• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    IV Прарывы да дэмакратыі
    Раздзел 7.
    Асэнсаванне поспехаў і параз электаральных рэвалюцый
    Уладзе Слабадана Мілошавіча прыйшоў раптоўны канец у кастрычніку 2000 г., праз два тыдні пасля таго, як 24 верасня ён атрымаў паразу ў выбарах на пасаду прэзідэнта ФРЮ1. Мілошавіч спадзяваўся, што яны будуць чарговым адносна лёгкім крокам, каб падоўжыць ягоную ўладу і нанесці паразу апазіцыі. Аднак вьпіік выбараў стаўся поўнай нечаканасцю і для яго самоіа, і, без перабольшання, для ўсяго свету. Непрыкметны прадстаўнік Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі Ваіслаў Каштуніца, здавалася б, з вельмі нязначнымі шанцамі на абранне, ад пачатку выбарчай гонкі выйшаў у лідары2. Уздым актыўнасці апазіцыі і грамадзянскай супольнасці надаў энергіі людзям, нягледзячы на рэпрэсіі і нізкія напады.
    A 24 верасня сталася сапраўдным шокам: даў збоіну Мілошавічаў добра наладжаны механізм забеспячэння “волі народу на выбарах”3. Адразу па заканчэнні галасавання ўлады паспрабавалі абвесціць, што Мілошавіч у першым туры з невялікай перавагай ідзе наперадзе, але з гэткіх вынікаў адкрыта смяяліся, не даючы ім веры. 27 верасня 2000 г. апазіцыя абнародавала звесткі, якія сведчылі, што Капітуніца перамог на выбарах, набраўшы 52% галасоў супраць 35% у Мілошавіча. Федэральная выбарчая камісія злёгку сказіла лічбы: яна прызнала, што Каштуніца выйшаў на першае месца, але з менш як 50% галасоў, і прызначыла другі тур галасавання, у які выходзілі кандыдат ад апазіцыі і Мілошавіч. Дэмакратычная апазіцыя Сербіі катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у другім туры, а калі Канстытуцыйны суд увогуле скасаваў вынікі выбараў, па ўсёй краіне адбыліся гістарычныя акцыі пратэсту, у якіх удзельнічала амаль паўмільёна грамадзян. 5 кастрычніка яны прывялі да прызнання вынікаў выбараў, вымушанай адстаўкі Мілошавіча і інаўгурацыі прэзідэнта Каіптуніцы. Паводле мерак таго часу, выбары прывялі да бяскроўнага адхілення ад улады аўтакрата, які не збіраўся ітрайграваць гульню, у якой столькі
    1 Кіраўніцтва Чарнагорыі вырашыла байкатаваць выбары прэзідэнта, і таму яны ператварыліся ў толькі сербскую кампанію.
    2 Праз увесь час прэзідэнцкай кампаніі Мілошавіч адставаў ад Каштуніцы на 15— 20%, а тры астатнія кандыдаты: Ваіслаў Міхайлавіч ад СРА Томіслаў Ніколіч ад СРП і малавядомы кандыдат ад Афірматыўнай партыі (Affirmative Party) Міёдраг Відойкавіч — былі ў ролі аўтсайдараў.
    3 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 417.
    гадоў гэтак паспяхова махлярыў, часцяком не цураючыся ўжывання сілы супраць апанентаў.
    Падзенне Мілошавіча сталася для Сербіі пераломным момантам: яно азначала пачатак новага, дэмакратычнага, этапу ў яе палітычным развіцці. Але гэты значны паварот меў надзвычай істотныя вынікі і далёка за межамі краіны. Падзеі верасня — кастрычніка 2000 г. выкрышталізавалі мадэль змены рэжыму, якая пазней атрымала назву “электаральнай рэвалюцыі” — мадэль палітычных перамен праз перамогу апазіцыі ў арганізаваных рэжымам выбарах; тады аўтарытарны рэжым, які прайграў выбары, спрабуе іх скрасці або скасаваць; кульмінацыяй робіцца народнае паўстанне, падчас якога адваёўваецца перамога і адхіляецца ад улады дзейны кіраўнік, што адкрывае шлях да пераходу да дэмакратыі.
