• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    мадзянская супольнасць у Беларусі паўстала як сістэма падтрымкі жыццядзейнасці апазіцыі і таму ўжо ад нараджэння мела дакладную палітычную праграму. Шмат у якіх аспектах апазіцыйная грамадзянская супольнасць у Беларусі зрабілася значна мацнейшай за саму палітычную апазіцыю: існаванне і актыўнасць партый фактычна залежалі ад звязаных з імі суполак грамадзянскай супольнасці, якія маглі прыцягваць фінансавыя рэсурсы на законных падставах.
    У гэтай сетцы НДА вяла рэй тая частка апазіцыі, якая выступала за пазаінстытуцыйныя формы палітычнай дзейнасці: вулічныя пратэсты, мітынгі, кампаніі збору подпісаў, паралельныя выбары і рэферэндумы і г.д. Сектар НДА ў Беларусі таксама ператварыўся ў пераважна іерархічную структуру, якой уласцівыя “карпаратыўныя тэндэнцыі, вертыкалізацыя, імкненне некаторых арганізацый манапалізаваць прадстаўнічыя функцыі і стварыць на гэтай аснове партнёрскакліенцкія дачыненні”6.
    Калі выявілася, што дасягнуць пажаданых палітычных вынікаў: арганізаваць шэраг масавых пратэстаў, якія змусілі б Лукашэнку падаць у адстаўку, абраць новага прэзідэнта на паралельных выбарах, змусіць уладу ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства і г.д. — нерэальна, створаная апазіцыяй грамадзянская супольнасць на пэўны час ператварылася ў моцнага прыхільніка антыпалітыкі: яна асуджала ўсялякую палітычную дзейнасць у зададзеных уладай каардынатах як здраду, калабаранцтва і пакорлівасць перад рэжымам. Больш за тое, становішча фінансавага пасярэдніка паміж замежнымі донарамі і палітьгчнымі партыямі дазволіла апазіцыйнай грамадзянскай супольнасці навязаць палітычнай супольнасці палітыку антыпалітыкі. У колах эліты апазіцыі сфармавалася паралельная структура кіравання, бо НДА валодалі рэсурсамі, якія дазвалялі ім кантраляваць раіпэнні палітычных партый.
    Паралельныя выбары 1999 г. і абезгалоўліванне апазіцыі
    Самая буйная спроба ажывіць паралельнае грамадства адбылася на пачатку 1999 г., калі рэшта Вярхоўнага Савета XIII склікання прызначылана 16 траўня альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары. Сэнс ініцыятывы быў у тым, каб абраць “альтэрнатыўнага прэзідэнта”, бо тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі, згодна з Канстытуцыяй 1994 г.,
    6 Паводле вынікаў апытання, праведзенага сярод актывістаў НДА ў 2002 г., 62% рэспандэнтаў наракалі на няроўны доступ да крыніц фіначсавання, 50% адзначылі недахоп кантактаў і абмену інфармацыяй, 39% — манапалізацыю рэпрэзентатыўных функцый некаторымі НДА, 37% — асабістыя амбіцыі лідараў НДА. Некаторыя апытанні выявілі, што 40% актывістаў НДАў правінцыі характарызавалі атмасферу ў “трэцім сектары”ўсваіхрэгіёнахяк “варожую”. Гл.: Ровдо Владнмнр. Белорусская контр элнта: состоянне н возможные моделн поведення // Адкрытае грамадства. № 1 (14). 2003. С. 9—22.
    канчаўся ў ліпені 1999 г. Меркавалася, што галасаванне будзе праводзіцца метадам пакватэрнага абыходу выбарцаў, якім актывісты прыняеуць на дом урны. Гэта была вельмі неадназначная кампанія.
    3 аднаго боку, рабілася арыгінальная спроба звярнуць увагу грамадскасці на тое, што пасля 1999 г. Лукашэнка становіцца нелегітымным, і падспуднапрыцягнуцьувагу міжнароднай супольнасці да падзей у Беларусі. Да таго ж гэта была, безумоўна. самая масавая і маштабная акцыя, хоць калі зладжаная апазіцыяй7.
    3 другога боку, правядзенне “альтэрнатыўных выбараў” скончылася для апазіцыі вялікім канфузам.
