• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Згодна з заканадаўствам, Вярхоўны Савет быў абавязаны прыняць ініцыятыву Лукашэнкі і прызначыць дату рэферэндуму. Ен, аднак, вынес на галасаванне і свае ўласныя прапановы: скасаваць пазабюджэтныя фонды (у іх накіроўваліся прыбыткі Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта) і ўвесці ўсенародныя выбары кіраўнікоў мясцовых адміністрацый. Была створаная кансультацыйная рада сямі асноўных апазіцыйных партый — ад камуністаў да нацыяналістаў. Скаардынаваныя дзеянні апазіцыі ў парламенце і па-за ім спачатку прымусілі Лукашэнку пайсці на некаторыя саступкі. Ен пагадзіўся перанесці дату рэферэндуму з 7 лістапада, дня гадавіны балыпавіцкай рэвалюцыі, зыходна абранага Лукаіпэнкам у спадзеве прыцягнуць да больш актыўнага ўдзелу ў галасаванні камуністычны электарат, які звычайна яго падтрымліваў, на 24 лістапада. Яму таксама давялося пагадзіцца на пытанні, прапанаваныя парламентам: нягледзячы на ягоны супраціў, іх унеслі ў бюлетэні. Нарэшце, парламент меў моцную падтрымку Канстытуцыйнага суда: на просьбу Шарэцкага той пастанавіў, што рэферэндум можа мець толькі дарадчы характар, бо Канстытуцыя 1994 г. не прадугледжвала прыняцця новага асноўнага закона на рэферэндуме.
    У адказ на супраціў парламента і Канстытуцыйнага суда Лукашэнка праігнараваў іх рашэнні і пайшоў на масавыя парушэнні выбарчага заканадаўства. Ён узяў пад свой кантроль усе медыі, апроч некалькіх незалежных газет. He дазвалялася друкаваць ніводнага артыкула і пускаць у эфір ніводнага сюжэта з крытыкай рэферэндуму. Лукашэнка аднаасобна абвясціў, што рэферэндум будзе мець абавязковы характар, і даручыў яго арганізацыю мясцовым уладам. Насуперак
    15 Нядзіўна, што з такші паўнамоцтвамі Лукашэнка ў 2003 г. забараніў усім у краіне, апроч сябе, мець тытул прэзідэнта, напрыклад, футбольнай асацыяцыі ці банка, так што адпаведныя асобы былі вымушаныя змяніць назвы сваіх пасад на “старшынь” ці “дырэктараў рады”. Ніхто не меў права наблізіцца да Лукашэнкі ўягонай велічы.
    16 Апроч праекта новай Канстытуцыі, Лукашэнка вынес на рэферэндум пытанні, якія гралі на папулісцкіх настроях, як, напрыклад, прапанову захаваць смяротнае
    пакаранне і адмяніць права прыватнай уласнасці на зямлю. Гэтыя пытанні меліся
    актывізаваць кансерватыўныя сацыяльныя групы, на якія разлічваў Лукаіпэнка.
    заканадаўству, датэрміновае галасаванне, якое звычайна адбываецца цягам пяці дзён да даты галасавання, каб мелі магчымасць прагаласаваць грамадзяне, якія будуць адсутнічаць у дзень галасавання, пачалося за два тыдні да прызначанай даты рэферэндуму. Датэрмінова, г.зн. без належнага кантролю назіралыіікаў і ва ўмовах няспыннай дзяржаўнай пралаганды, прагаласавала трацінаўсіх выбарцаў. Шмат хто з іх мусіў прагаласаваць нават раней, чым атрымаў па пошце друкаваны праект новай Канстытуцыі. Лукашэнка абезгаловіў Цэнтральную выбарчую камісію, загадаўшы спецпадраздзяленню МУС выставіць Ганчара з ягонага офіса і звольніўшьі яго, насуперак закону. Месца Ганчара заняла прыхільніца Лукашэнкі Лідзія Ярмошына, якая з гатоўнасцю выконвала волю прэзідэнта.
    Парламент зрабіў апошнюю спробу супраціву — распачаў працэдуру імпічменту. Пасля таго як 73 парламентарыі паставілі свае подпісы за імпічмент, Канстытуцыйны суд пацвердзіў, што Лукашэнка парушаў Канстытуцыю, што давала магчымасць парламента галасаваннем адхіліць прэзідэнта ад пасады. Аднак Канстытуцыйны суд умяшаўся ў працэдуру імпічменту — відавочна, паддаўшыся на ціск і шантаж прэзідэнцкай адміністрацыі. На знак пратэсту супраць рэферэндуму прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір падаў у адстаўку. Аднак гэты захад не выклікаў крызісу ўрада, бо месца Чыгіра адразу заняў ягоны намеснік Сяргей Лінг.
