• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

    Доўгая дарога ад тыраніі

    посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
    Віталь Сіліцкі

    Памер: 364с.
    Мінск 2015
    114.61 МБ
    Магчыма, адзіная ўплывовая асоба, на якой не адбіліся ператасоўванні кадраў за часам кіравання Мілошавіча, — ягоная жонка. Уплыў Мір’яны Маркавіч на мужа трымаўся іх надзвычай моцнай узаемнай эмацыйнай прывязанасцю і ўмацоўваўся ейнымі ўласнымі палітычнымі амбіцыямі. У мінулым Маркавіч была прафесарам сацыялогіі Бялградскагаўніверсітэта; яна адыграла важную ролю падчас узыходжання Мілошавіча да ўлады ў 1980-я гг. як канал зносін паміж ім і бялградскай інтэлігенцыяй. Артадаксальная марксістка, яна дапамагла Мілошавічу заваяваць давер кансерватыўнай партыйнай і вайсковай іерархіі. Па распадзе камуністычнай партыі, калі ейны муж утварыў СПС, Маркавіч заснавала ўласную камуністычную партыю — Саюз камуністаў — Лігу за Югаславію (у 1995 г. яе перайменавалі ў Аб’яднаную югаслаўскую лявіцу). Гэтую новую структуру хутка пачалі называць “партыяй генералаў” — яна была проста сеткай кліентуры, праз якую Мілошавіч дамогся лаяльнасці ўплывовай “старой гвардыі” і вайскоўцаў. АЮЛ хутка ператварылася ў магутны механізм патранажу, які адкрываў магчымасці для карупцыі ў абмен на адданасць “уладнаму сужэнству” і быў, як адзначыў адзін назіральнік, “святым заступнікам спекулянтаў, лісліўцаў і гнюсных баязліўцаў”27.
    Важным складнікам механізма ўплыву Маркавіч былі кумаўство і фаварытызм. Яна ніколі не саромелаея карыстацца патранажам у зваротным кірунку, то бок дзеля ўзбагачэння сваёй сям’і. Ахвочыя атрымаць урадавыя кантракты спонсары пераклалі кнігі Маркавіч па філасофіі і палітыцы на дваццаць замежных моў і прафінансавалі яе прамацыйныя турнэ за мяжой. Попыту на ейныя кнігі амаль не было, і тым жа спонсарам давялося выкупіць наклад у кнігарняў28.
    26 Pribicevic Ognjen. Serbian Strongman Tightens His Grip on Power at Home Ц Transitions Online. 18.10.1996. http://www.tol.org/client/article/3841-viewpointserbiasstrongman-tightens-his-grip-on-power-at-home.html.
    27 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 65.
    28 Тамсама. P 66.
    Маркавіч зрабілася рупарам Мілошавіча ў калонках, што вьіходзілі адначасова ў некалькіх газетах, але напісанае ёю хутчэй выклікала варожасць грамадства, чым дапамагала знайсці новых прыхільнікаў. Увогуле, калі Мілошавіч пачаў выяўляць прыкметы стомленасці, Маркавіч сталася ягонай рухальнай сілай29. Але праз свае паводзіны, карумпаванасць, агіду да ідэй, якія яна публічна выказвала, і відавочнае невуцтва, нягледзячы на прэтэнцыйнасць яе філасофіі, Маркавіч выклікала ў краіне ці не найбольшую нянавісць. Звычка ва ўсім разлічваць на жонку ўрэшце сталася адным з чыннікаў, якія прывялі Мілошавіча да страты ўлады, бо схільнасць Маркавіч прымаць уласныя ўяўленні і ідэі за рэчаіснасць абярнулася супраць яго самога.
    Сілавыя структуры і сілы бяспекі ў эпоху Мілошавіча паводле логікі пачалі адыгрываць усё большую ролю, бо краіна de facto знаходзілася ў стане вайны. Афіцыйныя СМІ горача адмаўлялі гэты факт — цягам усяго баснійскага канфлікту яны, у адпаведнасці з афіцыйнай лініяй, сцвярджалі, што “ніводны сербскі салдат не знаходзіцца па-за межамі краіны”. Штат сіл бяспекі да сярэдзіны 1990-х гг. раздзьмуўся да ста тысяч — гэта болып за ўсю рэгулярную армію, разам узятую. Яны забяспечваліся і фінансаваліся лепш за армію і складалі элітныя сілы, асноўнай задачай якіх было ахоўваць рэжым і спрыяць росту палітычных амбіцый Мілошавіча. He вьтадкова генерал Евіца Станішыч, які доўгі час узначальваў дзяржаўную службу бяспекі, болып чым хто іншы наблізіўся да таго, каб лічыцца другім чалавекам у Сербіі30.
