Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Па-першае, кандыдат быў малапазнавальны, так што частка грамадства да апошняга этапу кампаніі не магла зразумець, хто супрацьстаіць Лукашэнку9.
8 Гэта адбілася і на кампаніі самога Г анчарыка. Большасць агітацыйных матэрыялаў, што распаўсюджвалі добраахвотнікі, друкавалася апазіцыйнай прэсай без каардынацыі са пітабам кандыдата. У выніку, як сцвярджаюць намеснік кіраўніка штаба Сяргей Ложкін і прэс-сакратар Ганчарыка Дзмітрый Верашчагін, 90% матэрыялаў змяшчалі напады на Лукашэнку, а не інфармацыю пра кандыдата. Такім чынам, кампанія кандыдата ператварылася ў працяг негатыўнай кампаніі НДА і перастала адыгрываць хоць якую значную ролю. Гл.: Ложкнн Сергей, Вереіцагнн Дмнтрнй. Работа над ошнбкамн /7 Белорусская деловая газета. 13 лістапада 2001.
9 Паводле НІСЭПД, 65,4% выбарцаў не валодалі дастагковай інфармацыяй пра кандыдатаў у прэзідэнты. Сярод тых, хто вагаўся, такіх было 69%, а сярод праціўнікаў А. Лукашэнкі— 72,9%. Гл.: Новостн НЙСЭПЙ. № 4 (22). 2001. http://iiseps.org/old/bullet01-4.htnil.
Па-другое, апазіцыйныя групоўкі, якія займаліся негатыўнай кампаніяй, былі як малапазнавальныя, так і карысталіся невысокім аўтарытэтам. Адпаведна, сама кампанія не выклікала дастатковага даверу і не магла вырашальным чынам паўпльіваць на хаду выбараў. У Сербіі негатыўная кампанія была плённай таму, што і апаненты Мілошавіча ў грамадстве пераважалі над ягонымі прыхільнікамі, і прыхільнікі ДАС пераўзыходзілі яе праціўнікаў, так што контрагітацыя ўзрушвала ўжо заваяваную большасць. У Беларусі негатыўная кампанія правалілася, бо вялася ў грамадстве, дзе хоць і крытычна ставіліся да Лукашэнкі, але досыць шмат выбарцаў усё роўна аддавалі яму перавагу перад наяўнымі альтэрнатывамі і адносная большасць выбарцаў хоць і не прымала прэзідэнта, але не ведала ці з недаверам ставілася да альтэрнатывы. У гэтых абставінах негатыўная кампанія толькі ўзмацніла падтрымку Лукашэнкі сярод ягоньгх адданых прыхільнікаў, але не дала тым, хто не вызначыўся, і нават рашучым праціўнікам прэзідэнта, якія, тым не менш, не належалі да ніводнай фракцыі апазіцыі, адказу на пытанне пра альтэрнатыву.
Па-трэцяе, змест негатыўнай кампаніі часта наўпрост супярэчыў праграме кандыдата, і яны па сутнасці нейтралізавалі адна другую. Напрыклад, негатыўная кампанія абяцала люстрацыю, між тым як Ганчарык адмыслова падкрэсліваў, што ён супраць усялякага паквітання. Некаторыя сімвалы і лозунгі кампаніі былі адрасаваныя толькі да невялікай часткі перакананых праціўнікаў Лукашэнкі, якія і так былі гатовыя галасаваць супраць яго, што б там ні было. Асобныя найбольш недарэчныя вобразы контрагітацыйнай кампаніі: стыкеры з малюнкамі “Снікерса”, Рэмба з узнятым кулаком, гульца ў амерыканскі футбол, лучніка, які рыхтуецца прабіць мішэнь, — давалі спажыў афіцыйнай прапагандзе, якая малявала апазіцыю экстрэмістамі і наймітамі Захаду10.
Па-чацвёртае, мабілізацыйная кампанія фінансавалася і праводзілася без уліку таго, што ўсе да адзінага праведзеныя перад выбарамі сацыялагічныя апытанні прагназавалі не менш як 85-адсоткавы ўдзел выбарцаў — самы высокі паказнік у гісторыі Беларусі. Такім чынам, не было зроблена ацэнкі, ці варта выдаткоўваць на гэта час і грошы. Інакш кажучы, беларуская апазіцыя мусіла яптчэ дайсці да таго, што ДАС ужо забяспечыла да выбараў, — шырокую пазнавальнасць альтэрнатывы і ператварэнне праціўнікаў рэжыму ў дэмакратычна настроеную болыпасць — і магла не турбавацца наконт таго, што было істотна для сербскіх дэмакратаў, — наконт нізкай яўкі. Але, хоць у Сербіі пазітыўная і негатыўная кампаніі мелі аднолькавую значнасць і паміж імі склалася разумная раўнавага, у Беларусі была болып патрэбная інфармацыйная і агітацыйная кампанія за кандыдата, а перавага контрагітацыі і ганьбавання апанента выявілася контрпрадукцыйнай і самагубнай.
