Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
75 Goati Vladimir. Elections in FRY from 1990 to 1998: Will of People or Electoral Manipulation. 2nd ed. Belgrade: CESID, 2000. P 118.
76 Напрыклад, падчас канфлікту з Харватыяй у 1991 г. сербскія СМІ атрымалі загад называць усе трупы, якія з’яўляліся наэкранеў гэтайсувязі, сербскімі ахвярамі. Гл.: Sukobi I Raspleti na TV Novi Sad // Republika. May 1993. P 19—30.
77 Бессаромная прапаганда i распальванне вайны былі характэрныя ў Сербіі не толькі падкантрольным рэжыму СМІ. Як заўважыў Воін Ракіч: “Штовечар і сербы, і харваты, якія глядзелі навіны a 7:30, бачылі трупы, да непазнавальнасці знявечаныя “ворагам”. Часам здаралася, што і харвацкае, і сербскае тэлебачанне паказвалі адныя і тыя жкадры сазнявечанымі трупамі, абвінавачваючыўзлачынстве другібок”. Гл.: Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition
свет раптам узненавідзеў сербаў, але, паглядзеўшьі некалькі месяцаў тэлебачанне, шмат хто з простых грамадзян успрымаў гэтую нянавісць як само сабой зразумелы факт”78.
Увогуле кантроль над СМІ і цэнзура, разрываючы і адмаўляючы сувязь паміж дзеяннямі ўлады і жыццёвым становішчам, стваралі неабходныя ўмовы, каб Мілошавіча адмежаваўся ад адказнасці за развязванне войнаў у былой Югаславіі, за ўцягванне краіны ў эканамічную блакаду, якая вяла да велізарных эканамічных і чалавечых ахвяр, a таксама за ваенныя паразы79.
Альтэрнатыву прапагандзе з боку рэжыму прапаноўвалі розныя апазіцыйныя выданні. Нягледзячы на ўсе абмежаванні — а незалежныя газеты мусілі плаціць за паперу ў некалькі разоў больш за падкантрольныя рэжыму — і ціск, у 1997 г. незалежная прэса агульным накладам пераўзыходзіла дзяржаўную80. Да таго ж у Сербіі, адрозна ад шмат якіх аўтарытарньгх краін, у значнай ступені прысутнічалі ў эфіры незалежныя электронныя СМІ. Сярод найболып значных з іх — легендарная бялградская радыёстанцыя ‘‘Б-92” і незалежны тэлеканал “Студыя Б”. “Б-92” была даўно вядомая сваёй цвёрдай антываеннай пазіцыяй, а ўзімку 1996—1997 гг. папулярнасць радыёстанцыі рэзка ўзрасла, калі падчас дэманстрацый у Бялградзе людзі настройваліся на яе хвалі, каб атрымаць адрозную ад афіцыйнай версію падзей. У дадатак да незалежнага асвятлення падзей “Б-92” была яшчэ і выбітнай культурнай з’явай. Яна перадавала заходнюю музыку, арыентаваную на маладую, адукаваную публіку, — выразны кантраст з нацьіяналістычным кітчам мас-культуры афіцыйнага мэйнстрыму81. “Б-92” пазней здолела стварыць сетку з 24-х незалежных радыёстан-
іп Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. В 147. Незалежныя даследаванні засведчылі, што абодва бакі канфлікту выкарыстоўвалі калі не аднолькавыя, дык надзвычай пэдобныя прапагандысцкія метады, а цэнзура ў харвацкіх СМІ была не менш строгай, чым у сербскіх. Напрыклад, у 1991 г. харвацкія ўлады далі распараджэнне СМІ называць сербаў не іначай як ‘‘сербскія тэрарысты”, а югаслаўскую армію — “сербска-камуністычная акупацыйная армія”. Каментаваць ваенныя паведамленні было забаронена, уводзіўся адмысловы стыль у паведамленнях пра ахвяры вайны, забаранялася паказваць параненых харвацкіх салдат і г.д. Гл.: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. R 161.
78 Milosevic Milan. The Media Wars: 1987—1997. P 113. // Udovicki Jasminka, Ridgeway Janies (eds.). Burn This House: The Making and Unmaking of Yugoslavia. Durham and London: Duke University Press, 1997. P 108—129.