    Была і ўнутраная логіка ў зліцці на пачатку кіравання Мілошавіча сіл бяспекі з мафіяй. Той не мог сабе дазволіць прыняць непасрэдную адказнасць за ваенныя дзеянні і бясчынствы ў Харватыі, а потым і ў Босніі — значыць, гэтую працу было неабходна перадаць ваенізаваным бандам. Есць звесткі, што на чале групы, якая займалася ўзбраеннем і навучаннем ваенізаваных фармаванняў (напрыклад, Шэшаля і Аркана) стаялі Станішыч, ягоны намеснік Міхаль Кертэс, Радаван Стоічыч
    29 Адзін раз яна, як кажуць, уратавала палітычную кар’еру мужа, калі ў ліпені 1992 г. Паніч амаль што ўгаварыў Мілошавіча зысці з пасады, дамовіўшыся з Захадам аб зняцці эканамічных санкцый супраць ФРЮ ў абмен на адстаўку Мілошавіча Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
    30 Ягоны пераемнік на гэтай пасадзе Радэ Маркавіч пасля падзення рэжыму Мілошавіча прызнаў, што Станішыч нясе асабістую адказнасць за арганізацыю кантрабанды зброі, нафты і цыгарэт. Ён пільна сачыў за кантрабандай — разам з мытнікамі арганізоўваў канвоі. Яшчэ адной значнай крыніцай ценявых даходаў рэжыму было нарабаванае ў Босніі і Харватыі. “Мільёны ў замежнай валюце, пакладзеныя набанкаўскі рахунак Службы падчас вайны, далі магчымасць Станішычу адкрыць адмысловы фонд. 3 яго фінансавалася будаўніцтва дзяржаўных аб’ектаў, прыватных дамоў і раскошных апартаментаў у курортных зонах Югаславіі”. Гл.: http://www.balkaninfo.net/news/print.php?id=76670. {Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
    па мянушцы “Байда” і Франка Сіматавіч31. Большасць удзельнікаў гэтай групы паходзіла з Ваяводзіны — там яны вызначыліся падчас “ёгуртавай рэвалюцыі” 1988 г. Пазней Станішыч выйшаў з фавору Мілошавіча і ягонай жонкі, калі заклікаў да памяркоўнасці і ўстрымання ад гвалту ў Косаве. Яго знялі з пасады ў 1998 г. разам з Момілам Перышычам, начальнікам штаба арміі ФРЮ, які пазней адыграў істотную ролю ў арганізацыі адхілення Мілошавіча ад ўлады.
    У далейшым Мілошавіч катэгарычна адмаўляў, што меў хоць якое дачыненне да ваенізаваных груповак, як, прыкладам, сумнавядомыя “Тыгры” Аркана. Аднак падчас працэсу над ім у Міжнародным трыбунале сведкі, у тым ліку і сакратар Аркана, пацвердзілі, што Аркан не рабіў ніякіх дзеянняў без наўпроставага загаду СДБ (Сербскай дзяржаўнай бяспекі) і што гэтыя аперацыі фінансаваліся непасрэдна таемнай паліцыяй32. Болып за тое, у прыватных размовах на пачатку 1990-х гг. Мілоціавіч ускосна прызнаваў сувязь з Арканам, калі казаў, што “нехта мусіць таксама выконваць за мяне частку працы”33. Быў яшчэ адзін, яшчэ болып неаспрэчны, доказ сувязяў паміж рэжымам і ваенізаванымі групоўкамі. Адна з іх, вядомая пад назвай “Чырвоныя берэты”, у 1996 г. склала аснову элітнага спецыяльнага падраздзялення СДБ — de facto прэтарыянскай гвардыі рэжыму. Камандзір “Чырвоных берэтаў” Міларад Лукавіч, які атрымаў мянушку “Легіянер” за тое, што ў 1980-х гг. служыў у Французскім замежным легіёне, сам у 1991—1995 гг. быў у складзе “Тыграў” Аркана34.
