Доўгая дарога ад тыраніі
посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
Разам з тым, выступаючы з пазіцый “жорсткай лініі”, Лукашэнка здолеў падаць сябе як альтэрнатыву і ўрада, і апазіцыі і такім чынам заваяваў падтрымку “балота”. Робячы супярэчлівыя заявы, ён прымушаў аўдыторыю здагадвацца, у чым жа яго сапраўдная палітычная праграма. Лукашэнка мог спалучаць агітацыю за палітычны саюз з Расіяй з падтрымкай дзяржаўнага суверэнітэту, крытыку рынкавых рэформаў з абяцаннямі прадоўжыць прыватызацыю, заявы пра карупцыю сярод вярхоўнага чынавенства з абяцаннямі не праводзіць чысткі дзяржаўнага апарату. Падобная стратэгія перадвыбарнай кампаніі дазволіла Лукашэнку максімальна павялічыць сваю базу падтрымкі, бо непаслядоўнасць ягонай выбарчай платформы адлюстроўвала блытаніну ў галовах грамадства42.
Лукашэнка заваёўваў сэрцы і розумы, але ягоная кампанія не абыходзілася і без падтрымкі “сваіх людзей”. Аснову яго каманды складаў гурток гэтак званых “маладых ваўкоў” — энергічных дэнутатаў парламента, якім было трохі за трыццаць і якія першапачаткова наблізіліся да апазіцыі, але ўрэшце пачалі перабягаць з аднаго лагера ў іншы, шукаючы магчымасцей дайсці да ўлады43. Ключавыя
40 Лукапіенко Александр. Отвестн народ от пропастн Ц Народная газета. 14.06.1994.
41 Пазней у інтэрв’ю Лукашэнка распавядаў, як калегі па парламенце адцягвалі яго ад кнопкі для галасавання, але ён супраціўляўся і ўсё роўна прагаласаваў. Гл.: Нмя. 30.03.1995.
42 Напрыклад, рэспандэнты часам давалі станоўчыя адказы на ўзаемавыключальныя цверджанні ці прапановы: як умацоўваць незалежнасць і ўвайсці ў саюз з Расіяй, будаваць рынкавую эканоміку і рэгуляваць цэны і г.д. Гл.: Жнзнь в наше время Ц Новостн ННСЭПЙ. Вып. 4 (14). декабрь 1999. С, 20—45. http://www.iiseps.org,'' buletendetail/16.
43 Сярод іх былі Анатоль Лябедзька, будучы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Дзмітрый Булахаў, тагачасны старшыня камісіі пазаканадаўстве Вярхоўнага Савета, і Леанід Сініцын, будучы гадава Адміністрацыі прэзідэнта.
постаці гэтай групы: Віктар Ганчар, Дзмітрый Булахаў, Анатоль Лябедзька — былі моцнымі асобамі з уласнай харызмай, і ім перашкодзіла выставіць сваю кандыдатуру на выбарах пераважна ўзроставае абмежаванне. Некаторыя “маладыя ваўкі” шчьгра верылі, што Лукаіпэнка — гэта іх шанец зламаць старую эліту і пачаць у Беларусі рэформы, але большасць разлічвала, што пасля выбараў здолее ўплываць на рашэнні прэзідэнта.
Аднак праз некалькі месяцаў пасля выбараў Лукашэнка амаль усіх іх выкінуў. Адзін з ранейшых прыхільнікаў Лукашэнкі, які потым перайшоў у апазіцыю, з жахам згадваў, як на апошнім этапе выбарчай кампаніі заўважыў на стале ў Лукашэнкі “Валадара” Макіявелі са шматлікімі пазнакамі на палях44. Іншая частка каманды Лукашэнкі складалася з не такіх выбітных калег па парламенце, якія, тым не менш, паказалі сябе эфектыўнымі менеджарамі і якім прэзідэнт пазней шчодра аддзячыў45. Падтрымлівала Лукашэнку і значная частка дзяржаўнай адміністрацыі і сіл бяспекі. Амаль увесь апарат ягонай роднай Магілёўскай вобласці, гэтак званы “магілёўскі клан”, дапамагаў яму ў перадвыбарнай кампаніі — за выключэннем купкі кіраўнікоў прадпрыемстваў і старшынь калгасаў, супраць якіх пасля выбараў пачаліся расследаванні па абвінавачванні ў карупцыі. Яму таксама дапамагалі афіцэры сярэдняга рангу ў сілах бяспекі, асабліва ў Міністэрстве ўнутраных спраў і КДБ, з якімі Лукашэнка супрацоўнічаў, калі быў старшынёй антыкарупцыйнай камісіі. Пасля выбараў ён аддзячыў некаторым з іх, прызначыўшы на вярхоўныя дзяржаўныя пасады46.
