Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Першая праблема — раз’яднанасць беларускай апазіцыі — палягала ў варожасці паміж “нацыяналістамі” і “лібераламі”, якая зацягнулася на дзесяцігоддзе, нягледзячы на тое, што ўсялякая фракцыйнасць зрабілася бессэнсоўнай. БНФ — да 1995 г. асноўная апазіцыйная сіла — настойваў на прыярытэце нацыянальнага пытання і нязменна адмаўляўся ад супрацы з дэмакратычнымі фракцыямі, якія не прымалі яго лінгвацэнтрызму і крытычнага стаўлення да Расіі. У выніку ні радыкальны нацыяналіст Пазняк, ні памяркоўны ліберал ІПушкевіч нават не выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. На парламенцкіх выбарах 1995 г. БНФ і ліберальны блок “Грамадзянскае дзеянне” канкуравалі між сабой, і ў выніку ў першым раўндзе выбараў не прайшоў ніводны кандыдат ні ад аднаго з іх. Толькі наступнае аб’яднанне дзвюх ліберальных партый у АГП прывяло да яе частковага поспеху на давыбарах у снежні 1995 г.1, і ў заўчасна распушчаным Вярхоўным Савеце XIII склікання ўтварылася яе фракцыя з 21-го дэпутата. Пераадолець падзел “нацыяналістаў” і “лібералаў”, нрынамсі, на ўзроўні партыйнай палітыкі, удалося толькі ў 1999 г., калі ў БНФ з’явілася больш памяркоўнае кіраўніцтва. Тады найстарэйшы і наймацнейшы апазіцыйны рух пайшоў на супрацоўніцтва з іншымі сіламі палітычнай апазіцыі.
Але раскол паміж нацыяначістычнай і ліберальнай часткамі дэмакратычнай апазіцыі адлюстраваў яе другую, нашмат глыбей-
1 А таксама заклік БНФ да выбарцаў падтрымаць у 2-м туры дэмакратычных кандьідатаў у варунках, калі рэжым рабіў усё, каб не дапусціць перамогі якога-кольвек прадстаўніка БНФ — Заў. рэдактара.
шую праблему. Як гаварылася раней, Лукашэнка сваёй палітыкай рэсаветызацыі выціснуў апанентаў з палітычнага поля і ў нейкай ступені пазбавіў маральнага апірышча Улічваючы слабасць нацыянальнай свядомасці і актыўнае цкаванне апазіцыі афіцыйнай прапагандай, гэта яшчэ болып падарвала мабілізацыйны патэнцыял апазіцыі. Каб супрацьстаяць моцнай і амаль бездакорна кансалідаванай уладзе, патрэбна нешта болыпае за дробнае палітыканства на тэмы штодзённага жыцця, хоць і гэта таксама ёсць неад’емным складнікам паспяховага змагання апазіцыі за ўладу. Аднак некаторыя праціўнікі Лукашэнкі меркавалі, што звяртацца да ідэй незалежнасці, дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці — контрпрадуктыўна, бо афіцыйны дыскурс усяляк дыскрэдытаваў іх як праявы фашызму і панавання Захаду. Іншыя сцвярджалі, што, калі апазіцыя ўскочыць у цягнік Лукашэнкі і будзе крытыкаваць яго за тое, што ён проста не выканаў сваіх абяцанняў, у апазіцыі не застанецца мэты існавання. Магчыма, гэта дазволіла б заваяваць некалькі адсоткаў галасоў, калі б электаральная палітыка не была пустой фармальнасцю. Страта апазіцыяй маральнага апірышча не была ні абсалютнай, ні непераадольнай. 3 цягам часу беларусы прызвычаіліся жыць у сваёй дзяржаве, і падтрымка ідэі незалежнасці ў грамадстве паступова ўзрасла2. Але паступовасць гэтага працэсу і, што яшчэ больш істотна, развіццё лукашэнкаўскай версіі “беларускага савецкага” нацыяналізму — комплексу ідэй, прызначаных перахапіць у аланентаў іх улюбёную тэму і адначасова падвысіць легітымнасць прэзідэнта, надаўшы яму аўру стваральніка дзяржавы, — дадалі разладу ва ўнутраныя дэбаты апазіцыі, якая пазіцыя ў пытаннях дзяржаўнасці і нацыянальнага самаўсведамлення будзе для яе найбольш эфектыўнай.