    Палітэканомія Сербіі зачасам Мілошавіча характарызавалася спалучэннем бюракратычнага кантролю і алігархіі, якая валодала самымі прыбытковымі актывамі і адміністрацыйнымі рэнтамі. У Сербіі ўтварыўся адзін з найгоршых варыянтаў “кумаўскога капіталізму”, што ўзніклі ва Усходняй Еўропе па распадзе камуністычнай сістэмы. Пад канец дзесяцігоддзя Сербія мела благую славу другой найбольш карумпаванай краіны ў свеце. Гэтаксама і паказнік няроўнасці даходаў быў адным з найвышэйшыху свеце. Эканамічная элітаСербіі складалася з асоб, якія зрабілі капітал дзякуючы сваёй часцяком паўлегальнай або нелегальнай дзейнасці ў дзяржапараце або выкарыстанню сувязяў з людзьмі ва ўладзе пры дапамозе “налітычна гарантаванага манапольнага кантролю над рознымі сегментамі эканомікі: выпускам і размеркаваннем грошай, імпартам і гандлем, вытворчас-
    31 Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 327.
    32 Secretary’s Testimony May Prove Key to Milosevic Conviction // Coalition for International Justice (CI J) Trial Reports Archive. 16.04.2003. http://iwpr.net/reportnews/ secretarys-testimony-may-prove-key-milosevic-conviction.
    33 Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 326.
    34 “Profile: Milorad Lukovic// BBC News. 03.05.2004. http://news.bbc.co.Uk/l/hi/world/ europe/3680111 .stm.
    цю тавараў і правам кантраляваць фінансавыя аперацыі”36. За свае паслугі ў выглядзе перадачы манаполій ці выгадных кантрактаў улады разлічвалі на адплату — “адкаты”, прычым часта дакументальна зафіксаваныя36.
    У адпаведнасці з характэрнай для персаналісцкіх аўтакратый рысай, заўважанай, напрыклад, у Лукашэнкавай Беларусі, у Сербіі за Мілошавічам назіралася зліццё кантролю над апаратам бяспекі і найбольш даходнымі з гледзішча атрымання рэнтаў сферамі. Гэтак, кіраўніка падраздзялення сакрэтнай паліцыі СДВ Міхаля Кертэса ў 1994 г. перавялі на пасаду кіраўніка мытнай службы — вельмі прыдатны пост, каб дастасоўваць схемы абыходу санкцый. Ен праводзіў махінацыі з продажам зброі ў Харватыю і Боснію-Герцагавіну і з “пастаўкамі” нафты і наркотыкаў. Як кіраўнік мытнай службы Кертэс асабіста прызначаў большасць сербскіх мытнікаў, каб гарантаваць іх асабістую адданасць і забяспечыць функцыянаванне мытні па сутнасці як прыватнай канторы, што абслугоўвае рэжым37. Агулам кантрабанда зрабілася надзвычай прыбытковым бізнесам: паводле некаторых ацэнак, у дзяржаўны бюджэт не паступіла больш за 1 млрд нямецкіх марак мыта толькі на цыгарэты38. Даходы ад кантрабанды алкаголю і наркотыкаў, хутчэй за ўсё, у некалькі разоў павялічвалі гэтую лічбу. Грошы ад наркагандлю зазвычай асядалі на банкаўскіх рахунках у Македоніі і на Кіпры, схемай з апошнім карысталіся яшчэ сакрэтныя службы сацыялістычнай Югаславіі для адмывання грошай, атрыманых ад нелегальнага гандлю зброяй39.
    56 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 132.
    36 Напрыклад, адна малавядомая мэблевая кампанія атрымала кантракт на пастаўку бензіну. Адпаведны міністр асабіста ўнёс папраўку ў кантракт — павялічыў цану на 20 нямецкіх пфенінгаў за літр. Розніца пайшла на фінансаванне выбарчай кампаніі кіроўнай партыі. Гл.: Komlenovic Uros. Echoing Silence//Vreme News Digest Agency. № 78.22.03.1993.
    87 За Кертэсам блізу 800 з 2.300 сербскіх мытнікаў паходзілі з ягонагароднага горада Бачка Паланка. Пазней Кертэса падазравалі ў прысваенні вялікіх сум з грошай, што належалі рэжыму. Гл.: Hajdinjak Marko. Smuggling in Southeast Europe: The Yugoslav Wars and the Development of Regional Criminal Networks in the Balkans. Sofia: Center for the Study of Democracy, 2002. P 50. http://www.csd.bg/artShow.php?id= 12854.