Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Паўторныя выбары прэзідэнта былі прызначаныя на 8 снежня. Гэтым разам выбары не адбыліся яшчэ ў першым туры — яўка склала 45%. Каштуніца лёгка выйшаў на першае месца, атрымаўшы 56% галасоў. Між тым ягоны адзіны сур’ёзны канкурэнт Шэшаль агулам набраў 37% галасоў. Прэзідэнцкі тэрмін Мілуцінавіча скончыўся 5 студзеня, а новага прэзідэнта так і на абралі. Абавязкі прэзідэнта часова выконвала Наташа Мічыч ад Грамадзянскага саюза, які ўваходзіў у ДАС. Але насамрэч усю ўладу ў Сербіі засяродзіў у сваіх руках Джынджыч — коштам замарожвання ўсёй інстытуцыйнай структуры
краіны: Сербія не мела галавы дзяржавы, і з увагі на канфлікт вакол выключэння ДПС са Скупшчыны легітымнасць складу заканадаўчай улады таксама была пад пытаннем. Аднак абсалютная ўлада Джынджыча была вельмі кароткай — 12 сакавіка 2003 г. яго жыццё трагічна абарвалася ад кулі нанятага забойцы.
Забойства Джынджыча	.
Магчыма, ключ да трагедыі сакавіка 2003 г. трэба шукаць у падзеях 4 кастрычніка 2000 г. Можна толькі здагадвацца, што было тэмай перамоў Джынджыча з “Чьгрвонымі берэтамі”, але, хутчэй за ўсё, закраналіся і гарантыі бяспекі ўдзельнікам спецпадраздзяленняў паліцыі пасля зыходу Мілошавіча. Ахоўнікаў старога рэжыму, відавочна, турбавалі дзве рэчы. Па-першае, іх датычнасць да ваенных злачынстваў падчас войнаў у Босніі і Косаве. Па-другое, падпольная мафіёзная дзейнасць. Есць дастатковыя падставы меркаваць, што Джынджыч даў ім, прынамсі, нейкія гарантыі. I тым не менш, прыйшоўшы даўлады, ён дзейнічаў так, нібы нічым не звязаны.
Самы адважны крок Джынджыча на пасадзе прэм’ер-міністра — разгортванне вайны з карупцыяй. Ен санкцыянаваў стварэнне сіл паліцыі адмысловага прызначэння на ўзор “недатыкальных” у гангстарскай Амерыцы 1930-х гг., заснаваў спецыяльную антыкарупцыйную ўрадавую раду і задзейнічаў сілы сакрэтнай паліцыі, чым часам выклікаў здзіўленне: маўляў, ён выкарыстоўвае метады паліцэйскай дзяржавы7. Рабілася маштабная спроба ачысціць шэрагі паліцыі. У 2002 г. 220-ці афіцэрам выставілі абвінавачванні ў крымінальных злачынствах, 42 з іх асудзілі і яшчэ каля 70-ці звольнілі са службы8. Каб забяспечыць эфектыўнасць змагання з карупцыяй, быў уведзены ў дзеянне новы закон аб абароне сведкаў.
Аднак усе гэтыя высілкі не далі вялікага плёну. Арганізаваная злачыннасць па-ранейшаму моцна трымала ў кулаку гандаль наркотыкамі, зброяй і прастытуцыю. Вайна паміж бандамі прывяла да шэрага жорсткіх сутьгчак, у якіх загінула некалькі лідараў злачынных груповак. Адсутнасць да прыняцця адпаведных заканадаўчых паправак эфектыўнай праграмы абароны сведкаў перакрэслівала спробы арыштаваць і паставіць перад судом гангстараў. Аднаму з меркаваных “хросных бацькаў” бялградскай мафіі выстаўлялі абвінавачванні больш як 170 разоў, але яго так ніколі і не асудзілі9. Злачынцы, якія цягам 2002 г. здзейснілі не менпі як 15 арганізаваных мафіёзнымі коламі забойстваў, пераважна засталіся на волі, не была ліквідаваная ніводная з 52-х арганізаваных злачынных груповак,
7 Stanimirovic Sinisa. Serbia: Corruption Clampdown // Global Policy Forum. 06.02.2002. http://www.globalpolicy.org/nations/launder/regions/2002/0206serbia.htm.
8 Lukac Davor. Serbia Takes On Crime Bosses I I Institute for War and Peace Reporting BCR. Issue 395. 06.09.2005. http://iwpr.net/report-news/serbia-takes-crime-bosses.
9 Тамсама.
Раздзел 10. Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі’’... 283 унесеных у складзеную паліцыяй у 2001 г. гэтак званую “белую кнііу”10.
Жыццё Джынджыча апынулася пад непасрэднай пагрозай, калі прэм’ер-міністр вырашыў здушыць зэмунскую мафію — найменне паходзіць ад назвы прыгарада Бялграда, дзе жыў адзін з яе меркаваных лідараў — уласнік тамтэйшага буйнога гандлёвага цэнтра. Гэтая групоўка, у склад якой у 2002 г., як лічылася, уваходзіла каля 200 чалавек, мела шчыльныя сувязі з “Чырвонымі берэтамі”, да яе належаў сам “Легіянер”. Першы замах на Джынджыча адбыўся 21 лютага, усяго за тры тыдні да забойства: ягоная машына ледзь унікла сутыкнення з вялікім грузавіком, за стырном якога быў кіроўца з багатай крымінальнай біяграфіяй.
Як толькі сербскі ўрад прагапасаваў за супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам, гэта імгненна прывяло да канфрантацыі з сіламі старога рэжыму. У Гаагу перадалі некаторых з найбольш угшывовых фігур у атачэнні Мілошавіча: былога шэфа таемнай паліцьгі Евіцу Станіпіыча, былога камандзіра падраздзялення спецаперацый Франка Сіматавіча (на мянушку “Фрэнкі”), дырэктара мытнай службы Міхаля Кертэса і іншых. Канфрантацыя прыняла небяспечны паварот у лістападзе 2001 г., калі “Чырвоныя берэты”, асцерагаючыся, што аднаго з іх могуць неўзабаве аддаць у Гаагу, заблакавалі браняванай тэхнікай трасу на Бялград. Джынджыч хутка зрэагаваў, перадаўшы падраздзяленне ад сіл бяспекі цывільнай паліцыі, у наўпроставае падпарадкаванне міністру ўнутраных спраў.
