• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    ™ На думку лідара баснійскіх сербаў Радавана Караджыча, “Сербія — гэта цуд, узор для іншых дзяржаў і нацый. Сербія — гэта твор Божы, Сербія — камень спатыкнення для імперый, сусветных парадкаў і беспарадкаў. Незалежна ад памеру, Сербія — вялікая. Яе веліч вымяраецца нянавісцю яе ворагаў, яе слава — колькасцю бруду, які дарэмна ліюць ворагі, спрабуючы яе запляміць”. Гл.: Janjic Dusan, Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) // Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. P 34—35.
    101 Г.зн. пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне прыйшла параза — цітаізм, які знішчыў нацыянальную еднасць і саматоеснасць.
    102 Яна звязаная з міфам пра князя Лазара, сербскага валадара ў часы Косаўскай бітвы 1389 г.: той пабачыў у сне анёла, які прапанаваў яму альбо перамогу, альбо валадарства Божае, калі ён прыме паразу і смерць. Згодна з легендай, Лазар абраў друтое і тым самым атрымаў Божае блаславенне для сербскай зямлі.
    108 Сербскі гісторык Андрэй Мітравіч патлумачыў вытокі гэтага стэрэатыпа: “Калі пашыраная ў краіне палітыка ператварыла вас у маргінальную сілу, вам прапаноўваюць кампенсацыю — веруўсваюзначнасць. Усянашая бядапалягаеўтым, штомынасамрэч не надтавялікія птушкі, алеапынулісяўцэнтры буйных праблем”. Гл. Stefanovic Nenad. Lexicon of Stereotypes //Vreme News Digest Agency. № 136. 02.05.1994.
    104 Milosevic vows not to ‘surrender’ // Tanjug. 15.12.1992 // FBIS-EEU 92. 16.12.1992. P56.
    Трэба адзначыць, што з цягам часу ў Мілошавіча істотна скараціліся магчымасці “прыватызаваць” нацыяналізм. 3 аднаго боку, на прывабнасць праўладнай культуры дрэнна ўплывала няздатнасць афіпыйнай міфалогіі ўвесьчасна даваць рады жорсткай рэчаіснасці палітычных і ваенных параз ды эканамічных катаклізмаў. 3 другога боку, Мілошавіч паступова страчваў кантроль над нацыяналізмам як такім. На паверхню перыядычна ўсплывала ягонае камуністычнае мінулае, што дыскрэдытавала яго ў вачах жорсткіх нацыяналістаў. Грунтоўна ўзяўшы пад апеку кліентурную кліку з жончынай партыі АЮЛ, Мілошавіч страціў сімпатыі шмат каго са сваіх ранейшых прыхільнікаў на нацыяналістычным фланзе. Больш за тое, Драшкавіч і Шэшаль у Сербіі і Караджыч у сербскім анклаве Босніі зацята спаборнічалі за тое, каб пераўзысці Мілошавіча ў нацыяналізме. Усе яны выкарыстоўвалі ягоныя няўдачы і адхіленні ад вытокаў 1987 г., каб збэсціць і выявіць яго антысербскім дзеячам.
    3 самай суворай крытыкай Мілошавіч сутыкнуўся ў кульмінацыйны момант вайны ў Босніі, калі, схіліўшыся перад ціскам санкцый з боку міжнароднай супольнасці і ваеннымі пагрозамі, ён de facto кінуў баснійскіх сербаў, а афіцыйная прапаганда разгарнула кампанію па знеслаўленні Караджыча і ягоных аднадумцаў, называючы іх нацыстамі. У вяртанні да “інтэрнацыяналісцкага” дыскурсу афіцыйная прапаганда ў 1994—1995 гг. дайшла да таго, што часткова заглушыла турба-фолк, які доўгі час услаўляла, на карысць болып “прагрэсіўнага” мастацтва. Аднак гэтая непаслядоўнасць ўрэшце абярнулася супраць Мілошавіча, калі вайна скончылася катастрофай для харвацкіх і баснійскіх сербаў, якія страцілі большую частку сваіх тэрыторый і мусілі ўцякаць у Сербію. У масавай свядомасці Мілошавіч пачаў успрымацца як той, хто “страціў Краіну”.