Аднак, здаецца, самую істотную падтрымку Лукашэнку забяспечыла наменклатура найніжэйшага звяна, “брыгадзіры калгасаў, якія непасрэдна кантактавалі з масамі і казалі ім, за каго галасаваць, і раённае начальства, якое адказвала за правядзенне выбараў і заплюшчвала вочы, калі галасавалі старэнькія бабулькі, нават не спрабуючы прымусіць іх галасаваць за Кебіча”47. Чыноўнікі ніжэйшага рангу былі амаль гэтак жа люмпенізаваныя, як і электарат увогуле, таму ім былі даспадобы лозунгі Лукашэнкі. Д а таго ж у распараджэнні бестурботна-
44 Інтэрв’ю аўтара з Уладзімірам Нісцюком, былым дарадцам прэзідэнта, дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання, намеснікам старшыні Беларускай сацыял-
дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), аўдыязапіс, чэрвень 2003 г.
46 Сярод іх былі Іван Ціцянкоў, будучы галава Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта, Віктар ЦІэйман, будучы кіраўнік Рады Бяспекі, затым генеральны пракурор і ўрэшце галава прэзідэнцкай адміністрацыі, de facto другая асоба ў лукашэнкаўскай Беларусі.
46 Сярод іх былі Юрый Захаранка, будучы міністр унутраных спраў, Юрый Manyмаў, будучы намеснік старшыні Вярхоўнага Савета, Міхаіл Сазонаў, дарадца прэзідэнта, і Аляксандр Сазонаў, міністр прадпрымальніцтваіінвестыцый. Большпадрабязнагл.: Owsiannik Siergiej, Strielkowa Jelena. Wladza a spoleczenstwo. Bialorus 1991—1998. Warszawa: Presspublica, 1998. S. 85—126.
47 Інтэрв’ю аўтара з Аляксандрам Фядутам, былым прэс-сакратарой прэзідэнта Лукашэнкі, аўдыязапіс, 04.12.1999 г.
га атачэння Кебіча проста не было сістэмы прымусу, каб мабілізаваць апарат супраць Лукашэнкі.
Гучалі настойлівыя цверджанні, што блізкае атачэнне Кебіча па сутнасці яму здрадзіла, павёўшы ягоную перадвыбарную кампанію так, што перамога Лукашэнкі зрабілася непазбежнай. Напрыклад, яны хавалі ад прэм’ер-міністра ўсялякую інфармацыю пра ягоныя слабыя шанцы на перамогу. Некаторыя найбліжэйшыя паплечнікі Кебіча, у тым ліку яго намеснік Міхаіл Мясніковіч, дарадца Іван Антановіч і прэс-сакратар Уладзімір Замяталін, урэшце апынуліся ў адміністрацыі Лукашэнкі48. Разам з тым, магчыма, паводзіны набліжаных да Кебіча асоб былі страхоўкай ветэранаў-апаратчыкаў, якія таксама хацелі паставіць на пераможцу.
Незалежна ад намераў, шанцы Лукашэнкі на поспех адназначна падвысіла паблажлівае стаўленне да ягоных палітычных амбіцый з боку партыі ўлады, якая не ўспрымала яго як канкурэнта і ўвогуле “трымала яго за паглумішча”49. Падобным жа чынам на Лукашэнку не звяртала ўвагі і апазіцыя, якая спадзявалася, што ягоная кандыдатура дапаможа раскалоць прарасійскі і пракамуністычны электарат і адцягне пэўную долю галасоў у Кебіча. Выбарчая кампанія Кебіча болып арыентавалася на дыскрэдытацьпо Пазняка і Шушкевіча; Кебіч таксама спадзяваўся, што Лукашэнка адцягне пратэстны электарат ад дэмакратычных кандыдатаў50. Нязграбныя спробы афіцыйных СМІ дыскрэдытаваць Лукашэнку толькі прыцягнулі ўваіу грамадства да ягонай кампаніі. Замах, што, як сцвярджаў Лукашэнка, здзейснілі на яго пад Лёзнам 16 чэрвеня, па сутнасці перадвызначыў вынік прэзідэнцкай гонкі. Пазней крытыкі даводзілі, што ён быў сфабрыкаваны паплечнікамі Лукашэнкі, каб прыцягнуць уваіу і сімпатыі выбарцаў.
