Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
I ўсё ж канкурэнтны аўтарытарызм у некалькіх аспектах істотна паўплываў на modus vivendi рэжыму Мілошавіча. Існаванне адкрытай інстытуцыйнай прасторы для развіцця партый спрыяла самаарганізацыі апазіцыі і фармуляванню палітычных альтэрнатыў. Хоць палітыкаў Сербіі заставалася глыбока персаналізаванай і напраграмы партый звярталі нашмат меіші увагі, чым на асобы лідараў, аднак акурат у гэтых умовах мажарытарная сістэма была б перашкодай для развіцця апазіцыі, асабліва з увагі на тое, што да 2000 г. фактычна не было сагграўды аўтарытэтнага лідара апазіцыі, які сваёй папулярнасцю хаця б набліжаўся да Мілошавіча. У рамках добра ўпрыгожанага дэмакратычнага фасада аўтарытарнай улады існавала значная легітымная прастора для арганізацыі апазіцыі. Яна мела права на прадстаўніцтва ў парламенце. Паколькі ў краіне часта праводзіліся выбары, яна магла змагацца за галасы і такім чынам будаваць партыйныя арганізацыі і звяртацца да выбарцаў. Нарэшце, яна мела шанец стварыць сваю базу падтрымкі ў структурах мясцовай улады, бо муніцыпальнае кіраўніцтва абіралася, а не прызначалася зверху.
Хоць палітычныя партыі і моцна адставалі ад СПС у сваіх арганізацыйных і асабліва фінансавых магчымасцях, але яны былі дастаткова шматлікія (да 50.000—60.000 тысяч чальцоў у самых буйных апазіцыйных партыях) і мелі ўнутраныя крыніцы фінансавання, нават калі пэўныя сродкі і былі ўскоснымі плацяжамі ад рэжыму за,
6 Калі Мілошавіч прамаўляў, то звычайна паўтараў “колькі рашучых фраз”, накшталт: “Усе сербы павінны жыць у адной дзяржаве” ці: “Сербія будзе адзінай або
загіне”.
напрыклад, удзел у абыходзе санкцый. Натуральна, рэжым імкнуўся не дапусціць, каб падобныя фармальныя магчымасці перараслі ў рэальны палітычны ўплыў апанентаў. Але, як паказала далейшае развіццё падзей, гэтыя дробязі адыгралі важную ролю, калі ў другой палове 1990-х гг. палітычная гегемонія рэжыму пачала трушчыцца і дэмакратычныя фармальнасці ператварыліся ў рэальныя магчымасці кінуць выклік з інстытуцыйнага гледзііпча ўсё ж слаба арганізаванай аўтарытарнай уладзе.
У шьгрэйшым сэнсе, дапускаючы партыйную канкурэнцыю, Мілошавіч і яго рэжым няголасна прызнавалі, што ён і партыя ўлады самі па сабе прадстаўляюць толькі частку грамадства. Таму ўладам даводзілася падтрымліваць публічны дыскурс, які легітымаваў дэмакратыю і палітычны плюралізм. Напрыклад, у праграме партыі самога Мілошавіча было поўна згадак пра “гарантаваныя законам правы і свабоды”, “ліберальныя формы” дэмакратыі і неабходнасць скасаваць “манаполію наўладу”6. Сам па сабе палітычны плюралізм не падрываў манаполіі Мілошавіча на ўладу, але ён, бясспрэчна, быў перашкодай для стварэння больш складаных механізмаў кантролю над палітычнай сферай і грамадствам.
Электаральная палітыка
Цягам усяго дзесяцігоддзя Мілошавіч і апазіцыя канкуравалі на выбарах на рэспубліканскім, федэральным і мясцовым узроўнях. Да рэвалюцыі 2000 г. найбольш істотнымі з іх былі “інаўгурацыйныя” прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Сербіі ў снежні 1990 г., выбары ў федэратыўны парламент у чэрвені 1992 г., праз два месяцы пасля прыняцця Канстытуцыі ФРЮ, датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў снежні 1992 г., датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў снежні 1993 г., федэральныя і мясцовыя выбары ў лістападзе 1996 г., прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Сербіі ў верасні 1997 г., пасля таго, як Мілошавіч перайшоў на пасаду прэзідэнта ФРЮ, і паўторныя выбары, калі з прычыны нізкай яўкі перпіыя два туры не вызначылі пераможцу.
