Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Першая спроба аб’яднаць шматлікія апазіцыйныя групоўкі адбылася ў ліпені 1990 г., калі ДП, Сербскі рух абнаўлення, Сербская партыя св. Савы, Нацыянальная радыкальная партыя і меншыя Ліберальная партыя і Дэмакратычны форум утварылі Аб’яднаную сербскую апазіцыю. Галоўным яе патрабаваннем было правядзенне свабодных, дэмакратычных выбараў. Спачатку рэжым адмовіўся яго задаволіць на той падставе, што ўлада абраная паводле аднапартыйнай сістэмы ўсяго год таму, але ўрэшце вырашыў пагадзіцца на новыя выбары. Аднак 2 ліпеня 1990 г. адбыўся рэферэндум па пытанні, ці надаць парламента права распрацаваць новую Канстытуцыю да правядзення выбараў. “За” прагаласавала амаль 97% выбарцаў.
Пасля прыняцця Канстытуцыі і прызначэння выбараў на снежань 1990 г. апазіцыя па-ранейшаму вагалася, ці браць у іх удзел. Яна патрабавала ўнесці папраўкі ў выбарчае заканадаўства: павялічыць час, дадзены апазіцыі на дзяржаўным тэлебачанні, увесці яе прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій і зменшыць колькасць подпісаў, неабходных для вылучэння кандыдатаў. У верасні патрабаванні задаволілі толькі часткова, а праз месяц, калі заставалася ўсяго тры тыдні да выбараў, апазіцыя яшчэ разважала, ці ўдзельнічаць у іх.
Драпікавіч і СРА ўпарта сцвярджалі, што адзіны спосаб пазбавіць выбары легітымнасці — гэта байкот, а ДП і іншыя партыі выступалі за ўдзел у выбарах, настойваючы на тым, што неабходна скарыстаць з выбарчай кампаніі, каб давесці да грамадства інфармацыю пра незаконныя дзеянні СПС. Аднак у самой ДП па гэтым пытанні не было еднасці.
У апошні момант улады пайшлі на саступку апазіцыі — пагадзіліся ўключыць яе прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Тая ўрэшце вьграшыла ісці на выбары і вылучыла сваім кандыдатам Драшкавіча. Аднак на парламенцкіх выбарах апазіцыя засталася раз’яднанай. У прэзідэнцкіх выбарах Мілошавіч з вялікай перавагай — 65% супраць 16% — перамог Драшкавіча. У парламенцкіх выбарах СПС атрымала лёгкую перамогу, заваяваўшы 46% галасоў. За СРА прагаласавалі 15% выбарцаў, за ДП — 7%. Паводле прапарцыйнай сістэмы, гэтыя
6 Mihailovic Srecko. The Parliamentary Elections of 1990, 1992, and 1993 Ц Goati Vladimir (ed.). Challenges of Parliamentarism: The Case of Serbia in the Early Nineties. Belgrade: Institute of Social Science, 1995. P 45—68.
7 Milosevic Milan. The Helmsman in Shadow // Vreme News Digest Agency. № 76. 08.03.1993.
Раздзел 5. Апазіцыяў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 193 галасы ператварыліся ў 77% месцаў у парламенце для СПС, 7,6% — для СРА і 2,6% — для ДП. Заваяваўшы больш за палову ад колькасці галасоў, пададзеных за СПС, раз’яднаная апазіцыя атрымала толькі адну пятую ад долі месцаў СПС у парламенце. У выніку гэтьхх выбараў апазіцыя ледзь змагла пераадолець тую мяжу, за якой яна засталася б маргінальнай з’явай.
Спробы збудаваць апазіцыйныя альянсы працягваліся і пасля 1990 г., алеўсеяны распадалісяўвыніку асабістагасуперніцтвалідараў і адрозных падыходаў партый да ключавых палітычных пытанняў, a таксамадаагульнай стратэгіі і тактыкі апазіцыі. Сярод новых “парасонавых” арганізацый апазіцыі былі Дэмакратычная кааліцыя, ці ДЭКА (утвораная ў лістападзе 1992 г., яна праіснавала ўсяго некалькі дзён), і Дзмакратычны рух Сербіі (ДРС) — гзтая кааліцыя 14-ці партый на чале з СРА сфармавалася за месяц да снежаньскіх выбараў 1992 г. і пратрывала даўжэй. ДП адмовілася ўвайсці ў ДРС, таму фракцыя ДП на чале з Ваіславам Каштуніцам адкалолася ад партыі і ўвайшла ў склад кааліцыі, а пазней утварыла Дэмакратычную партыю Сербіі. Гэтыя выбары засталіся ў цені прэзідэнцкіх (гл. далей), і ДРС, які паводле перадвыбарных апытанняў меў моцныя пазіцыі, урэшце стаўся ахвярай паклёпніцкай кампаніі афіцыйнай прапаганды і парушэнняў пры правядзенні галасавання.