24 чэрвеня, пасля падліку галасоў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, краіна была ў шоку. Хоць тое, што Лукапіэнка выйшаў на першае месца, мала каго здзівіла, самі лічбы ягонай перавагі з’явіліся поўнай неспадзяванкай нават для ягоных прыхільнікаў. Лукашэнка атрымаў 44,82% галасоў, на другім месцы апынуўся Кебіч з 17,33%, на трэцім — Пазняк з 12,82%, начацвёртым — Шушкевіч з 9,91%.
48 Пётр Краўчанка, міністр замежных спраў ва ўрадзе Кебіча ў 1990—1994 гг. і намеснік старшыні ягонага выбарчага штаба, апісвае маўклівы сабатаж паплечнікаў Кебіча ў сваёй кнізе. Гл.: Кравченко Петр. Беларусь на распутье, нлн Правда о Беловежскнх соглашеннях. Москва: Время, 2006. Паводле некаторых звестак, Мясніковіч атрымаў ахвяраванні на кампанію Кебіча ад расійскіх бізнес-колаў і проста вярнуў іх назад, калі на выбарах перамог Лукашэнка.
49 Гэткае вызначэнне даў Мечыслаў Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета XII склікання, у інтэрв’ю аўтару, аўдыязапіс, 17 лістапада 1998 г.
50 “Атрымалася так, што крытыка падчас змагання за галасы выбарцаў не выходзіла за рамкі трыяды Кебіч — Пазняк — Шушкевіч. Пазіцыі гэтых кандыдатаў, як і іх слабыя і моцныя бакі, былі добра вядомыя. Між тым Лукашэнка застаўся ўбаку ад крытыкі. Аднак ён не шкадаваў слоў, каб бэсціць апанентаў. Owsiannik Siergiej, Strielkowa Jelena. Wladza a spoteczenstwo. Bialorus 1991—1998. Warszawa: Presspublica, 1998. S. 95.
Такім чынам, аўтсайдар, дырэктар саўгаса абгуляў усю палітычную эліту, аднаасобна перамяніў беларускую палітыку і кірунак яе развіцця пасля распаду камуністычнай сістэмы. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што Лукашэнка мог бы перамагчы і ў першым туры, калі б не дробныя фальсіфікацыі вынікаў дзеля таго, каб даць Кебічу яшчэ адзін шанец. Паводле тых жа чутак, калі б падлік галасоў быў абсалютна сумленны, на другім месцы апынуўся б Пазняк, а не Кебіч. Калі гэта праўда, тады партыя ўлады паднесла Лукашэнку свой апошні і найвялікшы падарунак. Калі б ён перамог, атрымаўшы ўсяго трохі болып за 50% галасоў, дык заняў бы пасаду як прэзідэнт толькі часткі краіны. Ен атрымаў пераважную большасць у сваёй роднай Магілёўскай вобласці (63% ад пададзеных галасоў, а ў Шклоўскім раёне, дзе ён жыў, — 85%), але ўсяго 26% у Мінску і 36% у паўночна-заходняй Гарадзенскай вобласці. Там найлепшыя вынікі паказалі нацыянальна-дэмакратычныя кандыдаты Пазняк і Шушкевіч51. Першапачатковы электарат Лукашэнкі меў істотныя сацыяльна-эканамічныя адрозненні: ён атрымаў 68,6% галасоў работнікаў фізічнай працы, але 33,5% галасоў высокакваліфікаваных працоўных; 66,8% галасоў калгаснікаў і 37% галасоў людзей з вышэйшай адукацыяй52.
У другім туры Лукашэнка спаборнічаў з дэмаралізаваным Кебічам і змарнелым урадам. Дзяржаўны апарат, ведаючы, хто будзе прэзідэнтам, перакінуўся на бок пераможцы — гэта каштавала Кебічу галасоўу “рэжымных” установах, такіх як армія, міліцыя і г.д. У выніку ў другім туры галасавання, які адбыўся 10 ліпеня, Лукашэнказаваяваў 80,4% галасоў, а Кебіч прайграў, набраўшы ўсяго 12,6% — на 5% менш, чым у першым туры. Такім чынам, Лукашэнка стаўся прэзідэнтам усёй Беларусі — гэткую перавагу нельга было б атрьшаць, калі б за яго не прагаласавалі тыя, хто ў першым туры падтрымаў нацыянальнадэмакратычных кандыдатаў і, відаць, вырашыў хаця б зрабіць усё, каб у другім вылецеў Кебіч63. Выбары паклалі канец ланцугу аднолькава самаразбуральных дзеянняў як партыі ўлады, гэтак і апазіцыі. Хацелі яны таго ці не, але стварылі ўмовы для таго, каб да ўлады прыйшоў папуліст звонку.