    Яшчэ адзін важны аспект хісткай ідэйнай гегемоніі нацыяналізму — складаныя дачыненні Мілошавіча з Сербскай праваслаўнай царквой, якая яшчэ ў 1992 г. жорстка крытыкавала рэжым за тое, што ён кінуў краіну ў полымя вайны і давёў да міжнароднай ізаляцыі, і заявіла пра сваё “адкрытае дыстанцыяванне ад улад”106. Агулам пад канец 1990-х гг. пазіцыі Мілошавіча па ягоным ўлюбёным пытанні — нацыяналізме — істотна аслабіліся. I гэта сярод іншага змусіла яго распачаць новыраўнд мабілізацыі, распальваючы ў 1999 г. канфлікту Косаве. Пасля паразы ў ім панаванне Мілошавіча мусіла разваліцца106.
    105 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 154.
    106 “Слабадан Мілошавіч i ягоныя васалы трымалі ўладу ў “Нябеснай Сербіі”, і яна доўжылася, пакуль існавала “Нябесная Сербія". Калі пад ціскам рэчаіснасці гэты вобраз пачаў разбурацца, пачаў разбурацца і рэжым! 3 развалам Сербіі ўтварылася “Зямная Сербія”. Ей была патрэбная іншая ўлада, і яна цвёрда вырашыла яе знайсці!”. Гл.: Mihailovic Srecko. Political Formulae for the Perseverance and Change of the Regime in Serbia Ц Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.). R/Evolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 59—72.
    Раздзел 4.
    Беларусь: султанізм па просьбах народа
    Фармальнае замацаванне прэзідэнцкага абсалютызму
    Калі ў ліпені 1994 г. Лукашэнка заняў прэзідэнцкую пасаду, ён меў велізарны палітычны капітал, атрыманы ў выніку аглушальнай перамогі на выбарах, але амаль не меў на што абаперці сваю ўладу, апроч асабістай харызмы і паўнамоцтваў выдаваць указы. Ён добра ведаў, як заваёўваецца харызма і як яе можна страціць. Ен ведаў, што стаўся героем мас толькі таму, што яму дазволіла гэта зрабіць старая сістэма. Ен разумеў, што свабодныя СМІ і палітычны плюралізм дапамаглі яму як чалавеку звонку прыйсці да ўлады, але цалкам могуць зашкодзіць, калі ён зрабіўся дзейным кіраўніком дзяржавы. Улюбёнец мноства беларусаў, ён ведаў, што шмат хто і ненавідзіць яго не менш палымяна, чым іншыя — любяць.
    Табліца. Грамадская падтрымка Лукашэнкі ў 1997—2002 гг.
    
    Лістапад 1997
    Верасень 1998
    Чэрвень
    1999
    Красавік
    2000
    Жнівень 2001
    Красавік 2002
    Ааданыя прыхільнікі*
    26
    29,3
    21,8
    15,5
    21,8
    10,4
    Памяркоўныя прыхільнікі*
    53,2
    53,3
    52,1
    54,2
    46,1
    42,7
    Перакананыя праціўнікі*
    20,8
    17,4
    1
    26,1
    30,3
    32,1
    46,9
    *Адданыя прыхільнікі — тыя, хто назваў Лукапіэнку ў адказах на ўсе чатыры пытанні: “За каго б Вы галасавалі, калі б прэзідэнцкія выбары праходзілі ў наступную нядзелю?"; “За каго Вы прагаласуеце на выбарах прэзіданта Саюза Беларусі і Расіі?”; “Якому палітыку Вы давяраеце?” і “Каго Вы лічыце ідэальным палітыкам?” Перакананыя апаненты — тыя, хто не назваў Лукашэнку ў адказе на ніводнае пытанне. Памяркоўныя прыхільнікі — тыя, хто назваў Лукашэнку, прынамсі, аднойчы, але не ў адказах на ўсе чатыры пытанні.
    Крыніца: ШСЭПД.
    Лукашэнка не меў ні навыкаў, ні ахвоты ствараць моцную ўладную арганізацыю (тыпу палітычнай партыі), якая б дала яму магчымасць кіраваць метадамі маніпулявання і патранажу. У яго выклікала агіду любая ідэалогія, якую не ён сфармуляваў, і любыя структуры, якія ён не кантраляваў. Ен ніяк не мог збудаваць блізкае атачэнне,
    абапіраючыся на сваю сям’ю1. На самым пачатку свайго кіравання ён фактычна быў вымушаны абапірацца на старую наменклатуру, якая зусім нядаўна спрабавала не дапусціць ягонага прыходу даўлады. Ягоная каманда, што дапамагала яму ў выбарчай кампаніі, складалася з пярэстай чарады палітычных самародкаў — зболыпага амбітных маладых людзей, бюракратаў ніжэйшага ўзроўню, пераважна з ягонай роднай Магілёўіпчыны, некалькіх афіцэраў бяспекі, якія перайшлі на ягоны бок, і некалькіх вайскоўцаў у адстаўцы. Таму Лукашэнку па сутнасці нічога не заставалася, як перадаць справу кіравання краінай, прынамсі на пачатку, той самай старой наменклатуры, якую ён толькі што перамог на выбарах.