Забойства Джынджыча спачатку спарадзіла ў Сербіі хаос, але ўрэшце паслужыла сігналам трьгвогі для яе палітычнай эліты. Наступ на арганізаваную злачыннасць цягам 42-х дзён надзвычайнага становішча, хоць і праводзіўся ў адпаведнасці з логікай рэвалюцыйнай мэтазгоднасці11, стаўся самай буйной і паспяховай аперацыяй па яе ліквідацыі за паслямілошавічаўскім часам. У першыя некалькі дзён трапілі пад арышт каля 200 чалавек, падазраваных у сувязях з мафіяй, а за некалькі месяцаў агульны лік падазраваных і затрыманых перасягнуў тысячу. Былі выдадзеныя ордэры на арышт 23-х чалавек, падазраваных у датычнасці да забойства. Падчас аперацыі былі знішчаныя шмат якія мафіёзныя групоўкі, але далёка не ўсе і нават не большасць з іх. Па вялікім рахунку, дзяржава вытрымала ўдар, нанесены забойствам галавы ўрада, і збольшага прайшла выпрабаванне на сталасць. Аднак, як паказалі наступныя выбары, маральны дух грамадства глыбока пацярпеў ад адчування суцэльнай неабароненасці і хаосу. Нованароджаную сербскую дэмакратыю чакала выпрабаванне выбарамі — яшчэ больш сур’ёзнае, чым кулямі.
10 Lukac Davor. Serbia Takes On Crime Bosses // Institute for War and Peace Reporting BCR. Issue 395. 06.09.2005. http://iwpr.net/report-news/serbia-takes-crime-bosses.
11 Міністэрства культуры i грамадскай інфармацыі выкарыстоўвала свае паўнамоцтвы штрафаваць і зачыняць СМІ, што парушылі абмежаванні датычна рэпартажаў пра забойства і надзвычайнае становішча. http://www.cpj.org/attacks03/europe03/serbia. html. (Сігасылка не працуе. — Заў. рэдактараО
Новыя выбары: на крок да вяртання старога рэжыму
Прызначаныя на 17 лістапада 2003 г. новыя прэзідэнцкія выбары праводзіліся паводле старога заканадаўства, у якім захоўваўся 50-адсоткавы парог. Фактычна выбары былі зноў асуджаныя на правал. Да таго ж краіна рыхтавалася да парламенцкіх выбараў у снежні, і прэзідэнцкая гонка была толькі разагрэвам перад палітычна больш істотнай падзеяй. Аднак няўдалая кампанія шакавала сваімі вынікамі. Перадусім у ёй не ўдзельнічалі ключавыя для папярэдніх выбараў асобы: Каштуніца вырашыў узначаліць сваю партыю на парламенцкіх выбарах, спадзеючыся зрабіцца прэм’ер-міністрам, а Шэшаль быў ужо ў Гаазе. Незадаволенасць народа тым, што новая ўлада не змагла істотна палепшыць умовы жыцця, памяць пра анархію і страх, што апанавалі грамадства пасля забойства Джынджыча, капітуляцыя, як шмат каму падавалася, перад міжнароднай супольнасцю, а таксама адсутнасць моцнага дэмакратычнага кандыдата — усё гэта спрыяла буйной паразе на выбарах. На першае месца з 47% галасоў выйшаў новы кіраўнік СРП Томіслаў Ніколіч, а Драгалюб Мічунавіч, якога падтрымлівалі парзшткі кааліцыі ДАС, атрымаў усяго 35% галасоў. Толькі прызнанне таго, што выбары не адбыліся, не дазволіла радыкалу а-ля Шэшаль заняць колішнюю пасаду Мілошавіча.
На парламенцкіх выбарах гэтая тэндэнцыя атрымала свой працяг. На першае месца паводле вынікаў галасавання выйшлі радыкалы Ніколіча — яны атрымалі 28% галасоў і 82 месцы ў Скупшчыне. ДПС заваявала 18% галасоў і 53 месцы. Дэмакратычная партыя, якую цяпер узначалілі Жыўкавіч і ўдава Джынджыча, атрымала 13% галасоў і забяспечыла сабе 37 месцаў у Скупшчыне. Утвораная “G17+” новая партыя на чале з Міралюбам Лабусам заваявала 34 месцы і 11,5% галасоў. На палітычную сцэну вярнуўся СРА Драпікавіча, які ў альянсе з невялікай партыяй “Новая Сербія” (НС) атрымаў 7,7% галасоў і 22 месцы ў парламенце.
3 аднаго боку, выбары засведчылі, што сілы, якія ў 2000 г. скінулі Мілошавіча, усё ж паказалі неблагі вынік — разам яны набралі болып за 40% галасоў. Аднак за год палітьгчнай анархіі, выкліканай патавай сітуацыяй з прэзідэнцкімі выбарамі і забойствам Джынджыча, доля галасоў, атрыманых кааліцыяй 2000 г., зменшылася амаль на адну пятую ад агульнага ліку і ўсяго на трохі пераўзышла долю, атрыманую напічадкамі старога рэжыму. Сілы мінулага небяспечна блізка падышлі да таго, каб зноў узяць у свае рукі лейцы ўлады, у кожным разе, аскепкі кааліцыі 2000 г. больш не маглі самі сфармаваць урад: і таму, што не было і размовы пра іх аб’яднанне ў кааліцыю, і таму, што яны проста не набралі дастаткова галасоў.
Праз два месяцы міжпартыйных перамоў на пачатку сакавіка быў сфармаваны ўрад меншасці ў складзе ДПС, “G17+ ” і СРА прыўмоўнай падтрымцы СПС. Новы сербскі кабінет меў падтрымку ад усяго 130 дэпутатаў Скупіпчыны. Пасаду прэм’ер-міністра заняў Каштуніца.
Раздзел 10. Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: ‘
‘амерыканскія горкі”.
..	285
Вынікі парламенцкіх выбараў у Сербіі ў 2000 г.
і 2003 г.


