Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ
Увогуле, хоць БНФ і заяўляў, што гэта такі ж масавы рух, як і народныя франты ў рэспубліках Балтыі, але ён прыцягнуў увагу грамадства найперш тым, што бэсціў наменклатуру за Чарнобыль і эканамічныя праблемы, а не тым, што выступаў за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць18. БНФ меў сціплы поспех на выбарах, але яму бракавала мабілізацыйнага патэнцыялу, які б дазволіў зламаць супрацьдзеянне наменклатуры. Выглядае, што самыя буйныя акцыі пратэсту ў найноўшай гісторыі Беларусі найболып выразна засведчылі, якая бездань адасабляла нацыянальную апазіцыю ад звычайных грамадзян. Масавыя страйкі і дэманстрацыі ў рэспубліцы (і нідзе больш у былым СССР) адбыліся пасля таго, як у красавіку 1991 г. на загад саюзнага ўрада рэзка ўзраслі цэны. На піку акцый пратэсту на цэнтральнай плошчы Мінску ў іх удзельнічала ажно 150.000 чалавек. Актывісты апазіцыі хутка далучыліся да дэманстрацый, над якімі луналі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Разам з эканамічнымі ўдзельнікі вылучалі і палітычныя лозунгі: адстаўка рэспубліканскага ўрада і роспуск Вярхоўнага Савета, у якім вяла рэй наменклатура. Але “палітьічны” складнік хутка вытхнуўся. Хоць арганізатары страйкаў заклікалі працягваць акцыі пратэсту, пакуль не будуць задаволеныя палітычныя патрабаванні, дэманстрацыі і страйкі паступова згаслі да траўня 1991 г., калі рэспубліканскі ўрад трохі падвьісіў заробкі,
18 Ioffe Grigory. Understanding Belarus: Economy and Political Landscape I I Europe-Asia Studies. Vol. 56. № 1, 2004. P 85—118.
каб часткова кампенсаваць рост цэн19. Дзеля важных палітычных нагод БНФ, бадай, не мог вывесці на ўласныя мітынгі гэтак шмат удзельнікаў — толькі аднойчы іх максімальны лік дасягнуў паловы ад той колькасці людзей, што выйшлі на вуліцы падчас страйкаў. Напрыклад, супраць спробы путчу ў Маскве праз чатыры месяцы пратэставала ўсяго некалькі тысяч чалавек20.
Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991 г. беларуская партыйная наменклатура былаў шоку. Выявілася, што яе моцны кантроль над рэспублікай — не больш чым ілюзія, бо яна проста здранцвела на месцы без камандаў саюзнага кіраўніцтва. Калі яно абрынулася, мінскія ўлады спаралізаваў страх. У сітуацыі, калі ў парламенце было ўсяго 10% перакананых прыхільнікаў дэмакратычнай апазіцыі, а на вуліцы выйшла ўсяго некалькі тысяч чалавек, Беларусь пайшла шляхам нашмат больш прасунутых дэмакратычных працэсаў у суседніх рэспубліках, дзе рух за дэмакратыю быў непараўнальна мацнейшы.
Ужо 25 жніўня 1991 г. Дземянцей зыіпоў у адстаўку з пасады старшыні Вярхоўнага Савета, дзейнасць камуністычнай партыі была прыпыненая, палітычныя партыі (то бок камуністы) страцілі права ствараць свае мясцовыя арганізацыі на дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. У той жа дзень пасля доўгіх ваганняў наменклатурнай большасці Вярхоўны Савет абвясціў незалежнасць Беларусі. Безумоўна, прагаласаваць за яе кансерватараў прымусіла тое, што ў Маскве даўлады прыйшоў Ельцын. Аднакдля БНФ матывыіх паводзін не мелі значэння, калі браць пад увагу заяву прэс-сакратара Ельцына, што Расія вылучыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да рэспублік, якія не пойдуць шляхам Масквы. Праз тры тыдні, 17 верасня, Шушкевіч перамог на выбарах новага старшыні Вярхоўнага Савета, улады абвясцілі гістарычны бел-чырвона-белы сцяг БНР і герб Вялікага Княства Літоўскага “Пагоня” афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі. Наўпроставым вынікам жнівеньскіх падзей сталася падпісанне ў снежні 1991 г. у Белавежскай пушчы лідарамі Расіі, Украіны і Беларусі пагаднення, якое скасоўвала Савецкі Саюз.