10 Фактычна шмат якія з гэтых вобразаў былі механічна ўзятыя з сербскай кампаніі 2000 г. без крытьгчнага аналізу іх уздзеяння і без адаптацыі.
У канчатковым выніку менавіта адсутнасць перамогі на выбарах не дазволіла апазіцыі эфектыўна супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі і запалохванню з боку сілавых структур.
Абарона перамогі, якой не было
Выбары ў аўтарытарных рэжымах прымушаюць згадаць вядомую фразу Сталіна: “Неважна, як прагаласуюць, — важна, як палічаць”. Дакладней, для вызначэння вынікаў выбараў істотнымі былі і падлік галасоў, і само галасаванне. Ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што шмат было зроблена, каб сфальсіфікаваць вынікі.
Адрозна ад Сербіі, дзе ўлады паспрабавалі скрасці невялікую долю галасоў, каб кардынальна змяніць вынік галасавання, у Беларусі ў 2001 г., хутчэй за ўсё, Лукашэнку прыпісалі значна большую долю галасоў, пададзеных за Ганчарыка. Аднак гэта не паўплывала на канчатковы вынік выбараў11.
Якой бы безнадзейнай ні выглядала спроба беларускіх дэмакратаў кінуць выклік уладзе Лукашэнкі, яны на працяіу ўсёй кампаніі дзейнічалі, зыходзячы з таго, што атрымаюць перамогу на выбарах і яе давядзецца бараніць на вуліцах. Гэта была відавочная спроба скапіяваць досвед сербскай апазіцыі ў 2000 г. Пратэсты супраць фальсіфікацый усё ж мелі нейкі сэнс, нават калі апазіцыя прайграла выбары, бо гэта была апошняя рэальная магчымасць данесці да грамадства доказы, што выбары былі несумленнымі і шматлікіх выбарцаў абрабавалі і падманулі. Але вулічныя пратэсты так і не сталіся рэальнасцю. Нягледзячы на ўсю папярэднюю падрыхтоўку, у ноч з 9 на 10 верасня на цэнтральнай плошчы Мінска сабралася не больш за 2.000 актывістаў. На наступны дзень пратэсты згаслі.
Пратэст праваліўся з адной відавочнай прычыны: Лукашэнка бясспрэчна перамог. ІПтаб Ганчарыка паспрабаваў заявіць, што, паводле рэальных вынікаў, мусіць быць другі тур; іронія ў тым, што гэтую версію не змаглі пацвердзіць нават назіральнікі.
Другая прычына была ў тым, што, нягледзячы на шматлікія сістэматычныя парушэнні падчас галасавання — назіральнікі налічылі атулам каля 5.000 асобных парушэнняў, — не было сістэмных доказаў таго, як гэта адбілася на канчатковых выніках. Апазіцыя не мела дзейснага інструмента кантролю. Ей абсалютна не было на каго разлічваць у складзе выбарчых камісій — у ніводную камісію не ўваходзіў ніводны прадстаўнік апазіцыі.
У дадатак працу назіральнікаў фактычна падарвала закуліснае змаганне двух вядучых занятых у гэтай сферы НДА за кантроль над плынямі заходняй дапамогі для місіі назіральнікаў, якое пачалася
11 Аднак для Лукашэнкі было істотна абвясціць, што ён набраў абсалютную большасць галасоў, каб давесці грамадству, што ён адзін непадзельна займае дамінантнае становіпіча і пацвердзіць легітымнасць сваіх прэтэнзій на права прадстаўляць увесь народ.
задоўга да выбараў12. Нядзіўна, што ў дзень галасавання ўсю групу, якая перамагла ў змаганні, пазбавілі статусу назіральнікаў13. Тыя назіральнікі, якія засталіся на выбарчых участках, па ўсёй Беларусі мусілі сутыкнуцца з жорсткай рэальнасцю арганізаванай машыны фальсіфікацый.
