Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Перамога апазіцыі на выбарах і паспяховыя вулічныя акцыі радыкальна змянілі палітычны расклад у Сербіі. Калі апазіцыя здолела пазбавіць Мілошавіча ўлады на тэрыторыі, дзе жыло 2/3 насельніцтва — гэта сталася вызначальным чыннікам у недапушчэнні фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2000 г., — ягонае панаван-
26 Babovic Marija. Potential for an Active Society // Protest in Belgrade: Winter of Discontent. Budapest: CEU Press, 1999. R 33—59.
не пачало крышыцца. Зіма 1996—1997 гг. была паваротным пунктам, пасля якога Мілошавіч ніколі не вярнуў сабе ранейшай папулярнасці.
Станоўчае і адмоўнае меркаванне пра С. Мілошавіча
Больш за тое, значная доля адміністрацыйных, інфармацыйных і фінансавых рэсурсаў была цяпер пад кантролем апанентаў. “За]едно” прадэманстравала ўдалы прыклад дзейснай, здольнай перамагаць кааліцыі, таму яе поспех дазволіў кансалідаваць ядро электарату апазіцыі, павялічыць палітычную актыўнасць людзей і надаць энергіі грамадзянскай супольнасці. Перамога “3ajeднo” пад дэмакратычнымі і праеўрапейскімі лозунгамі прыцягнула ўвагу звонку, і міжнародная супольнасць упершыню з часу прыходу Мілошавіча да ўлады пачала вывучаць палітычныя альтэрнатывы ягонаму рэжыму. Новы імпульс грамадзянскай супольнасці надаў хуткі рост НДА, якія ставілі на мэце мабілізаваць насельніцтва на змаганне супраць улады. Гэта азначала кардынальны паварот у параўнанні з сітуацыяй пачатку 1990-х гг., калі ў “трэцім сектары” вялі рэй антываенныя і гуманітарныя ініцыятывы, якія ствараліся як апаненты і рэжыму, і апазіцыі, былі непаслядоўнымі і падатлівымі да паглынання ўладамі. Донарскія арганізацыі спрыяння дэмакратыі звярнулі ўвагу на змены і павялічылі фінансавую падтрымку сербскім НДА26. Агулам падзеі лістапада 1996 г. — лютага 1997 г. стварылі шмат якія грамадскія і інстытуцыйныя перадумовы для далейшага прарыву да дэмакратыі. Аднак шлях ад перадумоў да ўласна дэмакратыі зацягнуўся на яшчэ тры з паловай гады, бо новыя сваркі ў “За]едно” вярнулі апазіцыйную эліту на сцяжыну самазнішчэння.
Рыхтуючыся да прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Сербіі, прызначаных на кастрычнік 1997 г., партыі, якія ўваходзілі ў “За]едно”,
26 Гл.: Roberts Adam, Ash Timothy Garton (eds.). Civil Resistance and Power Politics: The Experience of Non-violent Action. Oxford University Press, 2009. P 312.
дамовіліся вылучыць кандыдата на прэзідэнта ад СРА, на прэм’ерміністра — ад ДП, а на спікера парламента — ад Грамадзянскага саюза Сербіі. Гэта азначала, што за галоўны прыз на выбарах ад апазіцыі будзе змагацца Драшкавіч. Джынджыч, паддаўшыся сваім амбіцыям, публічна заявіў, што ён незадаволены пагадненнем і што ў Драшкавіча няма належнага досведу, каб быць прэзідэнтам. У канчатковым выніку раскол паміж СРА, з аднаго боку, і ДП—ГСС, з другога, прывёў да распаду кааліцыі. Апаненты Драшкавіча ў апазіцыі хутка падмянілі пытанне адзінства на пытанне ўдзелу ў выбарах. У траўні ГСС, ДП і ДПС пагражалі байкатаваць выбары, заяўляючы, што будуцьу іхудзельнічаць, толькі калі ўлады выканаюць пэўныя ўмовы, якія забяспечвалі б свабоднае і сумленнае галасаванне. На гэты час Драшкавіч і Джынджыч яіпчэ раз памяніліся месцамі ў дэмакратычным лагеры. Драшкавіч з рэвалюцыянера і радыкала ператварыўся ў памяркоўнага палітыка, а з Джынджычам адбылася адваротная метамарфоза.
