• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Н адмоўнае меркамнне, % О станоўчае меркаванне, %
    У канчатковым выніку гэтае спалучэнне цэнтрысцкай пазіцыі і сумленнасці ў палітыцы прыцягнула ўвагу грамадства. Як адзначыў адзін назіральнік за выбарамі, Каштуніца прывабліваў “усіх: расчараваных нацыяналістаў, традыцыяналістаў, манархістаў, гараджан, сялян, уцекачоў, моладзь”5. Такім чынам, кааліцыя Каштуніцы ўсё ж
    3 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 412.
    4 Тамсама.
    5 Тамсама.
    Табліца. Рэйтынгі партый і палітыкаў за чатыры месяцы да выбараў
    Партыі і лідары
    Рэйтынгі партый
    Рэйтынгі партый
    Выбар з дзаюх кандыдатаў
    
    снежань 1999
    травень 2000
    Мілошавіч /Шэшаль
    Мілошавіч /Драшкавіч
    Мілошавіч /Джынджыч
    Мілошавіч /Каштуніца
    СПС-АЮЛ, Мілошавіч
    13
    19
    27
    33
    32
    28
    СРП, Шэшаль
    4
    7
    9
    
    
    
    Уся ўладная кааліцыя
    17
    26
    
    
    
    
    Альянс за пераменьі, ДП, Джынджыч
    12
    20
    
    
    30
    
    СРА, Драшкавіч
    7
    9
    
    27
    
    
    ДПС, Каштуніца
    3
    5
    
    
    
    42
    Тры найбуйнейшыя апазіцыйныя партыі
    22*
    34*
    
    
    
    
    Іншыя партыі
    2
    10
    
    
    
