Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Жыццяздольнасць лукашэнкаўскай своеасаблівай эканамічнай мадэлі ў вялікай ступені залежала ад вонкавых чыннікаў, і перадусім ад падтрымкі Расіі45. Ад 1995 г. Беларусь карысталася неабмежава-
44 Лукашэнку зноў папіанцавала: хуткае падзенне долара ЗША спрасціла яму выкананне абяцання. Сярэднямесячны заробак вырае ад 108 долараў напрыканцы 2001 г. да 170-ці — праз тры гады. У пераліку на еўра ён павялічыўся ад 116-ці да 127-мі еўра.
45 Заніжаныя цэны на нафту і газ, спісанне старых даўгоў і талерантнае стаўленне да назапаіпвання новых, паступленне мыта за тавары, прызначаныя для Расіі, у беларускі бюджэт, бартэрныя схемы, якія ставілі беларускія тавары ў болып выгадныя ўмовы, —усё гэтаразам складаланапрыканцы 90-хгг. 1,5—2 млрдускосных датацый для беларускай эканомікі. Гл.: Мнльднер Кнрк. Почему Беларусь не учнтся? // Эконовест. № 1. 2000. http://old.research.by/pdf/2000nlr04.pdf.
ным доступам на расійскі рынак, між тым як пра беларускі рынак не заўсёды можна было сказаць тое самае46. Больш за тое, Беларусь атрымлівала нафту і газ па зніжаных цэнах у параўнанні з іншымі імпарцёрамі расійскай сыравіны. Паводле некаторых падлікаў, за год гэтыя зніжкі складалі да 20% ВУП Беларусі. Устойлівы рост цэн на нафту на сусветным рынку пачынаючы з 2001 г, прывёў да імклівага павелічэння пакупніцкай здольнасці ў Расіі — стварылася вельмі спрыяльная сітуацыя для беларускіх прадпрыемстваў: аб’ёмы іх продажаў у Расіі хутка раслі. Да 2004 г. тэмпы росту вярнуліся да двухзначных паказнікаў.
Поспехі беларускай эканомікі сталіся лейтматывам афіцыйнай прапаганды, прыладай, каб ствараць станоўчы імідж лукашэнкаўскай дзяржавы за мяжой, перадусім у Расіі. Падкантрольныя рэжыму СМІ рэкламавалі “беларускі эканамічны цуд” і сацыяльную стабільнасць, праводзячы паралелі з дрэннымі эканамічнымі вынікамі, сацыяльнымі праблемамі, няроўнасцю даходаў, беспрацоўем і іншымі заганамі палітычных і эканамічных рэформаў у суседніх краінах. У гэтых кампаніях распальвання страху выкарыстоўваліся пільна выбраныя і адфільтраваныя статыстычныя звесткі і станоўчая інфармацыя, якія імпэтна прапагандаваліся ў СМІ. Між тым інфармацыя, што кідала цень сумневу на дасягненні ўлады, хавалася і замоўчвалася; урэшце некаторыя з гэтых звестак былі ўвогуле засакрэчаныя, як дзяржаўная таямніца, прэзідэнцкім указам. Гэта істотна ўнлывала на грамадскую думку, бо прапагандысцкія цверджанні параўноўваліся з кадрамі сацыяльных нястач і нестабільнасці, якія большасць беларусаў бачыла па расійскіх тэлеканалах, не маючы да таго ж інфармацыі пра жыццё ў іншых пераходных краінах.
Больш за тое, вяртанне да дзяржаўнай эканомікі аднавіла той лад жыцця і алгарытм стасункаў паміж дзяржавай і грамадствам, да якога простыя людзі прызвычаіліся за амаль усё сваё ранейшае жыццё. Большасць прымала своеасаблівы сацыяльны кантракт: гарантыі мінімальнага ўзроўню дабрабыту і працаўладкавання ў абмен на пасіўнасць.
Адкінуўшы сваё перадвыбарнае абяцанне захоўваць свабоду слова, практычна адразу пасля інаўгурацыі Лукашэнка пайшоў у лабавую атаку на незалежныя СМІ. Дарэчы, арганізаваць яе было проста, бо на незалежныя СМІ ў Беларусі ніколі не прыпадала вялікая доля інфармацыйнага рынку. Плюралізм у СМІ ў 1991—1994 гг. трымаўся хутчэй на паблажлівым стаўленні наменклатуры да выказвання розных меркаванняў у дзяржаўнай прэсе. Яшчэ адна прычына была ў скрайняй аб*межаванасці медыйнага рынку, асабліваў галіне электронных СМІ: да 2002 г. Беларусь мела толькі адзін агульнанацыянальны
46 Асабліва істотным было пытанне мытнага саюза: хоць паміж дзвюма краінамі не існавала мытнай мяжы, Беларусь усё роўна магла ўводзіць іншыя тарыфы на сваіх вонкавых межах, ствараючы перавагі для сваіх кампаній і атрымліваючы велізарныя прыбыткі ад рээкспарту ў Расію.
