаў апазіцыі меліся адбыцца першасныя выбары дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл (КДС), якому будзе належаць апошняе слова ў абранні кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі. Прэтэндэнтаў было чацвёра, але толькі два з іх мелі сур’ёзныя шанцы на вылучэнне: старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і былы віцэ-мэр Гродна Аляксандр Мілінкевіч. Першы прадстаўляў ліберальнае крыло апазіцыі, другі — ветэран грамадзянскай супольнасці з вялікім арганізацыйным досведам і моцнымі сувязямі з НДА — меў падтрымку правацэнтрысцкай нацыяналістычнай партыі БНФ.