2000
2000
2003
2003

% галасоў
колькасць
% галасоў
колькасць


месцаў

месцаў
ДАС
64.4
176


Сербская радыкальная партыя (СРП)
8.5
23
27.97
82
Дэмакратычная партыя Сербіі (ДПС)


17.96
53
Дэмакратычная партыя (ДП)


12.75
37
G17+


11.61
34
Сербскі рух абнаўлення (у 2003 r. CPA НС)
3.7
--
7.76
22
Сацыялістычная партыя Сербіі (СПС)
13.5
37
7.72
22
Партыя сербскага адзінства
5.3
14


Іншыя
4.6
--
14.23

Крыніцы: 2000 г. — ЦСВІД, 2003 г.
— МФВВ.


Новы парламент адмяніў 50%-вы парог яўкі для прэзідэнцкіх выбараў, і прызначанае на 13 чэрвеня галасаванне мелася вызначыць, хто зойме пасаду прэзідэнта, — гэта была ўжо чацвёртая спроба за менш як два гады. Вынік першага тура паказаў, што СРП больш не спрыяла ўдача: Ніколіч атрымаў толькі 30% галасоў, а ягоны асноўны канкурэнт Барыс Тадыч ад ДП адстаў ад яго ўсяго на 3% (яўка склала 47,7%). Такім чынам, другі тур стаўся рэферэндумам: ці захоча Сербія вярнуцца да мілошавічаўскага мінулага або застанецца на шляху да няпэўнай, але, варта спадзявацца, дэмахратычнай будучыні? Прадказаць вынік было надзвычай цяжка, бо два астатнія кандыдаты, якія маглі зрушыць шалі ў той ці іншы бок, былі колішні сябар Мілошавіча Багалюб Карыч і намеснік Каштуніцы па ДПС Драган Маршычанін. У канчатковым выніку перамог Тадыч, атрымаўшы 53% галасоў супраць 45% у Ніколіча.