Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Антызаходняя істэрыя распальвалася для таго, каб сфармаваць уяўленне, што Сербія аточаная ворагамі, што супраць яе плятуць арганізаваную змову, каб знішчыць ганарлівую, непакорлівую нацыю, якая не хоча жыць па правілах іншых. Змоўшчыкаў збольшага знаходзілі сярод іншых народаў былой Югаславіі або амерыканцаў, габрэяў, “нямецка-каталіцкага альянсу”, які, паводле слоў самога Мілошавіча, “пачаў караць пераможцаў у Другой сусветнай вайне”87. Падобным чынам падкантрольная рэжыму прэса называла дзейнасць незалежных СМІ “пятай фазай плана гітлераўскага адмірала Канарыса па знішчэнні сербаў”88. У іншым выпадку афіцыйныя СМІ абвінавацілі суперніка Мілошавіча на прэзідэнцкіх выбарах 1992 г. прэм’ер-міністра ФРЮ Мілана Паніча ў тым, што ён увайшоў у змову з албанскімі сепаратыстамі, што ён агент Буша і супрацоўнічаў з эмігрантамі-усташамі ў Злучаных Штатах. Нападкі на Паніча суправаджаліся кадрамі ахвяр сярод мірнага насельніцтва падчас інтэрвенцыі ЗША ў Панаме. “Ва ўспрыманні гледачоў фармавалася ўражанне, што Паніч меў асабістае дачыненне да інтэрвенцыі і што ён хоча нечага падобнага ў Югаславіі”89.
Сам Мілошавіч вёў тую ж лінію, атаясамліваючы свой палітычны лёс з лёсам Сербіі.90 Сярод названых пайменна ворагаў улюбёнай мэтай быў Джордж Сорас і ягоная сетка фондаў, што імкнуліся “захапіць краіну” з дапамогай незалежных СМІ і “зрабіць з нашых дзяцей
86 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 92.
87 “Распад не толькі нашай, але і вашай краіны даклална ў інтарэсах нямецкакаталіцкага альянсу. Акурат у іхных інтарэсах, каб і ў нашай, і ў вашай краіне лілася кроў”. Гл.: A Friend from Serbia Ц Vreme News Digest Agency. № 75. 01.03. 1993.
88 Vecernje Novosti. 15.03.1995.
89 Milosevic Milan. The Media Wars: 1987—1997. P 116//Udovicki Jasminka, Ridgeway James (eds.). Burn This House: The Making and Unmaking of Yugoslavia. Durham and London: Duke University Press, 1997. P 108—129.
90 У паездцы ў паўднёвы горад Ніш падчас прэзідэнцкай кампаніі 1992 г. ён заявіў: “У людзей гэтага рэгіёна захаваліся жахлівыя ўспаміны пра прысутнасць на гэтай зямлі захопнікаў і пра лютыя зверствы, піто чынілі прыхадні, іх паслугачы і ўнутраныя здраднікі, якія ваявалі супраць нашага народа і спрабавалі яго знішчыць... Таму я перакананы, што жыхары гэтага горада і гэтага рэгіёна не вагаючыся, зробяць усё, каб не дапусціць паўтарэння мінулага”. Гл.: Milosevic addresses rally of 50,000 in Nis Ц Belgrade Radio. 17.12.1992 // FBIS. 18.12.1992. P 37—38.
янычараў”91. Гэты вобраз вонкавага ворага паглыбляў і без таго наяўнае пачуццё небяспекі і трывогі, умацоўваў “залежнасць мас ад нацыі, дзяржавы і перадусім ад Лідара, звычку вінаваціць у заганах рэжыму кагосьці іншага і накіроўваць незадаволенасць грамадзян на тых, хто паказвае на хібы ўлады і каго часцей называлі “здраднікамі нацыі”92.
