Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Лукашэнка навучыўся прыпісваць кожны поспех урада краіны ці яе грамадзян: эканамічны рост, перамогу нацыянальнай зборнай у хакейным матчы ці спаборніцтвах па біятлоне, пабудову новага вакзала ці лядовага палацу — сабе і свайму падыходу да кіравання дзяржавай. Ен таксама ўмее прызначаць вінаватымі ва ўсіх праблемах: падзенні курсу нацьмнальнай вачюты, дэфіцыце прадуктаў харчавання, дрэнным ураджаі, паразе нацыяначьнай зборнай — нядбайных чьіноўнікаў і здраднікаўапанентаў, заходніх ці расійскіх зламыснікаў, якія замахваюцца на Беларусь. Лукашэнка спрытна маніпулюе даўняй народнай верай у “добрага цара і дрэнных баяраў”: тэлевізійныя выпускі, у якіх Лукашэнка прызначае новых ахвярных казлоў, дэманстратыўна звачьняе чыноўнікаў ці загадвае вывесці іх у кайданках, зрабіліся на беларускім тэлебачанні амаль гэткім жа рэгулярным відовішчам, як і мексіканскія мыльныя оперы.
Савецкая беларускасць
Аб’яўленне 3 ліпеня “днём незалежнасці”, вяртанне савецкай дзяржаўнай сімволікі, грандыёзных ваенных парадаў, суботнікаў, спаборніцтва паміж заводамі і міністэрствамі, камсамола ў форме Беларускага патрыятычнага (пазней — рэспубліканскага) саюза моладзі, ідэалагічных функцыянераў на прадпрыемствах і ва ўстановах — усё гэта аднавілазвыклы для шараговых грамадзян культурны і сімвалічны асяродак і перафарматавала публічную прастору так, каб служыць увесьчаснаму ўслаўленню прэзідэнта. Рэсаветызацыя на сімвалічным узроўні спатучалася з вяртаннем да прапагандысцкага рэпертуару, атрыманага ў спадчыну ад савецкай эпохі, з яго антызаходнімі і антыкапітачістычнымі ноткамі, няспыннай плынню канспіралагічных тэорый і карцінамі роспачы, сацыяльныхнястач, беспрацоўя, няроўнасці ў капітачістычным грамадстве — цяпер пераважнаў дачыненні да Расіі, Украіны і дзяржаў Балтыі, эліты якіх, адрозна ад Лукашэнкі, пайшлі на 61 Тэлевыступ з заявай аб прызначэнні рэферэндуму 2004 г.
рэформы, а значыць, згодна з афіцыйнай версіяй, абрынулі грамадства ў галечу і адчай.
Ноткі панславізму ў афіцыйным дыскурсе гарманічна спалучаліся з беларускім савецкім патрыятызмам — абодва падзялялі адны і тыя ж асноватворныя ідэі: нібыта неаспрэчнай унікальнасці (усходне) славянскай культуры і ўспрымання Захаду як варожай цывілізацыі, якой уласцівая метафізічная нянавісць да славян. Звяртаючыся да панславісцкай рыторыкі, Лукашэнка імкнуўся пераадолець абмежаванасць сваёй савецкай рыторыкі, напрыклад, прыйсціся даспадобы тым, хто не падзяляў камуністычную ідэалогію. Разам з тым ён хацеў надаць гістарычную і філасофскую глыбіню прапагандаванай ім адрознасці ад дэмакратычнага асяродка з яго заходнім уплывам62, пашыраючы набор сімвалаў і міфаў сваёй практычнай ідэалогіі, знаходзячы новую аўдыторыю для сваіх ідэй63 і абгрунтоўваючы свае прэтэнзіі на маральнае і духоўнае вяршэнства “ўсходнеславянскай цывілізацыі” (а Беларусь, паводле слоў Лукашэнкі, — яе “духоўны лідар”64) над дэкадэнцкім Захадам.
Стары-новы прапагандысцкі рэпертуар па сутнасці адкінуў публічны дыскурс да стану дагарбачоўскай эпохі. Аднак шмат у чым гэты адкат зайшоў япічэ далей — напрыклад, гэта адлюстроўвалася ў праведзенай Лукашэнкам de facto рэабілітацыі сталінізму65. I палягаў
62 На практыцы панславізм ператвараўся ў прапаганду вобраза ўзятай у аблогу дзяржавы, аточанай сіламі варожых цывілізацый. Лукашэнка вінаваціў у абвале беларускага рубля на маскоўскай біржы расійскіх марыянетак сусветнага капіталізму, які чыніць змову, каб давесці Беларусь да эканамічнага крызісу, тлумачыў адсутнасць пераможных фінішаў беларускай зборнай па біятлоне наАлімпійскіх гульнях 1998 г. пранікненнем у шэрагі суддзяў антыбеларускай (і антырасійскай) мафіі і абвяшчаў прыватызацыю сродкам знішчэння славянскага адзінства.
