• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Крыж на вулічнай палітыцы
    Вулічныя пратэсты — яшчэ адзін складнік стратэгіі апазіцыі пасля 1996 г. — рэдка збіралі такую колькасць удзельнікаў, што сведчыла б пра сапраўдны рост незадаволенасці ў грамадстве. У рэчаіснасці ядро іх удзельнікаў складалі перакананыя актывісты апазіцыі, і ў выніку яе лідары займаліся перакананнем перакананых. Часам самыя адметныя акцыі пратэсту былі не самымі шматлікімі. Напрыклад, у сакавіку—красавіку 1997 г. адна-дзве тысячы маладзёнаў выходзілі пратэставаць на вуліцу з прычыны новых палітычных пагадненняў паміж Беларуссю і Расіяй, што, як непакоілася апазіцыя, азначалі афіцыйную здачу суверэнітэту і незалежнасці. Аднак брутальнасць вулічных сутыкненняў ясна паказала ўсім у краіне і за мяжой, што ідэя незалежнасці беларусам далёка не чужая.
    Таксама варта адзначыць шэраг акцый пратэсту пад назвай
    11 У адным відэаінтэрв’ю Захаранка сцвярджаў, што Лукашэнка казаў яму быць гатовым выканаць любы загад, але той адмовіўся і пры гэтым дадаў, што ніколі не будзе выконваць антыканстытуцыйных загадаў. Захаранку хутка замянілі на больш лаяльнага міністра.
    “Маршы свабоды” ў 1999—2000 гг. У першым маршы, які адбыўся 17 кастрычніка 1999 г., удзельнічала да 25.000 чалавек; ён скончыўся самай сур’ёзнай за многія гады сутычкай з міліцыяй, у якой каля 40 міліцыянтаў атрымалі траўмы і былі арыштаваныя сотні дэманстрантаў. Пабочнымі вынікамі гэтай акцыі сталіся вызваленне Міхаіла Чыгіра пасля паўгода зняволення і афіцыйная згода ўлады правесці перамовьі з апазіцыяй наконт унясення змен у выбарчае заканадаўства.
    15	сакавіка 2000 г. прайшла маштабная акцыя апазіцыі “Марш свабоды-2”, у якой удзельнічала каля 30.000 чалавек — рэкорд, які застанецца непераўзыдзеным у наступныя гады. Частковы поспех “Маршу свабоды-2” выклікаў трывогу ва ўлады: выявілася, што мірныя дэманстрацыі, калі іх не разганяе міліцыя, могуць збіраць шмат удзельнікаў. Адразу пасля “Маршу свабоды-2” мінскія гарадскія ўлады выдалі пастанову, якая забараняла правядзенне дэманстрацый у горадзе і абмяжоўвала дзейнасць апазіцыі адным месцам — малавядомым паркам на ўскрайку горада, на плошчы Бангалор, які атрымаў у апазіцыі назву “сабачай пляцоўкі”, бо мясцовыя жыхары зазвычай выгульваюць там сабак.
    Наступную спробу арганізаваць масавую акцыю 25 сакавіка 2000 г. сарвала міліцыя, перакрыўшы ўсе падыходы да месца збору і разагнаўшы ўдзельнікаў маленькімі групамі. Гэта на гады наперад сталася характэрнай рысай тактыкі міліцыі і спецпадраздзяленняў ла разгоне акцый пратэсту.
    Тры фактары прычыніліся да канчатковай паразы спроб пазаінстытуцыйнымі дзеяннямі змяніць палітычны статус-кво.
    Па-першае, кароткатэрміновае пагаршэнне эканамічных умоў было далёка не настолькі маштабным, каб спарадзіць выбух незадаволенасці рэжымам у грамадстве. Калі стан эканомікі напрыканцы 1998 г. сапраўды пагоршыўся ў выніку жнівеньскага фінансавага крызісу ў Расіі, улады здолелі выйграць у “вайне абвінавачванняў” і патлумачыць падзенне жыццёвага ўзроўню не сваёй афіцыйнай палітыкай, a іншымі чыннікамі, у тым ліку і шкодніцтвам апазіцыі.
    Па-другое, значна зменшыўся ўдзел моладзі ў палітычных працэсах. Калі першую хвалю антылукашэнкаўскіх выступаў у 1996 г. ггравяло пакаленне, якое вырасла ў гады незалежнасці і нацыянальнага адраджэння, дык новы палітычны кантэкст, натуральна, не даваў пашырацца духу і настроям, што сілкуюць грамадскую актыўнасць. Болып за тое, адносна ліберальная грамадская атмасфера напрыканцы 1990-х гг. прапаноўвала болып прывабныя і бяспечныя альтэрнатывы, чым ўдзел у палітычным жыцці.