78 Як адзначыў назіральнік, “насамрэч вельмі часта казалі, што вайны няма. Пэўна, мусульмане самі сябе абстрэльвалі ды забівалі, каб насаліць сербам”. Гл.: Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. R 92.
80 Karatnycky Adrian, Motyl Alexander, Piano Aili (eds.). Nations in Transit 1999—2000: Civil Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent States. Freedom House, 2001. P 728.
81 Болып падрабязна гл.: Collin Matthew. This is Serbia Calling: Rock ‘n’ Roll Radio and Belgrade's Underground Resistance. London: Serpent’s Tail, 2001.
цый, праграмы якіх ахоплівалі 70% насельніцтва Сербіі. Бялградскі тэлеканал “Студыя Б” надаваў апазіцыйным партыям напімат больш увагі, чым “Радыё і тэлебачанне Сербіі”. Аднак сігнал “Студыі Б” можна было прымаць далёка не ува ўсіх раёнах Бялграда, а ўрад увесь час адмаўляў канала ў набыцці больш моцнага перадатчыка. Пасля прызнання вынікаў мясцовых выбараў 1996 г. “Студыю Б” узначалілі апазіцыйныя кадры з кааліцыі “За]едно”. Але ў верасні 1996 г. у выніку ўнутраных разборак сярод апазіцыйных партый Сербскі рух абнаўлення Вука Драшкавіча правёў на канале чыстку і пазбавіўся ад прыхільнікаў Зорана Джынджыча. У далейшым дзеячы апазіцыі сцвярджалі, што “Студыя Б” ператварылася ў падначалены Сербскаму руху абнаўлення аналаг мілошавічаўскага “Радыё і тэлебачання Сербіі”.
Улада Мілошавіча трывала СМІ, пакуль яны мелі адносна малы ўплыў на грамадскую думку. 3 аднаго боку, большасць людзей проста не магла сабе дазволіць набываць альтэрнатыўныя/незалежныя выданні. 3 другога боку, вясковае насельніцтва пераважна давярала інфармацыі з дзяржаўных СМІ. I тым не менш, незалежная прэса зведала напады паліцыі, незаконнае праслухоўванне і сачэнне, nepacnefl галаварэзамі з ваенізаваных груповак. Быў выпадак, калі арыштавалі і збілі 17 журналістаў, якія асвятлялі дэманстрацыю апазіцыі 1 чэрвеня 1993 г.82. Незалежным радыёстанцыям неаднаразова не давалі дазволу паставіць мацнейшае перадавальнае абсталяванне. Ціск улады на незалежныя СМІ выліўся ў 1994 г. у судовы працэс супраць вядучай незалежнай штодзённай газеты “Борба”. Як сцвярджалі юрысты Мілошавіча, газета не мела належнага прававога статусу, бо яна была пераўтвораная ў карпарацыю з парупіэннямі старога югаслаўскага заканадаўства. У лістападзе 1994 г. суд дазволіў ураду прыбраць да рук “Борбу”. У адказ незалежная газета мусіла перарэгістравацца пад назвай “Наша Борба”. Рыхтуючыся да выбараў у Сербіі ўлетку 1997 г., улады часова зачынілі паўсёй краіне 77 прыватных радыёстанцый і тэлеканалаў. У 1998 г. у рамках агульнага ўзмацнення рэпрэсій рэжым Мілошавіча зачыніў шэраг друкаваных СМІ: “Напіа Борба”. “Дэмакратыя”, “Днеўны Тэлеграф”, “НТ Плус” і тыднёвік “Еўраплянін”.
Аднак, нягледзячы на ціск і пераслед, заўважная прысутнасць у інфармацыйным полі незалежных СМІ не дазваляла дзяржаўным выданням адчуваць сябе манапалістамі ў сферы распаўсюду навін і ўплыву на грамадскую думку. Ужо ў 1992 г. 43% апытаных у Сербіі не давяралі афіцыйным СМІ, як рупарам прапаганды, і толькі 21% верыў, што яны нясуць аб’ектыўную інфармацыю83.
82 Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 63.
