• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Адміністрацыя прэзідэнта трымае пад жорсткім кантролем рэгіянальную наменклатуру. Каб не дапусціць з’яўлення аўтаномных самадастатковых груповак наменклатуры, робяцца ўвесьчасныя ратацыі кадраў па ўсёй краіне. Характэрная стратэгія прызначэнняў на ніжэйшым узроўні — накіраваць чыноўніка з Магілёўшчыны на Гарадзеніпчыну і наадварот. Адметная рыса кадравай палітыкі Лукашэнкі ва ўсіх сегментах кола ўлады — тэндэнцыя падвышаць па службе чыноўнікаў з далёка не чыстай біяграфіяй. Гэтую тактыку ён пачаў выкарыстоўваць яшчэ да таго, як заняў прэзідэнцкае крэсла23.
    Звяртае на сябе ўвагу тое, што большасці чыноўнікаў, бесцырымонна выгнаных Лукашэнкам у 1990-я гг. і асуджаных за карупцыю (у іх
    23 Як казаў паплечнік Лукашэнкі па антыкарупцыйнай кампаніі, які рыхтаваў той памятны даклад у снежні 1993 г., “я прынёс яму чарнавік прамовы з дакументамі, якія пацвярджалі абвінавачванні, за дзесяць хвілін да выступу. I тады, калі ён пачаў яе чытаць, то не назваў некаторыя імёны. Я зразумеў, што ён прыберагае гэтыя імёны набудучыню, каб маніпуляваць гэтымі людзьмі”. Сведчанне АлегаІгнаценкі, кіраўнікаГалоўнагаўпраўлення Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1994—1996 гг. Дэманстравалася ў фільме Юрыя Хашчавацкага “Обыкновенный презндент”. Занатавана аўтарам.
    ліку — былы прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір, былы настаўнік Лукашэнкі і міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, былая старшыня Нацбанка Тамара Віннікава), вылучаліся абвінавачванні ў парушэннях, здзейсненых да іх прызначэння Лукашэнкам на пасаду24. 3 цягам часу яшчэ болыпая роля ў забеспячэнні адданасці дзяржаўнага апарату пачала адводзіцца ўсё глыбейшаму яго ўцягненню ў палітычныя рэпрэсіі і гвалтоўныя дзеянні, якія моцна прывязвалі чыноўнікаў да рэжыму і не абяцалі ім нічога добрага ў выпадку яго падзення26.
    Калі традыцыйная наменклатура страціла свае пазіцыі, унутры створанай Лукашэнкам сістэмы засталіся дзве групоўкі — магілёўская і сілавікоў, якія змагаліся за ўплыў. Яны маюць велізарную адміністрацыйную і фінансавую ўладу і больш за ўсё нагадваюць “алігархіі”, якія паўсталі на іншых абшарах былога Савецкага Саюза. Адна з найболып сумнавядомых у Беларусі адміністрацыйных манаполій — Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта — доўгі час застаецца выключнай сферай уплыву “магілёўскіх”, якія займалі ў ім ключавыя пасады ад самага яго заснавання. Усе чатыры кіраўнікі гэтай структуры, пачынаючы ад Ціцянкова, былі з Магілёўшчыны.
    Інтарэсы сілавікоў — перадусім у сферы гандлю зброяй, і калі ўлічыць, што Беларусь уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых прадаўцоў зброі ў свеце, гэта надае ім фінансавы ўплыў, што выдатна дапасоўваецца да прымусова-рэпрэсіўных функцый, якія яны ўжо афіцыйнамаюць26. Мяркуецца, што самыя галоўныя экспарцёры зброі: кампаніі “Белтэхэкспарт” і “Знешгандальэкспарт” — знаходзяцца пад непасрэдным патранажам Шэймана. Згодна з паведамленнямі заходняй прэсы, у 2000 г. Беларусь выйшла на восьмае месца ў свеце паводле экспарту зброі, апярэдзіўшы Украіну, якая заняла дзясятае месца. Агулам у 1997—2000 гг. аб’ём продажу зброі перавысіў 1,1 млрд долараў. “Белтэхэкспарт” меў дачыненне да скандальных гешэфтаў, пра якія шмат пісала замежная прэса27.
    24 Напрыклад, Чыгіра арыштавалі, калі ён у 1999 г. перайшоў на бок апазіцыі, і
    асудзілі затое, што ён санкцыянаваў незаконны крэдыт свайго банка, што, як потым выявілася, пайшоў на фінансаванне перадвыбарнай кампаніі Лукашэнкі.