Падобную метамарфозу спарадзіла не сапраўднае пераасэнсаванне ранейшай стратэгіі, а звьічайнае палітыканства. У адказ на патрабаванні свабодных выбараў Мілоіпавіч зноў ужыў тактыку падзелу апазіцыі праз кааптацыю яе часткі. Ен пачаў сепаратныя перамовы з Драшкавічам і прапанаваў яму гарантыі лібералізацыі СМІ і запрашэння на выбары йіжнародных назіральнікаў. Аднак сапраўдная сутнасць дамовы Мілошавіча з Драшкавічам палягала ў тым, што Мілошавіч дапаможа СРА заваяваць кантроль над Бялградскай гарадской адміністрацыяй у абмен на ўдзел у выбарах. Затым кааліцыя СРА і СПС зняла Джынджыча з пасады мэра Бялграда і замяніла яго на пратэжэ Драіпкавіча. СРА правёў чыстку ў гарадскіх структурах, у тым ліку і сярод кіраўніцтва незалежнага тэлеканала “Студыя Б”, — звольніў прыхільнікаў партнёраў па былой кааліцыі “3ajeflHo” і прызначыў замест іх уласных стаўленікаў. Дзеянні Драшкавіча фактычна раўняліся здрадзе, аднак трэба прызнаць, што ён меў рацыю, калі асуджаў рашэнне астатніх дэмакратычных партьій байкатаваць выбары27. Сапраўды, выявілася, што тактыка байкоту самаразбуральная для апазіцыі, але несці віну за катастрафічны вынік выбараў мусіў увесь спектр апазіцыйных партый.
У першым туры СПС паказала найгоршы вынік за дзесяць гадоў. Кандыдат на прэзідэнта ад СПС Зоран Ліліч набраў усяго 35,6% галасоў — прыкладна гэткі ж адсотак і яшчэ менш у абсалютных лічбах, чым атрымае Мілошавіч на федэральных выбарах 2000 г. Відавочна, што без падтрымкі астатніх апазіцыйных партый СРА не меў ніякіх шанцаў выйсці ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, ужо не кажучы пра тое, каб перамагчы. He здолеўшы выйсці ў другі тур, Драшкавіч пачаў страчваць свае пазіцыі на сербскай палітычнай сцэне і адыходзіць
27 “Пыхлівым лідарам прыйдзецца тлумачыць выбарцам, чаму яны адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах, калі ў мінулым годзе ўдзельнічалі ў федэральных выбарах у тых самых, калі не горшых, умовах”. Цыт. паводле: Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 345.
Раздзел 5. Апазіцыя ў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 205 на перыферыю. Разам з тым яўка ў першым туры значна перавысіла 50%, і спроба пазбавіць выбары легітымнасці праз няўдзел выбарцаў правалілася. Між тым байкот болып за ўсё пайшоў на карысць СРП: ІПэшаль набраў 28% галасоў і выйшаў пераможцам у другім туры, аднак не стаўся іірэзідэнтам з прычыны нізкай яўкі ў другім туры: шырока хадзіла меркаванне, што лічбы яўкі сфальсіфікавалі, каб не дапусціць перамогі Шэшаля. Радыкалы паспяхова скарысталіся і стратай даверу да рэжыму Мілоіпавіча, і самаразбуральнымі паводзінамі апазіцыі. Падчас новых выбараў у снежні прэзідэнтам быў абраны Мілан Мілуцінавіч — міністр замежных спраў Сербіі і адданы прыхільнік Мілошавіча. Між тым Драшкавіч у першым туры набраў усяго 15% галасоў і паводле іроніі лёсу заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць другі тур.
Вынік выбараў 1997 г. быў у тым, што Мілошавіч зноў паспяхова пазбегнуў паразы і страты ўлады. Ён увайшоў у кааліцыю з радыкаламі і мусіў прыстасавацца да ультранацыяналізму Шэшаля. Адышоўшы ад парламенцкай палітычнай барацьбы, апазіцыя апынулася безабароннай перад рэжымам, які, улічваючы дамову Мілошавіча з Драшкавічам, кантраляваў цяпер увесь парламент і мог правесці любы законапраект не тое што без апазіцыі, але нават без абмеркавання. У 1998 г. акурат гэткім спосабам былі прынятыя пастановы, якія ўзаконьвалі здушэнне незалежнай прэсы і ВНУ. Узмацненне этнічнага канфлікту ў Косаве ў 1998 г. паслужыла для рэжыму дадатковым апраўданнем новых надзвычайных захадаў. Але ў шырэйшьгм сэнсе вылучэннем праблемы Косава на першы план унутранай палітыкі Мілошавіч зрэагаваў на сур’ёзны ўдар па ягонай легітымнасці, нанесены бурлівымі палітычнымі падзеямі 1996—1997 гг. Сутыкнуўшыся з эканамічным заняпадам і вьгразным ростам непрымання ягонай улады ў грамадстве, Мілошавіч вырапіыў пайсці на эскалацыю крызісу, каб чарговы раз прысвоіць лаўры выратавальніка і абаронцы нацыі28.