19 Азіраючыся назад, можна сказаць, што страйкі ў красавіку 1991 г. сталіся “генеральнай рэпетыцыяй” папулісцкай мабілізацыі мас Лукашэнкам падчас выбараў праз тры гады, з тым выключэннем, што ў 1991 г. кансерватыўная палітыкаі настальгія па савецкім мінулым яшчэ не ўвайшлі ў моду, каб ператварыць акцыі пратэсту ў інструмент палітычнай рэакцыі.
20 У самых буйных антыўрадавых дэманстрацыях у Беларусі ў лютым 1990 г. удзельнічала каля 100.000 чалавек. Гзтая лічба, напэўна, была пераўзыдзеная ўдвая ў красавіку 1991 г., качі рашэнне саюзнагаўрадаўтрая падвысіць цэны наспажывецкія тавары справакаваламасавыя пратэсты і страйкі нечуванагаў Веларусі ні раней, ні пазней маштаба. Гэтыя акцыі працягваліся некалькі тыдняў, і хоць на іх і вылучаліся некаторыя палітычныя лозунгі, але яны паступова згаслі, калі рэспубліканскі ўрад пайшоў на пэўныя саступкі ў выглядзе падвышэння заробкаў і кантролю за цэнамі.
Пасля абвяшчэння незалежнасці: змаганне БНФ і партыі ўлады
Палітычная бітва радыкальна не змяніла складу беларускай улады. Старая ўрадавая наменклатура перакачавала з партыйных кабінетаў на выканаўчую галіну: у Савет міністраў і мясцовыя выканаўчыя камітэты. Кар’ерны партыйны функцыянер Вячаслаў Кебіч захаваў пасаду прэм’ер-міністра і de facto стаўся да прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. кіраўніком краіны. Хоць фармальна старшыня Вярхоўнага Савета лічыўся галавой дзяржавы, ягоныя паўнамоцтвы абмяжоўваліся старшыняваннем на пасяджэннях парламента і вядзеннем перамоў з кіраўнікамі замежных дзяржаў.
Ачуняўшы ад пасляпутчавага шоку, былая партыйная наменклатура перагрупавала свае сілы ў парламенце і заснавала пракебічаўскую фракцыю “Беларусь” у складзе 170-ці дэпутатаў. Назва яскрава адлюстроўвала ідэалагічную вычарпанасць уладнай эліты пасля распаду партыйнай дзяржавьі і адсутнасць ідэй, куды павінна рухацца новапаўсталая краіна. Кіроўная палітычная эліта выявілася няздольнай даваць рады праблемам, што на яе наваліліся. Пасля распаду Савецкага Саюза і прыняцця ў Расіі ў студзені 1992 г. радыкальнай праграмы стабілізацыі і лібералізацыі эканомікі беларускае кіраўніцтва насуперак сваёй волі апынулася ў сітуацыі незалежнасці і неабходнасці эканамічных рэформаў. Моцньія эканамічныя сувязі паміж дзвюма былымі саюзнымі рэспублікамі вымушалі Беларусь прыстасоўвацца да расійскіх рэформаў. Аднак у самой Беларусі не было моцнай палітычнай волі праводзіць рэформы, і беларускі ўрад увесьчасна шукаў магчымасці аднавіць статус-кво, які існаваў да распаду СССР.
Між тым апазіцыя на нядоўгі час павяла ідэалагічны рэй у навастворанай дзяржаве: хоць і з чарапашай хуткасцю, але адбывалася моўная беларусізацыя, афіцыйныя асобы публічна выказваліся за дэмакратыю, незалежнасць і рынкавыя рэформы, праўда, настойваючы на “паступовасці”. Грамадска-палітычны клімат адразу па распадзе СССР характарызаваўся значнай ступенню лібералізацыі, асабліва ў параўнанні з тым, што было да 1990 г. і пасля 1995 г. I тым не менш, змены насілі пераважна павярхоўны характар. “Сацыяльная рынкавая эканоміка”, абвепічаная ўрадам Кебіча, уяўляла сабой не што іншае, як упартыя спробы трымацца за старыя камандныя метады. Яньі палягалі на меркаванні, што расійскія грашовыя крэдыты і танныя прыродныя рэсурсы падтрымаюць на плаву прамысловасць і пакрыюць выдаткі на пгчодрае субсідыяванне цэн на спажывецкія тавары. Гэта сталася асноўным пунктам кебічаўскай прапаганды, якая падкрэслівала сацыяльную стабільнасць у Беларусі ў параўнанні з узрушэннямі, выкліканымі ў Расіі рэформамі. Усе электронныя СМІ знаходзіліся пад кантролем урада, хоць некаторыя буйныя цэнтральныя газеты выразна спачувалі апазіцыі. Улады дэманстравалі значную
ступень талерантнасці да свабоды слова і палітычнага волевыяўлення. Аднак стары рэпрэсіўны дзяржаўны апарат не дэмантаваўся — ён проста прастойваў; дастаткова сказаць, што Беларусь — адзіная з былых савецкіх рэспублік, якая не рэфармавала КДБ і нават пакінула яго старую назву.