    26 “Прэзідэнт арыентуе сваё атачэнне: калі мы не дамо рады з сітуацыяй, нас знішчаць... Ен развязвае ім рукі, кажа: рабіце, што хочаце, але мы павінны застацца пры ўладзе”. Сведчанне Алега Ігнаценкі, там жа.
    29 Адначасова сілавым структурам нададзеныя паўнамоцтвы ў галіне кіравання эканомікай. Напрыклад, КДБ рэгулярна інфармуе прэзідэнта пра стан дзяржаўных фінансаў і спажывецкага рынку і мае загад змагацца з падрыўной дзейнасцю, накіраванай на парушэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы. Гл.: Vashkevich Alexander. The Republic of Belarus: The Road from the Past to the Past H Sajo Andras (ed.). Out and Into the Authoritarian Law. The Hague: Kluwer Law International, 2002. P 296.
    27 Напрыклад, кантракт больш як намільярд долараў з Перу, дзяржавай, якая натой момант удзельнічалаў ваенным канфлікце з Эквадорам. У1999 г. скандал атрымаў далейшае развіццё, калі выявілася, што прададзеныя Перу знішчальнікі “МІГ” — састарэлыя, і некаторыя з іх разбіліся. Гл.: LaFranchi Howard. Latin America’s murky arms trade // Christian Science Monitor. 13.12.2000. Падобны скандал разгарэўсяі ва
    Hi сілавікі, ні “магілёўцы” — не алігархі паводле расійскіх мерак: яны не валодаюць маёмасцю, а значыць, не маюць самастойнага падмурку ўлады, неабходнага, каб кінуць сапраўдны выклік Лукашэнку. Аднак найбліжэйшыя падначаленыя Лукашэнкі кантралююць — фармальна ад імя дзяржавы — адміністрацыйныя рэнты і звьішпрыбыткі ад эканамічных манаполій, створаных дзяржавай. Падобная сістэма дазваляе пэўнае назапашванне кагптоўнасцей (але не актываў), але — і ў гэтым іронія — не спрыяе іх спажыванню, бо бізнесмены або дзяржаўныя чыноўнікі, якія падкрэслена дэманструюць сваё багаоде, адразу робяцца ахвярамі паказальных карупцыйных скандалаў28. У выніку гэтай з’явы цяжка ацаніць рэальны ўзровень карупцыі ў Беларусі за Лукашэнкам — у вялікай ступені таму, што пошук і асабліва распаўсюд вартай даверу інфармацьгі пра маштабы карупцыйнай дзейнасці дорага абыходзяцца29. Паводле даследаванняў Transparency International, у 2002 г. Беларусь належала да самых “чыстых” краін у рэгіёне і займала пачэснае 36-е месца ў свеце. Аднак за чатыры гады яе рэйтынг упаў да 151-й пазіцыі30.
    Лукашэнкаўская палітыка датычна “блізкага атачэння” правакуе перыядычныя закулісныя гульні ў змаганні за ўплыў і ўладу паміж рознымі групоўкамі ў прэзідэнцкім атачэнні31. Некаторьія канфлікты
    Угандзе: яе прэзідэнта абвінавацілі ў атрыманні хабару за набыццё чатырох састарэлых і няспраўных знішчальнікаў “МіГ” у Беларусі. Гл.: Кто обманул Уганду? Ц Белорусская деловая газета. 22.11.2000. У 2001 г. ізраільская выведка сцвярджала, што Беларусь мае дачыненне да продажу зброі Палестыне, а таксама косаўскім албанцам, нягледзячы нават на шырока разрэкламаванае сяброўства Лукашэнкі з Мілошавічам і ягоныя рэзкія выступы супраць удараў па Косаве.
    28 ТамараВіннікава, старшыня Нацбанкаў 1996—1997 гг., знятая з пасады іарыштаваная за фінансавыя злоўжыванні, якая потым уцякла ў Англію, сказала ў інтэрв’ю: “Багатыя людзі ў Беларусі рэзка адрозніваюцца ад багатых людзей у Расіі, нават вонкава. Дазволіўшы мець вялікія даходы, ім забаранілі выдаткоўваць грошы. Немагчыма паехаць у адпачынак, асабліва за мяжу. Ніхто не ездзіць у камандзіроўкі за мяжу. Рэспубліка маленькая, немагчыма пайсці ў начны клуб, мець прэстыжны дом або машыну, каб цябе не заўважылі. Яны могуць толькі шмат есці і піць”. Гл.: Лукашенко выстрелнл мне в спнну Ц Московскне новостн. 01.02.2000.