28 Я яшчэ раз падкрэсліваю, што ў аднаўленні і трагічных наступствах косаўскага канфлікту напрыканцы 1990-х гг., як і ва ўсёй балканскай трагедыі 1990-х гг. пасля распаду Югаславіі нельга вінаваціць толькі Мілошавіча ці сербскі бок агулам. У гэтай кнізе не ставіцца мэта ацаніць, хто больш, а хто менш вінаваты ў тым, што здарылася: палітыка агрэсіўнага нацыяналізму і этнічных чыстак з боку рэжыму Мілошавіча ці радыкальны экстрэмізм асобных элементаў сярод косаўскіх паўстанцаў. Тут робіцца спроба прааналізаваць палітычныя наступствы дзеянняў усіх бакоў. Безумоўна, Мілошавіч не задумляў пачатку збройнага паўстання Арміі вызвалення Косава ў 1997 г., каб вярнуць сабе славу лідара і выратавальніка нацыі. Але зразумела, што ў абвастрэнні канфлікту Мілошавіч убачыў шанец правесці новую мабілізацыю і яднанне грамадства на нацыяналістычнай аснове, ад якой нічога не засталося ў сярэдзіне 1990-х гг., калі ён вымушаны быў граць ролю “міратворцы”, і ўзняць легітымнасць сваёй аўтарытарнай улады, чарговы раз падаўшы сябе збаўцам сербаў. Гэтаксама і паўстанцы АВК выкарыстоўвалі жорсткую рэакцыю Мілошавіча і этнічныя чысткі, каб у высакародным святле паказаць свой экстрэмізм і ўцягнуць у канфлікт міжнародную супольнасць. Як казала былая дзяржсакратар ЗПІА Мадлен Олбрайт, дыпламатьгчная стратэгія Мілошавіча палягала ў тым, каб ва ўсім
У той жачас апазіцыя апынулася ў палітычнай пустэльні. ДПС і ДП цяпер мусілі мірыцца са статусам не прадстаўленых у парламенце партый і не мелі эфектыўных магчымасцей уздзейнічаць на фармаванне палітыкі. У сістэме ўлады СРА апынуўся ў маргінальным становішчы, і таму Драшкавіч быў вымушаны пагаджацца на любыя прапановы рэжыму — урэшце ён атрымаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра ў федэральным урадзе. Абедзве часткі апазіцыі сутыкнуліся з абурэннем і расчараваннем грамадства. Параза, якую апазіцыя сама сабе нанесла, дала ёй яшчэ адзін урок, як дорага каштуюць раз’яднанасць і палітычны апартунізм. У канчатковым выніку спатрэбіліся толькі грубыя памылкі самога Мілошавіча, каб апазіцыя змагла ачуняць ад удару і — перамагчы.
вінаваціць “тэрарыстаў” АВК. Больш за ўсіх гэтай стратэгіі спрыяла сама АВК. Ледзь не кожны раз, як нам удавалася стрымаць Мілошавіча, баевікі карысталіся магчымасцю і пачыналі баявыя дзеянні. Гл.: Albright Madeleine. Madam Secretary: A Memoir. New York: Miramax, 2003. R 490. Вось як Мадлен Олбрайт характарызавала АВК: “.. .у АВК не назіралася джэферсанаўскага мыслення. АВК часта наносіла ўдары без разбору — здавалася, яна імкнулася справакаваць сербаў на буйнамаштабныя дзеянніў адказ, каб міжнароднаеўмяшанне сталася непазбежным”. (Тамсама. Р 491.)
Раздзел 6.
Апазіцыя ў Беларусі: хаджэнне па коле
Праблемы і дылемы пры кансалідаванай аўтакратыі
Беларуская апазіцыя прайграла Лукашэнку ў 1994 г. і ў вялікай ступені ў 1996 г. таму, што прадстаўляла электаральную меншасць грамадства. Падпарадкаваўшы сабе ўсе інстытуты ўлады, Лукапіэнка не збіраўся дапусціць, каб гэтая сітуацыя змянілася. Кантроль над сэрцамі і розумамі заставаўся гэткім жа ключавым фактарам улады Лукашэнкі, як і кансалідаваная аўтакратыя: першы чыннік падмацоўваў другі, і ў ягоных праціўнікаў не засталося, бадай, ніякіх шанцаў разарваць гэтае кола. У новай сітуацыі, калі ў лістападзе 1996 г. апазіцыю выключылі з інстытуцыйнай парламенцкай палітыкі, яе ўнутраныя праблемы сталіся дадатковай перашкодай для таго, каб супрацьстаяць паўсталай аўтакратычнай уладзе.