Значная ступень плюралізму ў палітычнай прасторы падтрымлівалася пераважна дзякуючы захаванню састарэлых інстытутаў, аўтаматьічна атрыманых у спадчыну ад савецкага часу. Вярхоўны Савет, які за камуністычнай уладай быў чыста дэкаратыўным органам, са скасаваннем камуністычнай партыі раптам зрабіўся цэнтрам структуры ўлады. Адрозна ад іншых рэспублік былога Савецкага Саюза, Беларусь не адразу ўвяла прэзідэнцкую сістэму кіравання — не ў апошнюю чаргу таму, што ацалелая наменклатура не мела папулярнага кандыдата, якога можна было б вылучыць на выбарах: прапанова абраць першага прэзідэнтаўпарламенцеўтраўні 1991 г. не набрала патрэбнай колькасці галасоў. На той час адзіным палітыкам, які карыстаўся досыць высокай папулярнасцю, каб рэальна прэтэндаваць на перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах, быў Шушкевіч. Аднак партыя ўлады ні ў якім разе не хацела даваць яму шанец стацца прэзідэнтам. У той сітуацыі эліту задавальняла парламенцкая сістэма, пры якой кансерватыўная болыпасць у Вярхоўным Савеце трымала Кебіча на чале ўрада.
Аднак парламент быў грувасткі, ім цяжка было кіраваць. Дэпутаты не працавалі на сталай аснове — большасць спалучала абавязкі парламентарыяў з іншымі функцыямі, нанрыклад, узначальвала мясцовы бюракратычны апарат, заводы, калгасы. Праз амаль заўсёдную адсутнасць кворуму рабілася ўсё цяжэй прымаць хоць якія рашэнні, у тым ліку і відавочна рэакцыйныя. Адсутнасць выразнага падзелу на фракцыі паводле партыйнай прыналежнасці яшчэ больш ускладняла кіраванне парламентам: “Беларусь” была слаба арганізаванай дэпутацкай групай, а не фракцыяй. Наогул беларуская палітыка 1991— 1994 гг. была плюралістычнай “паводле змоўчвання”: плюралізм караніўся не ў структурным падзеле грамадства і эліты, які выключаў фармаванне выразна акрэсленай большасці, а ў інстытуцыйным анахранізме і недзеяздольнасці структуры ўладьі.
“Старая гвардыя” далёка не гарантавала сабе палітычную бяспеку. Партыя ўлады была ўцягнутая ў жорсткую барацьбу з апазіцыяй, якая тады амаль цалкам зводзілася да БНФ. У снежні 1991 г. БНФ распачаў кампанію па зборы подпісаў за правядзенне рэферэндуму пра роспуск парламента. Партыя сабрала каля 440.000 подпісаў. Скарыстаўшыся фармальнасцямі, парламенцкая большасць адмовілася прызначыць рэферэндум на падставе парушэння працэдуры збору подпісаў21.
21 Насамрэч урад ужо абгуляў апазіцыю, заключыўшы своеасаблівы сацыяльны кантракт з грамадствам — захаваўшы нізкія цэны на тавары масавага попыту ў абмен калі не на грамадскую падтрымку, дык згоду. Нават калі б рэферэндум і прызначылі, перамога апазіцыі была б надзвычай малаверагоднай. Паводле вынікаў апытання сацыялагічнай службы Савета міністраў, у лютым 1992 г. 42% выбарцаў