Трэцяя праблема былаў частковай неадпаведнасці інфраструктуры апазіцыі ва ўмовах кансалідаванага аўтарытарызму. Пасля рэферэндуму 1996 г. развіццё партый амаль цалкам спынілася. Ідэалагічныя разыходжанні ўрэшце зрабіліся абсалютна неістотнымі. Прапрэзідэнцкія партыі па-ранейшаму існавалі як марыянеткавыя групоўкі, адзіная місія якіх — забяспечваць рэжыму плюралістычны фасад. Апазіцыйныя партыі апынуліся ў цалкам маргінальным становішчы. Аднак ні тыя, ні другія не мелі ўплыву на прыняцце рашэнняў. У Палаце прадстаўнікоў — новым заканадаўчым органе, створаным пасля рэферэндуму на месцы Вярхоўнага Савета, — няма партыйных фракцый. Яшчэ да рэферэндуму 1996 г. “палітычны спектр Беларусі пачаў набываць дзіўную форму. Раней здавалася, што ўсе партыі збольшага ахопліваюць палітычнае поле, што ўсе нішы занятыя (ёсць нацыяналісты, лібералы, камуністы, панславісты). Але з’явілася новая прастора, новая сіла — прэзідэнт. Па меры росту гэ-
2 Яшчэ больш адметна тое, што павялічвалася колькасць паслядоўнікаў нацыянальнадэмакратычнага дыскурсу.
тай сілы яна пачала захопліваць усё партыйнае поле”3. Аднак гэтага захопу своечасова не заўважылі. Працягвала квітнець фракцыйнасць, выкліканая амбіцыямі лідараў і раздзьмутымі ідэалагічньімі разыходжаннямі. Апазіцыя раздрабілася на мноства палітычных партый і груп. Дзве нацыяналістьгчныя партыі (БНФ і Кансерватыўнахрысціянская партыя — БНФ4), дзве ліберальныя партыі (АГП і “Яблоко”, утворанае на ўзор партыі Рыгора Яўлінскага ў Расіі) і, прынамсі, чатыры партыі сацыял-дэмакратычнага кірунку (БСДП (НГ), Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Партыя працы і Партыя жанчын “Надзея” — часта канкуравалі са сваімі ідэалагічна найбліжэйшымі партнёрамі. Да таго ж, калі шэрагі апазіцыі папоўніліся камуністамі5 і нават былымі прадстаўнікамі наменклатуры, звольненымі Лукашэнкам за недастатковую адданасць ці ў выніку паказальных ператасоўванняў, традыцыйна радыкальнае ядро старых дэмакратычных актывістаў падазрона паставілася да магчымасці супрацы з ранейшымі праціўнікамі. “Новую” апазіцыю аб’ядноўвалі нянавісць да Лукашэнкі і надзеі на рэванш. Аднак гэтага, як выявілася, недастаткова для арганізацыйнага і праграмнага адзінства. Кволы дэмакратычны альянс пачаў трушчыцца ў 1999—2000 гг., калі спрэчкі наконтудзелуўпрызначаных Лукашэнкам парламенцкіх выбарах раскалолі яго на “радыкалаў” і “прагматыкаў”.
Чацвёртая праблема была звязаная з успрыманнем сітуацыі і абсягу часу. Большасць беларускай апазіцыйнай эліты фармавалася як палітычныя дзеячы ў пачатку — сярэдзіне 1990-х гг. Наплыў хуткіх, нечаканых палітычных змен, такіх як распад камуністычнай сістэмы ў 1991 г. і імклівьі прыход Лукашэнкі даўладыў 1994 г., спарадзіўілюзію, што змены і надалей будуць адбывацца гэткімі ж шпаркімі тэмпамі. Падтрымлівалася яна яшчэ свежымі ўспамінамі пра дэмакратычныя рэвалюцыі ва Усходняй Еўропе і ўзмацнялася вулічнымі пратэстамі ў Сербіі і Балгарыі акурат у той час, калі Беларусь у лістападзе 1996 г. скацілася да інстытуцыялізаванай аўтакратыі. Здавалася неверагодным, што самотнай дыктатуры наканаванае доўгае жыццё, і таму апазіцыя недаацаніла трываласці новапаўсталага рэжыму.
3 Дракохруст Галнна, Дракохруст Юрнй, Фурман Дмнтрнй. Трансформацня партлйной спстемы Беларусн // Фурман Дмнтрнй (.ред.). Белоруссня н Россня: обіцества н государства. Москва: Права человека, 1998. С. 135.
4 Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, якая адкалолася ад БНФ, не прызнаўшы зняцця Пазняка з пасады старіпыні БНФ у 1999 г., ніколі не лічыла сябе часткай апазіцыі, асцвярджала, што належыць да “нацыянальна-вызвольнагаруху”.