ДРС зноў удзельнічаў у парламенцкіх выбарах у снежні 1993 г., але перад галасаваннем на ім па сутнасці паставілі крыж рознагалоссі наконт тагачаснай “мірнай” палітыкі Мілошавіча і ягонай здрады баснійскім сербам. Драшкавіч, які абураўся “антынацыянальнай” палітыкай Мілошавіча, у выніку страціў усіх значных хаўруснікаў, апроч Грамадзянскага саюза Сербіі.
Адсутнасць унутранага адзінства асабліва дорага каштавала апазіцыі на парламенцкіх выбарах — яна не здолела скарыстацца з падзення папулярнасці СПС. Хоць вядучыя апазіцыйныя партыі ўмацавалі свае пазіцыі, але пры наяўнай выбарчай сістэме ў болып выгодным становішчы апыналіся буйныя партыі, а апазіцыя ў выніку сістэматычна недалічвалася месцаўу парламенце. “Тры «Д», як натой час называлі ДЭПОС, ДП і ДПС, атрымаўшы амаль столькі ж галасоў, колькі і СПС, ледзь змаглі забяспечыць сабе палову ад ліку месцаў у парламенце, што дасталіся партыі ўлады.
У першыя гады ўладарання Мілошавіча апазіцыя толькі аднойчы прапанавала рэальную альтэрнатыву Мілошавічу — на прэзідэнцкіх выбарах 1992 г., калі яму супрацьстаяў прэм’ер-міністр ФРЮ Мілан Паніч. Паніча, амерыканскага мультыміліянера сербскага паходжання, прызначылі кіраўніком федэральнага ўрада ў ліпені 1992 г., каб ён паспрыяў пераадоленню міжнароднай ізаляцыі і санкцый. Ен вылучаўся калі не як эфектыўны палітык, дык як энергічная і харызматычная асоба. Ягоныя прамовы поўніліся абяцаннямі светлай будучыні — часам нерэальнымі. Напрыклад, Паніч абяцаў не толькі вывесці Сербію з крызісу і павысіць узровень жыцця да еўрапейскага, але і аб’яднаць бы-
лую Югаславію. 3 другога боку, дзякуючы сваёй харызме і палітычнай манеры заходняга тыпу Паніч заваяваў прыхільнасць электарату, які хацеў пакласці канец уладзе Мілошавіча. Асабліва вялікія надзеі ўскладала на Паніча моладзь. Ён казаў, што менавіта падтрымка моладзі была адной з прычын, з якіх ён прыняў рашэнне кінуць выклік Мілошавічу. Насамрэч самым моцным кандыдатам ад апазіцыі на гэтых выбарах быў бы Добрыца Чосіч. Але прэзідэнт ФРЮ адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах, спаслаўшыся на дрэнны стан здароўя, і Паніч застаўся адзіным рэальным кандыдатам, якога падтрымаў Чосіч.
Ступіўшы на сербскую зямлю, Паніч адразу заявіў, што ягоная галоўная палітычная мэта — адхіліць Мілошавіча ад улады. Ён актыўна пераконваў кіраўніка Сербіі пайсці ў адстаўку, сцвярджаючы, што гэта адзіны спосаб уратаваць Сербію. Паводле некаторых звестак, Мілошавіч спачатку схіліўся перад аргументамі Паніча, і толькі ўмяшанне хаўруснікаў — перадусім жонкі — утрымала Мілошавіча ад зыходу. Натуральна, з гэтага моманту Паніч зрабіўся галоўным ворагам Мілошавіча. Падкантрольныя рэжыму СМІ і чынавенства не шкадавалі высілкаў, паліваючы Паніча брудам: яго называлі прычынай усіх праблем сербскай эканомікі і нястач народу, абвінавачвалі ў тым, што ён раскруціў у ФРЮ гіперінфляцыю — крытыкі Паніча прымяншалі ці проста замоўчвалі ролю сербскіх улад ва ўзнікненні фінансавага крызісу*.