    Прэм’ер-міністрам ён прызначыў кіраўніка аграпрамысловага банка, памяркоўнага рэфарматара Міхаіла Чыгіра2. А першым намеснікам Чыгіра — былога найбліжэйшага паплечніка Кебіча Міхаіла Мясніковіча, які такім чынам захаваў і сваю пасаду, і каласальны ўплыў, здабыты ім у папярэднюю эпоху. Лукашэнка нават прызначыў старшынёй КДБ генерала Уладзіміра Ягорава, які зусім нядаўна дапамагаў Станіславу Шушкевічу ў ягонай няўдалай выбарчай кампаніі! Аднак Лукашэнка хоць і быў вымушаны прымаць паслугі старой наменклатуры, не збіраўся надаваць ёй шмат паўнамоцтваў. На самым пачатку прэзідэнцтва ён адчуваў варожасць бюракратыі і, як падавалася, быў апанаваны страхам страціць уладу. Вось як апісвае склад мыслення Лукашэнкі ў першыя месяцы прэзідэнцтва ягоны колішні паплечнік:
    Уявіце, што сорак хвілін кожную раніцу Вы пачынаеце дзень з таго, што праглядаеце данясенні КДБ, пакладзеныя Вам на стол. Паўсюль ворагі. Вы пачынаеце дзень не з размовы з міністрам эканомікі, а з размовы з Дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі. Ён вельмі добры чалавек. Але ў краіне не здарылася нічога надзвычайнага, аднак Вы пачынаеце думаць, што нешта магло здарыцца ўчора або можа здарыцца заўтра. I кожны факт, кожная чутка робіцца надзвычайнай падзеяй...3
    Калі падсумаваць сказанае, Лукашэнка, з прычыны свайго характару і біяграфіі, не быў гатовы зрабіцца выдатным маніпулятарам. Замест гэтага яму патрабавалася манархія, якую ён мусіў збудаваць без
    1 Заняўшы прэзідэнцкую пасаду, Лукашэнка пакінуў жонку ў саўгасе, які раней узначальваў. Д ва сыны 39-гадовага прэзідэнта былі яшчэ занадта малыя, каб заняць пасады ва ўладзе. Праз дзесяць гадоў Лукашэнка, як падаецца, кампенсоўвае гэты прагал: паводле некаторых чутак, ягоны старэйшы сын прызначаны неафіцыйным дарадцам прэзідэнта і займае офісу прэзідэнцкім палацы. Па Беларусі ходзіць плойма пагалосак пра асабістае жыццё Лукашэнкі, але яны не разглядаюццаў гэтым тэксце.
    2 Банк Чыгіра дапамагаў фінаясаваць перадвыбарную кампанію Лукашэнкі. Гл.: ФедутаАлександр. Лукашенко: Полнтнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005.
    3 Аляксандр Фядута, былы прэс-сакратар Лукапіэнкі. Цыт. паводле: Дейч Марк. Корнчневые. Москва: ТЕРРА-Кннжный клуб, 2003. С. 392.
    двара і без вялікай колькасці “давераных асоб”. Зрабіць гэта ён мог толькі з дапамогай прэвентыўных удараў.
    На першым этапе свайго кіравання, у 1994—1996 гг., калі яшчэ дзейнічала Канстытуцыя 1994 г. і не быў узаконены неабмежаваны кантроль прэзідэнта над усімі элементамі дзяржавы, Лукашэнка імкнуўся абысці інстытуцыйныя перашкоды, умацоўваючы сваю ўладу стварэннем “паралельнага ўрада”. Пад гэтым паняткам я маю на ўвазе ўладныя структуры, створаныя ўказамі прэзідэнта і непадлеглыя фармальнаму грамадскаму або заканадаўчаму кантролю. У гэты перыяд структуры “паралельнага ўрада” існавалі разам з законнымі дзяржаўнымі органамі і ўрэшце іх падпарадкавалі.