• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Лукашэнкі, і менш за 40% выступалі за працяг ранейшай палітыкі)17. Гэткі расклад не дазваляе прызнаць папулярнасць Лукашэнкі і большую прыхільнасць грамадства да захавання наяўнага становішча вычарпальным тлумачэннем татальнай паразы апазіцыі ў Беларусі.
    Яшчэ адзін значны чыннік, які часта называюць вырашальным для электаральных рэвалюцый, — унутраная знітаванасць рэжыму — таксама не дае адназначнага адказу. Бясспрэчна, у выпадку рэжыму Лукашэнкі “султанізм” аўтакрата, як ён вызначаны вышэй у гэтай кнізе, быў нашмат мацнейшы. Хоць падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. здарыліся самыя сур’ёзныя праявы адступніцтва асобных прадстаўнікоў рэжыму, з якімі Лукашэнка сутыкаўся на ўсім працягу свайго кіравання18, беларускі лідар хутка мінімізаваў іх патэнцыйныя наступствы зняццем з пасад і пераследам чыноўнікаў.
    Ступень і значнасць разбурэння ўнутранай знітаванасці рэжыму Мілошавіча наўрад ці магчыма вызначыць, калі не лічыць таго, што адзіная дакладная мера слабасці рэжыму — сам факт ягонага падзення. Шмат хто з былых прадстаўнікоў рэжыму заяўляў, што яны “чынілі закулісную змову” і “падштурхоўвалі” Мілошавіча да палітычнай катастрофы, аднак ёсць відавочная прычына з сумневам ставіцца да падобных цверджанняў. Перадусім таму, што цяжка даказаць, ці да вырашальнага галасавання, якое паклала канец уладзе Мілошавіча, рэпрэсіўны механізм ягонага рэжыму даваў збоіны. Ен імкліва пазбаўляўся ад рыс канкурэнтнага аўтарытарызму: прымаў рэпрэсіўныя законы аб СМІ, зачыняў недзяржаўныя арганізацыі, умацоўваў кантроль над ВНУ, наносіў удары ў плечы апанентам, a найбольш яркіх спрабаваў забіць19.
    Гэтаксама ў Сербіі або адсутнічалі, або былі моцна аслабленыя ўладай інстытуцыйныя фактары, якія паспрыялі зменам рэжыму падчас наступных электаральных рэвалюцый. Напрыклад, сербская апазіцыя не магла разлічваць, іпто парламент ці суды паспрыяюць пераходу ўлады, пакуль гэтыя інстытуты не будуць пастаўленыя перад здзейсненым фактам. Апазіцыя кантралявала мясцовыя органы ўлады, якія хоць і адыгралі пэўную ролю ў мабілізацыі мясцовых жыхароў на “апошні акт” пратэстаў у Бялградзе, але не мелі дачынення да арганізацыі выбараў. А тая купка незалежных СМІ, якія цягам дзесяцігоддзя не дапускалі абсалютнай манаполіі Мілошавіча
    17 Сербія, гл.: Partner International. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.) Беларусь, гл.: Новостн ННСЭПЙ. № 3 (21). 2001. http://iiseps.Org/old./bullet01-3.htmI. — Заў. рэдактара.
    18 Уцечка інфармацыі пра меркаваную датычнасць улады да знікнення і забойства палітычных апанентаў.
    19 Акты тэрору супраць апазіцыі налічвалі: забойства ў чэрвені 1999 г. галоўнага рэдактара часопіса “Бліц”, некалькі няўдалых замахаў на Вука Драшкавіча, выкраданне і забойства за месяц да прэзідэнцкіх выбараў былога прэзідэнта Сербіі Івана Стамболіча. Цела Стамболіча знайшлі толькі ў 2003 г.
    на інфармацыю, хутка драбнела: перад выбарамі рэжым фактычна пазбавіў эфіру асноўныя незалежныя электронныя СМІ, перадусім “Радыё Б-92”20.
    Па-другое, болын глыбокія і вартыя даверу даследаванні пацвярджаюць, што пераход ключавых структур рэжыму — апарату бяспекі — на бок апазіцыі, які адбыўся літаральна за некалькі гадзін да фінальнага акта рэвалюцыі, быў гульнёй “у чый апошні вагон ускочыць”, г.зн., яны зразумелі, што іх дзеянні ўзмоцняць ужо наяўны ціск на рэжым і тым самым ссунуць раўнавагу на карысць апазіцыі. Зразумела, што ў Беларусі не было гульні “у чый апошні вагон ускочыць”: перадусім таму, што ніхто ўсур’ёз не сумняваўся ў тым, што Лукашэнка здольны атрымаць перамогу на выбарах. Каб весці гэтую гульню, патрэбныя “гульцы” з боку апазіцыі, здатныя схіліць прадстаўнікоў старога рэжыму да супрацы і ў шырэйшым сэнсе пераканаць іх, што гульня сапраўды вядзецца і што іх рашэнне не толькі вызначыць вынік супрацьстаяння, але і гарантуе ім бяспеку21. Фактычна выглядае на тое, што хутчэй рэвалюцыя тлумачыць эрозію рэжыму, чым наадварот.