    I нарэшце, тое, што дэманстрацыі апазіцыі жорстка разганяліся і раз за разам сведчылі, што яны абсалютна не ў стане змяніць хаду палітычньіх падзей, сталася вельмі эфектыўным інструментам, каб пераканаць патэнцыйных пратэстоўцаў у нізкай эфектыўнасці і высокай рызыкоўнасці ўдзелу ў акцыях апазіцыі.
    Перамовы
    Калі альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары ніяк не падзейнічалі на ўладу, апазіцыя была вымушаная вярнуцца да пошукаў выйсця з палітычнай і грамадскай ізаляцыі. Вынікам сталася патрабаванне перамоў з урадам, каб выпрацаваць рашэнне, якое забяспечыла б правядзенне свабодных і сумленных выбараў. Першымі гэтую ідэю аіучылі ў 1998 г. Кансультацыйна-назіральная група АБСЕ ў Мінску і сталая працоўная група АБСЕ па Беларусі пад старшынствам Адрыяна Севярына.
    Апазіцыя спачатку з падазрэннем паставілася да самой ідэі перамоў, як да пасткі, што прывядзе да міжнароднага прызнання рэжыму Лукашэнкі, але ўрэшце вырашыла паспрабаваць і ўтварыла для вядзення перамоў Каардынацыйную раду апазіцыйных палітычных партый. Апазіцыя таксама здолела дасягнуць пагаднення наконт зместу перамоў, вылучыўшы да ўлады чатыры патрабаванні: уключыць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі, пашырыць прэрагатывы парламента, забяспечыць доступ да дзяржаўных СМІ і спыніць палітычныя рэпрэсіі.
    Лукашэнка пагадзіўся на падобныя перамовы ўлетку 1999 г., бо наперадзе быў саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін АБСЕ ў Стамбуле ў лістападзе 1999 г. На той час яго яшчэ неяк турбавала непрызнанне рэжыму на Захадзе, і ён, напэўна, спадзяваўся вярнуць сабе легітымнасць на міжнародным узроўні. Улады нават падтрымалі намаганні КНГ стварыць аб’яднаную сетку ўнутраных назіральнікаў, якія назіралі за галасаваннем у 70-ці са 110-ці выбарчых акруг падчас парламенцкіх выбараў 2000 г. На Стамбульскім саміце знайшла падтрымку стратэгія КНГ і працоўнай групы ПА АБСЕ і была ўтвораная трохбаковая парламенцкая група па Беларусі: ад Еўрапейскага парламента, Парламенцкіх Асамблей Рады Еўропы і АБСЕ.
    Аднак перамовы ад самага пачатку замарудзіліся, бо ніводны з бакоў не выяўляў асаблівага жадання ісці на кампрамісы. Апазіцыя спачатку настойвала на вяртанні да Канстытуцыі 1994 г. як зыходным пункце для перамоў. Улады патрабавалі, каб апазіцыя прызнала Канстытуцыю 1996 г., і толькі тады яны будуць разглядаць магчымасць перамоў. Апазіцыя моцна разлічвала на прадстаўнікоў Захаду як на дадатковую сілу, здольную зрушыць раўнавагу на яе карысць. У пэўным сэнсе перамовы вяліся паміж урадам і Захадам пры пасярэдніцтве апазіцыі, а не паміж урадам і апазіцыяй пры пасярэдніцтве Захаду. Калі місія АБСЕ прызнала, што не мае механізмаў уздзеяння на Лукашэнку і пераканала кіраўніцтва апазіцыі весці перамовы аб змяненні Канстытуцыі, якая дзейнічае de facto, замест таго, каб вяртацца да Асноўнага Закона 1994 г., апазіцыя зразумела гэта як заклік легітымаваць рэжым Лукашэнкі і пачала нападаць на кіраўніка місіі нямецкага амбасадара Ганса-Георга Віка.
