Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
НДА, якія ўдзельнічалі ў кампаніі “Выйдзі і прагаласуй”, у тым ліку “Vreme Je” (Прыйшоў час), “Нзлаз-2000” (Зыход-2000), “Glasam da talasam” (Голасам ды чынам) і “Gotov Je” (Яму капец), пераследавалі тры мэты.
Па-першае, мабілізаваць дэмакратычны электарат і забяспечыць як мага вышэйшую яўку выбарцаў. Гэта мусіла мінімізаваць страту галасоў праз традыцыйна ніжэйшы ўдзел у галасаванні дэмакратычна арыентаванага гарадскога электарату, чым кансерватыўных немаладых прыхільнікаў улады ў сельскіх раёнах.
Па-другое, давесці выбарцам, што існуе небяспека фальсіфікацыі і як важна ўдзельнічаць у галасаванні, каб улады не з.маглі падрабіць
Табліца. Ці паўллывала выбарчая кампанія на паводзіны сербскага электарату?
Рэйтынг за чаіыры месяцы да выбараў (ад агульнага ліку электарату)
Гіпатэтычная агульная колькасць галасоў, тыс.‘
Рэальная колькасць галасоў, паводле афіцыйных вынікаў выбараў, тыс.
Кашгуніца
43%
2,494
2,470
Мілошавіч
28%
1,624
1,826
* Разлік пры ўмове, што агульная колькасць выбарцаў складала 5,8 млн чалавек, г.зн. без Косава і Чарнагорыі, якія збольшага байкатавалі выбары.
Крыніца: CESID, Бялградскі інстытут філасофіі і сацыяльных навук Сербскай акадэміі мастацтваў і навук, уласныя разлікі.
няўжытыя бюлетэні, а таксама што людзі гатовыя адстойваць вынікі выбараў на вуліцах, калі ўлада вырашыць пайсці на фальсіфікацыі.
Па-трэцяе, весці негатыўную кампанію, часткова пазбавіўшы ад гэтага кандыдата, каб той мог засяродзіцца на больш пазітыўных ідэях; умацоўваць веру ў перамогу дэмакратыі, пераадольваць “спіраль маўчання” — перакананасць шматлікіх прыхільнікаў апазіцыі, што Мілошавіч па-ранейшаму здольны перамагчы на выбарах.
Важнай рысай сербскай кампаніі быў яе сапраўды агульнанацыянальны характар. Апазіцыя, па-ранейшаму практычна адлучаная ад дзяржаўных СМІ, мусіла разлічваць на агітацыю метадам асабістага абыходу выбарцаў. Дасягнуць пастаўленых мэт дазволілі ўзгодненыя высілкі, скаардынаванае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, баланс палітычных і непалітычных складнікаў13 і паслядоўнасць, зразумеласць паслання14.
Прэзідэнцкія выбары 2000 г. сапраўды сталіся момантам трыумфу сербскага “трэцяга сектара”. Але, каб дайсці да яго, спатрэбіліся гады росту і змагання. Арганізацыі, якія адыгралі велізарную ролю ў агульнай перамозе апазіцыі, зрабілі гіганцкія намаганні, каб заваяваць для сабе станоўчы імідж у грамадстве, развіць арганізацыйныя навыкі і прыцягнуць шырокія масы. Дзейнасць НДА зрабілася ў Сербіі асабліва заўважнай пасля 1997 г. Шмат у чым імклівы рост сектара НДА быў рэакцыяй як на надзею, што з’явілася ў выніку перамогі на
18 “Былі НДА, якія адкрыта заяўлялі, што іх сябры займаюцца пазапартыйнай кампаніяй (“Выйдзі і прагаласуй”) па панядзелках, аўторкахі серадах, аў астатнія дні агітуюць за пэўную палітычную партыю”. http://www.freedomhouse.hu/news/ archives/issue_l 7_09.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
14 “Калі коратка ацэньваць ролю і значэнне НДА ў выбарчым працэсе і развіцці грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў нашым грамадстве, можна з пэўнасцю сказаць, што НДА былі важнымі элементамі ў складанай мазаіцы, дзякуючы якой і адбыліся змены... НДА абудзілі і зрушылі з месца грамадства, палітычныя партыі аб’ядналіся і далі людзям надзею, а свабодныя СМІ, наколькі маглі, стварылі канал для патоку інфармацыі”. Гл.: Paunovic Zarko. Ten Years of NGOs in the FRY, in The Last Decade: Serbian Citizens in the Struggle for Democracy and An Open Society, 1991—2001. Belgrade: Standard II, 2001. P 62.