Другой тэмай практычнай ідэалогіі ўлады было правядзенне знака роўнасці паміж рэжымам і нацыяй. У афіцыйным дыскурсе апазіцыя рэжыму і асабіста Мілошавічу выяўлялася як апазіцыя ўсёй нацыі. Палітычнае іншадумства не мела базы ў краіне — яно магло распальвацца і праплочвацца толькі з-за мяжы. Усе кантакты палітычных апанентаў з замежнікамі падносіліся грамадскасці як шпіянаж, залраданства і здрадніцтва93. Рупары афіцыйнай прапаганды сцвярджалі, што арганізатар акцый пратэсту лідар апазіцыі Вук Драшкавіч “інфармаваў кіраўнікоў албанскіх сепаратыстаў пра сцэнарый, які цяпер рыхтуецца”. Яны таксама заяўлялі, што Сербскі рух абнаўлення хоча таго ж, чаго і ўсташы з албанскімі сепаратыстамі94, і ўвогуле пісалі пра акцыі пратэсту, што яны выклікаюць “радасць харвацкага рэжыму” і што ў іх адчуваецца “пах замежных палітычных кухняў”96.
Міфалагізацыя вонкавагасвету іпаіпырэннеладумыслення “крэпасці ў аблозе” суправаджаліся навязваннем міфу “цудатворства” рэжыму з дапамогай бясконцага прапагандавання яго поспехаў і дасягненняў. Прапаганда поспеху грунтавалася на двух прынцыпах. Першы — услаўленне самога Мілошавіча, аб’яднальніка і выратавальніка нацыі і, як гэта ні смешна ў кантэксце канфліктаў вакол Сербіі, гаранта і
81 Пазней тэндэндыю вінаваціць Сораса ў хаосе, бунтах, разбурэнні маралі падхапілі паўсім рэгіёне, дзе пусціў карані аўтарытарызм. Фонд Сорасабыў першай замежнай спонсарскай арганізацыяй, забароненай у Беларусі. Грузінскія, украінскія, расійскія СМІ казалі пра яго дзейнасць у вельмі падобных выразах.
92 Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) //Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. R 30—31.
93 Калі набліжаліся выбары, перад замежнымі амбасадамі ўсталявалі відэакамеры, якія фіксавалі, хто з лідараў апазіцыі абедаў з замежнымі амбасадарамі. Гл.: Milosevic Milan, Stanojlovic Seska. Closing Time //Vreme News Digest Agency. № 134.18.04.1994.
94 Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 72.
95 Politika. 10.03.1991. Цыт. паводле: Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 132—133. Праз некалькі гадоў y іншым рэпартажы пра Драшкавіча гаварылася: “Калі мы слухалі сп. Драшкавіча, нам здавалася, што мы слухаем сп-ню Олбрайт,
ці сп. Сораса, ці [аўстрыйскага міністра замежных спраў Алоіса] Мока, Ізетбегавіча, ці Туджмана... Мы верым, што дзяржава мае ўладу і сродкі абараніць уласны гонар і гонар сваіх грамадзян ад з’яўлення і заяў Паразітаў нацыі” (вялікія літары —у арыгінале). Адаптавана з: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 76. Цыт. паводле: Vecernje Novosti. 22.02.1995. P 12.
вартаўніка міру. Другі — выяўленне ўсяго, што яшчэ захавалася і працавала, як выключнай заслугі рэжыму і перасцярогі пра непазбежны татальны крах, калі той застанецца не пры ўладзе. Паколькі ва ўмовах блакады і гіперінфляцыі не даводзілася казаць ні пра які эканамічны цуд, Мілошавіча і сацыялістаў абвяшчалі “адзінымі гарантамі наяўных сацыяльных выплат, пенсій і працоўных месцаў”96.
Такім чынам, мера поспехаў і дасягненняў цалкам палягала на інтэрпрэтацыі, якую давалі СМІ. У найгоршы час, калі ў выніку санкцый Сербія апынулася ў стане эканамічнай катастрофы, афіцыйныя СМІ поўніліся паведамленнямі, у якіх “педантычна пералічваліся акуратна раскладзеныя па палічках “дасягненні”. Тоны, кіламетры, кілаваты, людзі без адхіленняў і псіхічных разладаў, хор з 77-мі дзяўчат з Шабаца, сербскі фільм у Фінляндыі, пакаранне мноства эканамічных злачынцаў...”97
Дэйтанскае.пагадненне, якое паклала канец баснійскай вайне, гэтак жа сама віталася як “перамога”, бо яно прынесла мір — на незайздросную долю соцень тысяч уцекачоў з населеных сербамі раёнаў Босніі і Харватыі ніхто не звяртаў увагі98. У выніку, фактычна тыя ж самыя людзі, якія на пачатку падтрымлівалі Мілошавіча як нацыяналіста, які дасць магчымасць усім сербам жыць у адзінай сербскай дзяржаве, пазней падтрымлівалі яго з супрацьлеглай прычыны — бо бачылі ў ім палітыка, які прынёс мір".