    Урэшце напрыканцы 1999 г. прадстаўнікі ўрада і апазіцыі дасягнулі першых зрухаў — дамовіліся пра доступ апазіцыі да дзяржаўнага тэлебачання. Аднак Лукашэнка ў адказ на гэтую першую дамоўленасць зняў з пасад чыноўнікаў, якія вялі перамовы — відавочна, за тое, што зашмат прапанавалі апазіцыі. У канчатковым выніку Лукашэнка ўзмацніў скіраваную супраць групы АБСЕ рыторыку, абвінаваціў яе ў тым, што гэта галоўны спонсар і “фабрыка думкі” апазіцыі. Ад лютага 2000 г. рэжым цалкам байкатаваў перамовы. Замест іх Лукашэнка ініцыяваў “дыялог з грамадска-палітычнымі сіламі” — “круглы стол” з прапрэзідэнцкімі партыямі і арганізацыямі з самім прэзідэнтам на чале. “Дыялог” адбыўся ўвесну 2000 г. Яго паказвалі па тэлебачанні, ён ператварыўся ў выступ прыхільнікаў Лукашэнкі, якія цалкам падтрымлівалі ягоную палітыку і выкарыстоўвалі тэлетрансляцыі для нападаў на апазіцыю, а не для абмеркавання гграблем выбарчага заканадаўства і дэмакратызацыі.
    Ухвалены Палатай прадстаўнікоў у чэрвені 2000 г. Выбарчы кодэкс утрымліваў адно нязначныя папраўкі і не ўключаў большасці патрабаванняў апазіцыі і рэкамендацый АБСЕ. Ен не забяспечваў плюралістычнасці і шматпартыйнасці выбарчых камісій і іх незалежнасці, не гарантаваў дастатковага ўзроўню празрыстасці выбарчага працэсу, не прадугледжваў адзінай працэдуры абскарджвання рашэнняў выбарчых камісій, залішне рэіуляваў агітацыйную дзейнасць — да поўнага здушэння агітацыйнай кампаніі і свабоды слова12 — і ўтрымліваў надта няясныя правілы рэгістрацыі кандыдатаў13. Фактычна выканаўчая галіна ўлады атрымала татальны кантроль над выбарамі.
    Ізноў разлад: парламенцкія выбары 2000 г.
    Набліжэнне сезону выбараў 2000—2001 гг. не абяцала апазіцыі нічога, апроч расчаравання і чарговьгх прыніжэнняў. Калі зніклі надзеі на правядзенне дастаткова свабодных і справядлівых выбараў, падрыхтоўка да іх звялася да спрэчак, ці мэтазгодна ўвогуле ў іх удзельнічаць. Гэтае пытанне загнала не адзін клін паміж і без таго разрозненымі часткамі апазіцыі. Найбольш значная спроба пераадолець раз’яднанасць была зробленая на пачатку 1999 г. праз стварэнне Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (КРДС). Аднак у кааліцыі адбыўся раскол па пытанні ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, абвешчаных Лукашэнкам у 2000 г. Калі ўлады прьпіялі новы выбарчы кодэкс, рэшта Вярхоўнага Савета і найбуйнейшыя апазіцыйныя партыі, такія як БНФ і АГП,
    12 Напрыклад, кандыдаты, якія хацелі правесці сустрэчы з выбарцамі не ў памяшканнях, мусілі прасіць дазволу, як на правядзенне мітынгу ці дэманстрацыі. Фінансаванне агітацыйнай кампаніі на аднаго кандыдата на парламенцкіх выбарах ледзьве перавышала 50 долараў.
    13 Гл.: Nations in Transit 2003, Belarus, http://www.freedomhouse.org/report/ nations-transit/2003/belarus.
    вырашылі байкатаваць выбары на той падставе, што не зроблена ніякіх зрухаў у бок дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства і задавальнення іншых патрабаванняў апазіцыі. Разам з тым некаторыя арганізацыі, у тым ліку Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Народная грамада”, адна з трох вядучых апазіцыйных партый, і паасобныя дзеячы адмовіліся ад байкоту і выказаліся за ўдзел у выбарах. Асобныя групы актывістаў з партый, якія вырашылі байкатаваць выбары, таксама далучыліся да выбарчай кампаніі.
    Пытанне байкоту або ўдзелу ў выбарах адлюстравала прынцыповыя разыходжанні ў бачанні будучыні ў шэрагах дэмакратычнай апазіцыі. Сілы, якія выступалі за байкот, сцвярджалі, што наперадзе — радыкальныя змены палітьгчнай сістэмы, магчыма, у выніку “аксамітнай рэвалюцыі”, якую яны спрабавалі арганізаваць праз масавыя дэманстрацыі і акцыі грамадскага непадпарадкавання. Яны меркавалі, што ўдзел апазіцыі ў выбарах легітымуе рэжым Лукашэнкі. Тыя ж, хто выступаў за ўдзел у выбарах, меркавалі, што байкот адно яшчэ болып паглыбіць грамадскую ізаляванасць апазіцыі, а гэтатолькі ўмацуе ўладу Лукашэнкі.