63 Лукашэнка нават не саромеўся публічна загадваць дзяржаўным СМІ разгортваць падобныя кампаніі. За два тыдні да рэферэндуму 2004 г. Лукашэнка публічна даў загад дзяржаўным медыям зладзіць кампанію па дыскрэдытацыі нямецкай амбасады ў Мінску. Вы павінны паказаць, як яны з наіпьгх дзяўчат спрабуюць зрабіць прастытутак, што яны тут твораць, як яны кормяць нашых грамадзян наркотыкамі, як яны тут «голубнзну» распаўсюджваюць”. Праз некалькі дзён на дзяржаўным тэлебачанні з’явіўся адпаведны дакументальны фільм, гл.: Венер Маркус. Лукашенко в очередной раз потерял разум. 11.10.2004, http.7/www.charter97.org/bel/news/2004/10/ll/razum.
64 “О состояннн ндеологнческой работы н мерах по ее совершенствованню”. Доклад Презндента Республнкв Беларусь А.Г. Лукашенко на постоянно действуюіцем семннаре руководяіцнх работннков республнканскнх н местных государственных органов 27 марта 2003 г. Гл.: О состояннн ндеологнческой работы н мерах по ее совершенствованню. Матерналы постоянно действуюшего семянара руководяіцнх работннков республнканскнх н местных государственных органов. Мннск: Академня управлення прн Презяденте РБ, 2003.
86 Адразу пасля рэферэндуму 1996 г. афіцыйная прапаганда пачала зноў прыпісваць масавыя расстрэлы ў Курапатах зверствам фашыстаў. У 2001 г. пры будаўніцтве новай кальцавой дарогі вакол Мінска значная частка Курапацкага лесу была высечаная. Толькі няспынная, дваццаць чатыры гадзіны на дзень, на працягу некалькіх
ён на куды больш трывалых за аджылую камуністычную ідэалогію маральных асновах. Лукашэнка напоўніцу выкарыстоўваў калектыўную памяць пра жахі Другой сусветнай вайны і паваеннае аднаўленне і развіццё краіны — час, які самыя адданыя ягоныя прыхільнікі паранейшаму згадвалі як “залаты век” свайго жыцця. Лукашэнкаэксплуатуе гэтую сімволіку, гісторыю і міфалогію ў практычных палітычных мэтах.
Па-першае — і гэта самае істотнае, — зноў адмаўляючы існаванне беларускай нацыянальнай саматоеснасці і дзяржаўнасці па-за савецкім, а значыць, таталітарным кантэкстам, афіцыйны дыскурс спрыяе прызнанню неабмежаванай улады прэзідэнта, ягонага антыдэмакратычнага, патэрналісцкага стылю кіравання і зацятага супрацьстаяння Захаду, капіталізму і дэмакратыі маральнымі нормамі, якія мусіць без агаворак прымаць кожны добрасумленны грамадзянін, калі не хоча, каб яго кляймілі як наіпчадка фашыстаў і іхных калабарантаў66. Лукашэнка дзе толькі магчыма імкнецца нагадаць сваім слухачам, што толькі моцная рука камуністычнага рэжыму ўратавала Савецкі Саюз (а гэта аўтаматычна азначае — і Беларусь) ад поўнага знішчэння, ускосна даючы зразумець, што гэта адзіны рэцэпт уратавання Беларусі ад новых бедстваў і катастроф.
Па-другое, навязваючы паралелі паміж сучаснасцю і трагічным мінулым, беларускі савецкі патрыятызм дапамагае пазбавіць апазіцыю маральнай, палітычнай і фізічнай перавагі. Афіцыйны дыскурс праводзіць знак роўнасці паміж разгромам палітычнай апазіцыі і, у шырэйіпым сэнсе, усялякай апазіцыі, якую атаясамлівае
месяцаў, варта маладых актывістаў апазіцыі перашкодзіла яго канчатковаму знішчэнню. Апраўдваючы сваю жорсткую лінію, Лукапюнка аднойчы заявіў прэсе, што атрымлівае шматлікія просьбы ад людзей “вярнуць нам Сталіна” — ён меў на ўвазе як помнікі і партрэты, гэтак і стыль кіравання. Лукашэнка сапраўды прагнуў вярнуць і тое, і другое. У 2004 г. ён загадаў адрэстаўраваць сістэму ўмацаванняў на былой міжваеннай польска-савецкай мяжы пад Мінскам і зрабіць з яе гістарычны мемарыял. Ён атрымаў назву “лінія Сталіна”, і там з’явіўся першы ў Беларусі пасля 1956 г. бюст Сталіна. Сугучным рэабілітацыі Сталінабыло ўзвялічванне дзяржаўнай прапагандай заснавальніка савецкіх спецслужб КДБ Фелікса Дзяржынскага, які паходзіў з Беларусі. Лукашэнка таксама заклікаў свае сілы бяспекі браць прыклад з Дзяржынскага. Надзвычай сімвалічны жэст: статуя Дзяржынскага, адкрытая ў Мінску ў траўні 2006 г., была дакладнай копіяй зрынутай у Маскве пасля правалу жнівеньскага путчу 1991 г.