Як правіла, выбарчыя камісіі сядзелі плячыма да назіральнікаў, якім, у сваю чаргу, не дазвалялася падыходзіць бліжэй як на некалькі метраў да сталоў, дзе вёўся падлік галасоў. He маючы магчымасці бачыць працэс падліку, назіральнікі сутыкаліся з тым, што іх выдалялі з участкаў кожны раз, калі яны заяўлялі пратэст, — гэта расцэньвалася як умяшанне і ціск на камісію. Бюлетэні не дэманстраваліся публічна, услых не абвяпічалася, за каго пададзены кожны голас. Замест гэтага кожны сябра камісіі быў абавязаны моўчкі падлічыць порцыю бюлетэняў, запісаць вынікі на паперцы і перадаць іх старшыні камісіі. Старшыня рабіў падлік на аснове атрыманых ад чальцоў камісіі лічбаў і абвяшчаў толькі свае ўласныя вынікі. Кіраўнік сербскага Цэнтра за свабодныя выбары і дэмакратыю (ЦСВіД) Зоран Лучыч трапна апісаў вынікаючае адчуванне безнадзейнасці:
Я быў назіральнікам у Ленінскім раёне Мінска. Пасля таго як скончылася галасаванне, а галасы яшчэ не падлічылі, я паспеў разгледзець, як разбіраюць стос бюлетэняў. Я быў уражаны, што тут, у цэнтры Мінска, шмат людзей прагаласавала за Лукашэнку. Паводле маіх назіранняў, Ганчарык іпіоў наперадзе, але суадносіны складалі, мабыць чатыры да трох. А калі ў сталіцы чатыры да трох, значыць, па ўсёй краіне Лукашэнка пераканаўча перамагаў. Але калі абвясцілі канчатковыя вынікі, Лукашэнка перамагаў з адрывам. Да мяне падышоў мясцовы незалежны назіральнік і спытаў, ці я бачыў, што адбылося. Я сказаў: “Так, бачыў”. — “Што мне рабіць?” — “Калі б гэтаздарылася ўмаёй краіне, — адказаў я, — я б проста адчыніў акно і паклікаў бы на дапамогу”14.
Што перашкодзіла назіральніку паклікаць на дапамогу? Відавочна, страх. Але таксама, мабыць, адчуванне, што ягоны голас ніхто не пачуе і што выбары ўсё роўна прайграныя.
Як бы неверагодна гэта ні гучала, апазіцыя спадзявалася, што пасля выбараў адбудзецца бунт у коле набліжаных да Лукашэнкі і што эліта рэжыму здасць прэзідэнта. Усю стратэгію апазіцыі ў 2001 г. абумовіў гэты спадзеў на дзяржаўны пераварот, а не на сапраўдную
12 Гэта адлюстраваў абмен выпадамі ў апазіцыйнай прэсе паміж кіраўнікамі дзвюх арганізацый пасля выбараў. Гл.: Оппознцня должна очнстнться от дерьма. Сенсацнонные разоблачення Борнса Гюнтера; Беляцкнй Алесь: Фннансового конфлнкта нет. Есть несколько обнженных // Белорусская газета. 12.11.2001.
13 Пліска Міхась. Унутранае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі Ц Булгакаў Валер (рэд.). Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001 году. Варшава: IDEE, 2001. С. 351—360.
14 Інтэрв’ю аўтара з Зоранам Лучычам, аўдыязапіс, кастрычнік 2002 г., Бялград, Сербія.
перамоіу на выбарах. Дэмакратычная эліта шукала падтрымкі старых партыйных апаратчыкаў, якія, на яе думку, маглі выкарыстаць свае старыя сувязі сярод бюракратыі, каб схіліць мясцовых функцыянераў супрацьдзейнічаць фальсіфікацыі вынікаў галасавання і нават пераконваць выбарцаў не падтрымліваць Лукашэнку.
Гэта пацвердзілася ў снежні 2000 г., калі Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл на сваім пасяджэнні рэкамендавала разгледзець магчымасць вылучэння кандыдатамі ў ггрэзідэнты трох прадстаўнікоў “старой гвардыі”: Домаша, Чыгіраі Ганчарыка. Тое, штоў спісене было ніводнага лідара дэмакратычных партый ці ветэрана апазіцыйнага руху, сведчыла пра няўпэўненасць у іх здатнасці стварыць сур’ёзную канкурэнцыю Лукашэнку. Што праўда, бясконцыя кампаніі Лукашэнкі па дыскрэдытацыі наменклатуры з дапамогай паказальных судоў і зняцця з пасад “карумпаваных” чыноўнікаў, мабыць, яшчэ больш настроілі супраць яго апарат, чым у выпадку Мілошавіча.