Адзіныя выбары ў 1990-я гг., на якіх адназначна перамог Мілошавіч або ягоная партыя, — гэта першыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Сербіі ў снежні 1990 г. Яны рыхтаваліся спехам, каб не даць навастворанай апазіцыі эфектыўна правесці выбарчую кампанію. Правілы правядзення выбараў некалькі разоў мяняліся непасрэдна на перадвыбарным этапе, часткова ў адказ на пагрозу апазіцыі байкатаваць выбары, калі не будуць задаволеныя яе патрабаванні. Дэманструючы сваю ўпэўненасць, улады ў апошні момант прапанавалі апазіцыі некаторыя саступкі, у тым ліку ўлучэнне ў склад выбарчых камісій. Разам з тым улада абрала аднамандатную сістэму выбараў у Скупшчыну, ® Цыт. паводле: Корак у новн век: основе програма Соцфалнстнчне napTHje Cp6uje. Београд: ГОСПС, 1992.
Вынікі парламенцкіх выбараў у Сербіі (рэспубліканскага і федэральнага ўзроўню), 1990-1997 гг.

1990(S)
1992(F1)*
1992(S)
1992(F2)*
1993(S)
1996(S)
1997(S)
СПС**
446.08
1194
443
889
228.77
1101
331.5
447
336.65
1123
445.71
1101
334.2
1110
СРП
n/a
n/a
330
228
222.58
773
221.9
330
113.85
339
223.81
773
228.1
882
CPA
115.78
119
n/a
n/a
n/a
n/a
117.2
220
n/a
n/a
n/a
n/a
119.1
445
ДЭПАС
n/a
n/a
n/a
n/a
116.89
550
66.0
55
116.64
445
n/a
n/a
n/a
n/a
ДП
TIM
77
n/a
n/a
44.16
66
n/a
n/a
111.57
229
n/a
n/a
n/a
n/a
ДПС
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
55.07
77
n/a
n/a
n/a
n/a
Заіедно
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
118.78
550
n/a
n/a
Іншыя***
330.7
330
227
55
227.6
220
223.4
66
116.22
77
111.70
226
118.6
113
S — выбары ў Народную Скупшчыну — парламент Сербіі; F — выбары ў ніжнюю палату Скупшчыны ФРЮ.
* У 1992 г. федэральныя выбары праводзіліся двойчы: першы раз — 31 траўня, другі — 20 снежня.
** У 1996-м і 1997-м гг. — СПС/АЮЛ
***Улучна з тымі, хто прагаласаваў супраць усіх.
Крыніца: Выбары ў Народную Скупшчыну Сербіі 1990,1992 і 1993 гг.: Srbobran Brankovic, Serbia in War with Itself. Political Choice in Serbia, Belgrade: Sociological Society of Serbia, 1995. R 299—302. Усе іншыя выбары: Vladimir Goati, Elections in FRY: Will of People or Electoral Manipulation 1 Belgrade: CESID, 2001. R 205—218.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў y Сербіі, 1990-1997 rr.

1990
1992
1997-1 (першы тур)
1997-1 (другі тур)
1997-2 (першы тур)
1997-2 (другі тур)
Мілошавіч або ягоны стаўленік**
63.34
57.32
37.3
47.89
43.43
5646
Вядучы кандыдат ад апазіцыі***
16.40
33.80
20.64

15.81

Шэшаль
п/а
п/а
27.28
49.10
33.18
35.81
* У 1997 г. прэзідэнцкія выбары праводзіліся двойчы (кожны раз у два туры). Першыя выбары праводзіліся 12 верасня і 5 кастрычніка і не адбыліся праз нізкую яўку. Другія праводзіліся 7 і 21 снежня.
** На 1997-1 — Зоран Ліліч, на 1997-2 — Мілан Мілуцінавіч.
***У 1990 і 1997 гг.: Вук Драшкавіч, у 1992 г. —Мілан Паніч.
Крыніца: выбары 1990 і 1992 гг.: Srbobran Brankovic, Serbia in War with Itself. Political Choice in Serbia, Belgrade: Sociological Society of Serbia, 1995. R 299—302. Усе іншыя выбары: Vladimir Goati, Elections in FRY: Will of People or Electoral Manipulation? Belgrade: CESID, 2001. R 205—218.