    Далей, адзіны найважнейшы акт дэзарганізацыі рэжыму Мілошавіча здзейсніў сам рэжым, прызначыўшы датэрміновыя прэзідэнцкія выбары і, больш за тое, абраўшы працэдуру ўсенароднага галасавання. Інакш кажучы, улада сама стварыла сітуацыю, у якой аслабілася яе здольнасць да рэпрэсій супраць апанентаў. Калі ў 1997 г. скончыўся другі тэрмін Мілошавіча на пасадзе прэзідэнта Сербіі, ён арганізаваў сваё абранне прэзідэнтам ФРЮ і перанёс структуры свайго рэжыму на федэральны ўзровень. Прэзідэнт федэрацыі абіраўся парламентам, а не народам, што давала дадатковыя магчымасці пракантраляваць, каб працэс зацвярджэння ўлады Мілошавіча прайшоў гладка. Хоць прэзідэнт ФРЮ не мог пераабірацца на другі тэрмін, каб вырашыць гэтую праблему і захаваць пасаду, Мілошавічу толькі і патрабавалася зрабіць, што правесці простую папраўку да Канстытуцыі. Калі ўлічыць, што ўлады партнёра Сербіі па федэрацыі — Чарнагорыі — байкатавалі федэральныя выбары, каб забяспечыць сабе парламенцкую болыпасць і пераабранне, Мілошавічу патрабавалася ўсяго адно: каб ягоныя прыхільнікі ў Чарнагорыі (на той час яны знаходзіліся ў апазіцыі да ўрада рэспублікі) удзельнічалі ў фактычна безальтэрнатыўных выбарах і занялі месцы ў федэральным парламенце22. Аднак Мілошавіч пайшоў на радыкальны крок: у ліпені 2000 г. у федэральную Кан-
    20 Дэфіцыт інфармацыі часткова кампенсавалі сетка АНЕМ, бялградскае радыё “Індэкс” і замежныя радыёстанцыі, якія фінансаваліся ЗША і Еўразвязам.
    21 Гэтым я маю на ўвазе, пгто рашэнне перайсці на бок апазіцыі ставіць крыж на старым рэжыме і перабежчыкі аўтаматьгчна могуць не баяцца яго помсты.
    22 Найлепшае таму пацвярджэнне — факт, што кааліцыя Мілошавіча разам са сваімі чарнагорскімі паплечнікамі заваявала 74 са 138 месцаў на парламенцкіх выбарах, якія праводзіліся ў адзін дзень з прэзідэнцкімі. Гл.: Pavlovic Dusan. The Populist Lock // Politicka misao. Vol. 37. № 5. 2000. P 122—127.
    Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 233 стытуцыю ўнеслі папраўкі, якія прадугледжвалі абранне прэзідэнта ФРЮ ўсенародным галасаваннем. Больш за тое, Мілошавіч на год скараціў свой прэзідэнцкі тэрмін, каб адразу дабівацца пераабрання.