    Увогуле супраціў апазіцыі згасаў. Памочнікі Лукашэнкі запалохваннем і шантажом змусілі некаторых парламентарыяў зняць свае подпісы пад патрабаваннем імпічменту — гэтага хапіла, каб ануляваць слуханні Канстытуцыйнага суда. Прэзідэнцкая вертыкаль без ваганняў выконвала загады Лукашэнкі. Кіраўніцтва парламента ўскладала апошнюю надзею на перамовы з Лукашэнкам пры пасярэдніцтве высокапастаўленай дэлегацыі расійскага ўрада і Федэральнага Схода, якая прыехала ў Мінск на загад прэзідэнта Ельцына за тры дні да галасавання. Аднак дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Віктарам Чарнамырдзіным de facto выбіла ад Шарэцкага прызнанне капітуляцыі, змусіўшы яго падпісаць неабавязковае кампраміснае пагадненне, якое Лукашэнка на наступны ж дзень выкінуў у сметніцу17.
    Але сапраўдная слабасць апазіцыі палягала ў тым, што яна не змагла вывесці людзей на вуліцы, — гэта сталася неспадзяванкай пасля акцый пратэсту гарачай вясны. Выглядала на тое, што вулічная
    17 Кампраміснае пагадненне, падпісанае пры пасярэдніцтве Чарнамырдзіна, прадугледжвала прыпыненне працэдуры імпічменту і захаванне дарадчага характару рэферэндуму. Між тым на парытэтнай аснове паміж Вярхоўным Саветам і Лукашэнкам склікаўся канстытуцыйны сход, які меўся выпрацаваць кампрамісны варыянт Асноўнага Закона. Траціну Вярхоўнага Савета складалі прыхільнікі Лукашэнкі, таму сход быў бы пад ягоным кантролем. Аднак на наступны дзень прыхільнікі Лукашэнкі сарвалі ратыфікацыю пагаднення ў парламенце, іпто дало яму фармальную падставу перакласці віну на Вярхоўны Савет і правесці рэферэндум, як ён і задумляў.
    апазіцыя, сярод якой вялі рэй прыхільнікі БНФ, не надта ірвалася бараніць парламент і яго кіраўніцтва, дзе пераважалі камуністы. Да таго ж яно не адважвалася ўзняць стаўкі і пайсці на адкрытую канфрантацыю. За тыдзень да рэферэндуму спікер Шарэцкі нават загадаў удзельнікам акцыі пратэсту ў Мінску разысціся, каб не сарваць ягоных намаганняў знайсці кампраміс з прэзідэнцкай уладай. Пасля гэтага колькасць удзельнікаў акцый пратэсту супраць рэферэндуму скарацілася да ўсяго некалькіх тысяч чалавек. У болып шырокім сэнсе грамадства паставілася да баталіі вакол Канстытуцыі як да ўнутранай бойкі паміж тымі, хто пры ўладзе, якая не мае істотнага дачынення да штодзённага жыцця людзей. Яны, паводле слоў дэпутата Вярхоўнага Савета ад апазіцыі Уладзіміра Навасяда, не бачылі “ніякай відавочнай глыбокай падставы для канфлікту”18.
    Болып за тое, Лукашэнка здолеў паднесці рэферэндум як выбар не паміж аўтарытарызмам і дэмакратыяй, а паміж рэваншысцкай наменклатурай, пазбаўленай улады і магчымасцей для карупцыі, і прэзідэнтам, які імкнецца дапамагчы людзям наладзіць жыццё. “Моцная рука”, пра якую падкрэслена казаў Лукашэнка, для болыпасці азначала тое, што яны шукалі, — абяцанне “відавочнага і простага вырашэння іх праблем”19. Каб дамагчыся большай падтрымкі электарату, ён шмат ездзіў па краіне, даводзячы да сваіх прыхільнікаў няхітрую ідэю: апазіцыя проста прадстаўляе “мафіёзныя кланы, якія разбурылі Савецкі Саюз”, і дапамога людзей Лукашэнку дапаможа яму не дапусціць іх вяртання. Лукашэнка арганізоўваў фактычна больш шматлюдныя мітынгі ў сваю падтрымку ў маленькіх правінцыйных гарадах, чым апазіцыя — у Мінску.