    29 Яіпчэ болып заблытвае сітуацыю тое, піто некаторыя віды дзейнасці, якія ваўсім свеце падпадаюць пад азначэнне карупцыі, у Беларусі лічацца абсалютна законнымі. Вярхоўны Савет ХІП склікання, які напаткаў сумны лёс, вынес нарэферэндум 1996 г. сярод інпіых пытанне пра тое, ці павінны ўсе дзяржаўныя выдаткі фінансавацца адкрытаі толькі з бюджэту. Згодна са звесткамі Цэнтральнай выбарчай камісіі, большасць адказала “не”. Такімчынам, ценявыя фонды, у адпаведнасці з лукашэнкаўскай Канстытуцыяй, абсалютна легальныя.
    30 http://archive.transparency.org/policy_research/surveys_indices/cpi/2006.
    31 “Практычнаўсе сілавыя структуры, падпарадкаваныя кіраўніку дзяржавы, Аляксандру Рыгоравічу, працуюць на збор кампрамату на сваіх апанентаў. Для таго каб імі можна было кіраваць. Болып за тое, яны збіраюць кампрамат на ягонае атачэнне, каб можна было таксама кіраваць, як марыянеткамі, гэтымі людзьмі. Каб яны пакорліва падпарадкоўваліся ягонай волі”. Алег Ігнаценка, былы кіраўнік Галоўнага дэпартамента кантролю Службьі кантролю прэзідэнта. Цыт. паводле: Дейч Марк. Корнчневые. Москва: ТЕРРА-Кннжный клуб, 2003. С. 386.
    пачынаюцца з суперніцтва за ўплыў паміж рознымі сілавымі структурамі (Службай аховы прэзідэнта, КДБ ці Радай бяспекі), іншыя ўзнікаюць паміж “сілавікамі” і “магілёўскімі”32. Прэзідэнт негалосна падтрымлівае гэтыя інтрыгі, каб аслабіць усе групоўкі разам. Арбітрам у гэтых унутраных войнах выступае сам Лукашэнка, таму ў канчатковым выніку яны ператвараюцца ў канкурэнцыю за доступ да прэзідэнта і спаборніцтва ў дэманстрацыі яму сваёй бязмежнай адданасці33.
    Больш за тое, калі ў гэтых гульнях у якасці галоўнай зброі супраць пэўнага палітыка ці чыноўніка выкарыстоўваюцца абвінавачванні ў карупцыі, Лукашэнка атрымлівае яшчэ адну перавагу — ён скарыстоўвае канфлікт, каб на фоне паказальнага працэсу ўзняць свой папулісцкі імідж. Некаторыя самыя ганебныя карупцыйныя скандалы за Лукашэнкам, як выяўлялася, былі не чым іншым, як паддывановымі войнамі паміж рознымі групоўкамі ў ягоным атачэнні. Шмат якія з іх вяліся за доступ да прывілеяў і адміністрацыйных рэнтаў. Аднак грамадства рэдка калі заўважала гэтыя тонкасці штодзённых клопатаў улады.
    Інструменты кантролю над грамадствам
    Для лукашэнкаўскай філасофіі ўлады само сабой зразумела, што дзяржава (г.зн. рэжым і асабіста Лукашэнка) вышэйшая за грамадства і недзяржаўных гульцоў: яна не толькі вызначае правілы гульні,
    32 Напрыклад, арышт у лютым 1997 г. старшыні Нацбанка Тамары Віннікавай прыпісваўся закуліснай барацьбе за ўплыў паміж Ціцянковым і Мясніковічам, пратэжэ якогабыла Віннікава. Між тым зняволенне міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава, магчыма, было элементам контрнаступу Мясніковічана “магілёўскіх”. Гл.: ФедутаАлександр. Большая жратва//Белорусская деловая газета. 14.06.1999. Арышт у 1999 г. двух менеджараў Беларускага металургічнага завода — аднаго з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі — магчыма, тлумачыўся тым, што яны пад патранажам Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнтаўдзельнічалі ў дзейнасці, якая ўжо былапад кантролем Рады бяспекі і Шэймана. Паводле некаторых звестак, сілавікі таксама мелі дачыненне да зняцця з пасады і арышту ў лютым 2004 г. новай галавы Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта Галіны Жураўковай пасля канфлікту ў выніку перападзелу некаторых дзяржаўныхманаполій. Гл.: Silitski Vitali. The Tsar and His Boyars // Transitions Online. 04.06.2004. http://www.tol.org/ client/article/12212-the-tsar-and-his-boyars.html?print.