    Сербія — не першая аўтакратыя, дзе змена рэжыму адбылася паводле электаральнай мадэлі. Насамрэч на электаральную рэвалюцыю ў Сербіі значна паўплывалі ранейшыя прыклады змены рэжыму ў рэгіёне. Аіульная логіка і канкрэтныя прыёмы выбарчай барацьбы і мабілізацыі мас выпрацоўваліся падчас пераходу ад мякчэйшых формаў аўтарытарызму ў Румыніі, Славакіі і Харватыі і даносіліся да Сербіі праз рэгіянальныя сеткі дэмакратычных актывістаў і заходнюю супольнасць спрыяння дэмакратыі4. Аднак папярэднія прыклады электаральнай змены рэжыму хоць і мелі рэвалюцыйныя вынікі, але фармальна былі не рэвалюцыямі, а ўзорамі дэмакратычнай змены ўлады, калі дзейныя кіраўнікі, прайграўшы выбары, зыходзілі6.
    Змена рэжыму ў Сербіі была першым у рэгіёне прыкладам пераходу ўлады ў выніку выбараў, калі апазіцыя здолела ў барацьбе адняць ула-
    4 Гл.: Bunce Valerie, Wolchik Sharon. Defining and Domesticating the Electoral Mode: A Comparison of Slovakia and Serbia // CDDRL Working Papers. № 61. May 2006. http://iis-db.stanford.edu/pubs/21147/Bunce_No_61.pdf; Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions // Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304. http://ducis.jhfc. duke.edu/wp-content/uploads/archive/documents/BunceReading. pdf..
    5 Ёсць два спосабы даць азначэнне электаральнай рэвалюцыі. Першае азначэнне —
    працэдурнае, яно датычыць сітуацыі, калі “з’яўляюццадзве групоўкі, якія прэтэндуюць на вярхоўную ўладу над адной і той жа тэрыторыяй, а затьш пераможцы-рэвалюцыянеры спрабуюць разбурыць палітычныя і эканамічныя інстытуты “старога рэжыму”. Гл. McFaul Michael. Refocusing American Policy Toward Russia: Theory and Practice. Democratizatsiya. Vol. 6. № 2. Spring 1998. P 331. Пры гэтым электаральная рэвалюцыя адбываецца ў выніку выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Другое, арыентаванае на вынік, азначэнне прапаноўваюць Банс і Волчык, якія разглядаюць электаральныя рэвалюцыі як выбары, што “маюць палітычныя наступствы, нашмат больш значныя для будучыні дэмакратыі, чым “нармальная” электаральная палітыка”. Гл. Bunce Valerie, Wolchik Sharon. Defining and Domesticating the Electoral Model: A Comparison of Slovakia and Serbia I I CDDRL Working Paper. № 61. May 2006. R 6. Д зеля мэт гэтага даследавання я карыстаюся працэдурным азначэннем электаральнай рэвалюцыі, a выбары, якія мелі рэвалюцыйныя наступствы, але не суправаджаліся рэвалюцыйнай сітуацыяй, называю “пераўтваральнымі (transformative) выбарамі”.
    ду ў дзейнага кіраўніка пасля таго, як ён адмовіўся прызнаць перамогу апазіцыі. Каб дасягнуць поспеху ў гэтай рызыкоўнай спробе, ад сербскіх дэмакратаў спатрэбілася значна болып, чьш “падладзіць пад мясцовую спецыфіку” зменлівую мадэль змены рэжыму. Урэшце, каб дамагчыся пераходу ўлады ў 2000 г., неабходна было не толькі пераняць найлепшыя, адпаведныя для канкрэтнага палітычнага асяроддзя прыёмы, але і выявіць велізарную мужнасць, якую немагчыма прынесці звонку, а трэба знайсці ў сабе, насуперак небяспекам і пагрозам у канкрэтным палітычным кантэксце. Варта адзначыць, што, пакуль не адбылася электаральная рэвалюцыя, усведамленне таго факта, што рэжым так проста не саступіць перад воляй народа, калі той прагаласуе супраць улады, выклікала шмат скепсісу наконт шанцаў апазіцыі зрынуць Мілошавіча.
    Некаторыя аўтарытэтныя назіральнікі востра крытыкавалі Захад за яго падтрымку рашэння апазіцыі ўдзельнічаць у выбарах. Яны сцвярджалі, што “імкненне Захаду падтрымаць псеўдавыбары — гэта жэст адчаю, які палягае на спадзеве, што калі Мілошавіч нахабна скрадзе перамогу на выбарах, сербскі народ неяк уздымецца супраць яго. Гэта ў той жа ступені было б добра для Сербіі, у якой і неверагодна”6. Шмат хто з актывістаў апазіцыі хоць і быў гатовы ісці да канца, але не сумняваўся, што “рэжым не зыдзе без праліцця крыві”7.