мясцовых выбарах, гэтак і на расчараванне, спароджанае далейшымі самагубнымі дзеяннямі палітычнай апазіцыі, што штурхала да пошуку шляхоў для самастойнай дзейнасці па-за партыйнай іерархіяй, якая сябе дыскрэдытавала.
Аднак грамадзянская супольнасць Сербіі пры ўсёй яе палітызаванасці не канкуравала з палітычнай апазіцыяй за лідарства і права прымаць рашэнні. У вялікай ступені яна запоўніла вакуум і не дапусціла знікнення з грамадскай прасторы сіл дэмакратыі. Да таго ж грамадзянская супольнасць была важнай “грамадскай службай” для ўсёй апазіцыі, не ўблытваючыся ў нюансы партыйнай палітыкі. Самае істотнае ў тым, што ўдалыя ініцыятывы грамадзянскай супольнасці ў Сербіі вырасталі на ўласнай глебе, часта былі спантаннымі рухамі, якія ўзнікалі, як выказаўся адзін сябра руху “Отпор!”, з “духу даверу” паміж актывістамі. Больш за тое, адметнай рысай сербскай грамадзянскай супольнасці быў надзвычай высокі прафесійны ўзровень вядучых актывістаў і менеджараў НДА.
Мабыць, самая вядомая арганізацыя — студэнцкі рух “Отпор!”, які паўстаў у 1998 г. на хвалі абурэння моладзі рэжымам Мілошавіча. Паводле некаторых ацэнак, лік чальцоў “Отпор!” на піку яго актыўнасці даходзіў да 100.000 чалавек. Лагатып “Отпор!” — чорны сціснуты кулак — з’яўляўся па ўсёй краіне на антыўрадавых улётках, плакатах і графіці. Хоць эмблемай “Отпор!” быў сімвал сілы, але сама арганізацыя заставалася вернай выключна негвалтоўным метадам барацьбы. Апроч надзвычай удалай мабілізацыі моладзі, асноўны ўнёсак “Отпор!” у перамогу апазіцыі палягаў у паспяховым развянчанні рэжыму Мілошавіча, у данясенні да людзей таго, што яго можна перамагчы. Адметна, што лозунг “Отпор!” падчас выбараў быў недвухсэнсоўны: “Яму капец”. Бясконцыя арышты і збіццё актывістаў даводзілі грамадству простую думку: мусіць, рэжым да смерці напалоханы, калі нападае на дзяцей. Гэта мела велізарны псіхалагічны ўплыў на грамадства і дапамагала антымілошавічаўскім сілам забяспечваць маральную пераваіу16.
Яшчэ адну выбітную арганізацыю — асяродак “G17+” — утварылі ў 1999 г., у самы разгар авіяўдараў НАТО, апазіцыйна настроеныя навукоўцы і інтэлектуалы. Мэта асяродка была ў тым, каб знайсці спосабы зменшыць у гэты найгоршы час чалавечыя пакуты. “G17+ ” раснрацавала такія праграмы, як, напрыклад, “Энергія для дэмакратыі” і “ Асфал ьт для дэмакратыі ”. У іх гаворка ішла пра прыцягненне заходніх
15 Адзін з ключавых дзеячаў апазіцыі Зоран Джынджыч казаў: “За апошнія некалькі
гадоў у нас былі іпматлюдныя мітынгі з надзвычай высокай энергетыкай, але не было [такіх] выразных сутыкненняў. Людзі з атачэння Мілопіавіча не бачылі ў іх сутыкненняў са сваімі дзецьмі. Яны бачылі сутыкненні з апазіцыяй. Апазіцыя — гэта неіпта антыўладнае, антыўрадавае. Яны былі часткай улады. I былі гатовыя бараніць уладу. Але цяпер сапраўдны бой адбываўся паміж Мілошавічам —дыктатарам, адзінокім дыктатарам — і сербскім грамадствам у асобах дзяцей”. http^/www.pbs.org'weta/dictator/ finished/ownwords/djindjic.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
інвестыцый у аднаўленне інфраструктуры там, дзе ў мясцовай уладзе вяла рэй апазіцыя і дзе магчыма было ўкладаць гэтыя сродкі.