    Па-першае, ніводны з двух зарэгістраваных кандыдатаў: лідар БНФ Зянон Пазняк і былы прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір — не праводзіў рэальнай выбарчай кампаніі. Пазняк ад красавіка 1996 г., пазбегнуўшы арышту пасля гвалтоўнага разгону апазіцыйнага шэсця, жыў на эміграцыі. Больш за тое, за тры дні да афіцыйнага заканчэння кампаніі ён зняў сваю кандыдатуру, патлумачыўшы сваё рашэнне парушэннямі падчас галасавання і назваўшьі арганізатараў “паралельных выбараў” прадажнымі агентамі маскоўскага ўплыву, якія спрабуюць змяніць Лукашэнку на прэзідэнта, які ўрэшце здасць незалежнасць у абмен на падтрыманне дэмакратьгчнага фасада8. Чыгіра яіпчэ да пачатку кампайіі арыштавалі па абвінавачванні ў карупцыі.
    Па-другое, “паралельная” выбарчая камісія падазрона арганізавала працэдуру галасавання, калі урны прыносілі на дом, каб даць людзям прагаласаваць. Старшыня “паралельнай” Цэнтральнай выбарчай камісіі Ганчар, — прызначаны на пасаду ў 1996 г. Вярхоўным Саветам, калі апошні яшчэ захоўваў свае паўнамоцтвы, і ў парушэнне Канстытуцыі зняты прэзідэнцкім указам за тыдзень да рэферэндуму, які ён жорстка крытыкаваў, заявіўшы, што не прызнае яго вынікаў — сцвярджаў, што ў галасаванні ўзялі ўдзел больш за палову выбарцаў. Між тым па выніках наступных сацыялагічных апытанняў, лічба зменшылася ў дзесяць разоў9. Маштаб фальсіфікацыі выбараў, відаць, пераўзышоў той, які дазволіў сябе Лукашэнка падчас рэферэндуму 1996 г. Гэта пазбавіла апазіцьпо маральнай перавагі, паказала, як яна адчайна імкнецца ўразіць замежжа сваёй сілай, якой яіпчэ не набрала.
    За альтэрнатыўнымі прэзідэнцкімі выбарамі стаяў яшчэ і іншы сюжэт. Па вялікім рахунку, іх рухавіком былі амбіцыі Ганчара—ён выявіў
    7 У краіне было створана некалькі тысяч ценявых участковых выбарчых камісій. Актывісты апазіцыі сабралі болып за трыста тысяч подпісаў за двух кандыдатаў. Нарэшце, калі верыць вынікам незалежных сацыялагічных апытанняў (гл. ніжэй), у галасаванні ўзялі ўдзел як мінімум 300—400 тысяч чалавек.
    8 Хоць, магчыма, Пазняк і меў рацыю, калі падкрэсліваў, што кампанія фінансуецца з Расіі, але ягоная апантанасць пошукамі сярод апазіцыі агентаў Масквы прывяла да таго, што ён пачаў залічваць да іх усіх, апроч сваіх адданых прыхільнікаў.
    9 “На самой справе ў “віртуальных выбарах” узялі ўдзел не больш за 5% выбарцаў”. Гл.: Ровдо Владямнр. Перспектнвы “бархатной революцнн” в Беларусн Ц Непрнкосновенный запас. № 1 (33). 2004. http://magazines.russ.rU/nz/2004/l/rovdo4.html.
    сябе найбольш дзейсным і разам з тым найбольш неадназначным лідарам апазіцыі. Ён з’явіўся на палітычнай сцэне ў 1990 г. маладым (тады яму было трыццаць тры) перспектыўным дэпутатам Вярхоўнага Савета і адразу ж прыцягнуў увагу грамадства дасведчанасцю ў пытаннях права і прамоўніцкімі здольнасцямі. Амбітнасць Ганчара ніколі не была сакрэтам. У пошуках свайго палітычнага шанцу ён, не вагаючыся, пераходзіў з аднаго ў іншы лагер. Спачатку ён быў дэмакратам, але пасля 1991 г. зрабіўся жорсткім кансерватарам і быў застрэльшчыкам кампаніі па непрызначэнні рэферэндуму, якогаў 1992 г. дамагаўся БНФ. Ганчар спрычыніўся і да зняцця ў студзені 1994 г. Шушкевіча. Ён падумваў пра тое, каб перайсці ў каманду Кебіча, але ў таго не было ахвоты спрыяць палітычнай кар’еры Ганчара. У выніку “малады воўк” зрабіўся хаўруснікам Лукашэнкі і ў ліпені 1994 г. атрымаў на знак падзякі пасаду намесніка прэм’ер-міністра, адказнага за сацыяльную сферу. Праз пяць месяцаў Ганчар першым з чыноўнікаў урада падаў у адстаўку, спаслаўшыся на “паранаідальную атмасферу”, створаную ў атачэнні Лукашэнкі Шэйманам і Ціцянковым. Ён зноў перайшоў на бок апазіцыі, уступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю і ў 1995 г. зноў заваяваў месца ў парламенце.