    Самазабойчаму рашэнню Мілошавіча ёсць некалькі магчымых тлумачэнняў. Найбольш бясспрэчны акт самагубства — увядзенне ўсенароднага галасавання — пацвердзіў, што Мілошавіч “апынуўся “загнаным у кут” папулісцкага шляху да ўлады, з якога ён пачынаў сваю палітычную кар’еру”23. Іншымі словамі, ён лепш за каго іншага разумеў, што стабільнасць усіх складнікаў ягонай улады залежала ад таго, наколькі ён быў здольны падмацаваць яе воляй народа. Але, пайшоўшы на наўпроставыя выбары, Мілошавіч да апошняга моманту быў абсалютна ўпэўнены ў сваёй перамозе — пакуль незваротна не прайграў24. Гэтае памылковае меркаванне (нібыта сілкаванае найбліжэйшым атачэннем Мілошавіча) дапоўнілі два няменшыя аблудныя прыпушчэнні. Па-першае, Мілошавіч разлічваў, што апазіцыя зноў расколецца і сама нанясе сабе паразу знутры. Падругое, ён адназначна не чакаў, што скрасці перамогу будзе немагчыма. Як выявілася, Мілошавіч глыбока памыляўся ў абодвух прыпушчэннях. Здзіўляльнае імкненне апазіцыі захаваць адзінства25, падтрымка і рост яе папулярнасці, асабліва кандыдата ў прэзідэнты Ваіслава Каштуніцы — Мілошавіч настолькі ігнараваў яго, што ніколі не даў сабе працы сустрэцца з ім, пакуль рэвалюцыя 5 кастрычніка не сталася здзейсненым фактам, — сталі поўнай нечаканасцю для рэжыму,
    Усе гэтыя пралікі і памылкі сведчылі, што ў Мілошавіча пачалася “прыдворная фаза кіравання, калі ён атачае сябе людзьмі, якія яму ліслівяць і не даюць доступу да праўдзівай інфармацыі”26. Але тое, што Мілошавіч не ацаніў беспрэцэдэнтнай моцы і дзеяздольнасці
    23 Pavlovii Dusan. The Populist Lock // Politicka misao. Vol. 37. № 5. 2000. P 122—127.
    24 “Мілошавіч верыў, іпто ягоная харызма не паблякла. У яго не было сур’ёзнага канкурэнта. Вук Драшкавіч пасля двух замахаў наягонае жыццё хаваўся ў Будве [курортны
    горад у Чарнагорыі—B.C.]; Зоран Д жынджыч не меў ніякіх шанцаў — афіцыйныя СМІ малявалі яго сапраўдным сатаной; Ваіслаў ІПэшаль папросту не рызыкнуў бы весці з ім двубой. Нават у самых жахлівых снах Мілопіавіч не бачыў канкурэнта ў Ваіславе Каштуніцы. He бачылі яго і вушы і вочы Мілошавіча — Д зяржаўная служба бяспекі... Усяго за некалькі дзён да выбараў Мілошавіч з фанабэрлівай самаўпэўненасцю заявіў начальніку штабаЮгаслаўскай арміі генералу Нябойшу Паўкавічу, што атрымае семдзясят адсоткаў галасоў. Ен казаў, што можа нават “падараваць” Ваіславу Каштуніцу сто тысяч галасоў “мёртвых душ” у Косаве, абсалютна не заўважаючы, што ад 27 ліпеня [дзень, калі былі прызначаныя прэзідэнцкія выбары. — B.C.] гадзіннік пачаў для яго зваротны адлік. Гадзіннік народнага незадавальнення, якое можна выказаць адным сказам: “He магу нават вымавіць яго імя, на х... яго”. Гл.: Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 15—16.
    26 Як тлумачыцца далей, выхад найбуйнейшай партыі — СРА — з апазіцыйнай кааліцыі больш паспрыяў яе ўмацаванню, чым аслабленню.
    26 Antonie Slobodan. Rizican prelazak u sultanizm // Danas. 03.10.2000.
    апанентаў, было вынікам не толькі самазаспакоенасці, але і браку інфармацыі. 3 аднаго боку, было б няслушна сцвярджаць, што перад выбарамі Мілошавіч не паспрабаваў абясшкодзіць апазіцыю. Гэтаму супярэчыла б рэзкае ўзмацненне ад 1998 г. палітычных рэпрэсій, ужыванне сілы супраць апанентаў і ўвядзенне больш жорсткага кантролю над грамадствам. Магчыма, Мілошавіч проста “недаціснуў”, то бок ужытай ім сілы было недастаткова, каб цалкам зняць пагрозу з боку апазіцыі, або Мілошавіч задзейнічаў яе занадта позна27. Цяжка вызначыць, які ўзровень рэпрэсій дастатковы. Хоць, відавочна, Мілошавіч, адрозна ад аўтакратаў, якія наносяць прэвентыўныя ўдары, нападаў на апанентаў толькі тады, калі яны пачыналі ўяўляць відавочную пагрозу, — гэта лепш за ўсё паказвае той факт, што Каштуніца, які яго зрынуў, ніколі не сутьікаўся з такімі рэпрэсіямі, як іншыя лідары апазіцыі, прыкладам, Драшкавіч і Джынджыч. Але трэба, аднак, адзначыць, што ўсяго за некалькі месяцаў да абвяшчэння выбараў апазіцыя выглядала слабай, раз’яднанай і нямоглай. Магчыма, Мілошавіч вырашыў, што дасягнуў сваёй мэты — знііпчыць і дэмаралізаваць апанентаў, але, калі гэта так, яго пункт гледжання, бясспрэчна, падзялялі шматлікія назіральнікі28.