Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
4 кастрычніка Канстытуцыйны суд скасаваў вынікі выбараў, спаслаўшыся на шматлікія парушэнні, і дазволіў Мілошавічу застацца прыўладзеда ліпеня 2001 г. —дазаканчэння чатырохгадовага тэрміну на пасадзе прэзідэнта ФРЮ, згодна са старой версіяй Канстытуцыі, да прыняцця паправак у ліпені 2000 г. Між тым апазіцыя рыхтавалася да апошняга бою. Яна вьіставіла ультыматум Мілошавічу, патрабуючы ад яго адстаўкі да 16.00 5 кастрычніка, і пачала планаваць наступ на Бялград з усёй Сербіі.
Астатняе — ужо гісторыя. Удзень 5 кастрычніка ў цэнтры Бялграда сабраўся амаль мільён чалавек. Федэральную Скуппічыну Югаславіі — сімвал улады Мілошавіча — узялі штурмам амаль без супраціву паліцыі. Тое ж самае адбылося і з будынкам дзяржаўнага тэлебачання. Да вечара пратэстоўцы ўзялі пад свой кантроль увесь цэнтр Бялграда. На наступны дзень Канстытуцыйны суд перагледзеў сваё рашэнне скасаваць вынікі выбараў, абмежаваўшы адмену вынікаў некалькімі акругамі, дзе вынік галасавання быў сфальсіфікаваны на карысць Мілошавіча. Гэта азначала, што Каштуніца абвешчаны пераможцам на выбарах і прэзідэнтам ФРЮ. Калі змабілізаваны аўтакрат даведаўся пра гэта пасля перамоў з Каштуніцам — першых, на якія пайшоў Мілошавіч, бо да самага свайго падзення ніяк не мог сур’ёзна ўспрымаць сухога прафесара, — ён нарэшце вьграшыў прызнаць паразу. 7 кастрычніка адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта ФРЮ Каштуніцы. Найбольш уражвае тое, што за гэтыя тры бурлівыя дні не прагучала амаль ніводнага стрэлу і не пралілася кроў.
Сербскай апазіцыі давялося выпрацоўваць арганізацыйнатэхнічныя рашэнні, як нейтралізаваць і фальсіфікацыі на выбарах, і гвалтоўнае здушэнне вулічных акцый пратэсту, не маючы яснай “дарожнай мапы”, — усё ж гэта была першая ў рэгіёне электаральная рэвалюцыя, і ўзору для пераймання не існавала.
Але ў гэтым, магчыма, была і свая перавага: рэжым Мілошавіча таксама дакладна не ўяўляў, да чаго рыхтавацца. Аднак не трэба быць
геніем, каб прадбачыць, як будуць разгортвацца падзеі паміж 24 верасня (днём выбараў) і 6 кастрычніка (днём адстаўкі Мілошавіча). Ад самага пачатку было зразумела, што Мілошавіч не схіліцца і не прызнае паразу. У гэтым, магчыма, ягоная найвялікшая памылка: калі б ён адразу прызнаў вынікі выбараў, то меў бы магчымасць застацца на пасадзе прэм’ер-міністра, улічваючы, што ДАС не змагла заваяваць большасці ў федэральным парламенце. Байкот выбараў уладамі Чарнагорыі прывёў да таго, што ўсе месцы малодшага партнёра па федэрацыі дасталіся мілошавічаўскай Сацыялістычнай народнай партыі. Аднак, як пазней прызнаў Зоран Джынджыч, апазіцыя чакала, што Мілошавіч зробіць акурат гэтую памылку17.
Апазіцыя мусіла разлічваць на масавы выхад людзей на вуліцы, каб змусіць яго зысці ў адстаўку. Неабходна было знайсці нейкую дамоўленасць, каб нейтралізаваць апарат бяспекі і не дапусціць праліцця крыві. Несумненна, план вулічнай рэвалюцыі пасля выбарчай рэвалюцыі — прывесці з падкантрольных апазіцыі рэгіянальных цэнтраў у Бялград калоны грузавікоў і аўтобусаў і змусіць Мілошавіча да капітуляцыі проста сілай грамадскага непадпарадкавання — апазіцыя распрацавала да заканчэння выбараў. Але, з аднаго боку, гэты план у вялікай ступені залежаў ад выпадковага збегу абставін. Напрыклад, не было гарантыі, што спецпадраздзяленні паліцыі і “прэтарыянская гвардыя” складуць зброю і будуць гатовыя весці перамовы з апазіцыяй. 3 друтога боку, рэвалюцыі ніяк не робяцца паводле схемы. Немагчыма спланаваць непрадбачаныя акалічнасці і, як казаў Ленін, “рэвалюцыйную творчасць мас”18.