5 Нягледзячы на ідэалагічную блізкасць паміж камуністамі і Лукапіэнкам, неабмежаваная прэзідэнцкая ўлада пазбавіла іх доступу да палітычнай улады і ключавых пасад ва ўрадзе, якія яны маглі б атрымаць пры парламенцкай сістэме. Збліжэнне камуністаў з ліберальнай і нават нацыяналістьгчнай апазіцыяй пачалося з агульнай зацікаўленасці ў абароне парламенцкіх інстытутаў у 1996 г. Гл.: Дракохруст Галнна, Дракохруст Юрнй, Фур.ман Дмнтрнй. Трансформацня партлйной снстемы Беларусн// Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обіцестван государства. Москва: Права человека, 1998.
Пасля гвалтоўнага выгнання са структур улады ў 1996 г. апазіцыя ўсклала надзеі на хуткае вяртанне да дэмакратыі, прадказваючы набліжэнне эканамічнагакраху іўздымнезадавальненняўгарадах.Гэта прывяло да таго, што апазіцыя, па-першае, адмовілася ўдзельнічаць у палітычным працэсе, арганізаванымуладай (пасутнасціпрэзідэнцкай); па-другое, засяродзіла намаганні на арганізацыі вулічных акцый у сталіцы, дзе, як меркавалася, мусілі выбухнуць масавыя пратэсты; патрэцяе, спрабавала ўзмацніць міжнародны ціск на рэжым Лукапіэнкі ў спадзеве, што ён урэшце саступіць. Пры тым што Лукашэнка сістэмна выдаляў апанентаў з асноўнага палітычнага працэсу, адхіляў ад прыняцця рашэнняў, апазіцыя баялася, што ўдзел у арганізаваным рэжымам палітычным працэсе прывядзе яе да інкарпарацыі ўладай і такім чынам легітымуе кіраванне Лукашэнкі ў краіне і за мяжой і выпусціць пару з ужо хуткіх народных пратэстаў.
Гэта абмежавала дзейнасць апазіцыі, так бы мовіць, сферай “паралельнага палітычнага грамадства”. Да яго стварэння прывялі тьія ж прычыны, піто спарадзілі “другую культуру” і “этычную грамадзянскую супольнасць” за іншымі аўтарытарнымі і таталітарнымі рэжымамі. Аднак у беларускш выпадку “паралельнае палітычнае грамадства” было формай існавання апазіцыйнай палітычнай эліты. Яна мела свой парламент — рэпіткі Вярхоўнага Савета XIII склікання, які разпораз збіраўся ў падполлі, ценявы ўрад — Нацыянальны выканаўчы камітэт, сфармаваны Вярхоўным Саветам і апазіцыйнымі партыямі, і нават ценявога генеральнага пракурора, які жыў у літоўскай сталіцы Вільні. Стварэннем гэтых паралельных структур апазіцыя імкнулася нанесці ўдар па Лукашэнку адмаўленнем у легітымнасці інстытутам улады, узніклым пасля лістапада 1996 г. Але тое, што Лукашэнка не прытрымліваўся дэмакратычных стандартаў легітымнасці, не паўплывала на ягоную легітымнасць у вачах насельніцтва, бо аўтарытарныя настроі ў грамадстве агулам супадалі з прэзідэнцкімі.
Арганізацыя паралельнага палітычнага грамадства і функцыянаванне альтэрнатыўных палітычных інстытутаў дазволілі апазіцыі не дапусціць прызнання легітымнасці Лукашэнкавай улады на міжнародным узроўні. На важных міжнародных форумах, як, прыкладам, Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, Веларусь па-ранейшаму прадстаўляў Вярхоўны Савет XIII склікання. Аднак непрызнанне еўрапейскімі інстытутамі і Злучанымі Штатамі мала чым магло паспрыяць дэстабілізацыі рэжыму, бо Захаду бракавала інструментаў уздзеяння на Лукапіэнку. Гэтаксама сімпатыі і салідарнасць Захаду ніяк не паўплывалі на статус апазіцыі як палітычнай меншасці ў Беларусі.
Моцна стымулявала палітычную апазіцыю заставацца ў паралельным грамадстве сетка недзяржаўных і фармальна непалітычных арганізацый, утвораных у болынасці сваёй актывістамі палітычных партый, каб абысці палажэнне заканадаўства аб забароне вонкавай фінансавай падтрымкі палітычным партыям. Такім чынам, гра-