Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Другая значная хваля мабілізацыі мас супраць Мілошавіча на пачатку 1990-х гг. прайшла ўвесну 1992 г., калі пачалася вайна ў Босніі і адбывалася “рэканфігурацыя” былой Югаславіі і ўтварэнне ФРЮ ў складзе толькі Сербіі і Чарнагорыі. Гэтая хваля пратэстаў была адметная тым, што супраць Мілошавіча аб’ядналіся лібералы, нацыяналісты і царква. Апазіцыя патрабавала адстаўкі Мілошавіча ў імя выратавання краіны ад вайны і хаосу. За некалькі месяцаў блізу паўмільёна грамадзян з усёй Сербіі падпісалі петыцыю за адстаўку Мілошавіча.
Першая дэманстрацыя, арганізаваная пры падтрымцы Цэнтра антываенных дзеянняў, пачалася ў дзень выбараў. Удзельнікі ў маўчанні неслі сотні метраў чорных сіужак у памяць ахвяр вайны. Калі пратэстоўцы дайшлі да Бялграда, да маўклівай акцыі далучыліся масы людзей, яна ператварылася ў дэманстрацыю апазіцыі на чале з Драшкавічам пад лозунгамі супраць вайны, супраць ФРЮ, супраць выбараў, супраць Мілошавіча і за аднаўленне манархіі — усё разам.
14 чэрвеня яшчэ адну дэманстрацыю арганізавала духавенства праваслаўнай царквы. Працэсію ўзначальваў патрыярх Павел (гэта азначала, што найвышэйшы царкоўны іерарх замыкаў шэсце). У звароце да дэманстрантаў ён адкрыта назваў рэжым Мілошавіча “ўнутраным ліхам”, ад якога трэба абараніць сербскі народ, як і ад небяспекі звонку18. Хваля пратэстаў прадоўжылася студэнцкімі акцыямі, якія пачаліся 28 чэрвеня і прывялі да ўзяцця будынкаў Бялградскага ўніверсітэта. У той жа дзень на плошчы перад федэральнай Скупшчынай адбыўся стотысячны мітынг з тымі ж патрабаваннямі: адстаўкі Мілошавіча і спынення вайны. Ён перарос у васьмідзённую акцыю пратэсту на вуліцах Бялграда, падчас якой у дэманстрацыях часам удзельнічалі сотні тысяч чалавек.
Хоць сербская апазіцыя выявіла магутны мабілізацыйны патэнцыял, аднак з шэрага прычын гэтая хваля пратэстаў мела абмежаванае ўздзеянне.
Па-першае, у разрозненых груп не было ўзгодненай, паслядоўнай платформы і сімволікі. Гэтак, студэнты пераважна выступалі супраць Мілошавіча і за дэмакратыю. Прыхільнікі Драшкавіча абвінавачвалі
18 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. R 157.
ўладу ў здрадзе нацыянальным інтарэсам і заклікалі да аднаўлення манархіі. Варта адзначыць, што, калі на тэрыторыі Бялградскага ўніверсітэта з’явіўся напгчадак сербскай каралеўскай дынастыі прынц Аляксандр Карагеоргіевіч, якога апазіцыя бачыла будучым кіраўніком дзяржавы пасля таго, як Мілошавіч будзе змушаны падаць у адстаўку, студэнты сустрэлі яго досыць прахалодна.
Па-другое, у акцыях пратэсту пераважна ўдзельнічалі студэнты і сярэдні клас, і адбываліся яны збольшага ў Бялградзе. Маючы кантроль над СМІ, Мілошавіч дзейсна маніпуляваў думкай маўклівай большасці ў правінцыі, узводзячы паклёп на пратэстоўцаў: іх называлі здраднікамі і замежнымі агентамі, намякалі, што яны не сербы паводле нацыянальнасці; сцвярджалася, што студэнты і выкладчыкі ў сваёй палітычнай волі абсалютна роўныя з кожным селянінам і кожным працоўным у Сербіі.
Па-трэцяе, уся ваенная інфармацыя цэнзуравалася дзяржаўным тэлебачаннем, таму рэжыму было няцяжка падаць выступы пратэсту, нават гэткія масавыя, як забурэнні купкі здраднікаў.