I ўсё ж можна вылучьіць чыннікі, якія зрабілі магчымай гэтую стыхійную ініцыятыву.
Па-першае, перамога на выбарах — самы галоўны чыннік, дзякуючы якому сталіся рэальнымі мабілізацыя народа і поспех вулічных акцый. Яна надала людзям адчуванне ўласнай моцы і сур’ёзную надзею, што рэжым можна змяніць у найбліжэйшай будучыні. Яна нада-
17 “Гўльня была вельмі рызыкоўная. Але мы разлічвалі на характар Мілошавіча. На тое, што ён не ўмее прызнаваць паразы, асабістай паразы. I мы зрабілі выбары асабістай для Мілошавіча справай. Ягонай уласнай бітвай. Нельга было, каб Мілошавіч сказаў: “Ну што ж, гэта справядлівыя выбары. Я нават адзін раз магу прайграць на выбарах у прапорцыі адзін да дзесяці. У пяці я перамог і адны прайграў. Што ж, але я перамагу на наступных выбарах у Сербіі”. Для нас гэты быў бы канец. Але, на шчасце, ён не быў рэалістам. Яго вельмі ўзрушыланашакампанія”. http://www.pbs. or^weta/dictator/ finished/ownwords/djindjic.htnil (.Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
18 “Несумненна, дэманстрацыі неяк арганізоўваліся; лідары ДАС... спрабавалі, як толькі маглі, прадугледзець, штоадбудзеццаўгэты дзень [5 кастрычніка—В.С.]. ...Алегэтак жа несумненна, што Багалюб Арсеневіч (на мянушку Макі) самастойна вырашыў арганізаваць групу, каб падпаліць будынкі парламента і “Радыё і тэлебачання Сербіі ” (PTC), а знакаміты цяпер бульдазерыст Любісаў Джокіч — “Джо” — прыняў рашэнне рушыць на PTC у ноч 4 кастрычніка, пракансультаваўшыся толькі з філіжанкай кавы і пачкам цыгарэт”. Гл.: Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York—London: Palgrave Macmillan, 2003. P V—VI.
ла легітымнасць акцыям пратэсту і паказала ясную, дасяжную мэту — зрынуць рэжым. Адрозна ад шматлікіх іншых апазіцыйных выступаў у мінулым, якія ўзгараліся і згасалі ад агульнай безнадзейнасці і страху перад праліццём крыві19, перамоіу на выбарах народ бараніў нашмат больш рашуча, на вуліцы выйшлі як ніколі раней цвёрда настроеныя пратэстоўцы. Гэта пацвердзілася падчас наступных электаральных рэвалюцый у былых савецкіх рэспубліках, дзе аўтакратычная ўлада таксама спрабавала скрасці ў апазіцыі перамогу: акцыі пратэсту былі не толькі шматлікія, але і трывалыя — яны доўжыліся да самай перамогі, відавочна, пад уздзеяннем таго ж спалучэння надзеі, легітымнасці і мэтанакіраванасці.
Па-другое, кантроль апазіцыі над мясцовымі органамі ўлады ў буйных гарадах адыграў значную ролю ў арганізацыі вулічных акцый пратэсту ў сталіцы. 5 кастрычніка Бялград пабудзілі калоны аўтобусаў, грузавікоў і бульдозераў, якія рушылі ў горад з усёй краіны, везлі людзей і тэхніку, каб надаць моцы народнаму паўстанню, якое іначай можна было б задушыць у зародку.
Па-трэцяе, тое, што апазіцыя змагла масава зрабіць з выбарцаў пратэстоўцаў, азначала, што чьшавенству, паліцыі і войску дорага абыдзецца захаванне вернасці рэжыму, які ўжо трушчыцца на вачах. Гэта змусіла іх пайсці на перамовы з апазіцыяй, а не выконваць загады Мілошавіча.
I нарэшце, гэтая рэвалюцыя, як і шматлікія іншыя, была вайной нерваў. Перамагчы меўся болып рашучы. Выявілася, што тут апазіцыя мела перавагу: выступаючы за негвалтоўныя дзеянні, яна была гатовая ўжыць сілу, калі б да яе звярнуўся Мілошавіч. Вось як патлумачыў сітуацыю былы чыноўнік Мілошавіча: “[Да 5 кастрычніка — B.C.] Служба [сакрэтная паліцыя — B.C.] ведала планы. Служба разумела, што людзі маюць намер прыехаць у Бялград. Яна таксама ведала пра лідараў. Чаго мы не ведалі, што нам нават і не снілася, дык гэта пгто яны возьмуць зброю. Ніхто не думаў, што дэманстранты гэтак рашуча настроеныя, што гатовыя нават рызыкаваць жыццём”20.