Выбарчая камісія зняла Паніча з гонкі, і калі пасля шэрага абскарджванняў Паніч урэшце атрымаў права балатавацца на выбарах, у яго засталося на агітацыю менш за два тыдні. Магчыма, бліцпрарыў меў поспех, бо некаторыя сацыялагічныя апытанні сведчылі, што рэйтынгі Паніча і Мілошавіча вельмі блізкія, а іншыя нават аддавалі перавагу Панічу. Калі выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі галасавання, згодна з якімі Мілошавіч набраў 55% галасоў, a Паніч — 33%, апазіцыя заявіла, што гэта падман, але яна не магла ні даказаць факта фальсіфікацый, ні мабілізаваць сваіх прыхільнікаў на акцыі пратэсту. У канчатковым выніку супрацьстаянне Мілошавічу каштавала і Панічу, і Чосічу іх пасад.
Аднак, нягледзячы на паразу, удзел Паніча ў выбарах паслужыў для апазіцыі падказкай, як яна можа ўрэшце перамагчы. Па-першае, быў адназначны лідар, кандыдатураякога не аспрэчвалася падчас выбараў. Па-другое, кампанія не ператварылася ваўнутраныя спрэчкі апазіцыі, як змагацца з Мілошавічам і ў чым канкрэтна яго абвінавачваць. Каб перамагчы, апазіцыя мусіла рабіць тое ж, але яшчэ лепш.
Аднак чакаць гэтага моманту давялося не адзін год. Канфлікты ў лагеры апазіцыі ніяк не тлумачыліся ідэалагічнымі разыходжаннямі9.
8 Напрыклад, гл.: Bozovic Blames Economic Woes on Panic Government // Belgrade RTB Network. 08.11.1992. // FBIS-EEU. 09.11.1992. P 53—55.
9 Як адзначыў y той час адзін назіральнік, “апазіцыя размяжоўваецца, але без ясных крытэрыяў, без падзелу на “левых” і “правых”, або “лібералаў” і “аўтарытарнікаў”, або “багатых” і “бедных”. Гл.: Milosevic Milan. Scandals, Rifts, and Walkouts //Vreme News Digest Agency. № 149. 01.08.1994.
Значную ролю, бясспрэчна, адыгралі амбіцыі партыйных лідараў, але ў сваіх паводзінах яны не заўсёды кіраваліся амбіцыямі. Прынамсі, за гэтае дзесяцігоддзе некаторыя спробы аб’яднання мелі поспех, хоць і часовы. 3 балючага досведу сербскай апазіцыі можна вынесці наступны ўрок: дасягнуць адзінства малаверагодна, калі няма выразнай надзеі на перамогу.
Калі апазіцыя наперад упэўненая, што прайграе выбары, у яе мала стымулаў ахвяраваць дзеля агульнай справы ўласнымі амбіцыямі — часам іх можна задаволіць, гандлюючыся з рэжымам. Як выказаўся ў 1995 г. назіральнік, “такая апазіцыя, як у нас, можа часам сарваць або адкласці некаторыя рэчы, што навязвае СПС, але не можа сабрацца і настойліва праводзіць больш сур’ёзныя альтэрнатывы. Таму ёй бракуе сіл і матывацыі ў бліжэйшай будучыні выцягнуць сябе і Сербію з крызісу: яна не можа пераадолець вызначальнай для палітычнай сітуацыі манаполіі партыі ўлады на інфармацыю”10. Безнадзейнасць таксама правакавала барацьбу за лідарства ў апазіцыі. Хоць Драшкавіч, узначальваючы самую буйную апазіцыйную партыю, і меркаваў, што гэта неад’емны доказ ягонага лідарства, меншыя партыі не былі схільныя з ім пагадзіцца. Два разы, у 1995 г. і 1997 г., апазіцыйныя партыі імкнуліся аб’яднацца не так супраць Мілошавіча, як супраць Драшкавіча (гл. далей). Іронія лёсу была ў тым, што ў 2000 г. гісторыя часткова паўтарылася, але ў абсалютна іншым кантэксце. Яшчэ адна прычына раз’яднанасці апазіцыі была ў тым, што пры адсутнасці адзінства мэт — не толькі негатыўных, але і пазітыўных — немагчыма дасягнуць адзінства партый і лідараў. Калі няма яснага адзінага адказу на пытанні, якую краіну, які лад і, у выпадку Сербіі, якія дачыненні з вонкавым светам трэба будаваць, заваяваўшы ўладу, немагчыма стварыць трывалую, жыццяздольную кааліцыю.