Па-чацвёртае, не было адзінага аўтарытэтнага кіраўніцтва акцыямі. Вук Драшкавіч, які пераважна ўзначальваў дэманстрацыі і агучваў лозунгі, урэшце адступіўся і пераканаў людзей спыніць дэманстрацыі, калі Мілошавіч вырашыў часткова задаволіць патрабаванні пратэстоўцаў: прызначыў датэрміновыя агульныя выбары на 12 снежня і пагадзіўся зрабіць Мілана Паніча прэм’ер-міністрам ФРЮ. Нізкія палітычныя інтрыгі дазволілі Мілошавічу выпусціць пару і выйграць час і далі магчымасць для далейшага паспяховага контрнаступу.
I нарэшце, акцыі пратэсту не мелі яснай стратэгіі. Разважаючы праз гады пра тагачасныя падзеі, Зоран Джынджыч адзначыў, што ў апазіцыі была “проста адна завядзёнка: пратэставаць, пратэставаць, пратэставаць і спадзявацца, што нешта здарыцца. Гэта было вельмі рызыкоўна. Мілошавіч умеў чакаць. Яго не хвалявала эканоміка... Яго турбавала толькі ягоная ўлада, і калі ў нас мала сіл, каб гвалтоўна яго скінуць, яму ўсё роўна”19.
Марна страчаная перамога: “3ajeднo”, “зіма незадаволенасці” і катастрофа 1997 г.
У сакавіку 1996 г. падчас падрыхтоўкі да мясцовых і федэральных выбараў паўстаў першы паспяховы альянс асноўных апазіцыйных партый — кааліцыя “3ajeднo” (Разам). Яна аб’яднала старых партнёраў і праціўнікаў як з нацыяналістычнага правага крыла (СРА), гэтак і з ліберальнага левацэнтрысцкага (Грамадзянскага саюза Сербіі) і ДП. Апазіцыйная кааліцыя ўпершыню выпрацавала паслядоўную
19 In His Own Words: Zoran Djindjic // Interview with Steve York. Belgrade. 01.12.2000, for the film “A Force more Powerful”, http://www.aforcemorepowerful.org/films/bdd/ story/hif/zoran-djindjic.php.
Раздзел 5. Апазіцыяў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 201 ідэалагічную платформу20. Яна падкрэслівала сваю праеўрапейскую і празаходнюю арыентаванасць, называла сябе “аб’яднаннем еўрапейскіх сербаў”21. Змена ідэалогіі выклікала новую серыю нападаў афіцыйных СМІ на апазіцьпо як на “нацыянальных здраднікаў”, і на федэральных парламенцкіх вьібарах “Заіедно” зазнала цяжкую паразу.
Тым не менш, на мясцовых выбарах дзякуючы вялікай долі прыхільнікаў апазіцыі ў гарадах “За]едно” здолела атрымаць пераканаўчую перамогу ў больш як трыццаці найбуйнейшых муніцыпалітэтах, у тым ліку і ў сталіцы. У муніцыпалітэтах, дзе перамагла “3ajeflHo”, пражывала 60% ад агульнага ліку насельніцтва Сербіі22.
Рашэнне ўлад ануляваць вынікі выбараў выклікала беспрэцэдэнтны выбух грамадскіх пратэстаў, болып шырокі і трывалы за ўсе вулічныя акцыі, арганізаваныя апазіцыяй з моманту яе з’яўлення на палітычнай сцэне. Калі самі акцыі пратэсту сталіся своеасаблівай прэлюдыяй да электаральнай рэвалюцыі 2000 г., якая скінула рэжым Мілошавіча, то ў паводзінах улады ў 1996 г. і 2000 г. заўважалася дзіўнае падабенства. Па-періпае, на самым пачатку афіцыйныя СМІ абвясцілі перамогу апазіцыі, хоць і з агаворкай, што гэта папярэднія вынікі. Па-другое, далей быў досыць працяглы перыяд ваганняў: перш чым прыняць рашэнне скасаваць вынікі выбараў, рэжым спачатку спрабаваў арганізаваць другі тур, каб даць яшчэ адзін шанец кандыдатам ад улады і сваёй маніпуляцыйнай мапіыне. Між тым апазіцыя ўжо вывела людзей на вуліцы — з кожным днём акцыі пратэсту рабіліся ўсё болып масавымі28. Запозненыя захады, каб не дапусціць перамогі апазіцыі, пачалі рабіцца пасля таго, як яе прыхільнікі ўжо даўно пераканаліся, што выйгралі выбары, і арганізавалі вулічны супраціў. Такім чынам, апазіцыя не толькі даказала, што здольная перамагчы ўладу на выбарах: пратэсты, справакаваныя адменай вынікаў галасавання, далі апанентам Мілошавіча надзею, што яны змогуць перамагчы яго і на вуліцах.