    Паводле афіцыйнага падліку, за лукашэнкаўскую Канстытуцыю прагаласавала 70% выбарцаў. Яе падпісанне адбылося 27 лістапада. 28 лістапада залу пасяджэнняў парламента зачынілі, была скліканая Палата прадстаўнікоў у складзе 110-ці дэпутатаў, прызначаных указам Лукашэнкі. Яны абралі новага спікера — апошняга першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі за савецкім часам Анатоля Малафеева. 3 гэтага моманта ў Беларусі “адзінай гульнёй у мястэчку” стаўся аўтарытарызм.
    Апазіцыя адмовілася прызнаць вынікі рэферэндуму і прывяла шматлікія доказы парушэнняў і фальсіфікацый. Але, нягледзячы на мноства пераканаўчых абвінавачванняў у парушэннях, Лукашэнка, здаецца, усё роўна атрымаў бы большасць20.
    18 Цыт. паводле: Way Lucan. Authoritarian Statebuilding and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth Wave, 1992—2004//World Politics. Vol. 57. №2. January 2005. R 231—261.
    19 Belarus referendum to proceed amid political crisis. 23.11.1996. www.cnn.com/WORLD/9611/23/belarus/index.html.
    20 Екадумаў Андрэй. Афіцыйныя вынікі рэферэндуму 1996 году і дадзеныя сацыялагічных даследаванняў // Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001. Варшава: IDEE, 2001. С. 65.
    Такім чынам, канстытуцыйны рэферэндум быў класічным прыкладам лукашэнкаўскага прэвентыўнага аўтарытарызму і меў самыя глыбокія наступствы для будучага палітычнага развіцця краіны. Напэўна, Лукашэнка змог бы дамагчыся пераабрання ў 1999 г. і забяспечыць абранне лаяльнага да яго парламента ў 2000 г., калі меліся адбыцца наступныя выбары. Але ён вырашыў не рызыкаваць — не дапусціць, каб за гэты перыяд увабраліся ў сілу інстытуты і палітычныя гульцы, якія не падпадалі пад ягоны асабісты кантроль. Лукашэнка знішчаў і выводзіў іх з гульні, нават калі мог бы лёгка пераадолець іх супраціў, выкарыстоўваючы дзеля гэтай мэты як “мяккія” рэпрэсіі, гэтак і грамадскую падтрымку. Разам з тым зрабілася зразумела, што грамадства, якое падтрымлівае Лукашэнку, гатовае трываць парушэнні і маніпуляцыі з ягонага боку і абыякава ставіцца да абвінавачванняў і заяў апазіцыі пра нелегітымнасць лукашэнкаўскага рэферэндуму.
    Прыкрываючыся грамадскай падтрымкай, рэжым мог без праблем змушаць свой апарат да болып непрыхаваных махінацый пры правядзенні выбараў. Напрыклад, падчас кампаніі 1996 г. выпрабоўваліся гэткія абуральныя прыёмы, як правядзенне бескантрольнага датэрміновага галасавання і арганізацыя галасавання шмат у чым без належнага нагляду выбарчых камісій і органаў іградстаўнічай улады21. Падчас наступных выбарчых кампаній удасканальваліся нават яшчэ больш нахабныя прыёмы — калі назіральнікаў беспадстаўна выдаляюць з выбарчых участкаў і пазбаўляюць магчымасці назіраць за галасаваннем.
    Урэшце склалася сітуацыя, калі гэтыя два фактары: грамадская падтрымка Лукашэнкі і прэвентыўныя ўдары — узаемна падсілкоўвалі адзін другі, бо сістэма кансалідаванай прэзідэнцкай улады дазваляла Лукашэнку з лёгкасцю пазбаўляцца ад усялякай палітычнай альтэрнатывы і, такім чынам, паказваць людзям, што ён — іх адзіна магчымы выбар, атым самым падтрымліваць абыякавасць грамадствадаягоных новых рэпрэсій і выбарчых махінацый. Гэтае заганнае кола кожны раз спрацоўвала, каб дэмаралізаваць апазіцыю, калі яна пасля 1996 г. вырашала ўдзельнічаць у выбарах. Пасля кожнай кампаніі, за выняткам адной, апазіцыя толькі наракала, што лічбы перавагі Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці, але не аспрэчвала сам факт ягонай перамогі. Аднак спрэчкі наконт лічбаў перавагі не маглі прыцягнуць значнай увагі грамадства і заахвоціць нрыхільнікаў апазіцыі ісці на рызыку і ахвяры, бо не давалі надзеі змяніць у канчатковым выніку баланс сіл.