    Аднак Мілошавіч усё ж такі зьппоў, і, як ні дзіўна, без праліцця крыві. Яшчэ больш дзіўна тое, што гэткае ж развіццё падзей паўтарылася падчас наступных электаральных рэвалюцый у Грузіі і Украіне. Тым не менш, сітуацыя ў Сербіі была надта небяспечная, і нельга, азіраючыся назад, сцвярджаць, што пераход улады і яго мірны характар былі прадвызначаныя. Аднак у вырашальны момант супрацьстаяння са старым рэжымам сербскія дэмакраты не пабаяліся рызыкнуць не толькі сваімі палітычнымі кар’ерамі, але і, хутчэй заўсё, жыццём.
    Выявілася, аднак, што падобная мужнасць — сапраўды рэч заразная. Паколькі электаралызая мадэль перарасла ў рэвалюцыю, яна даказала, што аўтакратаў магчыма абгуляць і зрынуць у іхнай жа іульні ў фальсіфікаваныя выбары. Адкрыццё, як выглядала, галоўнай формулы змены рэжыму^ надало мэтанакіраванасці дэмакратам у краінах было-
    6 http://www.crisisgroup.org/home/index.cfm?id=1738&l=l. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.')
    7 Актывіст апазіцыі Жарка Ковач. Цыт. у: Seierstad Asne. With Their Backs to the World: Portraits from Serbia. London: Virago Press. P 2.
    8 “Як паказалі рэвалюцыі ў Грузіі і Сербіі, прывязаныя давыбараў палітычныя акцыі пратэсту — пры належнай падрыхтоўцы праз палітычную дзейнасць, адукацыю грамадства і з міжнароднай падтрымкай — могуць быць той чарадзейнай мікстурай, ад якой знікаюць дыктатары. Вірус свабоды сапраўды заразны”. Гл.: Cohen Ariel. A Strategy to Democratize Belarus Ц Heritage lectures. Vol. 826. Heritage Foundation, 2004. Стратэгія, прапанаваная Інстытутам міжнародных даследаванняў ім. Кэтрын і Шэлбі Калам Дэйвіз. Абнародаваная 6 лютага 2004 г. Артыкул друкаваўся ў "Belarusian Review”. Vol. 16. № 2 або: http://www.heritage.org/research/lecture/a-strategytodemocratize-belarus.
    га Савецкага Саюза, якія глядзелі на рэвалюцыю вачыма зацікаўленых назіральнікаў. Між тым яе распаўсюд як ранейшымі суб’ектамі (міжнароднай супольнасцю спрыяння дэмакратыі і сеткамі рэгіянальных актывістаў), гзтак і новымі (былымі сербскімі рэвалюцыянерамі, якія самі зрабіліся суб’ектамі прасоўвання дэмакратыі) паўплываў на ўзнікненне хвалі “каляровых рэвалюцый” у рэгіёне. Больш за тое, электаральная рэвалюцыя, якая, прынамсі, у зыходнай форме, выявілася надзвычай мірнай і адносна нескладанай формай пераходу ўлады (у Сербіі ўдалося пазбегнуць і праліцця крыві, і вакууму ўлады), мела добрыя перспектывы паспяхова распаўсюдзіцца на новыя тэрыторыі.
    Прывабнасць мадэлі (і звязанага з ёю мірнага і плаўнага пераходу ўлады) у вялікай ступені грунтавалася, як гэта ні парадаксальна, на яе вернасці літары закона. Дамагаючыся змены рэжыму на вуліцах, рэвалюцыйныя масы, бясспрэчна, парушылі шмат законаў і падзаконных актаў, і з гледзішча рэжыму іх дзеянні, безумоўна, былі незаконнымі. Аднак апазіцыя пацвердзіла легітымнасць сваіх прэтэнзій на ўладу ў рамках інстытутаў “старога рэжыму” і ў адпаведнасці з ягонымі правіламі — Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам, — якія парушыла сама ўлада. Карацей кажучы, электаральная рэвалюцыя была працэсам замены рэжыму ў рамках яго ж уласных інстытутаў, а не зрынаннем гэтых інстытутаў. Яна змушала рэжым падпарадкавацца прапісаным ім жа самім правілам (а яны патрабавалі зыходу старой улады) і не давала яму магчымасці замяніць іх на няпісанае права сілы і махінацый. Калі эфектыўнасць гэтай мадэлі рабіла яе прывабнай для пераймання, дык вернасць літары закона, з гледзішча ўнутранай апазіцыі і яе прыхільнікаў на міжнародным узроўні, рабіла легітымным спрыянне электаральнай рэвалюцыі.