    Можна меркаваць, што з таго часу Ганчар нацэльваўся на прэзідэнцкую пасаду, і “альтэрнатыўныя выбары” 1999 г., відавочна, былі для яго падрыхтоўчай піяр-кампаніяй, у цэнтры якой у значнай ступені знаходзіўся ён сам. Хоць кампанія ў канчатковым выніку правалілася, але з яе данамогай Ганчар заваяваў рэпутацыю моцнага харызматычнага лідара, здольнага ісці на рызыку — у сакавіку 1999 г. яго на дзесяць дзён кінулі ў турму, і ён увесь час трымаў “сухую” галадоўку, — адыходзіць ад партыйнай лініі і пераймаць нізавыя структуры ў, як яму здавалася, няздатных і безгаловых партыйных лідараў. Яго палітычная кар’ера ў апазіцыі складвалася ўдала. 20 ліпеня, калі канчаўся тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 1999 г., рэшткі Вярхоўнага Савета абралі Ганчара старшынёй парламента замест Шарэцкага, які зрабіўся “выканаўцам абавязкаў прэзідэнта” і ў той жа дзень з’ехаў у Літву і атрымаў там палітычны прытулак. Аднак амбіцыі (і, магчыма, жыццё) Ганчара ралтоўна абарваліся 16 верасня, калі яго выкралі разам з Анатолем Красоўскім, сябрам-бізнесоўцам, які яго фінансаваў. Трэба меркаваць, Ганчар даў рады пераканаць атачэнне Лукашэнкі, што змог бы эфектыўна супрацьстаяць прэзідэнту ў будучыні10.
    Гэта была не адзіная страта апазіцыі ў 1999 г. Раней ад кровазліцця ў мозг ва ўзросце 50-ці гадоў раптоўна памёр намеснік старшыні
    10 Адзін з былых калег Ганчара з каманды Лукашэнкі мяркуе, што, нягледзячы на канфуз з альтэрнатыўнымі выбарамі 1999 г., самога Лукапіэнкуўсё болып трывожыла гіперактыўнасць Ганчара, спробы ўсталяваць каналы камунікацыі з наменклатурай і з маскоўскай элітай і, верагодна, “чамаданы кампрамату ” на вышэйшых урадавых чыноўнікаў, магчыма, на самога прэзідэнта. Гл.: Федута Александр. Лукашенко: Полнтнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005. С. 511—515.
    Аб’яднанай грамадзянскай партыі Генадзь Карпенка. У 1994 г. ён беспаспяхова спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты, і, як шмат хто меркаваў, калі б Карпенку гэта ўдалося, ён бы праявіў сябе падчас выбараў значна лепш за Пазняка і Шушкевіча— двух няўдалых кандыдатаў ад апазіцыі. 3 таго часу Карпенка заваяваў прызнанне ў шэрагах апазіцыі мудрасцю і розумам, шырока абмяркоўвалася ягоная кандыдатура як праціўніка Лукашэнкі на наступных выбарах. Хадзілі ўпартыя чуткі, што ўлады маюць дачыненне да раптоўнай смерці Карпенкі, але вартых даверу доказаў не паўстала.
    Усяго праз месяц па адыходзе Карпенкі, 8 траўня 1999 г., гэткім жа спосабам, як пазней і Ганчар, быў выкрадзены япгчэ адзін буйны лідар апазіцыі і патэнцыйны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта — генерал Юрый Захаранка. Захаранка быў першым міністрам унутраных спраў Лукашэнкі. Яго звольнілі з пасады пасля таго, як ён публічна выказаў нязгоду з курсам прэзідэнта11. Біяграфія Захаранкі была звязаная з сіламі правапарадку, і таму ў апазіцыйным руху ён увасабляў альтэрнатыву Лукашэнку ў выглядзе “моцнай рукі”.
    Агулам да канца 1999 г. апазіцыя апынулася абезгалоўленай. У 1999—2000 гг. у апазіцыйных партыях адбылася змена кіраўніцтва: Пазняка нарэшце адхіліў ад пасады старшыні БНФ Вінцук Вячорка — ветэран нацыяйальнага руху, нягледзячы на свой 36-гадовы ўзрост; у красавіку 2000 г. зышоў у адстаўку старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч, перадаўшы кіраванне 39-гадоваму Анатолю Лябедзьку, былому памочніку Лукашэнкі. Аднак новым лідарам відавочна бракавала аўтарытэту, праніклівасці і прыцягальнасці іхных загінулых паплечнікаў.