тэлеканал. У тэлеі ў нейкай ступені радыёэфіры вялі рэй расійскія тэлеканалы і радыёстанцыі, якія часта крытычна выказваліся пра Лукашэнку і падавалі рэпартажы з мітынгаў і дэманстрацый апазіцыі. Аднак Лукашэнкава ўлада ўсё ж зацугляла крытыку, вьіставіўшы з краіны адных непажаданых журналістаў і завёўшы крымінальныя справы на іншых47.
Што да Беларускага тэлебачання, яго штат хутка ўкамплектавалі палітычнымі прызначэнцамі, абранымі на падставе асабістай адданасці Лукаіпэнку. Фірмовымі знакамі выпускаў БТ былі апалогія афіцыйных дасягненняў у эканоміцы і спорце; бясконцы паказ Лукашэнкі, а ён зазвычай займаў да паўгадзіны эфірнага часу ў вечаровых выпусках навін і да некалькіх гадзін, калі праводзіў нараду або прэс-канферэнцыю; распальванне страху з нагоды здрадніцкіх планаў Захаду “нахіліць, зламаць і паставіць на калені”48 Беларусь; карціны роспачы і безнадзейнасці ў суседніх краінах, якія, адрозна ад Беларусі, абралі рынкавую эканоміку і дэмакратыю; нястрымнае паліванне брудам апазіцыі адначасова з падкрэсліваннем важных складнікаў супольнай памяці і культуры.
Атаясамліванне апазіцыі з самымі ненавіснымі прыгнятальнікамі і забойцамі, памяць пра якіх засталася ў супольнай свядомасці, атаксама прыпадабненне да фашыстаў з дапамогай гэткіх жа прапагандысцкіх фокусаў іншых ворагаў: Захаду ўвогуле, Злучаных ПІтатаў ці расійскіх алігархаў — зрабілася адметнай рысай афіцыйнай прапаганды, незалежна ад таго, якія мэты пераследаваліся: збэсціць апазіцыю, даць адлуп Крамлю, бо той шкадуе грошай на падтрымку беларускай эканомікі, ці спарадзіць калектыўную параною напярэдадні пашырэння НАТО і Еўразвяза на ўсход49. Ад 1995 г. штотыдзень паказваліся
47 Самая скандальная справа — арышт і судовы пераслед у 1997 г. здымачнай групы расійскага Першага канала, якую ўзначальваў даўні апанент Лукашэнкі родам з Беларусі Павел Шарамет. Шарамета і ягонага аператара Дзмітрыя Завадскага арыіптавалі за незаконны пераход дзяржаўнай мяжы, калі яны здымалі рэпартаж, у якім абвінавачвалі ўладу, што яна дазваляе кантрабанду на беларуска-літоўскай мяжы. Іх асудзілі на паўтара года зняволення кожнага, і толькі дзякуючы непасрэднаму ўмяшанню расійскіх улад вызвалілі ўмоўна-датэрмінова. У 2000 г. Завадскага выкрала і, верагодна, забіла банда былых афіцэраў службы бяспекі, удзел якіх у чачэнскай вайне на баку чачэнскіх сепаратыстаў ён расследаваў.
48 Silitski Vitali. Battling in Impasse // Transitions Online. 22.08.2003. http://www.tol. org/client/article/10479-battling-in-an-impasse.html?print.
49 У 2004 г. лукашэнкаўская “фабрыка думкі” — Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта — ганьбіў апазіцыю: “Сапраўдная гісторыя ўсенароднай барацьбы беларускага народа з фашысцкімі акупантамі не толькі выкрывае “хлусню” празаходніх навукоўцаў пра партызанскую вайну, але і паказвае антынародны характар іх праграм “дэмакратызацыі” і “еўрапеізацыі” сучаснай Беларусі... Гэтак званая “апазіцыя” імкнецца навязаць беларускаму народу тую ж палітыку “еўрапеізацыі” і “цывілізаванасці”, якую з дапамогай сваіх калабарантаў спрабавалі праводзіць нямецкія акупанты”. Гэтаксама, калі Расія ненадоўга скараціла пастаўкі газу ў Беларусь за нясплату запазычанасці, Лукашэнка
антыапазіцыйныя праграмы, а падчас выбарчых кампаній, як, напрыклад, прэзідэнцкія выбары 2001 г. ці рэферэндум і парламенцкія выбары 2004 г., яны пачашчаліся да адной і болей праграм на дзень. Дзяржаўныя журналісты фактычна мелі імунітэт ад судовага пераследу і беспакарана распаўсюджвалі дэзынфармацыю і паклёп50.