Выбарчую праграму ДАС “За дэмакратычную Сербію” таксама распрацавалі эксперты “G17+”. Дзякуючы сваёй папулярнасці “G17+” зрабілася досыць шматлікай арганізацыяй. Падчас рэвалюцыйнай фазы наступу апазіцыі, 5—6 кастрычніка, “G17 + ” выйшла на вуліцы, яе актывісты былі ў цэнтры падзей вакол захопу федэральнай Скуппічыны.
Асноўная незалежная арганізацыя па назіранні за выбарамі — Цэнтр за свабодныя выбары і дэмакратыю (ЦСВіД) — развівалася не адзін год з часу яе заснавання ў 1997 г. і ахапіла ўсю краіну. Яе каналы камунікацыі наладжваліся такім чынам, каб можна было правесці альтэрнатыўны падлік галасоў за некалькі гадзін па завяршэнні галасавання. Узначальвала цэнтр каманда прафесійных матэматыкаў, здольных хутка выявіць неадпаведнасці ў афіцыйных звестках і выкрыць магчымыя махінацыі.
Дзеянні НДА вызначаліся выключнай салідарнасцю, супрацай і скаардынаванасцю паміж рознымі групамі і арганізацыямі. Улады чынілі няспынны ціск супраць кампаніі НДА: пераследавалі і арыштоўвалі актывістаў, зачынялі НДА і г.д. Аднак арганізацыя кампаніі была настолькі добра прадуманая, што яна ніколі не губляла абаротаў. Як сказаў кіраўнік НДА “Грамадзянскія ініцыятывы” Міленка Дэрэта:
У нас заўсёды на ўсё быў запасны план. Яны проста не маглі нас пералавіць, бо ўсё, што яны закрывалі ці знішчалі, прыводзіліў рух іншыя. Напрыклад, калі ўсяго за тыдзень да выбараў улады закрылі ЦСВіД, мне патэлефанавалі і проста сказалі: “План Б”, — і я зразумеў, што ЦСВіД будзе працягваць працу ў памяшканні маёй НДА. Так і адбылося16.
Ад выбараў да рэвалюцыі: мабілізацыя мас і абарона волевыяўлення народа
Пераход улады ад Мілошавіча да дэмакратычнай апазіцыі не завяршыўся перамогай Капітуніцы 24 верасня 2000 г. Насамрэч гэта быў толькі пачатак працэсу, кульмінацыяй якога сталася паўстанне на вуліцах Бялграда 5 кастрычніка і на наступны дзень — афіцыйная адстаўка Мілошавіча. Паміж гэтымі датамі — час няпэўнасці і страху. Вынікі выбараў ясна паказвалі, хто перамог, але Мілошавіч адмовіўся прызнаць паразу. Раніцай 25 верасня прадстаўнікі СПС заявілі, што Мілошавіч ідзе наперадзе з 44% галасоў, аў Каштуніцы — 41%. Лічбы галасавання імгненна абверглі гэтыя заявы — было відавочна, што кандыдат ад апазіцыі перамагае з вялікай перавагай. Абвяшчэнне афіцыйных вынікаў адклалі, пакуль іх не “падкарэктавалі” так, каб Мілошавіч выходзіў у другі тур разам з Каштуніцам: канчатковы лік,
16 Гутарка аўтара з Міленкам Дэрэтам, аўдыязапіс, Бялград, кастрычнік 2002 г.
паводле версіі Цэнтральнай выбарчай камісіі, быў 48% у Каштуніцы і 39% у Мілошавіча.
Аднак апазіцыя выступіла катэгарычна супраць правядзення друтога тура, як апошняй спробы з боку Мілошавіча скрасці галасы выбарцаў. ДАС заявіла, што яе кандыдат перамог у першым туры і яго мусяць абвясціць прэзідэнтам, і 26 верасня вырашыла адказаць на любыя дзеянні рэжыму, якія ён мог учыніць, каб захаваць уладу. Абодва бакі рыхтаваліся да апошняга бою. Мілоіпавіч бразгаў зброяй. У прамове да выпускнікоў Бялградскай ваеннай акадэміі 29 верасня ён абяцаў, што будзе супраціўляцца і ваяваць. Праз тры дні ён выступіў з тэлезваротам, у якім чарговы раз абвінаваціў апазіцыю, што яна дзейнічае ад імя замежных дзяржаў, якія хочуць захапіць Сербію. “Яны не наносяць удар па Сербіі, каб знішчыць Мілошавіча, яны наносяць удар па Мілошавічу, каб знішчыць Сербію”, — у гэтым крыку роспачы адлюстраваная ўся. філасофія ягонай улады, якая развальвалася на вачах.