Трэцяя тэма практычнай ідэалогіі Мілошавіча—дэрацыяналізацыя светапогляду і самаўспрымання грамадства. Гэты складнік адыгрываў істотную ролю, калі ўлічыць, што на рацыянальных падставах апраўдваць сябе асабліване былочым. Д эрацыяналізацыя праводзілася метадам містыфікавання самой Сербіі, калі яна выяўлялася як ідэя, увасобленая ў непаўторным ладзе мыслення ўнікальнага, амаль што абранага народа, вышэйшага духоўна за ўсіх, хто ідзе на яго крыжовым па-
м Malesevic Sinisa. Ideology, Legitimacy, and the New State. Yugoslavia, Serbia, and Croatia. London and Portland: Frank Cass, 2002. P 182.
97 Government economic program scorned/7 Ekonomskapolitika. 16.11.1992. P 24—257/ FBIS-EEU 92. 17.11.1992. P 49—51. У іншым выпадку на пачатку 1995 г. газеты паведамлялі, што папярэдні год быў “годам без інфляцыі” на той падставе, што ў 1994 г. цэны выраслі на 100% у параўнанні з 73% за папярэдні год. Гл.: Gordy Eric D. EricD. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
88 Як запытаўся вугорскі філосаф Міклаш Каспар: “Няўжо ніхто ў Сербіі не заўважыў, піто Мілошавіч прайграў?”. Гл.: Pribicevic Ognjen. Serbian Strongman Tightens His Grip on Power at Home // Transitions Online. 18.10.1996. Цыт. паводле: Nasa Borba. 25—26.02.1996.
99 Дарэчы, Мілошавіч нават спрабаваў заявіць пра перамогу над НАТО пасля авіяўдараў па Косаве ў 1999 г. на той простай падставе, што адміністрацыя Косава атрымала паўнамоцтвы ад ААН, а не НАТО, як прапаноўвалася пагадненнем у Рамбуе. Мілошавіч адмовіўся яго падпісаць, што і паслужыла сігналам для пачатку аперацыі НАТО.
ходам100. Стварэнне вобраза Сербіі як “пераможцы ў вайне, але пераможанай у міры”, што цярпела ад падступства ворагаў, разбітых на полі бою, было важным інструментам распальвання нацыяналістычных і ксенафобскіх пачуццяў падчас узыходжання Мілошавіча да ўлады101.
Калі ў 1990-я гг. Сербія пачала несці паразы ў войнах, дзеля палітычных мэт адкапалі іншы істотны элемент нацыянальнай міфалогіі — ідэю паразы Сербіі як перамогі102. Яшчэ адзін прыклад, калі для таго, каб надаць высакародны выгляд сучаснай уладзе, прыцягваліся гістарычныя легенды, — гэта ўслаўленне адной з найбольш брыдкіх праяў улады Мілошавіча: асвечанай дзяржавай мафіі, Ствараўся вобраз яе пераемнасці з традыцыямі Косаўскай бітвы і барацьбы суіграць турэцкай акупацыі (гайдуцкай традыцыі). Дэрацыяналізацыя таксама ажыццяўлялася актыўным прасоўваннем ідэі месіянства сербскай нацыі — яна дапамагала падаць у высакародным святле дзеянні рэжыму, надзяляючы яго вышэйшай місіяй.
Напрыканцы 1980-х гг. цверджанне, што Сербія “ўратавала” еўрапейскую цывілізацыю сваім супрацівам турэцкай агрэсіі, было ключавым элементам фармавання пачуцця несправядлівасці з боку вялікіх дзяржаў ажно ад часоў Косаўскай бітвы103. Да таго ж містьіфікаванне суправаджалася навязваннем ідэі віны няўдзячнага Захаду перад Сербіяй — выратавальніцай еўрапейскай цывілізацыі ад ісламскай навалы. Мілошавіч хутка падхапіў гэты матыў і падчас выбарчай кампаніі 1992 г. заявіў: “Заўсю сваю гісторыю Сербія заслужыла нешта ад Еўропы, змагаючыся супраць захопнікаў, бо, змагаючыся за сваю свабоду, яна абараняла і тыя краіны, якія цяпер адмаўляюць нашай рэспубліцы і нашаму народу ў тых самых правах”104.