У першыя гады знаходжання Лукашэнкі пры ўладзе эфектыўнасць ягонай тэлевізійнай прапаганды ў нейкай ступені абмяжоўвалася тым, што ён меў толькі адзін цэнтральны канал, БТ-1, які амаль ніхто не глядзеў, апроч адданых прыхільнікаў Лукашэнкі: большасць з іх жыла на вёсцы, дзе часам гэта быў адзіны дасяжны канал. I нават тады праз дэфіцыт альтэрнатыўнай інфармацыі астатняе насельніцтва амаль зусім нічога не ведала ні пра каго, апроч Лукашэнкі51.
Дзяржаўная прэса таксама знаходзілася пад суворым кантролем. Праз некалькі месяцаў пасля першага абрання Лукашэнкі прэзідэнтам газеты выйшлі з “белымі плямамі” — па іх прайшліся цэнзарскія нажніцы, калі яны паспрабавалі анублікаваць даклад аб праведзеным апазіцыяй расследаванні карупцыі ў прэзідэнцкім атачэнні. У сакавіку 1995 г. Лукашэнка нейтралізаваў самую папулярную дзяржаўную і прыхільную да апазіцыі штодзённую “Народную газету”, наклад якой у лепшыя часы даходзіў да 600.000 асобнікаў на дзень. Сваім указам ён зняў з пасады галоўнага рэдактара, хоць заснавальнікам газеты быў парламент.
Незалежным газетам не дазвалялі друкавацца ў Беларусі — яны мусілі знаходзіць магчымасці для друку ў Літве, а пазней — у Расіі. Пасля лістапада 1996 г. рэпрэсіі ўзмацніліся і набылі больш інстытуцыялізаваны характар. Прыняты ў 1997 г. новы Закон аб сродках масавай інфармацыі дазваляў Міністэрству інфармацыі пазбаўляць рэгістрацыі любое выданне, якое атрымала тры папярэджанні аб парушэнні заканадаўства. Падставы для вынясення папярэджанняў выкарыстоўваліся самыя розныя: ад шырока інтэрпрэтаваных абраз дзяржаўных службоўцаў да няправільнага ўжывання афіцыйна зарэгістраванага лагатыпа. Новыя артыкулы прынятага ў 1997 г. Крымінальнага кодэкса ўводзілі суворае пакаран-
хутка разгарнуў ваенную рыторыку: “Газпрам змяншае пастаўкі газу на50%. Кажа, што не хапае, каб забяспечыць Нямеччыну, Італію і г.д. Гэтае пытанне, вядома, эмацыйнае. Думаю, гэта мы гнілі ў акопах разам з рускімі ў Вялікую Айчынную вайну, ане немцы ці хтояшчэ...” I, рыхтуючыся да рэферэндуму, які надаў яму права бясконца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, Лукашэнка бэсціў сваіх крытыкаў за мяжой, сцвярджаючы, што яны напічадкі ганебных учынкаў сваіх дзядоў: “А цяпер у Еўрапейскім Саюзе, самым дэмакратычным з усіх саюзаў, яны, ветэраны СС, праводзяць парады і згадваюць сваё “слаўнаемінулае”. А іх дзеці і ўнукі хочуць дыктаваць, які парадак уводзіць у Беларусі”. Цыт. паводле: Silitski Vitali. The Partisan Reality Show// Transitions Online. 11.05.2005. http://www.tol.org/client/article/14025a-partisan-reality-show.html.
50 Наконт БНФ i г.д.
51 Гл. апытанні НІСЭПД i "Новака”.
не за паклёп і дыскрэдытацыю прэзідэнта, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных органаў. Яны пачалі ўжывацца супраць журналістаў і газет: іх каралі вялікімі штрафамі, зняволеннямі, прыпьгненнямі выхаду62. Адначасова павялічыліся дзяржаўныя датацыі для афіцыйнай прэсы, што ў спалучэнні з дыскрымінацыйнай цэнавай палітыкай дзяржаўных друкарняў паставіла незалежныя СМІ ў надзвычай невыгоднае становішча: яны мусілі прадаваць свае выданні ў тры — чатыры разы даражэй за афіцыйныя. Распаўсюд незалежнай прэсы рэзка скараціўся, і пад канец 90-х гг. іх агульны наклад быў роўны накладу адной “Советской Белоруссйй"— найбуйнейшай дзяржаўнай штодзённай газеты, якая прадавалася колькасцю каля 400.000 асобнікаў на дзень63. '