якая давала перавагу партыі ўлады — самай шматлікай і моцнай — і біла па раз’яднанай апазіцыі. У канчатковым выніку менш за палову галасоў, аддадзеных за СПС, ператварыліся ў амаль што 80% месцаў у парламенце.
Мілошавіч са сваёй партыяй праводзіў кампанію, маючы больш выгоднае становішча; ягоныя лозунгі знаходзілі водгук і ў нацыяналістаў, і ў той часткі грамадства, якая хацела працяіу палітыкі сацыяльнай абароны і патэрналізму; ён выкарыстоўваў у сваіх мэтах шырока распаўсюджаны страх перад радыкальнымі палітычнымі і эканамічнымі рэформамі. Асноўны лозунг афіцыйнай кампаніі: “3 намі няма няпэўнасці”, — гуляў на гэтым страху. У праграме “эканамічнага адраджэння Сербіі”, з якой высіупаў Мілошавіч, пераважназакраналіся сацыяльныя пытанні, даваліся далёкасяжныя абяцанні, як, напрыклад, узняць узровень жыцця ў Сербіі да шведскага, і нават абяцаліся некаторыя рэформы7. Партыя ўлады нават выступала з лозунгамі міру і замірэння, засцерагала ад распальвання нацыяналістычнай істэрыі8. У канчатковым выніку Мілошавіч і ягоная партыя дамагліся моцнай падтрымкі болыпасці сацыяльных і прафесійных слаёў. Рашуча супраць прагаласавалі толькі найболып свабодныя ад абароны і кантролю з боку дзяржавы групы: прыватныя бізнесоўцы і іх нанятыя супрацоўнікі, a таксама етудэнты і высокакваліфікаваныя спецыялісты.
На наступных выбарах, якія праходзілі ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу, санкцый і вайны, ад здольнасці кіроўнай партьгі атрымаць шырокую падтрымку мала чаго засталося. За гады, пазначаныя распадам Югаславіі, этнічнымі канфліктамі ў Харватыі і Босніі, эканамічнай катастрофай і міжнароднай ізаляцыяй краіны, рэзкае скарачэнне электаральнай базы рэжыму змусіла яго змяніць свае паводзіны на выбарчай арэне, але толькі ледзь заўважна змяніла практыку ажыццяўлення ўлады.
Перш за ўсё, база падтрымкі Мілошавіча не знікла дазвання — проста адбылася яе істотная рэканфігурацыі. Рэжым страціў значную долю падтрымкі працаўнікоў на вытворчасці, менеджараў, беспрацоўных, дзяржаўнага сектара, але захаваў і нават павялічыў колькасць сваіх прыхільнікаў сярод сялян і пенсіянераў; нязмен-
’ Slavujevic Zoran Dj. Election Campaigns // Goati Vladimir (ed.). Challenges of Parliamentarism: The Case of Serbia in the Early Nineties. Belgrade: Institute of Social Science, 1995. P 168.
8 Напрыклад, на адным мітынгу Мілошавіч заявіў: “Мы не можам вінаваціць славенцаў і харватаў у нашых велізарных эканамічных праблемах, адсутнасці працы і фальшывых інвестыцыях. I азіраючыся на гісторыю, мы таксама не здолеем знайсці іншых вінаватых, апроч сябе саміх, як і не зможам стварыць ніводнага працоўнага месца, а тым болей стварыць эфектыўную эканоміку, пры якой заробкі працоўных не будуць зводзіцца да простага пражыткавага мінімуму, сялян не будуць абкрадаць, а навукоўцаў, настаўнікаў, дактароў — прыніжаць, ставячы іх на матэрыяльны ўзровень, не варты людзей”. Гл.: Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 74.
Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца...109 ным засталося і трывалае апірышча ўлады сярод найбяднейшага насельніцтва. Тыповы выбарца СПС і прыхільнік Мілошавіча быў гіпер-патрыётам і традыцыяналістам, амаль цалкам неталерантным да меншасцей; ён адчуваў настальгію па заможным, спакойным мінулым і не прымаў ліберальных ідэй. Электарат дэмакратычнай апазіцыі вызнаваў ліберальныя каштоўнасці, быў зболыпага вольны ад гіпер-патрыятызму, але, тым не менш, яму ў высокай ступені была ўласцівая культурная, этнічная і палітычная неталерантнасць9.