Пратэсты былі па сутнасці гарадской з’явай24. Асноўную масу дэманстрантаў у Бялградзе складалі маладыя, адукаваныя, кваліфікаваныя прафесіяналы, якія жылі ў цэнтры гора-
20 ‘Тэтай вясной у Сербіі пануе напружаная нявызначанасць. Рэжым вядзе “халодную вайну” супраць дэмакратычнай апазіцыі, якая абвясціласваюволю: аб’яднаццаў парламенце і па-за парламентам, каб супрацьстаяць рэжыму, спытаць яго, куды пайшлі ўсе грошы і хто скраў леташні ўраджай збожжа, запатрабаваць вяртання Сербіі ў Еўропу, хуткай прыватызацыі, [павагі да] грамадзянскай супольнасці і вяршэнства закона”. Гл.: Milosevic Milan. Regime Crisis //Vreme News Digest Agency. № 235. 09.04.1996.
21 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 265.
22 Markovich Stan. Backtracking Towards Dictatorship in Serbia and Montenegro Ц Transitions Online. 15.07.1997.
23 Тамсама.
24 Vujovic Steren. Protest as an Urban Phenomenon Ц Mladen Lazic (ed.). Protest in
Belgrade: Winter of Discontent. Budapest: CEU Press, 1999. P 193—210.
да ці паблізу ад яго. Большасць з іх належала да партый кааліцыі “За]едно” ці спачувала ім25. Аднак акцыі былі настолькі шматлюдныя і паслядоўныя, што дасягнулі сваёй непасрэднай мэты — прызнання вынікаў выбараў — і паслужылі сігналам як для рэжыму Мілошавіча, гэтак і для грамадства. Гэтыя акцыі пратэсту вылучае яшчэ адна асаблівасць: яны былі самай удалай ад 1990 г. спробай прапанаваць альтэрнатыву нацыянальнай палітыцы Мілошавіча і перахапіць у афіцыйнага палітычнага дыскурсу ідэю сербскасці. Пасля болын як пяці гадоў напружанасці ў адносінах з рэжымам Сербская праваслаўная царква цяпер адкрыта падтрымала пратэстоўцаў. Спалучэнне сімволікі Еўразвяза і Сербскага Каралеўства ўяўляла кантраст з мілошавічаўскай дзіўнай сумессю местачковага патрыятызму і камунізму, якую апаненты трапна назвалі шлюбам па разліку ідэалогій “уладнага сужэнства”. Удзельнікі кожнай дэманстрацыі з гонарам неслі сінія сцягі з дванаццацю зоркамі побач з чырвонаблакітна-белымі трыкалорамі, а пачыналася і завяршалася кожная акцыя старажытным нацыянальным гімнам “Боже правде”.
Чым болып шырыліся акцыі пратэсту, тым болып у Мілошавіча адымалі нацыяналізм — ён ператвараўся ў філасофію апазіцыі. Гэтай трансфармацыі міжволі паспрыяў сам Мілошавіч, калі ягоная жонка зрабіла няўдалую спробу сутыкнуць пратэстоўцаў з дэманстрантамі ад АЮЛ, прывезенымі на аўтобусах у Бялград з вясковых раёнаў. Прыхільнікі Мілошавіча, пераважнанемаладыя сяляне, неслі сімволіку цітаўскай Югаславіі, для адных — заплямленую шалам нацыяналізму канца 1980-х гг., для іншых — спляжаную камуністычнай ідэалогіяй. А сцягі новай ФРЮ ў руках прыхільнікаў улады, бадай, ні з чым не атаясамліваліся, апроч самога рэжыму Мілошавіча. Дысананс апазіцыйнай і афіцыйнай сімволікі ствараў уражанне супрацьстаяння паміж “Сербіяй”, з аднаго боку, і “цітаізмам” і “Югаславіяй”, з другога. Але, адрозна ад таго, што было гадоў сем-дзевяць таму, Мілошавіч апынуўся не на баку пераможцаў. Няўдалая спроба мабілізаваць прыхільнікаў мела для Мілошавіча яшчэ адно страшэннае наступства: яна пацвердзіла, што час змяніўся — і апазіцыя здольная мабілізаваць нашмат болып людзей, чым улада. Каля пяцідзесяці тысяч лаялістаў сутыкнуліся з нашмат большымі сіламі апазіцыі, якія пераўзыходзілі іх лікам, прынамсі, у шэсць-сем разоў. Памылка ўлады прывяла да таго, што вясковая Сербія даведалася: апазіцыя насамрэч нашмат большая за дробную купку адкідаў грамадства, як яе звычайна малявалі дзяржаўныя СМІ.