66 Другая сусветная вайна служыць палітычнай барацьбе: “Рэальная гісторыя ўсенароднай вайны беларускага народа з фашысцкімі акупантамі... паказвае антынародны характар усіх іх праграм “дэмакратызацыі” і “еўрапеізацыі” сучаснай Беларусі ... Так званая “апазіцыя” спрабуе навязаць беларускаму народу такую ж палітыку “еўрапеізацыі” і “цывілізацыі”, якую ў свой час хацелі ажыццявіць нямецкія акупанты пры дапамозе сваіх прыслужнікаў ў 1941—1944 гадах”. Гл. нядаўні паўтор тэзы Лукашэнкавымі ідэолагамі: Крнштаповнч Лев, Пролесковскнй Олег. Победа народа-освободнтеля, народа-праведннка // Беларуская думка. № 4. 2010. С. 34. — Заў. рэдактара.
з традыцыйнымі ворагамі і праціўнікамі, прыкладам, нацысцкімі калабарантамі і Захадам, і слаўнай партызанскай вайной і барацьбой за вызваленне67. Гэтак жа сама, як Лукашэнка звяртаецца да ўспамінаў пра вайну, каб збэсціць сваіх праціўнікаў, ён адрынае і міжнародную крытыку, абвінавачваючы апанентаў у няўдзячнасці да беларусаў за іх ахвяры ў Другой сусветнай вайне і нават намякаючы, што сапраўдньія падставы міжнароднага асуджэння і астракізму — жаданне рэваншу за прайграную вайну68.
Аіулам афіцыйны дыскурс перапоўнены асацыяцыямі, якія звязваюць сучасны палітычны кантэкст з успамінамі пра вайну. Адна з найбольш знакамітых і ўдалых — Лукашэнкава параўнанне Беларусі з Брэсцкай крэпасцю; там гарнізон НКУС 26 дзён абараняўся ад наступу немцаўу 1941 г., апазней савецкіўрадпрысвоіўёйзваннекрэпасці-героя. Гэты іканічны, а значыць, лёгка зразумелы вобраз непакорлівасці і нежадання насуперак усяму схіліць галаву перад захопнікамі для грамадства спрошчана тлумачыў прычыны, з якіх Лукашэнка вядзе палітыку разгрому ўнутраных ворагаў і ўпартага зневажання ўсяго свету.
Па-трэцяе, беларускі савецкі патрыятызм апраўдвае аўтарытарнае кіраванне Лукашэнкі, адводзячы яму асаблівую ролю абаронцы слаўнага мінулага Беларусі, прадстаўляючы ягоную ўладу і асабліва рашучы разрыў з кароткім “нацыяналістычным” перыядам 1991— 1994 гг., а таксама нежаданне праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы як акт збаўлення краіны і вяртання да нормы69. Гэтай мэце таксама служыць бясконцае прадстаўленне афіцыйнай прапагандай перыяду адразу па набыцці незалежнасці як часу суворых выпрабаванняў, што саступаюць толькі пакутам Д ругой сусветнай вайны70. Лукашэнка паглыбляе гэты вобраз збаўцы і вяртальніка да нар-
67 Яшчэ адна цытата з даклада прэзідэнцкай “фабрыкі думкі”: “У філасофскаідэалагічным і духоўна-маральным аспектах, кажучы фігуральна, “бітвазаБеларусь” яшчэ працягваецца, паколькі вольна ці нявольна з’яўляюцца тэарэтыкі і гісторыкі “новагаскладу”, гатовыя перапісаць гісторыю насвой манер; зрабіць рэвізію маральных каштоўнасцей настолькі, каб яны маглі паўстаць у якасці антыкаштоўнасцей; асноўныя заваёвы народу ў барацьбе з заваёўнікамі аб’явіць стратамі; больш за тое, яны шукаюць сярод лідараў краіны "ворагаў беларускага народа”, ад якога заклікаюць “вызваліць Беларусь”. Гл.: http://president.gov.by/pressl9283.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)