83 Polls Show Voter Preferences Before Elections I I Vreme. 16.11.1992. P 26—28 // FBISEEU. 08.12.1992. P 56—61.
Афіцыйны дыскурс і практычная ідэалогія
У Сербіі часоў Мілошавіча ў публічным дыскурсе назіраўся рэзкі кантраст паміж “нарматыўнай” і “аперацыйнай” ідэалогіяй. Першая дэкларавала прынцыпы і нормы, фармальна пакладзеныя ў аснову дзяржавы і сістэмы кіравання, а другая па сутнасці была практычнай прапагандысцкай прыладай. У “нарматыўнай” сферы, дзе адлюстроўвалася імкненне рэжыму да легітымацыі як дэмакратычнай улады, афіцыйныя тэксты і дакументы спасылаліся на аіульначалавечыя каштоўнасці і набліжаліся да прынцыпаў заходняй дэмакратьгі. У “аперацыйнай” сферы публічны дыскурс грунтаваўся на ўслаўленні традыцыі84, інтэрпрэтуючы яе такім чынам, які замацоўваў у штодзённым жыцці згоду з дзеяннямі ўлады.
Самае распаўсюджанае вызначэнне сутнасці практычнай ідэалогіі рэжыму Мілошавіча—нацыяналізм; ён служыў механізмам надання маральнай вартасці дзеянням улады і апраўдання яе параз. Мабыць, гэта не самая карэктная інтэрпрэтацыя. Нацыяналізм як такі быў у Сербіі асноўным складнікам і афіцыйнага, і апазіцыйнага дыскурсу. Чым адрознівалася практычная ідэалогія рэжыму, дык гэта сістэматычнымі спробамі дасягнуць манаполіі на вытлумачэнне, што такое Сербія і што значыць быць сербамі, і захоўваць гэтую манаполію, прыстасоўваючы яе да актуальных палітычных патрэбаў і агульнай мэты — захавання ўлады рэжыму Мілошавіча. Калі дасягалася гэтая манаполія, рэжым заўсёды атрымліваў перавагу сама-легітымацыі праз пастаноўку знака роўнасці паміж нацыянальнай свядомасцю і падтрымкай улады; апазіцыя ж па змоўчванні дэлегітымавалася як “здраднікі”.
Першай тэмай практычнай ідэалогіі рэжыму было супрацьпастаўленне Сербіі астатняму свету. Яно прапагандавалася пры дапамозе ўвесьчаснага звяртання да пакутніцкай калектыўнай памяці з далёкага і адносна блізкага мінулага. Сучасныя крызісы і катастрофы вытлумачваліся як працяг адвечнага змагання, кшталту таго, што калісьці вялося ў Косаве, а таксама падчас Першай і Друтой сусветных войнаў. У 1980-я гг., на пачатковым этапе нацыяналістычнай мабілізацыі, атрымалі шырокі распаўсюд канспіралагічныя тэорыі. Яны захоўваліся і праз 1990-я гг. служылі апраўданню палітыкі, якая давяла нацыю да яе тагачаснага незайздроснага стану. Хоць гэтыя тэорыі і падпарадкоўваліся мэце захавання ўлады, але, паводле слоў аднаго назіральніка, яны таксама перараслі ў асобную нацыянальную навязлівую ідэю86. У наступным апісанні адлюстраваная логіка сусветнай тэорыі змовы:
Амерыка — аўсе былі перакананыя, што яна імкнецца завалодаць сібірскімі нафтавымі радовішчамі праз Балканы — чыніць змову супраць адважнай маленькай нацыі, якая не прымае Новага сусветнага парадку. Францыя,
84 Malesevic Sinisa. Ideology, Legitimacy, and the New State. Yugoslavia, Serbia, and Croatia. London and Portland: Frank Cass, 2002. P 215.
85 Тамсама.
прыхільная да ісламу, адмовілася ад свайго вернага саюзніка а часу Першай сусветнай вайны. Здраднікі брытанцы адкрыта суіірацоўнічаюць з немцамі, якія самі супрацоўнічалі з харвацкімі фашыстамі. Харваты, як і падчас Другой сусветнай вайны, зноў забіваюць і высяляюць сербаў. На шчасце, у Расіі знялі амерыканска-габрэйска-масонска-ісламскага агента Гарбачова, але камуністы і нацыяналісты — заўсёдныя саюзнікі і крэўныя браты сербаў — страцілі ўладу. А папа — паляк, да таго ж не аскет і не святы, як сербскі патрыярх. Ён ненавідзіць сваіх славянскіх стрыечнікаў за тое, што яны праваслаўныя86.