19 Гаворачы ў 1996 г. пра тое, што вулічныя акцыі пратэсту 9 сакавіка 1991 г. не прывялі да падзення Мілошавіча, Вук Д рашкавіч, які ўзначальваў тую дэманстрацыю, заўважыў: “ЦІмат хто кажа, іпто мне ў той дзень не хапіла мужнасці. Якой мужнасці? Некаторыя кажуць, што я мусіў павесці няўзброеную моладзь на іптурм дзяржаўнага тэлебачання, узяць яго і паўтарыць у Бялградзе тое, што адбылося ў Бухарэсце. Але, калі народ у Бухарэсце выйшаў на вуліцы, да яго далучылася войска, яны аб’ядналіся і ўзялі тэлебачанне. Калі я 9 сакавіка прыйшоў на Плошчу Свабоды, дык убачыў у вачах паліцыі дзікую прагу крывавай бойні. Было зразумела, што рэжым хоча праліць кроў сваіх грамадзян. Гэта пацвердзілася ў той жа вечар, калі на вуліцы Бялграда выйшлі танкі”. Гл.: Interview: Vuk Draskovic, Serbian Renewal Movement (SPO) Leader//Vreme News Digest Agency. № 231. 12.03.1996. Варта адзначыць, што падчас акцый пратэсту ў 2000 г. паліцэйскія не проста вагаліся, ці ўжываць сілу, а былі супраць гэтага, бо шмат хто з іх галасаваў за Каштуніцу.
20 Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 34.
Гэтае прызнанне дае больш абагуленую карціну таго, дзякуючы чаму сталіся магчымымі электаральныя рэвалюцыі ў Сербіі і пазней у іншых краінах. На Захадзе велізарны корпус аналітычных матэрыялаў прысвечаны значнасці негвалтоўных метадаў, пазьгчаных з заходніх падручнікаў, выкладаных і фінансаваных заходнімі дарадцамі, і мабілізацыі мас арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Бясспрэчна, гэта істотны фактар: “Отпор!” і іншыя арганізацыі адыгралі надзвычай важную ролю ў мабілізацыі людзей на тое, што адбылося 5 кастрычніка.
Але ў гэткіх напружаных сітуацыях, калі не толькі тэарэтычна існуе верагоднасць, што ўлада вырашыць здушыць пратэсты сілай, патрабавалася нешта значна большае за грамадзянскую супольнасць. Перафразуючы Ясіра Арафата, трэба несці ў адной руцэ аліўкавую галінку, а ў другой — аўтамат: гэта, мабыць, адзіны спосаб мець пэўнасць, што другі бок прыме аліўкавую галінку. Такім чынам, поспех апазіцыі ў гэтым канкрэтным выпадку ў большай ступені залежаў ад мабілізацыі сілы. Лідары апазіцыі, болыпасць з якіх у мінулым мела досвед службы ў войску ці ў сілах бяспекі, умелі здабываць зброю, арганізоўваць канвоі, рассякаць паліцэйскія кардоны і весці перамовы з самымі небяспечнымі элементамі апарату бяспекі21.
Вярхушка дзяржаўнай бюракратыі, як відаць, адыграла нязначную ролю ў спрыянні падзенню Мілошавіча. Тыя, хто потым называў сябе “маўклівай апазіцыяй” у коле набліжаных да Мілошавіча, сцвярджалі, што гэта яны пераканалі яго ў першай палове 2000 г. пайсці на датэрміновыя выбары, калі яго чакала непазбежная параза22.
Аднак важным выключэннем была армія, дзе іншадумства распаўсюджвалася зверху ўніз: напярэдадні 5 кастрьгчніка большасць вайсковых фармаванняў вывелі з Бялграда так, каб пра гэта не ведаў Мілошавіч23. Армія была тым дзяржаўным інстытутам, які найболып пацярпеў ад палітыкі Мілошавіча. Ей давялося перажыць прыніжэнне паразы ува ўсіх войнах, якія развязваў Мілошавіч: ад Славеніі і Харватыі да Косава — асабліва балючай і катастрафічнай у сваіх наступствах. Адрозна ад сіл бяспекі, арміі недаплачвалі, яна была па сутнасці ў самым непрывілеяваным становішчы ў іерархіі паліцэйскай дзяржавы.