    
    He пэўны
    41
    26
    11
    15
    17
    15
    He буду галасаваць
    20
    4
    53
    25
    21
    13
    Кр ыніца: Інстытут філасофіі і сацыяльных навук, Сербская акадэмія мастацтваў і навук, Вялград.
    у нейкай ступені ўяўляла сабой зрэз традыцыйнага дэмакратычнага электарату. Яна была пераважна маладая, перадусім улучала гарадскіх жыхароў і карьісталася большай падтрымкай на поўначы, чым на поўдні, дзе болыпасць па-ранейшаму галасавала за Мілошавіча. I тым не менш, відавочна, што апазіцыя зрабіла гіганцкі крок наперад, каб выйсці за межы сваёй традыцыйнай базы падтрымкі і пераадолець шмат якія лініі падзелу, што цягам дзесяцігоддзя абмяжоўвалі яе палітычныя магчымасці.
    Лідары апазіцыі выявілі незвычайныя для сябе прагматызм і гатовасць суняць палітычныя амбіцыі, вылучыўшьі кандыдатам адносна малавядомага лідара невялікай партыі, які, тым не менш, выглядаў маючым найлепшыя шанцы прывесці да перамогі. Калі прызначылі выбары, першае пытанне было не ў тым, хто мацнейшы з надзьмутых ад пыхі лідараў, а ў рацыянальнай ацэнцы: хто зможа перамагчы Мілошавіча?6 Некаторым давялося забыцца не толькі пра асабістыя амбіцыі, але і пра глыбокія ідэалагічныя разыходжанні. Вось як пра гэта сказаў кіраўнік НДА “Дэмакратычныя ініцыятывы” Міленка Дэрэта: “Для мяне Каштуніца быў асабістай трагедыяй, бо ён жыў у тым жа раёне Бялграда, што і я, і мне заўжды прыходзілася галасаваць за яго, ніколі не падзяляючы якіх-кольвек ягоных ідэй. Але як грамадзянін, я маю пачуццё адказнасці”7.
    6 Kovac Zarko, 2002, неапублікаваны рукапіс. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
    ’ Гутарка з аўтарам, 17.10.2002 г., аўдыязапіс.
    Адметна тое, што Джынджыч, які ніколі не хаваў памкненняў дасягнуць найвышэйшай улады, задаволіўся сціплай — але ў канчатковым выніку вырашальнай — роляй кіраўніка выбарчага штаба. Гэтаму рашэнню паспрыяў разлік Джынджыча, што ў далейшай перспектыве ён урэшце зойме больш важкую пасаду ў сербскім урадзе ў выніку выбараў, што адбудуцца пасля падзення Мілошавіча. Як выявілася, разлік быў слушны, бо дэмаралізаванасць СПС падзеямі верасня— кастрьгчніка і страта яе перавагі — падтрымкі дзейнага прэзідэнта — спрасцілі задачу перамогі на выбарах у Сербіі ў снежні на выразна рэфарматарскай, праеўрапейскай платформе.
    Нягледзячы на пашыранае ў сербскім грамадстве жаданне палітычных перамен, Каштуніца, як выявілася, быў адзіным кандыдатам, здольным перамагчы Мілошавічаў выбарчай гонцы. Больш за тое, ён павёў у ёй з такой перавагай, што сфальсіфікаваным лічбам галасавання немагчыма было даць веры. Такім чынам, сербская апазіцыя зрабіла адзіны магчымы выбар, які прывёў да змены рэжыму.
    Лозунг кампаніі: “Бо я люблю Сербію”
    Падтрымліваючы на выбарах свайго кандыдата, ДАС дала рады выступаць з пазіцыі, якая знайшла шырокі водгук у грамадстве. Важна падкрэсліць, што агульны абрыс будучыні Сербіі пасля Мілошавіча спалучаўся з “рознічным продажам” дэмакратычнай ідэі ў спалучэнні з канкрэтнымі праблемамі, што турбавалі людзей, і іх патрабаваннямі да ўрада. Апазіцыя прапанавала грамадству “ясны выбар паміж дабром і злом”8, выразна паказаўшы альтэрнатыву: або сучасная, дэмакратычная, еўрапейская Сербія, або міжнародная ізаляцыя, анархія, вайна, карупцыя і злоўжыванне ўладай, калі Мілошавіч здолее захаваць уладу.
    Галоўнае месца ў праграме адводзілася ўсталяванню дэмакратычнага ладу і тэрміновым захадам па барацьбе з карупцыяй ва ўрадзе, адмене абмежаванняў нанавуковую свабоду і спыненні злоўжыванняў уладай з боку органаў бяспекі. Доўгатэрміновая праграма прадугледжвала выхад з міжнароднай ізаляцыі, радыкальныя эканамічныя рэформы, рэканструкцыю і мадэрнізацыю ў Сербіі9.
    Разам з тым апазіцыя здолела пераключыць грамадскую дыскусію з палітыкі на праблемы, якія болып хвалявалі простых людзей, такія, як стан эканомікі і ўзровень жыцця кожнага чалавека. Гэта дапамагло пераканаць грамадзян, што перамога апазіцыі азначае таксама і іх
    8 Tomiuc Eugen. Yugoslavia: Djindjic Speaks Of Hard Lessons Learned, Yugoslavia’s Future//RFE/RL report. 21.09.2001. http://www.rferl.org/content/article/1097483.html.
    9 Гл.: For Democratic Serbia: Program of the Democratic Opposition of Serbia, http:// www. dos.org.yu/english/documents/program .html.
    перамоіу10. Лозунгі апазіцыі былі адначасова скіраваныя ў будучыню і прыземленыя; яны падкрэслівалі ідэю вяртання ў Еўропу і звярталіся да будзённых пытанняў, яны былі рэвалюцыйныя адносна статускво, але пазбаўленыя пустых нерэальных абяцанак, што маглі б адштурхнуць выбарцаў, у якіх не засталося больш ілюзій. Як казаў сам Каштуніца:
    Я толькі ведаю, што вы хочаце таго ж, чаго і я. Жыць у звычайнай, нармальнай еўрапейскай краіне. У дзяржаве, вольнай знутры, то бок дэмакратычнай. У дзяржаве, вольнай звонку, то бок незалежнай. Дзяржаве, якая мае нармальны сярэдні ўзровень жыцця. Звычайныя дачыненні з іншымі дзяржавамі. Звычайнае сяброўства ў міжнародных арганізацыях. Звычайную сярэднюю эканоміку. Звычайны сярэдні рост прамысловасці. Звычайную стабільную нацыянальную валюту. Звычайныя банкі. Крамы са звычайным сярэднім выбарам. Звычайныя сярэднія заробкі і пенсіі, якія звычайна рэгулярна вьшлачваюцца. Звычайную сярэднюю сістэму сацыяльнага забеспячэння. Звычайную сістэму аховы здароўя. Звычайныя СМІ, у якіх сенсацыйныя загалоўкі будуць пра спорт і падзеі культуры. Адным словам, гэта будзе ува ўсім звычайная нармальная еўрапейская дзяржава11.
    Спалучэнне нацыяналізму і дэмакратыі патрабавала ад Каштуніцы рэзкай крытыкі “крьімінальных дзеянняў” Захаду датычна Сербіі і непрымання НАТО, але разам з тым падтрымкі заходніх ідэй свабоды і дэмакратыіякнайлепшагапалітычнагавырашэнняўнутраныхпраблем Сербіі. Антызаходнія інтанацыі спалучаліся ў Каштуніцы з аіульнай ідэяй перамен, а не пераемнасці, і дэмакратыі, а не нацыяналістычнага аўтарытарызму. Ягоная ідэя радыкальна рознілася ад аўтарытарнага нацыяналізму канца 1980-х гг.: дэмакратыя прапаноўвалася як сродак вырашэння нацыянальных праблем, а не наадварот. “Мы не зможам вызваліцца ад вонкавага гвалту і кайданоў, пакуль не вызвалімся ад унутранага гвалту рэжыму. I мы мусім зрабіць гэта самі, без усялякай дапамогі звонку, каб не змяніць адно рабства на іншае. I адну ганьбу на іншую”12.
    Але спалучэнне праеўрапейскай, дэмакратычнай ідэі з нацыяналізмам было не проста справай палітычнай кан’юнктуры падчас агітацыйнай кампаніі. I больш ліберальныя ўдзельнікі ДАС не проста
    10 Як казаў Джынджыч, асноўны сэнс “рознічнага продажу” ідэй дэмакратыі зводзіўся да таго, што “пытанне не ў тым, чаму будзе добра, калі я [кандыдат ад апазіцыі] перамагу ўладу. Важна тое, чаму для вас [выбарца] добра, каб я перамог уладу”. Гл.: Tomiuc Eugen. Yugoslavia: Djindjic Speaks Of Hard Lessons Learned, Yugoslavia’s Future I IRFE/RL report. 21.09.2001. http://www.rferl.org/content/article/1097483.html.
    11 Opposition’s appeal for change: Speech excerpts// BBC News. 20.09.2000. http://news. bbc.co.uk/2/hi/world/monitorin^'media_reports/934853.stm.
    12 Прачова прэзідэнтаДэмакратычнай партыі Сербіі Ваіслава Каштуніцы намітынгу Дэмакратычнай апазіцыі ў Бялградзе. 14.04.2000. http://www.neue-einheit.com/mixed/ yugoslavia/00dl4kostunica.htm.
    пагаджаліся з нацыяналістычнай рыторыкай Каштуніцы. У спробе зрынуць Мілошавіча ўвасобілася дзесяцігадовая барацьба за вяртанне нацыянальнай ідэі, амаль што прыватызаванай аўтарытарнай уладай. Цягам гэтага дзесяцігоддзя быць супраць Сербіі азначала быць супраць Мілошавіча. У 2000 г. быць супраць Сербіі азначала падтрымліваць спаўзанне да нацыянальнай катастрофы пад ягонай уладай. He выпадкова галоўны лозунг руху “Отпор!” быў: “Отпор! Бо я люблю Сербію”.
    Адзін з натхняльнікаў Мілошавічавай антыбюракратычнай рэвалюцьгі Добрыца Чосіч падаў сімвалічную заяву на ўступленне ў “Отпор!”. Апазіцыя атрымалапоўнае блаславенне праваслаўнай царквы: патрыярх нават прапанаваў званіць у званы ува ўсіх цэрквах Бялграда, каб вывесці жыхароў на вуліцы ў памятны дзень 5 кастрычніка. Нават адыёзныя футбольныя хуліганы, якія напрыканцы 1980-х гг. запісваліся ў розныя мілошавічаўскія групоўкі, напрыканцы 1990-х гг. змянілі пласцінку: самым папулярным на стадыёнах спевам на той час быў рэфрэн з гімна “Отпор!”: “Уратуй Сербію і забі сябе, Слабадане!”
    Забягаючы наперад, адзначым: гэта чыста сімвалічна, што момант афіцыйнага пацвярджэння адхілення Мілошавіча супаў са знакавым апошнім крокам да вяртання нацыянальнай ідэі, скрадзенай старым рэжымам. Прамаўляючы да ўзрадаваных дэманстрантаў, Каштуніца пачаў свой зварот зайвай, што ён ганарыцца тым, што ён серб і праваслаўны.
    Элементы мазаікі: арганізацыя кампаніі
    Кампанія ДАС складалася з трох асобных, але скаардынаваных частак. Першая — кампанія Каштуніцы, другая — кампанія дэпутатаў у федэральны парламент, і трэцяя — кампанія НДА. Але ўсе тры праводзіліся на адной платформе і з аднолькавым пасланнем. Розніца паміж гэтымі кампаніямі была функцыянальная. Кампанія Каштуніцы ў вялікай ступені нагадвала звычайную, арыентаваную на канкрэтныя праблемы агітацыю. Цікава, што сама кампанія нязначна паўплывала навыбарчыя паводзіны электарату. Каштуніцазбольшагавыйграўвыбары за некалькі месяцаў да галасавання, і яму патрэбна было толькі адно — захаваць ужо наяўную перавагу.